ЛЕТО НА СТАРТ!
ЛЕТО НА СТАРТ!!! В преддверии самой удивительной и благодатной поры, когда детям можно вдоволь гулять, бегать и прыгать «ЛЕТО» — Центр культуры г.Дятлово распахнул свои двери для своих посетителей. Ребята с удовольствием познакомились с творческой мастерской образцового театра ростовых кукол «Куклы для всех».
З узростам мудрасці, Марыя Канстанцінаўна!
Не важна, якую па ліку вясну сустракае жанчына, калі яе душа застаецца маладой. На гэты раз рэйд-віншаванне 80-гадовай юбіляркі ў рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” работнікі сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці ладзілі ў вёску Навасёлкі. Тут жыве мудрая і прыгожая жанчына Марыя Якімчык. Сёлета Марыя Канстанцінаўна святкуе свой юбілейны Дзень нараджэння, а таму артысты Ірына Бакшук і Таццяна Шостка разам з актывісткай раённага савета ветэранаў Ядвігай Гушча завіталі да яе з падарункамі і цёплымі словамі пажаданняў. Для юбіляркі ў выкананні гасцей прагучалі лепшыя песні мінулых гадоў. Развітваючыся, яны пажадалі Марыі Якімчык актыўнага даўгалецця, бадзёрасці духу і абавязкова адсвяткаваць яшчэ і 90-гадовы юбілей.
Разноцветная планета
Детство навсегда останется самой счастливой и беззаботной порой для многих из нас. День защиты детей был придуман для того, чтобы напомнить нам, взрослым, о чистоте, искренности и наивности детской души. О том, что дети нуждаются в нашей любви и защите. Что они, когда вырастут, должны вспоминать о своем детстве только с доброй улыбкой. 30 мая в преддверии Дня защиты детей по традиции, в аг. Крутиловичи прошел праздник для детей «Разноцветная планета» подготовленный творческим коллективом Даниловичского Дома культуры. Праздник начался музыкальной программой с веселыми песнями участников детского любительского творчества дома культуры, которые создавали праздничное настроение. В гости к детям приходили Баба Яга и Веснушка-Хохотушка. Они в месте с ребятами участвовали в играх, необычных эстафетах, читали стихи про безоблачное детство, танцевали. Веснушка-Хохотушка подарила детям разноцветные мелки, воздушные шары, и мыльные пузыри. Праздник продолжился конкурсом рисунком на асфальте, где дети с огромным воодушевлением рисовали на асфальте, пускали мыльные пузыри. На рисунках были изображены цветы, солнце, небо и т.д. Интересные конкурсы и викторины никого не оставили равнодушным. Дети получили море впечатлений, зарядились хорошим настроением на весь день!
Спортивный настрой семейного праздника
В Дятлово на стадионе «Колос» в рамках фестиваля семейного отдыха “Зецельскі фэст “ проходит спартакиада Гродненской области «Папа, мама, я – спортивная семья». В соревнованиях принимают участие семейные команды из различных районов области. Перед началом спартакиады участников спортивного праздника поприветствовал заместитель председателя Дятловского райисполкома Игорь Кухаревич. В состав команды входят мама, папа и ребёнок. Семьи подразделяются на 3 группы, в зависимости от возраста ребёнка: первая – 6-8 лет, вторая – 9-11, третья – 12-14. Мамы показывают свою ловкость в прыжках на скакалке. Папы соревнуются в беге на 400 метров . Дети в возрасте от 6 до 8 лет пробегают дистанцию в 30 метров с препятствиями, 12-14 лет – участвуют в челночном беге. Родители вместе с детьми разных возрастов демонстрируют точность в дартсе и городошном спорте, собирают рюкзак и из разбросанных деревянных палочек складывают фигуру «колодца» в туристической эстафете.
