Месяц: Март 2021

«Масленица» на Радоне

Яркае засвяціла сонейка і загучалі масленічныя мелодыі, гэта значыць-хуткая вясна. Менавіта гэтай парой, народны тэатр-студыя гульні “Суседзі” традыцыйна праводзяць святочныя мерапрыемствы ў санаторыі “Радон”. Гучалі задорныя беларускія песні, адпачываючыя з задавальненнем прымалі ўдзел ў народных гульнях. Свой спрыт, госці мерапрыемства маглі прадэманстраваць у гульні- “парад коней”, паўдзельнічаць у закручванні ў рушнік, мераліся сілай ў перакідванні дзеркачоў (венікаў), а потым усе разам танцавалі мясцовую польку. Усе гэтыя дзеянні падтрымлівалі беларускімі жартамі Сымон і Марыля (Андрэй Добыш і Святлана Венская). Правялі абрад-“спальванне пудзіла”, каб згарэлі ўсе хваробы і нягоды,а потым танчылі пад песні Людмілы і Аляксандра баклушына. Даравалі гледачам сувеніры на памяць аб сустрэчы. Народны тэатр-студыя “Суседзі” – гэта візітна картка добрага настрою, і таму усе развітваліся з добрым настроем і цёплымі апладысментамі.

Автор admin 13.03.2021 Выкл.

«Вясновыя клопаты»

Пачалася вясна, i жанчыны народнага фальклорнага гурта в.Погiры «Жукоушчынскага Дома культуры», якiх аб’яднала песня, клапоцяцца  яшчэ i аб стане сваiх прысядзiбных надзелау. Яны ж яшчэ i дбайныя гаспадынi! I зауседы збiраюцца, каб параiцца калi лепей пасеяць насенне, як лепей падкармiць. Парауняцца якасцю сямян, i цi варта купляць у пакецiках… А потым i паспяваць, бо не за гарамi Юр’я ды Вялiкдзень.

Автор admin 11.03.2021 Выкл.

