Месяц: Ноябрь 2020

«Разноцветная осень»

11 ноября в отделе культуры и досуга «Дворецкий Дом культуры» прошла выставка «Рознакаляровая восень», работ декоративно-прикладного творчества учащихся Дворецкой средней школы.

Автор admin 11.11.2020 Выкл.

Отборочный тур конкурса исполнителей эстрадной песни «Витебск»

Районный отборочный тур XXX Международного конкурса исполнителей эстрадной песни «Витебск 2020» и XIX Международного детского конкурса исполнителей эстрадной песни «Витебск 2020» прошёл в Дятловском районе 8 ноября 2020 г. Отборочный тур состоялся зонально. Участники возрастной категории 18-31 год и  8-14 лет из г. Дятлово, аг. Дворец, г.п. Новоельня и п. Козловщина исполнили по две песни согласно условиям отборочного тура.

Автор admin 08.11.2020 Выкл.

Доўгажыхары. Дарыць людзям дабрыню

Такі жыццёвы дэвіз абраў для сябе наш зямляк з вёскі Ахонава Міхаіл Сцяпанавіч Стэльмах, які 7 лістапада адзначае свой юбілейны 90-ы дзень нараджэння. У яго працоўнай скарбонцы шмат дастойных узнагародаў, у тым ліку ордэн “Знак пашаны” за поспехі ў галіне сельскай гаспадаркі. Як заключае сам юбіляр, жыццё яго выдалася неспакойным, але цікавым. Былі ў ім работа, вучоба, сямейныя клопаты, важныя гістарычныя падзеі, што паўплывалі на лёсы людзей. І не дзіўна, бо за 90 гадоў Міхаіл Сцяпанавіч перажыў некалькі эпох: нарадзіўся ён у 1930 годзе, калі Заходняя Беларусь знаходзілася ў складзе Польшчы, у 9 гадоў хлопчык стаў савецкім грамадзянінам, бо гэтыя тэрыторыі ўключылі ў склад былога СССР, затым надышло ліхалецце Вялікай Айчыннай вайны, былі пасляваеннае будаўніцтва народнай гаспадаркі, савецкая эпоха, яе згасанне, пераломныя і складаныя 90-ыя – і вось ужо больш за 25 гадоў юбіляр жыве ў незалежнай Беларусі. Бацькі Міхаіла Стэльмаха былі простымі сельскімі працаўнікамі, трымалі сваю гаспадарку, апрацоўвалі надзел зямлі. Дарослым дапамагалі іх чацвёра дзяцей. Сельская праца ніколі не была лёгкай, а ў ваенны час і ўвогуле здараліся рызыкоўныя моманты. Аднойчы Міхаіл, які пасвіў у полі кароў, стаў сведкам бою мясцовага значэння. З боку Ахонава па вясковых падворках хадзілі немцы, папаўняючы свае запасы харчовых прадуктаў за кошт сялян, а з боку Панікартаў ішлі партызаны. Неўзабаве паміж імі завязалася перастрэлка. На шчасце, тады для падлетка ўсё скончылася добра. Міхаіл Сцяпанавіч расказвае, што ў вайну беларусам жылося вельмі цяжка, тым не менш, гэта не зламала людзей, не пахіснула іх веру ў лепшае. І мірны час прыйшоў пад урачысты грукат салютаў Перамогі. Да 1950 года Міхаіл жыў з бацькамі, працаваў на гаспадарцы, затым яго прызвалі ў Савецкую армію. Служыў юнак ва Узбекістане, у Тэрмезе, паблізу афганскай мяжы. Калі вярнуўся з войска, задумаўся аб будучай прафесіі. У адной з рэспубліканскіх газет трапілася аб’ява аб наборы на курсы машыністаў-экскаватаршчыкаў у Мінску, і вясковы хлопец не пабаяўся паехаць на вучобу ў сталіцу. Пасля навучання Міхаілу прапанавалі некалькі варыянтаў для працаўладкавання. Ён выбраў Скідзельскую машынна-меліярацыйную станцыю, працаваў на яе Радунскім участку. Тады і пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Марыяй Нікіфараўнай – загадчыцай Саліжскай пачатковай школы Радунскага раёна. У 1955 годзе маладая пара згуляла вяселле. І вось ужо доўгія 65 гадоў Міхаіл і Марыя крочаць па жыцці разам праз радасці і выпрабаванні, шануючы і аберагаючы адзін аднаго. 