«Танцуем па-даўнейшаму»
В агрогородке Дитва Лидского района состоялся областной фестиваль — конкурс «Танцуем па-даўнейшаму». Дятловщину представили участники народного театра студии-игры «Суседзі» Дятловского РЦКиНТ. Поздравляем Татьяну Янушкевич и Ивана Петраша с Дипломом ІІІ степени в номинации «Бытовой танец». ? Так держать!!!
Чалавек славіцца працаю, а Дзятлаўшчына – сваімі працаўнікамі
Сярод першых – людзі пасляваеннага пакалення, моцныя, як крэмень. Яны ўсё сваё жыццё прысвяцілі працы ў сельскай гаспадарцы раёна. Супрацоўніцы сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва ў межах праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” наведваюць выдатных землякоў, беражліва збіраючы іх жыццёвыя гісторыі. Гэтым разам завіталі ў Малыя Шастакі да Эміліі Віктараўны Траскевіч, якая нарадзілася за два гады да заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Яе браты і сёстры памерлі ў малым узросце, засталася ў бацькоў адна дачушка. Калі дзяўчынцы было дзесяць месяцаў, тату прызвалі на вайну, а праз некаторы час сям’я атрымала скупое паведамленне: “Знік без вестак”. Жыццё сям’і жанчын пасля вайны было нялёгкім. Каб дапамагчы родным, Эміліі з самага ранняга дзяцінства даводзілася працаваць, мала ў чым саступаючы дарослым. Калі надышоў час ісці ў мясцовую школу, высветлілася, што яе пасведчанне аб нараджэнні засталося ў асабістых рэчах бацькі, які не вярнуўся з вайны. Давялося дашкольніцы спраўляць новы дакумент, у якім яе памаладзілі на цэлы год. Эмілія паспяхова закончыла сямігодку, крыху папрацавала ў школе тэхнічкай, а затым змяніла матулю на працы ў калгасе “Запаветы Леніна”. Старанна працавала ў жывёлагадоўлі: спачатку жывёлаводам, затым даяркай, адказна выконваючы вытворчыя заданні, даглядала калгасных жывёл, як сваіх. – Гэта цяпер на ферме аператары машыннага даення, а тады штораніцы і штовечар даіла сама рукамі па дваццаць пяць кароў, – успамінае жынчына. – Кармы для жывёл таксама рыхтавалі самастойна, даводзілася нават касіць. Хочаш добрыя надоі – даглядай каровак як след. Вяртаючыся дадому са змены, жанчына дапамагала маці завіхацца на ўласнай гаспадарцы. Працавітасць і стараннасць Эміліі Віктараўны былі заўважаны кіраўніцтвам гаспадаркі, яна не раз адзначалася высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі, сярод якіх – ордэн Працоўнай Славы ІІІ ступені. На пачатку дзевяностых жанчына ўзначаліла свой працоўны калектыў – стала загадчыцай фермы ў родных Шастаках. Нават дасягнуўшы пенсійнага ўзросту, Эмілія Віктараўна Траскевіч прадаўжала працаваць у гаспадарцы, цяпер – у сферы раслінаводства. Жанчына стала прыкладам для новай змены працаўнікоў. У 2013 годзе, ужо даўно знаходзячыся на заслужаным адпачынку, яна з радасцю прыняла прапанову вярнуцца на працу, каб дапамагчы калегам. Партрэт заслужанай працаўніцы ўпрыгожваў Дошку гонару СВК “Войневічы”, а ў скарбонцы яе працоўных узнагарод ёсць медалі “За доблесную працу” і “За працоўную адзнаку”. Аднак галоўнае жыццёвае дасягненне жанчыны – пяцёра дзяцей, якіх разам з мужам выхавалідастойнымі людзьмі. За свае заслугі маці-гераіня ўганаравана медалём Мацярынства ІІ ступені. З Паўлам Іванавічам, мужам, яны пазнаёміліся выпадкова: малады чалавек прынёс падаваць дакументы ў вячэрнюю школу. Часу на прыгожае каханне тады зусім не было: –Ладзіліся ў нас і танцы, але не хапала сіл туды хадзіць: рукі і ногі балелі ад працы. Пасля заканчэння прафтэхвучылішча суджаны Эміліі Віктараўны паехаў працаваць на Цаліну, затым у армію ў Краснаярск, куды яна пісала лісты доўгія пяць гадоў. А як мужчына вярнуўся на радзіму, у хуткім часе згулялі вяселле. У любві, згодзе ды шчырай працы выгадаваліся дзеці ў сям’і Траскевічаў. Дарослыя, яны даўно разляцеліся з бацькоўскага дома. Аднак у значныя святы, такія як Вялікдзень, уся сям’я збіраецца на малой радзіме ў таты і матулі. Эмілія Віктараўна не прывыкла скардзіцца на лёс, хоць ён і не песціў яе. Разважаючы, як ёй жывецца сёння, кажа: – Гэта ж рай! Раней што мы бачылі з прысмакаў? Бульбу з бульбаю ды льняное насенне. А цяпер аўталаўка да нас прыязджае тройчы на тыдзень, усё, што трэба, набываем на сваю пенсію, – кажа жанчына. – Уважлівы і спагадлівы, наш фельчар часта заглядвае, клапоціцца пра нас, пажылых. Як самую галоўную каштоўнасць у жыцці, жанчына вылучае здароўе. Ад усёй душы жадае яго сваім блізкім і землякам.
