День: 31.12.2020

Перад Новым годам у Дварцы адкрылася абноўленая канцэртная зала

Перад Новым годам у Дварцы адкрылася абноўленая канцэртная зала Да навагодніх і калядных святаў Дварэцкі дом культуры атрымаў выдатны падарунак. У апошні дзень адыходзячага года тут урачыста адкрылі пасля рамонту абноўленую канцэртную залу. Жыхары Дварца – актыўныя, ініцыятыўныя і багатыя на традыцыі. У населеным пункце добра развітая інфраструктура і насычанае культурнае жыццё. На базе Дома культуры працуюць шматлікія творчыя аб’яднанні, у тым ліку – вядомы на ўсю вобласць і нават рэспубліку клуб ветэранаў працы “У коле сяброў”. Абноўленая зала Дома культуры змянілася да непазнавальнасці. Па словах саміх работнікаў культуры, самае важнае – гэта добрае асвятленне, якое было ўсталявана на сцэне і ў глядзельнай зале. Да таго ж, былі адрамантаваны сцены памяшкання, столь, падлога, сама сцэна, убранства якой выканана ў карычневых і залатых колерах. На бягучы рамонт залы Дома культуры было выдзелена з раённага бюджэта каля 12 тысяч рублёў, яшчэ каля 6 тысяч – на адзенне сцэны. На працягу паўгода рамонтныя работы вялі работнікі будаўнічага сектара аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Дзякуючы старанням работнікаў культуры, яны былі выкананы хутка і эканомна. Гэта адзначыў у час адкрыцця новага аб’екта культуры старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі. Ён заўважыў, што фінансавая падтрымка культурнай сферы Дзятлаўшчыны стане добрай традыцыяй. Да словаў віншавання і ўдзячнасці ён дадаў сертыфікат на дзве тысячы рублёў і салодкі падарунак для ўстановы культуры. Да яго віншаванняў далучыліся старшыня Дварэцкага сельвыканкама Канстанцін Вінцукевіч і старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак. Была перарэзана сімвалічная чырвоная стужка – і прысутныя самі змаглі ўпэўніцца, як моцна пераўвасобілася канцэртная зала. Карыстаючыся выпадкам, падзякавала раённым уладам за выдатны падарунак і павіншавала ўсіх з надыходзячымі святамі старшыня клуба ветэранаў “У коле сяброў” Валянціна Іванаўна Скок. Як адзначыла гаспадыня абноўленай залы, дырэктар Дварэцкага дома культуры Людміла Баклушына, жыхары Дварца вельмі чакалі сённяшняга дня, і вельмі ўцешна, што адкрыццё залы стала магчымым перад Новым годам. Ужо сёння ўвесь аграгарадок збярэцца ў абноўленай зале на навагоднюю музычную праграму.

Автор admin 31.12.2020 Выкл.

«В Дятлово встречали Новый год

В преддверии Нового года самые активные дятловчане пришли на главную городскую площадь, чтобы поучаствовать в новогодней лотереи, послушать песни, потанцевать, да и просто весело и с задором провести время. Взрослые и дети с большим азартом приобретали лотерейные билеты. И в этом не было ничего удивительного, так как главным призом новогодней лотереи была мультипечь. На протяжении всего праздника определялись победители, чьи лотерейные билеты оказывались счастливыми. Им вручались различные призы: от фломастеров и шампуня, до наушников и автомобильного навигатора. Главный приз также нашёл свою победительницу, лотерейный билет которой, неоднократно оказывался счастливым. В свою очередь, для гостей праздника были подготовлены музыкальные сюрпризы и танцевальный номер от юных дятловчан. Во время новогоднего представления были озвучены результаты конкурса, где в первой номинации оценивали украшение учреждений и организаций Дятловского района, а во второй — частных подворьев города Дятлово. В первой номинации места распределились следующим образом: на первом месте трудовой коллектив Дятловского предприятия мелиоративных систем, расположенного в городском посёлке Козловщина; серебро — у ОАО «Гранит-Агро»; третье место — у Новоельнянской средней школы. Во второй номинации: первое место заняла семья Кашляк, на втором месте — семья Ковальчук, бронза —  у семьи Макбити.

Автор admin 31.12.2020 Выкл.