Хутчэй, вышэй… смачней…
Хутчэй, вышэй… смачней: прайшлі зімовыя старты ў Дзятлаве. Провады зімы – самы час не толькі адпачыць, павесяліцца ды блінамі пачаставацца, але і памерацца волатаўскай сілаю ды спрытам спартыўным. У час народных гулянняў на Плошчы 17 Верасня за званне самых моцных, спрытных, дружных і непераможных змагаліся восем каманд – Вензавецкай сярэдняй школы, Дзятлаўскага лясгаса, ААТ “Молочный мир”, гімназіі № 1 горада Дзятлава, КСУП “Войневічы”, Дзятлаўскага раёна электрычных сетак, каманда жылкамунгаса і, нарэшце, зборная выпускнікоў факультэта фізічнай культуры. У напружаных спартыўных змаганнях канкурсантам трэба было прайсці па асфальце на “лыжах-хадунах”, ёмка ўдарыць па Зіме малатком (забіць цвік у дрэва), весела і па-спартыўнаму пачаставацца блінамі, выйграць хакейнае пары і паказаць трапнасць у біятлонным дартсе. Спаборніцтвы праходзілі вельмі эмацыянальна, бурна і азартна, пры актыўнай падтрымцы балельшчыкаў. У “Хакейным пары” перамогу заваявала каманда РУП ЖКГ, лепшыя лыжнікі і гурманы – у камандзе “выпускнікоў ФФК”, упартую перамогу ў дартсе атрымалі спартсмены з Вензавецкай сярэдняй школы, а найбольш хутка і спрытна забілі цвік прадстаўнікі лясгаса. Падлічыўшы ўсе ачкі, галоўны суддзя спаборніцтваў агучыла вынікі. Першае месца ў турніры заняла каманда выпускнікоў ФФК, другой стала каманда Дзятлаўскага РУП ЖКГ, а на трэцяй пазіцыі – зборная раёна электрычных сетак.
Вынiкi конкурсаў раённага свята
У конкурсе “Духмяны чай, залаты блін, прапановаў многа, лепшы – адзін” трэцюю пазіцыю занялі гаспадыні КСУП “Жукоўшчына”, якія прадставілі 13 страваў з бліноў, другія – прадстаўнікі КСУП “Хвінявічы” – 14 страваў. Не было роўных тут Дзятлаўскаму філіялу Гродзенскага аблспажыўтаварыства, кулінары якога прэзентавалі 34 розныя віды бліноў. Лепшая лялька-пудзіла Масленіцы сёлета была ў Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, другое месца – за КСУП «Хвiнявiчы», трэцяе – у Дварэцкай сярэдняй школы. У “Парадзе саней 2021” прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: першае – у Хвінявіцкай сярэдняй школы, другое – у аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў “Праменьчык”, трэцяе – у Раготнаўскага дзіцячага сада-базавай школы. Нарэшце, у дзіцячым творчым конкурсе “Снежныя фантазіі” трэцімі былі прадстаўнікі сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава, другімі – навучэнцы сярэдняй школы № 3, найбольш крэатыўнымі паказалі сябе выхаванцы дзятлаўскага Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.
Дзіцячы конкурс снежных фігур і малюнкаў “Снежныя фантазіі”
Актыўна ўдзельнічалі дарослыя і дзеці ў бяспройгрышных латарэях, куплялі вырабы народных майстроў. У скверы па вуліцы Савецкай праходзіў дзіцячы конкурс снежных фігур і малюнкаў “Снежныя фантазіі”. Побач работнікі культуры ладзілі забавы для дзяцей у фармаце нон-стоп.
Весела зіму праводзілі, вясну сустракалі
Апошні зімовы тыдзень завяршыўся ў Дзятлаве вялікім раённым святам. Жыхары і госці горада развітваліся з зімой вясёлымі песнямі, танцамі, народнымі гульнямі і конкурсамі. Быў абвешчаны і жартоўны дрэскод свята “ў святочны дзень – хустку надзень”. На мерапрыемстве было багата самабытных галаўных убораў, шчырых пазітыўных эмоцый і, вядома, бліноў. Вялікі асартымент духмяных сімвалаў свята прапанавалі ўстановы адукацыі і сельгасарганізацыі раёна: з яблыкамі, мясам, грыбамі, варэннем, ікрой. Пачаставацца блінамі, выпечкай, шашлыкамі можна было ў палатцы Дзятлаўскага райспажыўтаварыства, а пасмакаваць розныя гатункі сыроў запрашаў “Молочный мир”. Асноўныя святочныя падзеі разгарнуліся на плошчы 17 Верасня. Тут прайшло шэсце зімовых герояў і адбылося тэатралізаванае прадстаўленне “Провады зімы”, канцэртную праграму праводзілі калектывы і артысты Дзятлаўскага раёна. “Прыходзь да нас, увесь народ! Святкуем вясны надыход”, – заклікалі ўсіх на свята вясёлыя вядучыя. З прывітальнымі жартамі і песнямі, пажаданнямі ўсім дабра і шчасця запрашалі далучыцца да свята ўдзельнікі народнага тэатра-студыі гульні “Суседзі”. Яны правялі цікавую віктарыну, гульні, забавы і конкурсы, вадзілі карагоды, спявалі песні. Віталі Вясну, дарылі ўсім добры настрой песнямі Сяргей Малышчык, Таццяна Шостка, Аксана Кашляк, Людміла і Аляксандр Баклушыны, гурт “Бархат”, народны ансамбль песні “Зараначка”, роставыя лялькі і цыркавая студыя “Марсі”. З-за перамены надвор’я не змог праехаць па плошчы, але заняў пачэснае месца на свяце “Парад саней 2021”. Пастараліся і арганізацыі раёна, і бацькі дзетак, выставіўшы вялікія сані, маленькія саначкі, аздобленыя па матывах народных казак і мультфільмаў. На свяце ладзіўся самы народны і гасцінны конкурс – “Духмяны чай, залаты блін, прапановаў многа, лепшы – адзін”. Госці свята маглі завітаць да накрытага стала канкурсантаў, каб пацікавіцца і пачаставацца. Старанні ўдзельнікаў ацэньвала кампетэнтнае журы.