Забавы для маленькіх і не толькі
У “Зецельскім фэсце” праявілі сябе нават самыя маленькія. У скверы Дварчаніна для тых, хто яшчэ пакуль не ўмее хадзіць, быў арганізаваны “Забег паўзункоў”. Мамы, таты і нават бабулі з дзядулямі прыйшлі падтрымаць сваіх любімых дзяцей. Самымі актыўнымі праявілі сябе матулі канкурсантаў, кожная з якіх прыдумала сваю стратэгію перамогі. Ганна Жых: – Мы з сынам Міхаілам вырашылі паўдзельнічаць у конкурсе паўзункоў. Вельмі спадабалася гэта ідэя, тым больш, што поўзаем мы ўжо даўно. Сын вельмі любіць свае цацкі і хуценька дабіраецца да іх. Спадзяюся, гэта акалічнасць нам дапаможа сёння. Хачу падзякаваць арганізатарам за такі цікавы конкурс. Ангеліна і Ванечка Ляхі: – Нам дзесяць месяцаў, і гэта першы наш конкурс. Сын поўзае даўно, з шасці месяцаў, так што спадзяюся, што ўсё пройдзе гладка. Будзем дасягаць мэты, як атрымаецца. Жадаю нашай камандзе і ўсім удзельнікам конкурсу ўдачы. Вядучыя свята, вясёлыя клоўны, дапамагалі маленькім спартсменам і стваралі бадзёры конкурсны настрой. Удзельнікі і пераможцы кожнага “забегу” адразу ж узнагароджваліся яркімі падарункамі-цацкамі. Тым часам у гарадскім скверы цэнтральная раённая бібліятэка ў межах работы інтэрактыўнай пляцоўкі “Неразлучныя сябры – тата, мама, кніга, я” прапаноўвала дзятлаўчанам інтэлектуальныя і рухомыя гульні на любы густ. Як адзначыла загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Алена Якаўчык, госці свята маглі пазнаёміцца з кніжнымі навінкамі, завітаць у “Бібліякафэ”, пагуляць у шашкі вялікіх памераў на асфальце, памаляваць ці нават проста адпачыць на крэслах-мяшках. Увазе дзятлаўчан быў прадстаўлены летапіс “Зецельскага фэсту”, які мае некалькі старонак і пішацца ў цяперашні момант. На самым сямейным свяце года прайшоў архітэктурна-творчы конкурс “Мой утульны 3-D дворык”, дзе сем’і-каманды, прадстаўнікі школ раёна, стварылі з кардону і падручных матэрыялаў дамы і прысядзібныя пляцоўкі сваёй мары. Людміла Асіпук-Фатон разам са сваімі дзяўчынкамі прадстаўляла школу № 1 горада Дзятлава. Разам яны стваралі свой дом мары. Па меркаванні ўдзельніц, найлепшы сямейны дом павінен быць вялікім, утульным, са светлымі вокнамі і вялікім садам, што яны і ўвасобілі ў сваім праекце. А побач з домам – аўтобус, каб выпраўляцца ўсёй сям’ёй у цікавыя падарожжы. Сям’я Коласавых-Савань вырашыла пабудаваць незвычайны “дзятлаўскі замак” з зонай адпачынку, альтанкамі і лавачкамі, дзе можна адпачываць усёй сям’ёй. Над праектам працавала юная Аляксандра са сваёй бабуляй Ліліяй. Побач над сваім архітэктурным праектам шчыравала сям’я Філатавых з Круцілавіцкай сярэдняй школы. Анастасіі і Дзмітрыю дапамагаў іх сын Міхаіл. – Мы самі не ведаем пакуль, што ў нас атрымаецца, – адзначыла гаспадыня дома. – Гэта будзе нашым сакрэтам. Аднак усе Філатавы згадзіліся, што ў доме мары ніяк не абысціся без каміна, перад якім уся сям’я будзе бавіць халодныя зімовыя вечары. Не меншую цікавасць у гасцей свята выклікалі конкурсы “Сямейны чэлендж” – спаборніцтвы для самых спрытных, уважлівых і згуртаваных, а таксама “Скрыжаванне мастацтваў” – для аматараў песень, танцаў і складання вершаў.
Якія сем’і сталі пераможцамі “Зецельскага фэсту”?
