У гасцях у навагодняй казкі
28 снежня ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці акцыя “Нашы дзеці” сабрала на раённы навагодні ранішнік 20 дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Чараўніца Зіма заклікала хлопчыкаў і дзяўчынак ажыццявіць падарожжа ў навагоднюю казку. Паколькі казак без добрых сюрпрызаў не бывае, у госці да дзятвы завіталі начальнік аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Наталля Белаус, галоўны спецыяліст аддзела, яна ж дырэктар Дзятлаўскага раённага аддзялення РГА “Беларускі дзіцячы фонд” Алена Чайкоўская, дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава Ала Жэгалік, метадыст аддзела адукацыі райвыканкама Таццяна Сіўко. Ад Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта і аддзела адукацыі Наталля Белаус пажадала маленькім удзельнікам свята, каб усё задуманае ў іх спраўдзілася ў новым годзе. Да віншаванняў далучылася Алена Чайкоўская і ад раённай арганізацыі Беларускага дзіцячага фонду падарыла сацыяльна-педагагічнаму цэнтру горада Дзятлава гадзіннік і вешалку. Дзед Мароз і Снягурачка заклікалі дзятву танцаваць з роставымі лялькамі, паслухалі навагоднія вершыкі маленькіх удзельнікаў свята, уручылі ім падарункі і цукеркі ад раённага выканаўчага камітэта і аддзела адукацыі.
«Новогодние приключения у ёлки»
28 декабря в Дворецком Доме культуры прошёл детский утренник «Новогодние приключения у ёлки». На утреннике царила атмосфера праздника и веселья. Ребята с удовольствием играли со сказочными героями:Дедом Морозом, Снегурочкой, Цыганкой, Бабой Ягой, Медведем. Все детки получили подарки от Деда Мороза.
Дзіцячы навагодні ранішнік для Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир”
Шчодрым сёлета быў прафсаюзны Дзед Мароз у Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир”. Як расказала старшыня прафкама прадпрыемства Ірына Іваноўская, у рамках акцыі “Нашы дзеці” навагоднія падарункі напярэдадні святаў атрымалі 135 дзяцей дзятлаўскіх сыраробаў, не засталіся без увагі і самі работнікі завода: для іх было выдзелена 227 падарункаў. Таксама прафсаюзная пярвічка аплаціла для дзетак работнікаў навагодні ранішнік у Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. Магчымасцю павесяліцца пад ёлачкай вечарам 28 снежня скарысталіся больш за 20 хлопчыкаў і дзяўчынак, з самымі маленькімі прыйшлі іх бацькі. Дзяцей і дарослых чакалі танцы і конкурсы з казачнымі героямі і роставымі лялькамі, цікавыя фокусы, выступленне гімнастаў, традыцыйныя навагоднія карагоды. З задавальненнем дзеці расказвалі вершы і спявалі песні Дзядулі Марозу і Снягурачцы, атрымліваючы за гэта цукеркі і прызы. А на развітанне маленькія ўдзельнікі свята паспяшаліся сфатаграфавацца з навагоднімі героямі, каб засталася памяць аб цудоўнай сустрэчы.