Дятловчане на Жировичском фесте
С целью возрождения и сохранения духовных традиций, развития духовно-нравственного и патриотического воспитания — 20 мая в агрогородке Жировичи Слонимского района прошёл фестиваль «Жировичский фест» в честь празднования явления иконы Божией Матери «Жировичская». Участниками фестиваля стали 35 хоровых, вокальных, вокально-инструментальных коллективов. Дятловщину достойно представил народный хор ветеранов труда «Ветераны в строю» Дятловского РЦКиНТ
Бывай, вясна, мы сустракаем лета!
19 мая в ОКиД»Гезгаловский Дом культуры» прошла детская интерактивная программа «Бывай, вясна, мы сустракаем лета!»
Открытый чемпионат в командном первенстве по шахматам и шашкам
16 мая в отделе культуры и досуга «Козловщинский Дом культуры» состоялся открытый чемпионат в командном первенстве по шахматам и шашкам, приуроченный Дню семьи. За первенство соревновались жители Слонимского и Дятловского районов.
Все начинается с семьи!
16 мая в агрогородке Гезгалы Дятловского района прошла интерактивная программа «Все начинается с семьи!», в рамках республиканской акции «Моя семья — моя страна». Творческий коллектив Гезгаловского Дома культуры провел с участниками мероприятия занимательные конкурсы: «Волшебная шляпа», «Моя талантливая семья», «А где подарок?». С успехом и весельем прошла праздничная лотерея «Счастливая звезда». Сектор ремесел и декоративно-прикладного искусства для всех продемонстрировал мастер-класс по вязанию крючком.
Под зонтиком семьи
В рамках Года народного единства 15 мая творческий коллектив ОКиД «Дворецкий ДК» совместно с Дворецкой средней школой провели концертно-развлекательную программу ко Дню семьи «Под зонтиком семьи». Участники программы играли в «Ромашку», мотали «Бабушкин клубок», собирали пословицы про семью и др. В мероприятии принял участие отец Сергий храма Покрова Пресвятой Богородицы агрогородка Дворец.
Батл поколений «Счастлив тот, кто счастлив у себя дома»
В рамках республиканской акции «Моя семья – моя страна», приуроченной к празднованию Дня семьи на базе Крутиловичского д/с-СШ 14 мая прошло мероприятие «Батл поколений» «Счастлив тот, кто счастлив у себя дома» подготовленный совместно с председателем первичной профсоюзной организации Ольгой Бондаренко и творческим коллективом Даниловичского Дома культура. В программе активно приняли участие 5 семей, из которых 4 семьи многодетные. Участником необходимо было презентовать свою семью используя фотоколлаж, сделать символ своей семьи, используя силуэты ладошек, проявить творчество в конкурсе «Праздничная открытка». Также участников ждал «Танцевальный батл», конкурс «Угадай мелодия» и другие. На протяжении всей программы звучали музыкальные номера участников детского кружка сольного пения «Звоночки». Приятно было смотреть на счастливые, дружные, талантливые и весёлые семьи. Каждая из команд получила заряд бодрости, хорошего настроения и положительных эмоций. Все участники были отмечены подарками, которые были предоставлены председателем первичной профсоюзной организации Ольгой Бондаренко.