Прыемным момантам пятага раённага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” стала ўзнагароджанне сем’яў, якія сталі пераможцамі і прызёрамі творчых конкурсаў. Падарункі, дыпломы і грашовыя ўзнагароды ўручыў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта, старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Ігар Кухарэвіч. Сярод сем’яў, якія выпрабоўвалі свае песенныя і танцавальныя здольнасці на конкурснай пляцоўцы “Скрыжаванне мастацтваў” перамогу заваявала сям’я Добышаў, прызы за другое месца дасталіся сям’і Санцэвічаў, за трэцяе – сям’і Шаўчукоў. Самымі спрытнымі, уважлівымі і дружнымі ўдзельнікамі наступнага конкурсу – “Сямейны чэлендж” – сталі члены сям’і Конан, якім дасталася ўзнагарода за першае месца. На другой пазіцыі замацавалася сям’я Жыгалаў, “бронза” пляцоўкі дасталася сям’і Дварчанінаў. Спецыяльным прызам конкурсу “Сямейны чэлендж” журы вырашыла адзначыць сям’ю Санюкоў. На творчай пляцоўцы “ Мой утульны 3D дворык” не аказалася роўных вялікай сям’і Асіпук-Фатон, якая адзначана дыпломам за першае месца і адпаведнымі прызамі. Узнагарода за другое месца дасталася сям’і Філатавых, за трэцяе – сям’і Коласавых. За падарункі для сем’яў вядучая Наталля Маліноўская падзякавала раённым арганізацыям грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі саюз жанчын”, “Белая Русь”, “Беларускі фонд міру”, “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, “Беларускі дзіцячы фонд”, Таварыства Чырвонага Крыжа, прафсаюзныя арганізацыі.
Міс Панамка, Містар Кепка на “Зецельскім фэсце”
Сёлета ўпершыню на “Зецельскім фэсце” ладзіўся конкурс-дэфіле для юных моднікаў “Міс Панамка, Містар Кепка”. Яго арганізатары з Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці прапанавалі юным асобам і іх бацькам змайстраваць арыгінальны і яркі галаўны ўбор і заявіцца ў адной з пяці намінацый: “Флордызайн”, “Comedi-шляпа”, “Крэатыўная”, “Нацыянальны каларыт”, “Самая вялікая”. На прапанову адгукнуліся і стварылі навінкі ў свеце дзіцячай моды каманды куцюр’е ясляў-сада № 1 і дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 2 горада Дзятлава, а таксама сям’і Снапковых з Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Як вядома, любы моднік пад прыгожы капялюш, каб дапоўніць вобраз, абавязкова падбярэ адпаведны касцюм ці сукенку, таму і ў юных удзельнікаў конкурсу-дэфіле атрымаліся свае модныя калекцыі. Калі характарызаваць іх коратка – яркія, арыгінальныя, крэатыўныя. Членам журы пад кіраўніцтвам начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольгі Рагачовай нялёгка было зрабіць выбар, аднак яны ўсё ж такі вынеслі модны прысуд. Бясспрэчную перамогу ў конкурсе, галоўны прыз, дыплом і тытул “Міс Панамка” заваявала Валерыя Царык з ДРЦД №2 горада Дзятлава. Яшчэ адным галоўным прызам, дыпломам і тытулам “Містар Кепка” адзначаны Багдан Бахар, выхаванец той жа дашкольнай установы. Таксама члены журы вылучылі маленькіх моднікаў, якім дасталіся спецыяльныя прызы сімпатый. Гэта былі Вікторыя Снапкова з Вензавецкага сада-сярэдняй школы, Юлія Спасюк і Вера Каляда з ясляў-сада № 1 горада Дзятлава. Астатнія ўдзельнікі моднага дэфіле аўтарскіх капялюшыкаў атрымалі салодкія прызы і рознакаляровыя паветраныя шары.
Сяброў запрасiў “Зецельскі фэст”. Ужо пяты!
