Спортивный настрой семейного праздника
В Дятлово на стадионе «Колос» в рамках фестиваля семейного отдыха “Зецельскі фэст “ проходит спартакиада Гродненской области «Папа, мама, я – спортивная семья». В соревнованиях принимают участие семейные команды из различных районов области. Перед началом спартакиады участников спортивного праздника поприветствовал заместитель председателя Дятловского райисполкома Игорь Кухаревич. В состав команды входят мама, папа и ребёнок. Семьи подразделяются на 3 группы, в зависимости от возраста ребёнка: первая – 6-8 лет, вторая – 9-11, третья – 12-14. Мамы показывают свою ловкость в прыжках на скакалке. Папы соревнуются в беге на 400 метров . Дети в возрасте от 6 до 8 лет пробегают дистанцию в 30 метров с препятствиями, 12-14 лет – участвуют в челночном беге. Родители вместе с детьми разных возрастов демонстрируют точность в дартсе и городошном спорте, собирают рюкзак и из разбросанных деревянных палочек складывают фигуру «колодца» в туристической эстафете.
Забавы для маленькіх і не толькі
У “Зецельскім фэсце” праявілі сябе нават самыя маленькія. У скверы Дварчаніна для тых, хто яшчэ пакуль не ўмее хадзіць, быў арганізаваны “Забег паўзункоў”. Мамы, таты і нават бабулі з дзядулямі прыйшлі падтрымаць сваіх любімых дзяцей. Самымі актыўнымі праявілі сябе матулі канкурсантаў, кожная з якіх прыдумала сваю стратэгію перамогі. Ганна Жых: – Мы з сынам Міхаілам вырашылі паўдзельнічаць у конкурсе паўзункоў. Вельмі спадабалася гэта ідэя, тым больш, што поўзаем мы ўжо даўно. Сын вельмі любіць свае цацкі і хуценька дабіраецца да іх. Спадзяюся, гэта акалічнасць нам дапаможа сёння. Хачу падзякаваць арганізатарам за такі цікавы конкурс. Ангеліна і Ванечка Ляхі: – Нам дзесяць месяцаў, і гэта першы наш конкурс. Сын поўзае даўно, з шасці месяцаў, так што спадзяюся, што ўсё пройдзе гладка. Будзем дасягаць мэты, як атрымаецца. Жадаю нашай камандзе і ўсім удзельнікам конкурсу ўдачы. Вядучыя свята, вясёлыя клоўны, дапамагалі маленькім спартсменам і стваралі бадзёры конкурсны настрой. Удзельнікі і пераможцы кожнага “забегу” адразу ж узнагароджваліся яркімі падарункамі-цацкамі. Тым часам у гарадскім скверы цэнтральная раённая бібліятэка ў межах работы інтэрактыўнай пляцоўкі “Неразлучныя сябры – тата, мама, кніга, я” прапаноўвала дзятлаўчанам інтэлектуальныя і рухомыя гульні на любы густ. Як адзначыла загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Алена Якаўчык, госці свята маглі пазнаёміцца з кніжнымі навінкамі, завітаць у “Бібліякафэ”, пагуляць у шашкі вялікіх памераў на асфальце, памаляваць ці нават проста адпачыць на крэслах-мяшках. Увазе дзятлаўчан быў прадстаўлены летапіс “Зецельскага фэсту”, які мае некалькі старонак і пішацца ў цяперашні момант. На самым сямейным свяце года прайшоў архітэктурна-творчы конкурс “Мой утульны 3-D дворык”, дзе сем’і-каманды, прадстаўнікі школ раёна, стварылі з кардону і падручных матэрыялаў дамы і прысядзібныя пляцоўкі сваёй мары. Людміла Асіпук-Фатон разам са сваімі дзяўчынкамі прадстаўляла школу № 1 горада Дзятлава. Разам яны стваралі свой дом мары. Па меркаванні ўдзельніц, найлепшы сямейны дом павінен быць вялікім, утульным, са светлымі вокнамі і вялікім садам, што яны і ўвасобілі ў сваім праекце. А побач з домам – аўтобус, каб выпраўляцца ўсёй сям’ёй у цікавыя падарожжы. Сям’я Коласавых-Савань вырашыла пабудаваць незвычайны “дзятлаўскі замак” з зонай адпачынку, альтанкамі і лавачкамі, дзе можна адпачываць усёй сям’ёй. Над праектам працавала юная Аляксандра са сваёй бабуляй Ліліяй. Побач над сваім архітэктурным праектам шчыравала сям’я Філатавых з Круцілавіцкай сярэдняй школы. Анастасіі і Дзмітрыю дапамагаў іх сын Міхаіл. – Мы самі не ведаем пакуль, што ў нас атрымаецца, – адзначыла гаспадыня дома. – Гэта будзе нашым сакрэтам. Аднак усе Філатавы згадзіліся, што ў доме мары ніяк не абысціся без каміна, перад якім уся сям’я будзе бавіць халодныя зімовыя вечары. Не меншую цікавасць у гасцей свята выклікалі конкурсы “Сямейны чэлендж” – спаборніцтвы для самых спрытных, уважлівых і згуртаваных, а таксама “Скрыжаванне мастацтваў” – для аматараў песень, танцаў і складання вершаў.