Масленичные забавы в аг. Хвиневичи
Народный праздник Масленица славится не только песнями, музыкой и гуляниями, но и веселыми забавами с детскими играми. Недаром говорят, что провести масленичную неделю нужно весело, чтобы привлечь удачу на следующий год. 26 февраля сектором проведена интерактивная программа для детей «Масленичные забавы». Подвижные игры и развлечения, позволили детям согреться, а традиционная игра «Карусель», сделала мероприятие по настоящему веселым и интересным.
«Защитникам Отечества посвящается»
24 февраля в Дворецком Доме культуры состоялась концертная программа «Защитникам Отечества посвящается».Зрителей своими песнями радовали творческие работники Дворецкого и Новоельнянского ДК.
«Праздник для настоящих мужчин»
В «Раклевичском Доме культуры» 20 февраля состоялась праздничная концертная программа «Праздник для настоящих мужчин». В концерте приняли участие самые талантливые дети аг.Раклевичи, а также лучшие артисты г.Дятлово.
Віншавальная праграма да Дня абаронцаў Айчыны
Урачысты святочны настрой, які аб’яднаў і гледачоў, і артыстаў, панаваў сёння ў зале раённага цэнтра культуры і народнай творчасці падчас мерапрыемства, прымеркаванага да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Яшчэ ў фае прысутныя змаглі наведаць выставу малюнкаў выхаванцаў Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў, вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва сектара рамёстваў Гезгалаўскага Дома культуры і вольнага часу, а таксама пафатаграфавацца ў фотазоне. Адкрылі віншавальную праграму юныя барабаншчыцы пад суправаджэннем духавога аркестра, а затым павіталі прысутных вядучыя Наталля Маліноўская і Анастасія Голуб, Святлана Венская і Андрэй Добыш. Сардэчныя віншаванні з нагоды свята выказаў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі. Ён, у прыватнасці, зазначыў, што няма больш пачэснай місіі,чым абараняць сваю Радзіму, і выказаў словы ўдзячнасці не толькі тым, хто са зброяй у руках абараняе нашу Айчыну, але і ветэранам, воінам-афганцам, усім людзям у пагонах, якія захоўваюць суверэнітэт нашай краіны, ахоўваюць яе межы, тым, хто мірна працуе на карысць нашай дзяржавы. Пажадаў мірнага неба, моцнага тылу. Свае віншаванні выказаў ваенны камісар Дзятлаўскага раённага ваеннага камісарыята Генадзь Суравец. У сваёй прамове да прысутных ён нагадаў, што наш святы абавязак – шанаваць памяць пра загінулых воінаў, пра гераічныя подзвігі папярэдніх пакаленняў, захаваць мір, які яны адстаялі цаной уласнага жыцця. Ён павіншаваў бацькоў ваеннаслужачых гвардыі радавых Мікіты Мухі і Арцёма Вянско , якія годна праходзяць сёння вайсковую службу. Ад імя жанчын моцную палову чалавецтва павіншавала са святам Алена Васкель, старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”. Канцэртную праграму “Абаронцам Айчыны” склалі песенныя і музычныя нумары ў выкананні вядомых артыстаў і калектываў Дзятлаўшчыны. Вельмі цёпла прымалі гледачы выступленні Анастасіі Жэмайтук, народнага ансамбля музыкі і песні “Ятранка”, групы “Бархат”,” Сузор’е”, дзіцячай цыркавой студыі “Марсі”,самай юнай выканаўцы Нэлі Санюк, а таксама Марыны Варган, Вольгі Кузьмы, Часлава Свіба, Сяргея Малышчыка, Аляксандры Зайцавай, вакальнай групы “Ветэраны ў строі” і ансамбля цыганскай песні. Па водгуках, мерапрыемства атрымалася святочным, разнастайным і прыемным.
«Сегодня праздник ваш,мужчины!»
23 февраля в отделе культуры и досуга «Гезгаловский Дом культуры»,прошла концертная программа «Сегодня праздник ваш,мужчины!». Жителей агрогородка с праздником поздравил председатель Совета ветеранов Александр Волков
“Роднай мове прысвячаецца”
Інтэлектуальна-пазнавальная праграма “Роднай мове прысвячаецца”, у рамках Года народнага адзінства прайшла ў Наваяльнянскім Доме культуры