«Споем День Победы вместе» в Дятлово
9 мая в Дятлово на площади 17 Сентября жители и гости города приняли участие в акции «Споем День Победы вместе».
Вясна, май Перамога!
Музычную праграму прадоўжылі выступленні народнага тэатра-студыi гульнi «Суседзi», народнага ансамбля народнай музыкi i песнi «Ятранка», народнага духавога аркестра гарадскога пасёлка Наваельня iмясцовых артыстаў, а таксама моладзевая танцавальная праграма “Вясна, май ‒ Перамога!”.
Канцэрт прызёраў конкурсу “Песенны вернісаж”
Святочную канцэртную праграму “І няхай пакаленні памятаюць”, прысвечаную Дню Перамогі, прапанавалі гледачам артысты Дзятлаўшчыны. Старт мерапрыемству далі выступленні прызёраў “Песеннага вернісажу” ‒ Аляксандры Верабей, Анастасіі Вінцукевіч, Анастасіі Клімец, Алега Сабірава, Алёны Гузавец і Уладзіслава Ракуця. У час канцэрта яны былі ўзнагароджаны памятнымі статуэткамі.
“Майская музыка Перамогі”
Святочную праграму Дня Перамогі на плошчы 17 верасня ў Дзятлаве прадоўжыла выступленне “Майская музыка Перамогі” ад народнага хора ветэранаў працы “Ветэраны ў страі”.
Дзень Перамогі: “І няхай пакаленні памятаюць!”
Пад такой назвай 9 мая на плошчы ў Дзятлаве прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 76-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Да яго далучыліся ўдзельнікі патрыятычнай акцыі “Беларусь памятае!”, прадстаўнікі працоўных калектываў, гараджане, госці райцэнтра. Старт святу дала песня “Дзень Перамогі”, як сімвал удзячнасці і павагі ветэранам, удзельнікам партызанскага руху, тылавікам – усім тым, хто змагаўся за Вялкую Перамогу. Пакаленню пераможцаў шчырую песню “Ветэраны мінулай вайны” прысвяціла Марына Міхалоўская. Песеннымі нумарамі за мірнае неба Беларусі тым, хто здабываў для нас Перамогу, дзякавалі артысты раёна, сярод якіх Сяргей Малышчык, Тамара Ступак, народны ансамбль музыкі і песні “Ятранка”, народны тэатр-студыя гульні “Суседзі”, Уладзіслаў Ракуць, Людміла Баклушына, Аляксандр Раеўскі, Іван Кашко, Валерый Герасіменка, Наталля Бузук і іншыя. Да іх далучыліся юныя дзятлаўчане. Вершы і танец да свята Перамогі падрыхтавалі самыя маленькія артысты – выхаванцы дзіцячага сада № 1 горада Дзятлава. Песню – Анастасія Бортнік. Нягледзячы на тое, што 76 гадоў мінула з пераможнага мая 1945-га, з апошняга ваеннага дня, калі адгрымелі залпы Вялікай Айчыннай вайны, удзячныя нашчадкі і сёння ў сваіх сэрцах захоўваюць памяць аб тых, хто падарыў нам мір і свабоду, памятаюць подзвігі герояў. Гэта думка гучала ва ўсіх выступленнях артыстаў. Песняй “Вясна. Вясна”, якая сімвалізавала пасляваеннае адраджэнне нашай краіны з попелу і руінаў, урачыстасць “І няхай пакаленні памятаюць!” закрылі Аляксандр Баклушын, Андрэй Добыш, Аляксандр Раеўскі, да якіх далучыліся іншыя ўдзельнікі канцэрта.
Нашчадкі памятаюць вас, героі
Удзельнікі маршу трымалі ў руках фотапартрэты сваіх родных – ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія загінулі на палях бітваў або памерлі ў пасляваенны час. Калона стартавала ад Цэнтра культуры і народнай творчасці і прайшла да плошчы 17 Верасня, дзе ўдзельнікаў шэсця віталі госці свята. Шэсце падтрымалі дзятлаўчане рознага ўзросту, выказваючы сваю падзяку героям вайны за мірнае неба.
Когда твои друзья всегда с тобой
9 мая, в День Победы на центральной площадке города Дятлово образцовый театр игры ростовых кукол «Куклы для всех» представил детскую развлекательную программу «Когда твои друзья всегда с тобой»