Навагодні настрой у Цэнтры культуры
Каб святочная атмасфера была не толькі дома і на вуліцах, а дзятлаўчане, якія наведваюць тую ці іншую арганізацыю, атрымлівалі зарад навагодняга настрою, установы нашага горада ўпрыгожваюць свае будынкі. Карэспандэнт газеты “Перамога” наведаў некалькі арганізацый і пацікавіўся, як рыхтуюць будынкі да навагодніх святаў, якія тэматычныя фотазоны арганізаваны, якая святочная атрыбутыка выкарыстоўваецца, што і дзе ўжо паспелі ўпрыгожыць, а што яшчэ толькі ў планах. Выконваючая абавязкі дырэктара Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Наталля Маліноўская: – Мы ўпрыгожваем нашу арганізацыю да навагодніх святаў усім калектывам з пачатку снежня і плануем завяршыць напрыканцы месяца. Пачалі з галоўнага ўвахода, дзе павесілі святлодыёдную гірлянду, паставілі фігуры Дзеда Мароза і Снягуркі. Таксама плануем усталяваць некалькі навагодніх ёлак і святлодыёднага аленя. Арганізавалі навагоднюю фотазону і ў фае будынка. На другім паверсе ідзе падрыхтоўка яшчэ адной фотапляцоўкі. У танцавальнай зале будзе знаходзіцца самая вялікая ёлка вышынёй пяць метраў. Там жа афармляецца прыёмная Дзеда Мароза, дзе ўжо стаіць замак. У бліжэйшы час яшчэ ўсталюем трон для навагодняга чараўніка, а каля яго паставім ёлачкі і падарункі, каб дзеці, калі прыходзяць на ранішнікі, маглі рабіць фотаздымкі на памяць. Кожны, хто будзе праходзіць міма Цэнтра культуры, зможа назіраць, як чароўна кружацца на вокнах сняжынкі, выразаныя нашымі супрацоўнікамі. Акрамя сняжынак, на вокнах будуць дружалюбныя папяровыя бычкі, якія напомняць гараджанам аб сімвале надыходзячага новага года.
«В снежном царстве, морозном государстве»
Новый год — самый любимый и долгожданный праздник! А для детей, Новый год — это настоящая сказка, волшебство и множество сюрпризов! 19 декабря творческий коллектив отдела культуры и досуга «Даниловичский Дом культуры» провел развлекательную программу для жителей и гостей города Дятлово у новогодней ёлки. Программа была насыщена интересными, веселыми конкурсами, занимательными играми, задорными танцами, зимними песнями, хороводами вокруг ярко украшенной, сверкающей ёлки. Дети замечательно играли, веселились, поддерживали друг друга. Мероприятие прошло в веселой, дружной атмосфере.
«Все песни только для Вас»
19 декабря специалисты Центра культуры г. Дятлово провели концертную программу «Все песни только для Вас» для жителей Щучинского района.
«Новогодний сувенир»
С 16 декабря в отделе культуры и досуга «Гезгаловский Дом культуры» работает выставка изделий декоративно-прикладного творчества «Новогодний сувенир».
«Все дело в шляпе»
13 декабря в ОКиД «Дворецкий ДК» прошла танцевально-развлекательная программа «Все дело в шляпе».Посетителям предлагалось участие в ряде конкурсов и заданий,которые ребята получали «из шляпы».Участники программы показали великолепные командные и индивидуальные способности не только в интеллектуальных конкурсах,но и в танцевальных разминках.
У госці да казкі
Навагодняя атмасфера сустракае гасцей Гезгалаўскага дома культуры ўжо з парога. У фае ўстановы арганізавана святочная выстава “Зіма ў падарунках” і фотазона. У навагоднюю казку акунае і другі паверх: там працуе яшчэ адна фотазона, упрыгожаная дзясяткамі тэматычных сувеніраў. Галоўныя героі выставы ‒ сімвалы Новага года: бычкі на любы густ, памер і колер. ‒ Над экспазіцыяй працавалі ўсім калектывам аддзела рамёстваў, ‒ расказала Вольга Барабан, метадыст сектара рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Гезгалаўскага дома культуры, ‒ менавіта таму яна атрымалася такой разнастайнай і цікавай. Кожны майстар уклаў у лялькі нешта сваё, ствараў іх з творчым падыходам. Натхненне на новыя сувеніры знаходзім у тэматычных святах і ў інтэрнэце. Часта бывае так, што за аснову бярэцца нейкае фота, а потым, ужо ў ходзе дэталёвай працы, лялька “абрастае” ўсё большай колькасцю дэталяў, якія робяць яе не падобнай на арыгінальнае фота. Ёлка тут таксама асаблівая, кожная з цацак на ёй ‒ ручной работы. Для ўпрыгожвання ў ход пайшло ўсё, што было пад рукой: тканіна, кардон, каляровыя стужкі, галінкі і шышкі. Не забыліся майстры і пра вокны, кожнае з якіх упрыгожвае тэматычная кампазіцыя пад назвай “Казка на акне”. Вольга Мікалаеўна расказала, што хутка ў Гезгалаўскім доме культуры для дзяцей плануецца адкрыць новы гурток па выразанні выцінанак.