Раённае штогадовае свята – фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” – сёлета праходзіць пяты раз. Праект стаў папулярным як у сем’яў-удзельніц, так і ў гледачоў нашага раёна. На плошчы райцэнтра фестываль зноў сабраў гараджан і гасцей, якія цэняць сямейныя каштоўнасці, захоўваюць традыцыі сваёй сям’і, робяць добрыя справы на карысць малой радзімы і прадаўжаюць сябе ў дзецях і ўнуках. “На свята!” – такой танцавальнай кампазіцыяй далучыцца да ўрачыстасці “Зецельскага фэсту” прысутных запрасіў танцавальны калектыў “Сунічкі”. Дзятлаўчан, якія прыйшлі на свята, павітаў намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч. Ён зазначыў, што сям’я – гэта фундамент і будучыня нашай краіны, бо менавіта тут зараджаюцца лепшыя традыцыі, якія чалавек нясе праз усё жыццё. Са словамі асаблівай удзячнасці Ігар Станіслававіч звярнуўся да шматдзетных і прыёмных сем’яў, дзе, нягледзячы на паўсядзённыя клопаты, цяпла бацькоўскіх сэрцаў хапае на ўсіх. Сем’ям Дзятлаўшчыны Ігар Кухарэвіч пажадаў здароўя, ладу, дабрабыту, шчасця. Музычныя падарункі для ўдзельнікаў урачыстасці падрыхтавалі артысты нашага раёна: Андрэй Добыш, Алена Гузавец, Таццяна Шостка, Сяргей Малышчык, Ганна Харлінская, Людміла і Аляксандр Баклушыны, Таццяна Дудкіна, Марына Варган і іншыя. Добрай традыцыяй фэсту стала віншаванне сем’яў-юбіляраў. 2021 год не стаў выключэннем: першымі на чырвоную дарожку запрасілі пары, якія сёлета адзначаюць 25 гадоў сумеснага жыцця – сярэбранае вяселле. Сімвалічныя медалі “За каханне і вернасць” атрымалі сямейныя пары з 25-гадовым стажам Віталя і Алены Косых, Пятра і Марыі Горбачаў, Уладзіміра і Марыны Кекшукоў, Аляксандра і Святланы Аблажэяў, Аляксандра і Таццяны Кармільчыкаў, Наталлі і Дзмітрыя Горбачаў, Ірыны і Сяргея Верамейкаў. Яны пакінулі свае роспісы ў Кнізе ганаровых сямейных юбіляраў і атрымалі кветкі і падарункі ад калектываў, дзе працуюць. Залатыя медалі фэсту і падарункі былі ўручаны сям’і з 50-гадовым стажам сумеснага жыцця – Іосіфу і Яніне Марцінчыкам. Безумоўна, багацце сям’і – гэта дзеці. Шчырымі апладысментамі прысутныя сустракалі шматдзетную сям’ю Наталлі і Андрэя Клюкачоў, якія гадуюць пяцёра дзяцей. Падарункі ім уручыў старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак. Вядучыя ўрачыстасці Наталля Маліноўская і Чэслаў Свіб нагадалі прысутным, што ў фестывалю “Зецельскі фэст” ёсць свая “Кніга летапісу”, куды кожны год уносяцца прозвішчы сем’яў-пераможцаў. Сёлета яна таксама папоўніцца новымі запісамі. А паглядзець гэты літаратурны дакумент жадаючыя маглі на інтэрактыўнай пляцоўцы раённай бібліятэкі “Неразлучныя сябры – тата, мама, кніга, я”. А свята прадаўжалася. На плошчы працаваў “горад майстроў”, самых актыўных удзельнікаў фестывалю чакалі шматлікія тэматычныя пляцоўкі з гульнямі і конкурсамі, а юных сяброў фэсту вабілі надзіманыя горкі, атракцыёны, каруселі і салодкія прысмакі на любы густ.
Знаёмства са старастай вёскi Капцi
Вёска Капці знаходзіцца каля шашы, якая ў нашы дні нагадвае местачкоўцам, што паблізу імкліва цячэ жыццё, а ў гэтым лясным краі яно нібыта запаволілася, стала няспешным. Работнікі сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці накіраваліся сюды ў рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь”, каб сустрэцца з паважаным чалавекам – старастай вёскі Капці Надзеяй Касач, біяграфія якой цесна звязана з некалькімі дзесяцігоддзямі гісторыі гэтага населенага пункта. – У 1972 годзе, калі я пачынала працаваць бібліятэкарам Капцёўскай бібліятэкі, у нашай вёсцы налічвалася 70 падсобных гаспадарак, яшчэ 45 было ў Вялікай Волі, адкуль па кнігі таксама прыходзілі наведвальнікі, – узгадвае той