День: 13.12.2020

«Все дело в шляпе»

13 декабря в ОКиД «Дворецкий ДК» прошла танцевально-развлекательная программа «Все дело в шляпе».Посетителям предлагалось участие в ряде  конкурсов  и заданий,которые ребята получали «из шляпы».Участники программы показали великолепные командные и индивидуальные способности не только в интеллектуальных конкурсах,но и в танцевальных разминках.

Автор admin 13.12.2020 Выкл.

У госці да казкі

Навагодняя атмасфера сустракае гасцей Гезгалаўскага дома культуры ўжо з парога. У фае ўстановы арганізавана святочная выстава “Зіма ў падарунках” і фотазона. У навагоднюю казку акунае і другі паверх: там працуе яшчэ адна фотазона, упрыгожаная дзясяткамі тэматычных сувеніраў. Галоўныя героі выставы ‒ сімвалы Новага года: бычкі на любы густ, памер і колер. ‒ Над экспазіцыяй працавалі ўсім калектывам аддзела рамёстваў, ‒ расказала Вольга Барабан, метадыст сектара рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Гезгалаўскага дома культуры, ‒ менавіта таму яна атрымалася такой разнастайнай і цікавай. Кожны майстар уклаў у лялькі нешта сваё, ствараў іх з творчым падыходам. Натхненне на новыя сувеніры знаходзім у тэматычных святах і ў інтэрнэце. Часта бывае так, што за аснову бярэцца нейкае фота, а потым, ужо ў ходзе дэталёвай працы, лялька “абрастае” ўсё большай колькасцю дэталяў, якія робяць яе не падобнай на арыгінальнае фота. Ёлка тут таксама асаблівая, кожная з цацак на ёй ‒ ручной работы. Для ўпрыгожвання ў ход пайшло ўсё, што было пад рукой: тканіна, кардон, каляровыя стужкі, галінкі і шышкі. Не забыліся майстры і пра вокны, кожнае з якіх упрыгожвае тэматычная кампазіцыя пад назвай “Казка на акне”. Вольга Мікалаеўна расказала, што хутка ў Гезгалаўскім доме культуры для дзяцей плануецца адкрыць новы гурток па выразанні выцінанак.

Автор admin 13.12.2020 Выкл.