«Приключения кота Базилио и лисы Алисы»
12 декабря творческие работники отдела культуры и досуга»Дворецкий Дом культуры» провели для жителей города Дятлово сюжетно-игровую программу «Приключения кота Базилио и лисы Алисы у новогодней ёлки. Дети и взрослые с удовольствием играли в игры, веселились и танцевали вместе с Дедушкой Морозом, Снегурочками, котом Базилио и лисой Алисой. Дедушка Мороз подарил всем участникам сладкие подарочки!
Па Дзятлаве святочным шэсцем прайшлі Дзяды Марозы
7 снежня на Дзятлаўшчыне быў дадзены старт навагоднім святочным мерапрыемствам. Ва ўрачыстай абстаноўцы ёлка раёна ў цэнтры Дзятлава запаліла свае агні. Да галоўнай гераіні навагодніх святаў ад раённага Цэнтра культуры па вуліцах горада калонай прайшлі Дзяды Марозы, Снягурачкі, казачныя персанажы, якія прадстаўлялі розныя арганізацыі і прадпрыемствы раёна. Сёлета да святочнай калоны далучыліся казачныя і мультыплікацыйныя персанажы з усіх установаў культуры раёна, а таксама ТАА “Ізакам”, Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный мир”, Новаяльнянская, Казлоўшчынская, Дварэцкая школы, сельгаспрадпрыемствы “Граніт-Агра” “Слава працы”, “Хвінявічы”, “Аграмілк”, “Дварэц-Агра”. На чале навагодняй калоны традыцыйна – духавы аркестр “Новаяльнянскія трубачы”, які падарыў дзятлаўчанам россып знаёмых навагодніх мелодый. Веснікаў Новага года на плошчы 17 Верасня сустракалі маленькія і дарослыя дзятлаўчане са сваімі сем’ямі. Пад вясёлыя флэшмобы, стройнымі карагодамі прысутныя сустрэлі Дзеда Мароза і Снягурачку, якія прынеслі з сабою мех шчасця і абвясцілі: “Святам быць!”. Мерапрыемства прадоўжылася навагодняй дыскатэкай парам з Зімой і спадарыняй Мяцеліцай. Не абышлося на свяце і без майстроў. Завіталі да ялінкі не толькі дзятлаўчане, але і госці з Гезгалаў, Навагрудка і Мастоў. На працягу ўсяго гуляння на плошчы працавалі гандлёвыя пляцоўкі, дзе можна было купіць сувеніры на любы густ.
Дабрачынная акцыя «Працягні руку дапамогі»
4 снежня творчы калектыў сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва ДУК «Дзятлаўскi РЦКiНТ» пабываў у гасцях у Галіны Браніславаўны Красоцкай, якая пражывае ў вёсцы Явар, з дабрачыннай акцыяй «Працягні руку дапамогі», прымеркаванай да Мiжнароднага дня iнвалiдаў. Сустрэлі нас вельмі прыветліва. Цёплыя словы, салодкія падарункі прыйшліся Галіне Браніславаўне па душы, яе вочы зіхацелі ад радасці. Гэта, далёка не чароўная палачка, якая зможа вярнуць зрок, але яшчэ адна магчымасць дапамагчы людзям, падтрымаць іх у цяжкай жыццёвай сітуацыі. Бо, як кажуць, дабрыня, здольная змяніць многае.
Квест игра «Жизнь прекрасна — не трать её напрасно»
04 декабря работники ОКиД «Новаяльнянский Дом культуры дома культуры» провели квест игру «Жизнь прекрасна — не трать её напрасно», в рамках районного тематического проекта «Цените жизнь, она у нас одна».