Сакрэты сямейнага шчасця ад пар-юбіляраў
Вёска Яблынька сустракала гасцей расцвіўшымі гронкамі чаромхі і вішань, маладымі светла-зялёнымі лісточкамі бяроз і каштанаў, добрымі ўсмешкамі жыхароў. Чарговы выезд сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці ў рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” быў прымеркаваны да Дня сям’і. На гэты раз артысты з песнямі і віншаваннямі завіталі да пар-юбіляраў з вёскі Яблынька, у якіх даведаліся сакрэты сямейнага шчасця і ладу. Першымі віншаванні прымалі Іван Аляксандравіч і Галіна Міхайлаўна Ганчары. Для іх ад Ірыны Бакшук, Марыны Варган і Івана Кашко прагучалі шчырыя словы пажаданняў і віншавальная песня. Гаспадары, у сваю чаргу, расказалі гасцям гісторыю іх шчаслівага знаёмства. Як аказалася, Іван і Галіна заўважылі адзін аднаго 26 гадоў таму, калі разам працавалі ў калгасе: яна – брыгадзірам, ён – трактарыстам. Мужчына звярнуў увагу на будучую жонку, калі выпісваў у яе пуцёўкі, а спадабалася яму Галіна за спакойны характар. У 1995 годзе пара згуляла вяселле, а нядаўна Ганчары адсвяткавалі сярэбраны юбілей сумеснага жыцця. Галіна Міхайлаўна ўсё жыццё працавала ў сельскай гаспадарцы, цяпер знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Іван Аляксандравіч яшчэ працуе начным вартаўніком на ферме. Гаспадыня любіць летам бавіць час у агародзе, вырошчвае на ўчастку шмат прыгожых кветак, а калі пачынаецца сезон грыбоў, яны разам з мужам адпраўляюцца на “ціхае паляванне”. Жывуць Ганчары дружна, стараюцца не крыўдаваць адзін на аднаго. Галіна прызнаецца, што ўсе гады сумеснага жыцця адчувае моцнае плячо мужа і лічыць, што ёй пашчасціла сустрэць працавітага і надзейнага чалавека. А Іван Аляксандравіч называе сваю жонку прыгожай і добрай, нават праз 25 гадоў не забываецца дарыць ёй падарункі да святаў. Ганчары мяркуюць, што сакрэт іх сямейнага шчасця ў цёплых узаемаадносінах і ўменні саступаць адзін аднаму. Музычныя віншаванні ад артыстаў з самарагдавым вяселлем прымала сямейная пара Фёдара Іванавіча і Надзеі Іванаўны Варганоў. Адметна, што 14 мая гаспадыня адсвяткавала свой дзень нараджэння, а 15 мая яны з мужам святкуюць не толькі Дзень сям’і, але і 55-годдзе сумеснага жыцця. Як аказалася, менавіта з песні і гармоніка пачыналася знаёмства Надзеі і Фёдара. Сустрэліся яны на танцах, дзяўчына адразу запрыкмеціла высокага прыгожага юнака, падумала: “Вось бы ён праводзіў мяне дамоў”. Цяпер можна ўпэўніцца ў тым, што марам уласціва збывацца: Варганы больш за паўстагоддзя крочаць па жыцці разам. Яны выгадавалі траіх дзяцей, дачакаліся ўнукаў. У маладыя гады шмат працавалі: Надзея была даяркай у калгасе, Фёдар – механізатарам, затым яшчэ 15 гадоў працаваў лесніком, дома яны таксама трымалі вялікую гаспадарку. Так за справамі, за клопатамі пра дзяцей непрыкметна праляцелі дзесяцігоддзі, але і сёння муж і жонка-юбіляры глядзяць адзін на аднаго з лагодай і разуменнем, расказваюць, што ўсе радасці і выпрабаванні на сваімі вяку перажывалі разам, а таму і маладым парам жадаюць поруч у ладзе і згодзе крочыць па жыцці, не стамляючыся адзін ад аднаго. Далейшы шлях артыстаў ляжаў да брыльянтавых юбіляраў Яблынькі – Антона Канстанцінавіча і Марыі Канстанцінаўны Варганоў. Пара пражыла разам больш за 60 гадоў. Марыя Канстанцінаўна раскрыла гасцям свой сакрэт сямейнага шчасця. Жанчына ўпэўнена, што ён ва ўзаемнай павазе, бо яна не памятае, каб муж хоць раз моцна пакрыўдзіў яе. Варганы ўмелі саступаць адзін аднаму, прыслухоўвацца і проста кахаць. Антон Канстанцінавіч старэйшы за жонку на 12 гадоў, цяпер яму за 90-а, але ён не перастае клапаціцца пра сваю “палавінку”. На днях жанчына прастыла, і муж сам гатаваў ёй малако з мёдам, прыносіў чай у ложак, каб хутчэй паправілася. Антон Канстанцінавіч браў Марыю замуж 17-гадовай дзяўчынай. Пазнаёміліся яны ў калгасе. Варта зазначыць, што брыльянтавыя юбіляры – шчырыя працаўнікі. Многія гады свайго жыцця аддалі рабоце: Антон быў трактарыстам у розных арганізацыях, Марыя Канстанцінаўна працавала ў сельскай гаспадарцы, пазней, калі ў сям’і здарылася бяда, перавялася на надомную працу, каб дапамагаць нявестцы гадаваць двое маленькіх унукаў. Усяго ў Варганоў шасцёра унукаў, ужо ёсць праўнукі. Усе яны вельмі любяць юбіляраў, а бабуля з дзядулем жадаюць ім і іншым маладым парам таксама дажыць да брыльянтавага вяселля ў шчасці і каханні. На гэтым вандроўка артыстаў сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва не скончылася: наступны прыпынак яны зладзілі ў вёсцы Чырвоны Бор, дзе завіталі на падворак Яўгеніі Уладзіміраўны Філідовіч з канцэртам-віншаваннем да Дня сям’і для мясцовых жыхароў. Людзі сустракалі гасцей шчырымі апладысментамі.