2020-ы год выдаўся багатым для сям’і Стэльмахаў на круглыя даты: у сакавіку юбілейны дзень нараджэння адзначыла жонка, у лістападзе яго адзначае гаспадар, сёлета яны адсвяткавалі і “жалезнае” юбілейнае вяселле. За гэты час лёс Міхаіла Сцяпанавіча нярэдка рабіў крутыя павароты. У далёкім 1956 годзе па рабоце яму прапанавалі накіравацца ў Лунінецкі раён Брэсцкай вобласці. Ехаць туды малады сем’янін не захацеў, давялося звольніцца з машынна-меліярацыйнай станцыі і ўладкавацца прадаўцом у Казакоўшчынскі сельскі магазін. У хуткім часе стараннаму работніку прапанавалі стаць старшынёй сельпо, але ён адмовіўся, затое ў 1959 годзе згадзіўся на прапанову стаць старшынёй выканкама Чыжунскага сельскага савета тагачаснага Радунскага, пазней Воранаўскага раёна. У 1967 годзе сям’я Стэльмахаў, дзе ўжо падрасталі дачка Валянціна і сын Леанід, вырашыла вярнуцца на малую радзіму бацькі ў Ахонава. Як узгадвае наш зямляк, на той час яго родная вёска была вялікай, тут кіпела жыццё: толькі ў мясцовай школе вучылася больш за 300 дзяцей, у тым ліку з бліжэйшых вёсак. Для такіх вучняў у Ахонава функцыянаваў прышкольны інтэрнат, куды выхавальніцай пайшла працаваць Марыя Нікіфараўна. А вось Міхаіл Сцяпанавіч абраў сельскую гаспадарку, бо якраз заканчваў завочнае аддзяленне Навагрудскага сельскагаспадарчага тэхнікума. Наступныя васямнаццаць гадоў наш зямляк паспяхова адпрацаваў загадчыкам участка мясцовага калгаса “Беларусь”. Ужо ў 1968 годзе за працоўныя дасягненні Міхаіла Стэльмаха адзначылі медалём ВДНГ, а ў сярэдзіне 70-х за высокія на працягу некалькіх гадоў ураджаі лёну – ордэнам “Знак пашаны”. На просьбу раскрыць сакрэты працоўных дасягненняў юбіляр адказвае, што з дзяцінства быў знаёмы з сельскай працай, свае веды паглыбіў у тэхнікуме. Працуючы ў калгасе, ён не лічыўся з вольным часам, прачынаўся з першымі промнямі сонца, спяшаўся на палеткі, каб затым плённа арганізаваць работу людзей і тэхнікі. Менавіта планаванне і строгі ўлік дапамагалі дасягаць высокіх паказчыкаў у раслінаводстве. У 1985 годзе Міхаіла Сцяпанавіча зноў паклікала гандлёвая справа: з гэтага часу і да выхаду на пенсію ў пачатку 90-х ён працаваў у магазіне суседняй вёскі Клішавічы. Міхаіл і Марыя Стэльмахі выгадавалі сваіх двух дзяцей годнымі людзьмі, дачакаліся пяць унукаў і трох праўнукаў. Дачка Валянціна вывучылася на эканаміста, шмат гадоў адпрацавала ў сталічнай піваварнай кампаніі “Крыніца”, цяпер яна на заслужаным адпачынку, жыве ў Мінску. Педагагічную кар’еру абраў сын Леанід, і сёння ён дырэктар сярэдняй школы № 8 горада Ліды. Сам Міхаіл Сцяпанавіч стараўся жыць для людзей і не стамляўся гэта пацвярджаць добрымі справамі. У 90-х гадах пабудаваць у роднай вёсцы храм Міхаілу Стэльмаху прапанаваў ураджэнец Ахонава, былы старшыня Лідскага райвыканкама Уладзімір Логаш. Вяскоўцы памяталі, што раней тут была царква, але яна згарэла ў гады вайны. Міхаіл Сцяпанавіч з радасцю ўзяўся за новую справу. Звяртаўся ў розныя інстанцыі, арганізоўваў аднавяскоўцаў для будаўнічых работ, раіўся з новаяльнянскім бацюшкам Валерыем Мануйлам – і ў 1999-2000 гадах драўляная царква была ўзведзена і асвечана ў гонар Святога Іаана Кранштацкага, а Міхаіл Стэльмах атрымаў Ганаровую грамату ад духавенства. З пазіцыі вопыту і ўзросту, разважаючы аб жыццёвых каштоўнасцях, юбіляр зазначае, што заўсёды трэба заставацца чалавекам, старацца не крыўдзіць іншых. Калі табе даверылі работу з людзьмі – будзь справядлівым, узнагароджвай лепшых за заслугі, хто правініўся – паўшчувай, патлумач працаўніку, што ён зрабіў не так, і не стамляйся дарыць людзям дабрыню. Хочаш пражыць доўга – працуй сумлена і спі спакойна. Мяркую, што гэта жыццёвая мудрасць сябе апраўдала, бо ў свае 90 Міхаіл Сцяпанавіч Стэльмах застаецца пры светлай памяці і на сваіх нагах. У дзень нараджэння Міхаіла Сцяпанавіча прыехалі павіншаваць з юбілеем работнікі сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці і Вензавецкага дома культуры. У рамках культурна-інфармацыйнага праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” яны дарылі юбіляру самыя шчырыя віншаванні і радавалі вясёлымі песнямі.  