«Сярод лепшых у вобласці

На Дзятлаўшчыне падвялі вынікі работы ўстановаў культуры раёна за 2020 год і акрэслілі задачы на 2021 год. Выніковае пасяджэнне Савета аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама прайшло 10 сакавіка з удзелам начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алены Клімовіч і намесніка старшыні райвыканкама Ігара Кухарэвіча.   – У 2020 годзе ўстановы культуры раёна забяспечылі выкананне мінімальных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва раёна, – зазначыў намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Васіль Шыцько. – На забеспячэнне іх дзейнасці было накіравана 2 мільёны 626 тысяч рублёў, на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы – 231 тысяча 616 рублёў, на набыццё абсталявання і бягучыя рамонты – 72 тысячы. Сярэдняя заработная плата ў сферы за студзень-снежань 2020 года склала 725,6 рубля. Культурныя паслугі ў раёне аказвае адна юрыдычная асоба, пры якой функцыянуюць 11 клубных установаў, у маланаселеных і аддаленых вёсках працуе сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва. У жніўні 2020 года ў сувязі з рэарганізацыяй раённай кінавідэасеткі ў структуру раённага Цэнтра культуры ўключаны аддзел па кінавідэаабслугоўванні. Галоўныя культурныя мерапрыемствы 2020 года былі прысвечаны Году малой радзімы, 75-годдзю Вялікай Перамогі, 80-годдзю Дзятлаўшчыны, 80-годдзю раённага аддзела міліцыі, у рамках раённага праекта “Дбайных людзей славім – весела час бавім” прайшлі брэндавыя святы ў Раклевічах і Казлоўшчыне, у райцэнтры ладзіўся фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст”. Званне “Народны” і “Узорны” летась пацвердзілі 10 калектываў раёна. З-за пандэміі да 60 % летась скарацілася колькасць праведзеных мерапрыемстваў, на 100 % выканаць план змаглі Дзятлаўская раённая бібліятэка і сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва. З сакавіка 2020 года клубныя ўстановы пачалі актыўна “пераносіць” сваю работу ў інтэрнэт-прастору, быў створаны ютуб-канал “Культура Дзятлаўшчыны”. Летась работа Дзятлаўскай раённай, двух гарпасялковых і дзевяці сельскіх  бібліятэк была скіравана на рэалізацыю рэспубліканскіх, раённых бібліятэчных праграм і праектаў, бібліятэчнае абслугоўванне насельніцтва. У чэрвені 2020 года для аптымізацыі сеткі закрыта Раготнаўская сельская бібліятэка-клуб. Цяпер у раёне больш за 9 тысяч чытачоў, прырост наведвання бібліятэк склаў 120 % да ўзроўню 2019 года. Прааналізавана работа, складзены аптымальныя маршруты бібліобуса, які курсіруе па 50 населеных пунктах, дзе жыве 701 чытач. У 2020 годзе дзейнасць Дзятлаўскага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея была скіравана на далейшае ўдасканаленне экспазіцыйна-выставачнай, фондавай, навукова-асветніцкай дзейнасці, рэалізацыю дзяржпраграмы “Культура Беларусі на 2016-2020 гады”. Арганізавана 13 выставаў, праведзена 154 экскурсіі, асноўны музейны фонд папоўнілі 147 прадметаў. Зароблена 3660 рублёў – 60 % ад плана пазабюджэтнай дзейнасці. Музычнай адукацыяй ахоплена 520 дзяцей – 25, 4 % ад агульнай колькасці навучэнцаў раёна, 5 выпускнікоў школаў мастацтваў паступілі ў сярэднеспецыяльныя музычныя ўстановы. Па выніках удзелу ў конкурсах рознага ўзроўню летась навучэнцы заваявалі 94 прызавыя месцы, стыпендыятамі Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі сталі 15 юных жыхароў раёна. Сярод галоўных пытанняў сферы культуры Дзятлаўшчыны, якія належыць вырашаць сёлета, Васіль Шыцько назваў падрыхтоўку і замацаванне маладых кадраў, правядзенне мерапрыемстваў да Года народнага адзінства, паляпшэнне матэрыяльнай базы, рамонты. Вопытам работы сваіх калектываў падзяліліся спецыялісты ўстановаў культуры. Якое неардынарнае рашэнне давялося прыняць пры арганізацыі вольнага часу розных катэгорый насельніцтва клубным установам культуры ў інтэрнэт-прасторы, расказала загадчыца аддзела метадычнай работы раённага Цэнтра культуры Марына Лукіянец. Так, у 2020 годзе быў створаны ютуб-канал “Культура Дзятлаўшчыны”, які займеў больш за 50 тысяч наведвальнікаў, у тым ліку іншаземцаў. Асаблівай папулярнасцю ў дзятлаўчан карыстаецца такі інтэрнэт-прадукт, як музычныя паштоўкі-віншаванні ад мясцовых артыстаў. Напрацоўкамі, дасягненнямі, планамі Гезгалаўскай сельскай бібліятэкі-цэнтра экалагічнай культуры падзялілася бібліятэкар першай катэгорыі Марына Грэцкая. З работай Дзятлаўскага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея ў 2020 годзе і захаваннем гісторыка-культурнай спадчыны раёна прысутных азнаёміла дырэктар музея Вольга Цюшляева. Як у рамках адукацыйнага працэсу ў Дзятлаўскай дзіцячай школе мастацтваў развіваюць творчыя здольнасці навучэнцаў, расказала намеснік дырэктара Ірына Цыгель. Начальнік упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алена Клімовіч падзякавала работнікам культуры Дзятлаўшчыны за плённую працу ў 2020 годзе і падкрэсліла, што па леташніх выніках наш раён – у ліку лепшых на Гродзеншчыне. Сёлетні год абвешчаны Годам народнага адзінства, і трэба згуртавацца, стаць дружнай камандай, каб не менш паспяхова спраўляцца з далейшымі задачамі: выконваць планавыя паказчыкі, рыхтаваць маладыя кадры, аказваць людзям якасныя паслугі, заставацца запатрабаванымі, захоўваць сетку сельскіх установаў культуры, наладжваць зваротную сувязь з людзьмі. “Цэнтрамі стасункаў” установы культуры раёна назваў Ігар Кухарэвіч і папрасіў спецыялістаў высока трымаць планку, быць прыкладам для насельніцтва, захоўваць беларускія народныя традыцыі і гістарычную спадчыну, вучыць гэтаму падрастаючае пакаленне, актыўна далучаць да культурнай дзейнасці пажылых людзей, якія таксама могуць шмат цікавага расказаць, перадаць народныя традыцыі і рамёствы. Прыемным момантам сустрэчы сталі ўзнагароджанне лепшых у прафесіі і знаёмства з творчай выставай у фае Цэнтра.