Праект “Глыбінкай жыве Беларусь” прадаўжаецца
Іван Пятраш: “Я душой прыкіпеў да вёскі” Сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці ў рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” прадаўжае знаёміць нас з цікавымі землякамі і роднымі мясцінамі. На гэты раз артыстка сектара Ірына Бакшук завітала да свайго калегі – мастацкага кіраўніка Раклевіцкага дома культуры, старасты вёсак Заполле, Курпешы і аграгарадка Раклевічы Івана Петраша. Іван Альфонсавіч з тых людзей, пра якіх у народзе кажуць: “І швец, і жнец, і на дудзе ігрэц”, бо ўмее і старанна працаваць, і прыгожа песні спяваць. На малой радзіме (ён ураджэнец вёскі Заполле), у нашым і суседніх раёнах Івана Петраша ведаюць па выступленнях народнага тэатра-студыі гульні “Суседзі” (раней –“Прымакі”), бо наш зямляк з моманту заснавання ўваходзіць у склад гэтага многімі любімага калектыву. За грамадскую актыўнасць і работу ў галіне культуры Дзятлаўшчыны ў асабістай скарбонцы Івана Альфонсавіча дзясяткі ўзнагарод рознага ўзроўню: дыпломы, граматы, Падзячныя лісты. Учас гастрольных тураў з “Суседзямі” яму пашчасціла пабываць у Анапе і двойчы з’ездзіць на “Славянскі базар” у Віцебск. Музычны талент дастаўся Івану ад бацькоў, праўда, яны не былі артыстамі – працавалі на ўласнай гаспадарцы і ў калгасе, але цудоўна спявалі. Калі ў Заполлі праходзілі народныя святы, на вуліцы абавязкова чуліся песні і гукі гармоніка. Таму пасля заканчэння ў 1973 годзе Раклевіцкай сямігодкі перад Іванам Петрашом не стаяла пытанне, кім стаць: юнак цвёрда ведаў, што хоча прысвяціць сваё жыццё рабоце ў сферы культуры. Ён паступіў у Гродзенскае культурна-асветніцкае вучылішча, пасля якога вярнуўся працаваць на Дзятлаўшчыну, а ў 1977-1979 гадах адслужыў тэрміновую службу ў арміі. Першыя крокі ў прафесію Іван Альфонсавіч зрабіў у Раготне, дзе маладога спецыяліста прызначылі дырэктарам мясцовага дома культуры, а ў 1987 годзе вырашыў перавесціся ў Раклевіцкі СДК, бліжэй да роднай вёскі. Тут працаваў на пасадах дырэктара і мастацкага кіраўніка, нават пасля выхаду на заслужаны адпачынак Іван Пятраш не здрадзіў свайму прызванню і прадаўжае дарыць землякам песні і добры настрой. Безумоўна, артыст, асабліва сельскі, заўсёды на вачах у людзей. Ён не толькі выступае на сцэне, але і завітвае на падворкі землякоў у час святаў вёсак, асабістых юбілеяў вяскоўцаў, у іншыя знамянальныя даты. Такі чалавек цудоўна ведае мясцовых жыхароў, іх клопаты і праблемы, ды і людзі ведаюць яго, заўсёды сустракаюць як жаданага госця. Нездарма ў 2002 годзе на вясковым сходзе менавіта кандыдатура Івана Альфонсавіча была прапанавана і падтрымана пры выбары старасты адразу дзвюх вёсак і аграгарадка. З таго часу мінула амаль два дзесяцігоддзі. Для гісторыі невялікіх населеных пунктаў гэта значны адрэзак часу, асабліва цяпер, калі актыўна ідзе ўрбанізацыя і маладое пакаленне выязджае ў гарады.