“Роднай мове прысвячаецца”
Інтэлектуальна-пазнавальная праграма “Роднай мове прысвячаецца”, у рамках Года народнага адзінства прайшла ў Наваяльнянскім Доме культуры
Пасядзелкі ў Дварэцкім Доме культуры
21 лютага ў рамках Года народнага адзінства, да Дня роднай мовы ў Дварэцкім ДК адбыліся пасядзелкі «Каля печы ў цеткі Марылі».Прыхільнікаў беларускай мовы сустрэлі цетачка Марыля,дзядзька Сымон з гармонікам,суседка Алена.Госці пасядзелак далучыліся да беларускай літаратурнай спадчыны: гучалі вершы,казкі,паданні, загадкі,прыказкі і прымаўкі на беларускай мове. Паліна Рыбак — актыўная ўдзельніца клуба народных традыцый «Крыніца», распачала праект «Легенды і паданні беларускай зямлі», расказаўшы легенду «Адкуль сяляне і паны».
«Пагуляем у роднае слова»
21 лютага творчы калектыў Данілавіцкага дома культуры запрасіў хлопчыкаў і дзяўчынак у падарожжа па краіне роднай мовы. На кожным прыпынку, а гэта — прыпынак «Загадкі», «Перакладчыкі», прыпынак аматараў беларускага фальклора, прыпынак «Старонкі мінулага і сучаснага», прыпынак «Шарада «Пралеска» і г. д. гульцы выконвалі пэўнае заданне і атрымлівалі за правільны адказ цукеркі. У чыёй скарбонцы аказалася больш цукерак, тая каманда і перамагла. Таксама на працягу праграмы гучалі вершы на беларускай мове. Мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы.
«Сегодня праздник ваш, мужчины»
21 февраля в отделе культуры и досуга «Даниловичский Дом культуры» прошла концертная программа «Сегодня праздник ваш, мужчины» посвященная 23 февраля. Свои музыкальные подарки всем присутствующим дарили участники любительского творчества Дома культуры. Зрители приняли участие в викторине, где за правильный ответ каждый получил сладкий подарок. Закончилась программа весёлым флешмобом.