далёкі час Надзея Мікалаеўна. – Мінула паўстагоддзя, цяпер госці Капцёў бачаць тут зусім іншую карціну: большасць хат ужо нежылыя, на ўсю вёску засталося шэсць чалавек. Час праляцеў незаўважна, павырасталі дзеці, “павыляталі” з родных гнёздаў. Двое маіх сыноў, напрыклад, жывуць у Рудзе Яварскай, працуюць у лясніцтве, трэці – пераехаў у Ліду. Калі выязджаюць у іншыя мясціны карэнныя жыхары, заціхае і вёска. Праўда, летам у бацькоўскія хаты наведваюцца дачнікі, бо мясціны тут лясныя, прыгожыя, яны, як магніт, цягнуць людзей на малую радзіму. Сама Надзея Мікалаеўна – ураджэнка Руды Яварскай. Са слязамі на вачах успамінае сваё пасляваеннае дзяцінства. У сям’і гадаваліся тры дачкі, а бацька вярнуўся з Вялікай Айчыннай вайны цяжка хворым. Жанчына памятае, што працаваць на гаспадарцы ён ужо не мог: частым госцем у доме быў доктар. Жонцы і дзецям ветэрана даводзілася самім спраўляцца з цяжкасцямі вясковага пасляваеннага жыцця. Каб назапасіць сена на карову, касіць запрашалі аднавяскоўцаў-мужчын, сем’ям якіх увосень узамен па некалькі дзён дапамагалі капаць бульбу. Работы было шмат, таму пасля заканчэння школы матуля не адпусціла Надзею паступаць. Каб хутчэй стаць самастойнай, дзяўчына ўжо ў 19 гадоў выйшла замуж, нарадзіла траіх дзяцей. Праўда, сямейнае шчасце было нядоўгім: муж памёр рана. Магчыма, Надзея Мікалаеўна так бы і засталася жыць адна, каб не добрая парада свекрыві, з якой складваліся вельмі цёплыя адносіны. Па-мацярынску тая параіла не губляць час, выходзіць замуж зноў. Надзея пачала больш пільна прыглядацца да наведвальнікаў бібліятэкі і ў рэшце рэшт даверыла сваё сэрца мясцоваму халасцяку Анатолю, з якім жыве ўжо больш за 30 гадоў. – Лёс падарыў мне сямейнае шчасце другі раз, – прызнаецца жанчына. – Мой муж – руплівы гаспадар і добры чалавек. За тры дзесяцігоддзі сумеснага жыцця ні разу не абразіў мяне, не пакрыўдзіў кепскім словам. Так за клопатамі па гаспадарцы і паўсядзённымі справамі ішло жыццё. За дзесяць гадоў да выхаду на пенсію Надзея Мікалаеўна вырашыла, акрамя асноўнай работы ў бібліятэцы, узяць паўстаўкі сацыяльнага работніка. Састарэлым землякам такая памочніца была вельмі патрэбная, а паколькі ў вёсцы ўсе адзін аднаго выдатна ведаюць, то і адносіны з падапечнымі і іх дзецьмі ў новай сацработніцы складваліся добрыя. Як чалавека вядомага і паважанага, знаёмага з усімі праблемамі і патрэбамі местачкоўцаў, праз некаторы час Надзею Касач выбралі вясковай старастай. Клопатаў жанчыне дадалося, але спраўляцца з імі ёй дапамагае нераўнадушны характар і падтрымка Парэцкага сельвыканкама. У 2010 годзе за шматгадовую актыўную работу ў органах мясцовага самакіравання і ўдзел у грамадскім жыцці яна была адзначана Падзячным лістом старшыні Дзятлаўскага райвыканкама. Ад сваёй “грамадскай пасады” не адмаўляецца і сёння, але зазначае: – Цяпер людзей у вёсцы мала, усе сталага веку. Найчасцей іх хвалюе здароўе, дастаўка лекаў. Бліжэйшы ад нас ФАП знаходзіцца ў Рудзе-Яварскай, але медыкі пра вяскоўцаў не забываюць. Двойчы на тыдзень прыязджае да нас аўталаўка. Наведваюцца да капцёўцаў з канцэртамі і работнікі культуры. Па словах старасты, у Капцях, нягледзячы на маланаселенасць, захаваліся лепшыя традыцыі беларускай глыбінкі: жывуць вяскоўцы дружна, клапоцяцца адзін пра аднаго, цёпла сустракаюць гасцей, любяць добрыя песні і шчыра вераць, што калі-небудзь маладое жыццё вернецца ў невялікія вёскі, дзе кожную вясну зямля сумуе па гаспадарлівых руках.
Дорогами Победы
В рамках областной акции «Военная агитбригада» 23 мая творческий коллектив ОКиД «Козловщинский ДК» посетил д. Молдовичи, д. Самойловщина, д. Дробовичи с концертной программой «Дорогами Победы».