День: 19.04.2021

Лепшыя галасы Дзятлаўшчыны – на “Песенным вернісажы”

Агляд-конкурс эстраднай песні “Песенны вернісаж” прайшоў у Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. У ім прынялі ўдзел дзевяць вакалістаў. Пераможцы конкурсу вызначыліся наступным чынам: у намінацыі “Аўтар-выканаўца” 1 месца заняў Алег Сабіраў (горад Дзятлава), 2 месца – Алег Бяляк (Дварэцкі дом культуры). Дыпломы I ступені раённага агляду-конкурсу “Песенны вернісаж” атрымалі Алёна Гузавец (горад Дзятлава) і Уладзіслаў Ракуць (горад Дзятлава), дыпломы II ступені ‒ Анастасія Клімец (Новаяльнянскі дом культуры) і Анастасія Вінцукевіч (Данілавіцкі дом культуры), дыпломы IІІ ступені ‒ Аляксандра Варабей (Казлоўшчынскі дом культуры), Вольга Урадзімская (Казлоўшчынскі дом культуры) і Валерыя Сівінкова (Новаяльнянскі дом культуры). Усе яны прымуць удзел у гала-канцэрце, які адбудзецца 9 мая, дзе будуць узнагароджаны памятнымі сувенірамі.

Автор admin 19.04.2021 Выкл.