Якія сем’і сталі пераможцамі “Зецельскага фэсту”?
Прыемным момантам пятага раённага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” стала ўзнагароджанне сем’яў, якія сталі пераможцамі і прызёрамі творчых конкурсаў. Падарункі, дыпломы і грашовыя ўзнагароды ўручыў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта, старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Ігар Кухарэвіч. Сярод сем’яў, якія выпрабоўвалі свае песенныя і танцавальныя здольнасці на конкурснай пляцоўцы “Скрыжаванне мастацтваў” перамогу заваявала сям’я Добышаў, прызы за другое месца дасталіся сям’і Санцэвічаў, за трэцяе – сям’і Шаўчукоў. Самымі спрытнымі, уважлівымі і дружнымі ўдзельнікамі наступнага конкурсу – “Сямейны чэлендж” – сталі члены сям’і Конан, якім дасталася ўзнагарода за першае месца. На другой пазіцыі замацавалася сям’я Жыгалаў, “бронза” пляцоўкі дасталася сям’і Дварчанінаў. Спецыяльным прызам конкурсу “Сямейны чэлендж” журы вырашыла адзначыць сям’ю Санюкоў. На творчай пляцоўцы “ Мой утульны 3D дворык” не аказалася роўных вялікай сям’і Асіпук-Фатон, якая адзначана дыпломам за першае месца і адпаведнымі прызамі. Узнагарода за другое месца дасталася сям’і Філатавых, за трэцяе – сям’і Коласавых. За падарункі для сем’яў вядучая Наталля Маліноўская падзякавала раённым арганізацыям грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі саюз жанчын”, “Белая Русь”, “Беларускі фонд міру”, “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, “Беларускі дзіцячы фонд”, Таварыства Чырвонага Крыжа, прафсаюзныя арганізацыі.
Міс Панамка, Містар Кепка на “Зецельскім фэсце”
Сёлета ўпершыню на “Зецельскім фэсце” ладзіўся конкурс-дэфіле для юных моднікаў “Міс Панамка, Містар Кепка”. Яго арганізатары з Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці прапанавалі юным асобам і іх бацькам змайстраваць арыгінальны і яркі галаўны ўбор і заявіцца ў адной з пяці намінацый: “Флордызайн”, “Comedi-шляпа”, “Крэатыўная”, “Нацыянальны каларыт”, “Самая вялікая”. На прапанову адгукнуліся і стварылі навінкі ў свеце дзіцячай моды каманды куцюр’е ясляў-сада № 1 і дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 2 горада Дзятлава, а таксама сям’і Снапковых з Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Як вядома, любы моднік пад прыгожы капялюш, каб дапоўніць вобраз, абавязкова падбярэ адпаведны касцюм ці сукенку, таму і ў юных удзельнікаў конкурсу-дэфіле атрымаліся свае модныя калекцыі. Калі характарызаваць іх коратка – яркія, арыгінальныя, крэатыўныя. Членам журы пад кіраўніцтвам начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольгі Рагачовай нялёгка было зрабіць выбар, аднак яны ўсё ж такі вынеслі модны прысуд. Бясспрэчную перамогу ў конкурсе, галоўны прыз, дыплом і тытул “Міс Панамка” заваявала Валерыя Царык з ДРЦД №2 горада Дзятлава. Яшчэ адным галоўным прызам, дыпломам і тытулам “Містар Кепка” адзначаны Багдан Бахар, выхаванец той жа дашкольнай установы. Таксама члены журы вылучылі маленькіх моднікаў, якім дасталіся спецыяльныя прызы сімпатый. Гэта былі Вікторыя Снапкова з Вензавецкага сада-сярэдняй школы, Юлія Спасюк і Вера Каляда з ясляў-сада № 1 горада Дзятлава. Астатнія ўдзельнікі моднага дэфіле аўтарскіх капялюшыкаў атрымалі салодкія прызы і рознакаляровыя паветраныя шары.