Автор admin 10.03.2021 Выкл.

«Эту женщину люблю я очень»

7 марта в ОКиД «Новаяльнянский Дом культуры» прошёл праздничный концерт «Эту женщину люблю я очень», посвящённый Международному женскому дню. Приятным сюрпризом для жителей стало выступление народного духового оркестра.

Автор admin 07.03.2021 Выкл.

Открытое заседание клуба ветеранов «В кругу друзей»

7 марта, накануне Международного женского дня, во Дворецком ДК состоялось праздничное заседание клуба ветеранов «В кругу друзей», на котором прозвучало много поздравлений с  праздниками — Днём  защитника Отечества, с Днем именинника, а также с Днём 8 Марта. Творческие работники Дома культуры подарили всем присутствующим хорошее настроение и весёлые песни. С кружечкой ароматного чая встреча получилась тёплой и душевной.

Автор admin 07.03.2021 Выкл.

«Букет прекрасных поздравлений»

7 марта в отделе культуры и досуга «Даниловичский Дом культуры» прошла праздничная концертная  программа «Букет прекрасных поздравлений».   При в ходе в зрительный зал все женщины получили от ребят поздравительные открытки с праздником.  Островком яркого разноцветья привлекла взор зрителей выставка декоративно-прикладного творчества «Весеннее настроение», которую подготовили ребята. Атмосфера в зале была согрета лучами солнца, женскими улыбками, украшена россыпью цветов, которых на сцене и в зрительном зале было огромное количество. Своё творчество дарили участники детского любительского творчества. Все выступления были посвящены мамам, женщинам, любви и весне. Мальчишки и девчонки сказали много добрых и приятных слов в адрес своих мам и бабушек. Проникнутый теплом и любовью каждый номер программы дарил неповторимое ощущение радости, эмоционального подъёма и счастья.    Праздничная программа стала настоящим подарком мамам,  женщинам разных возрастов, заряд положительных эмоций получили как участницы программы, так и многочисленные зрители.

Автор admin 07.03.2021 Выкл.

«Ты — женщина, начало всех начал!»

7 марта  в аг. Гезгалы, в преддверии Международного женского дня 8 Марта, прошла концертная программа «Ты — женщина,начало всех начал!». Много теплых слов и пожеланий прозвучало в адрес прекрасной половины человечества.А свои музыкальные подарки подарили участники любительского творчества Дома культуры и филиала детской школы искусств.

Автор admin 07.03.2021 Выкл.

«Проводы зимы»в аг. Гезгалы

В аг.Гезгалы прошел театрализованный праздник «Проводы зимы». Жители агрогородка прощались с Зимой веселыми песнями,танцами и играми.А сюрпризом для жителей, стало выступление народного театра — студии игры «Суседзi» г.Дятлово

Автор admin 06.03.2021 Выкл.