День: 24.04.2021

Культура с доставкой на дом

24 апреля  исполнилось 90 лет жительнице деревни Еленка Лошко Ирине Иосифовне. В рамках проекта  «Культура с доставкой на дом», в этот день с такой знаменательной датой её поздравили инспектор Даниловичского сельисполкома Наталья Бакей и творческий коллектив Даниловичского Дома культуры.  Искренне пожелали Ирине Иосифовне крепкого здоровья, поддержки и внимания близких людей, благополучия, долголетия и вручили подарки.

Автор admin 24.04.2021 Выкл.

 З крыніц спрадвечных

 24 красавіка з мэтай захавання традыцый і звычаяў беларускага народа ў аддзеле культуры і дасуга “Данілавіцкі Дом культуры” для дзяцей была праведзена пазнавальная праграма “З крыніц спрадвечных”. Пачалося мерапрыемства са слоў аб тым, як важна ведаць і памятаць гісторыю свайго народа. Затым дзеці з цікавасцю пазнаёміліся з экспанатамі выстаўкі побыту беларускага народа, уважліва слухалі аповяд аб прадметах даўніны. І самае важнае, дзецям не толькі расказалі, але і паказалі, як нашы продкі карысталіся бытавымі прадметамі, кожны жадаючы  мог паспрабаваць гэта зрабіць сваімі рукамі, што ў сваю чаргу дазволіла зрабіць выснову, што побыт у даўніну быў нялёгкім. Кожны экспанат дзеці беражліва бралі ў рукі і разглядалі. Многія  прадметы даўніны бачылі ўпершыню, таму для іх усе экспанаты выклікалі захапленне і вялікую цікавасць. Крыху застаецца да галоўнага свята хрысціянаў Вялікадня. Яму папярэднічае Вербная нядзеля: у цэрквах будуць асвячаць галінкі вярбы – у памяць пра падзеі больш як двухтысячагадовай даўніны.. Па традыцыі вярбу прынята ўпрыгожваць і Святлана Грос запрасіла дзяцей  на майстар-клас па ўпрыгожванню вярбы.

Автор admin 24.04.2021 Выкл.

Тематическая программа «Чернобыль. Сохраняя память»

В предверии 35 годовщины одной из крупнейших техногенных катастроф — аварии на Чернобыльской АЭС творческим коллективом Козловщинского Дома культуры Дятловского РЦКиНТ проведена тематическая программа «Чернобыль. Сохраняя память»

Автор admin 24.04.2021 Выкл.

У будучыню – з надзеяй

Пад такой назвай 35-ы год крочыць па Беларусі міжнародная сацыяльна-творчая праграма пад кіраўніцтвам аўтара праекта Кацярыны Копелевай. Яе ўдзельнікі – зоркі беларускай эстрады. На гэты раз на Дзятлаўшчыну ў Дом культуры аграгарадка Гезгалы завіталі заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь, фальклорны гурт “Купалінка” са сваім кіраўніком – народнай артысткай Беларусі Аленай Цяльковай, а таксама кампазітар, народны артыст Беларусі Эдуард Ханок, спявачка Белдзяржфілармоніі Надзея Тулінава, інструменталіст Андрэй Дзяргай і спявак з Турцыі Рамір. Гэта яшчэ і своеасаблівая стартавая пляцоўка для юных талентаў рэгіёнаў Беларусі, мэта якой – выяўленне адораных дзяцей, магчымасць ажыццяўлення іх мары. На суд кампетэнтнага журы ў Гезгалах былі прадстаўлены музычныя нумары ў выкананні ўзорнага ансамбля скрыпачоў Дзятлаўскай школы мастацтваў “Зорачкі”, юных спявачак Ксеніі Жылянінай, Нэлі Санюк і Анастасіі Жамайтук. Варта адзначыць, што ўсе яны атрымалі памятныя падарункі, а Анастасія Жэмайтук запрошана на фінальны рэспубліканскі канцэрт у горад Мінск. Вельмі яркім і запамінальным стала выступленне артыстаў-прафесіяналаў. Праз усю канцэртную праграму чырвонай ніткай праходзіла думка аб тым, што няма на свеце лепшай краіны, чым наша Беларусь, дзе мы нарадзіліся і разам будуем сваю будучыню, шчаслівую, мірную, нягледзячы на ўсе выпрабаванні, якія выпалі на нашу долю. “Завецца ж спадчына мая ўсяго старонкай роднаю”, – гэтыя словы Я. Купалы, з якіх пачалося выступленне “Купалінкі”, знайшлі водгук і ў сэрцах удзячных гледачоў. А стварыць святочны настрой дапамаглі яркія і самабытныя народныя мелодыі і беларускія песні ў выкананні сапраўдных віртуозаў сваёй справы, якія не пакінулі ў зале нікога раўнадушнымі. Вось і праўда, “хто ўмее добра працаваць, таму не грэх адпачываць”, як сцвярджае гурт “Купалінка”, дарэчы, якому сёлета спаўняецца 55 гадоў, які быў першым у ліку тых, хто распачынаў гэтую сацыяльна-творчую праграму ў 1986 годзе пад назвай “Чарнобыльскі шлях”.  

Автор admin 24.04.2021 Выкл.