Сяброў запрасiў “Зецельскі фэст”. Ужо пяты!
Раённае штогадовае свята – фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” – сёлета праходзіць пяты раз. Праект стаў папулярным як у сем’яў-удзельніц, так і ў гледачоў нашага раёна. На плошчы райцэнтра фестываль зноў сабраў гараджан і гасцей, якія цэняць сямейныя каштоўнасці, захоўваюць традыцыі сваёй сям’і, робяць добрыя справы на карысць малой радзімы і прадаўжаюць сябе ў дзецях і ўнуках. “На свята!” – такой танцавальнай кампазіцыяй далучыцца да ўрачыстасці “Зецельскага фэсту” прысутных запрасіў танцавальны калектыў “Сунічкі”. Дзятлаўчан, якія прыйшлі на свята, павітаў намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч. Ён зазначыў, што сям’я – гэта фундамент і будучыня нашай краіны, бо менавіта тут зараджаюцца лепшыя традыцыі, якія чалавек нясе праз усё жыццё. Са словамі асаблівай удзячнасці Ігар Станіслававіч звярнуўся да шматдзетных і прыёмных сем’яў, дзе, нягледзячы на паўсядзённыя клопаты, цяпла бацькоўскіх сэрцаў хапае на ўсіх. Сем’ям Дзятлаўшчыны Ігар Кухарэвіч пажадаў здароўя, ладу, дабрабыту, шчасця. Музычныя падарункі для ўдзельнікаў урачыстасці падрыхтавалі артысты нашага раёна: Андрэй Добыш, Алена Гузавец, Таццяна Шостка, Сяргей Малышчык, Ганна Харлінская, Людміла і Аляксандр Баклушыны, Таццяна Дудкіна, Марына Варган і іншыя. Добрай традыцыяй фэсту стала віншаванне сем’яў-юбіляраў. 2021 год не стаў выключэннем: першымі на чырвоную дарожку запрасілі пары, якія сёлета адзначаюць 25 гадоў сумеснага жыцця – сярэбранае вяселле. Сімвалічныя медалі “За каханне і вернасць” атрымалі сямейныя пары з 25-гадовым стажам Віталя і Алены Косых, Пятра і Марыі Горбачаў, Уладзіміра і Марыны Кекшукоў, Аляксандра і Святланы Аблажэяў, Аляксандра і Таццяны Кармільчыкаў, Наталлі і Дзмітрыя Горбачаў, Ірыны і Сяргея Верамейкаў. Яны пакінулі свае роспісы ў Кнізе ганаровых сямейных юбіляраў і атрымалі кветкі і падарункі ад калектываў, дзе працуюць. Залатыя медалі фэсту і падарункі былі ўручаны сям’і з 50-гадовым стажам сумеснага жыцця – Іосіфу і Яніне Марцінчыкам. Безумоўна, багацце сям’і – гэта дзеці. Шчырымі апладысментамі прысутныя сустракалі шматдзетную сям’ю Наталлі і Андрэя Клюкачоў, якія гадуюць пяцёра дзяцей. Падарункі ім уручыў старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак. Вядучыя ўрачыстасці Наталля Маліноўская і Чэслаў Свіб нагадалі прысутным, што ў фестывалю “Зецельскі фэст” ёсць свая “Кніга летапісу”, куды кожны год уносяцца прозвішчы сем’яў-пераможцаў. Сёлета яна таксама папоўніцца новымі запісамі. А паглядзець гэты літаратурны дакумент жадаючыя маглі на інтэрактыўнай пляцоўцы раённай бібліятэкі “Неразлучныя сябры – тата, мама, кніга, я”. А свята прадаўжалася. На плошчы працаваў “горад майстроў”, самых актыўных удзельнікаў фестывалю чакалі шматлікія тэматычныя пляцоўкі з гульнямі і конкурсамі, а юных сяброў фэсту вабілі надзіманыя горкі, атракцыёны, каруселі і салодкія прысмакі на любы густ.