Автор admin 07.11.2020 Выкл.

«Осенний марафон»

7 ноября работники ОКиД «Гезгаловский ДК» и сектора по организации досуга «Жуковщинский ДК» с концертной программой «Осенний марафон»посетили Зельвенский район. Подарили зрителям хорошее настроение и заряд положительных эмоций.    

Автор admin 07.11.2020 Выкл.

Помніць мінулае дзеля будучыні

7 лістапада наша краіна адзначае дзяржаўнае свята – 103-ю гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі. Да гэтай нагоды быў прымеркаваны ўрачысты мітынг, які адбыўся ў Дзятлаве, у скверы каля помніка У. І. Леніну. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовай улады і працоўных калектываў горада.Звяртаючыся да прысутных, вядучая адзначыла, што рэвалюцыя 1917 года стала адной са знакавых падзеяў дваццатага стагоддзя і карэнным чынам паўплывала на ход далейшай гісторыі. Яе вопыт навучыў нас імкнуцца да лепшага, адданай працай будаваць высокаразвітую сучасную дэмакратычную дзяржаву, галоўная мэта якой – паляпшэнне жыцця грамадзян. Людзі атрымалі права на працу, на адукацыю, на адпачынак, права ўдзельнічаць у кіраванні краінай. Павіншаваў дзятлаўчан са святам старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. – Маладое пакаленне дзятлаўчан ніколі не адзначала гэту падзею і ў большасці сваёй не помніць, як святкавалі гэты дзень у Савецкім Саюзе – маштабнымі парадамі, маляўнічымі дэманстрацыямі ў кожным горадзе і пасёлку. Час уносіць свае карэктывы. Мы, маладая суверэнная незалежная дзяржава, крочым наперад, вызначыўшы асноўны ўнутраны вектар свайго развіцця – сацыяльна арыентаваную эканоміку. Тым не менш, мы цэнім і захоўваем нашу гіторыю, з павагай адносімся да ўсіх святаў савецкага перыяду. Мы разумеем, што без захавання гістарычнай спадчыны нельга рухацца наперад. Бо правільна гавораць: “У таго, хто не помніць мінулага, няма будучыні”. Да яго словаў далучылася першы сакратар раённага камітэта ГА БРСМ Кацярына Хілімончык, якая ў гэта памятны дзень пажадала землякам мудрасці, узаемаразумення і ашчадных адносінаў да мінулага, якое падарыла нам будучыню. Напрыканцы мітынга прысутныя ўсклалі вянкі і кветкі да помніка У. І. Леніну.

Автор admin 06.11.2020 Выкл.

