День: 24.03.2021

«Саракі» ў аграгарадку Дварэц

У рамках раённага этна-праекта “Народнаму скарбу  — век векаваць” у аграгарадку Дварэц Дзятлаўскага раёна 24 сакавіка адбылося фальклорнае свята “Саракі”, традыцыйны прыход вясны з правядзеннем старажытных абрадаў і рытуалаў. Абрадавыя дзеянні інтэрактыўнага абраду «Саракі» прадэманстравалі ўдзельнікі дзіцячага клуба народных традыцый «Крыніца» Дварэцкага Дома культуры. Адным з элементаў свята Саракі з’яўляецца традыцыя ўпрыгожваць рознакаляровымі стужкамі кола. Вясновае кола з рознакаляровымі стужачкамі сімвалізавала надзею, што неўзабаве прыляцяць усе сорак птушыных стай у наш край, а ўраджай бягучага года будзе лепш і багацей папярэдняга. Хлопцы і дзяўчаты з задавальненнем вадзілі карагоды, гулялі ў “Чыжыка”, збіралі сорак пруцікаў, гукалі птушак і частаваліся салодкім печывам. Вясновае свята Саракі атрымалася яркім і маляўнічым.

Автор admin 24.03.2021 Выкл.

Концертная программа  «Музыка весны»

24 марта в агрогородке Крутиловичи прошёл сельский сход по пожарной безопасности. После сельского схода всех присутствующих ждал музыкальный подарок, который подготовил творческий коллектив Даниловичского Дома культуры.

Автор admin 24.03.2021 Выкл.