Стараста і майстар фельетона

У межах праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” работніцы сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры наведалі вёску Студзераўшчыну, каб пагутарыць з мясцовым старастам, стваральнікам легендарнага Студзераўшчынскага народнага калектыву, Антонам Гузарыкам і даведацца яго сакрэт даўгалецця. – Мы тут размаўляем і па-беларуску, і па-руску, выскокваюць і ўкраінскія, і польскія словы, – стараста найперш пачынае размову пра сваіх аднавяскоўцаў. – Але ўсе адзін аднаго разумеем, жывём мірна, па-суседску. Можа і вы зразумееце, што вам раскажу. Нарадзіўся Антон Фёдаравіч тут, у Студзераўшчыне, акурат на праваслаўныя Каляды. Пасля Вялікай Айчыннай вайны, з якой многія мужчыны не вярнуліся жывымі, давялося рана пачаць працоўную дзейнасць. Дзевяцігадовы Антон выходзіў на працу разам з аднавяскоўцамі, як дарослы. Працаваў на нарыхтоўцы сіласу, адвозцы кукурузы, якая ў часы Хрушчова была вельмі папулярнай сельскагаспадарчай раслінай, акучваў бульбу, падграбаў сена, а як пасталеў – сам пайшоў з касою на калгасны палетак. У красавіку 1964 года Антон Гузарык прыняў кіраўніцтва над мясцовым Домам культуры, у якім працаваў усё сваё жыццё. У клубе быў старэнькі баян, пад які ладзіліся танцы, настольныя гульні. Яшчэ за савецкім часам тут з’явіўся магнітафон і нават більярд – мабыць, адзіны ў ваколіцы, на які прызджалі падзівіцца з суседніх вёсак. Але галоўным напрамкам дзейнасці Дома культуры была самадзейнасць. Рабілі культурны абмен з суседнімі вёскамі: або самі ехалі туды, або запрашалі гасцей. Спявалі франтавыя песні або жартоўныя. Праз некаторы час у запявалы ансамбля памерла дачка, ён перастаў удзельнічаць у самадзейнасці, а разам з ім перастаў існаваць і калектыў. Аднак на той час ва ўсіх рэгіёнах Беларусі ўсё актыўней пачалі звяртацца да фальклору. – Я падумаў, а чаму б не запрасіць жанчын і стварыць калектыў. Спачатку іх было шэсць, затым дванаццаць. Развучвалі песні сваёй мясцовасці. Перш выступалі па суседзях, затым выйшлі на раённую сцэну. У вёсцы з’явіліся свае Студзераўшчынскія вячоркі, якія сталі культурным здабыткам Беларусі. Калектыў нават запісваўся ў Мінску ў Белтэлерадыёкампаніі. Затым запісалі вясельны абрад выпякання каравая. Калектыву выпала зрабіць чатыры запісы на рэспубліканскім тэлебачанні, у якіх удзельнічалі не толькі студзераўшчынскія спявачкі, але і іншыя выбітныя народныя артысты Дзятлаўшчыны. Студзераўшчынскі песенны калектыў атрымаў званне народнага, узяў сабе назву “Журавушка”. Антон Фёдаравіч ездзіў на выступленні разам з калектывам. У перапынках паміж песнямі чытаў вершы і фельетоны. З’явіўся ў яго і свой “каронны” фельетон “Пра гасцей, чарнілы і пра сябе”, які падарыла яму галоўны бухгалтар Раготнаўскага сельсавета. – Столькі год мінула, а я яго помню, – кажа Антон Фёдаравіч. З 2000 года мужчына знаходзіцца на заслужаным адпачынку, але адысці ад справаў яму не дазволілі аднавяскоўцы. Ужо 20 гадоў Антон Гузарык нязменны стараста вёскі Студзераўшчына. У свае восемдзясят гадоў мужчына бадзёры і рухавы. Падтрымлівае свой вясковы дом у парадку, дапамагае аднавяскоўцам, па-майстэрску пляце кошыкі з лазы і венікі. – Рукі ўжо не слухаюцца, як у маладосці, але без справы сядзець не магу, таму і пачаў майстраваць. Сёлета ў лютым Антон Гузарык і яго жонка адзначылі залатое вяселле. Аднавяскоўцы, яны пазнаёміліся тут на танцах і стварылі сям’ю. Тры дачкі жывуць у Слоніме, маюць свае сем’і, ёсць пяцёра ўнукаў і двое праўнукаў. – З мяне жартуюць, што я жыву так, як расказваю ў фельетоне. Маю тры зяці. На думку старасты, галоўны сакрэт даўгалецця бадзёрасці – быць добрым да людзей, не сядзець без справы і не пакідаць творчасць.

Автор admin 06.11.2020 Выкл.

«Падарожжа па святых месцах в. Горка»

У рамках TRAVEL-праекта аддзел метадычнай работы сумесна з сектарам пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва наведалі святыя месцы в. Горка — паклонныя камяні, крынічку і каплічку. На могілках у вёсцы Горка на ўзвышшы ў лясным масіве ляжаць камяні-валуны. Тры велізарных каменя ўтварылі арку. А ў радыусе двух метраў ад аркі ляжыць чацвёрты камень-валун. У народзе арку ахрысцілі «каменныя вароты» або «паклонныя камяні». Прыгледзеўшыся, можна ўбачыць, што ў іх акруглыя згладжаныя формы, не вельмі роўная паверхня. Вышыня камянёў 2 метры 46 сантыметраў, шырыня 3 метры. Камяні пакрыты мохам. Існуе легенда аб тым, што камяні былі варотамі старой царквы. Аднойчы пан вырашыў вылечыць свайго сляпога сабаку. Ён тройчы праехаў на кані пад камянямі, а за ім бег яго сабака. Так ён абразіў святыя камяні, пасля чаго яны сталі асядаць у зямлю. Ад некалі велічнай брамы застаўся толькі невялікі праём, дзе можна толькі прапаўзці. Беларусь надзвычай багатая на крыніцы. З крыніц пачынаюцца ўсе прыродныя вадаёмы. Але кожная крыніца — гэта яшчэ і тутэйшы духоўны асяродак, сакральны свет. Ля крыніц узводзілі капліцы з абразамі і выявамі святых, ставілі крыжы.  

Автор admin 05.11.2020 Выкл.