Помніць мінулае дзеля будучыні
7 лістапада наша краіна адзначае дзяржаўнае свята – 103-ю гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі. Да гэтай нагоды быў прымеркаваны ўрачысты мітынг, які адбыўся ў Дзятлаве, у скверы каля помніка У. І. Леніну. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовай улады і працоўных калектываў горада.Звяртаючыся да прысутных, вядучая адзначыла, што рэвалюцыя 1917 года стала адной са знакавых падзеяў дваццатага стагоддзя і карэнным чынам паўплывала на ход далейшай гісторыі. Яе вопыт навучыў нас імкнуцца да лепшага, адданай працай будаваць высокаразвітую сучасную дэмакратычную дзяржаву, галоўная мэта якой – паляпшэнне жыцця грамадзян. Людзі атрымалі права на працу, на адукацыю, на адпачынак, права ўдзельнічаць у кіраванні краінай. Павіншаваў дзятлаўчан са святам старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. – Маладое пакаленне дзятлаўчан ніколі не адзначала гэту падзею і ў большасці сваёй не помніць, як святкавалі гэты дзень у Савецкім Саюзе – маштабнымі парадамі, маляўнічымі дэманстрацыямі ў кожным горадзе і пасёлку. Час уносіць свае карэктывы. Мы, маладая суверэнная незалежная дзяржава, крочым наперад, вызначыўшы асноўны ўнутраны вектар свайго развіцця – сацыяльна арыентаваную эканоміку. Тым не менш, мы цэнім і захоўваем нашу гіторыю, з павагай адносімся да ўсіх святаў савецкага перыяду. Мы разумеем, што без захавання гістарычнай спадчыны нельга рухацца наперад. Бо правільна гавораць: “У таго, хто не помніць мінулага, няма будучыні”. Да яго словаў далучылася першы сакратар раённага камітэта ГА БРСМ Кацярына Хілімончык, якая ў гэта памятны дзень пажадала землякам мудрасці, узаемаразумення і ашчадных адносінаў да мінулага, якое падарыла нам будучыню. Напрыканцы мітынга прысутныя ўсклалі вянкі і кветкі да помніка У. І. Леніну.
Стараста і майстар фельетона
У межах праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” работніцы сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры наведалі вёску Студзераўшчыну, каб пагутарыць з мясцовым старастам, стваральнікам легендарнага Студзераўшчынскага народнага калектыву, Антонам Гузарыкам і даведацца яго сакрэт даўгалецця. – Мы тут размаўляем і па-беларуску, і па-руску, выскокваюць і ўкраінскія, і польскія словы, – стараста найперш пачынае размову пра сваіх аднавяскоўцаў. – Але ўсе адзін аднаго разумеем, жывём мірна, па-суседску. Можа і вы зразумееце, што вам раскажу. Нарадзіўся Антон Фёдаравіч тут, у Студзераўшчыне, акурат на праваслаўныя Каляды. Пасля Вялікай Айчыннай вайны, з якой многія мужчыны не вярнуліся жывымі, давялося рана пачаць працоўную дзейнасць. Дзевяцігадовы Антон выходзіў на працу разам з аднавяскоўцамі, як дарослы. Працаваў на нарыхтоўцы сіласу, адвозцы кукурузы, якая ў часы Хрушчова была вельмі папулярнай сельскагаспадарчай раслінай, акучваў бульбу, падграбаў сена, а як пасталеў – сам пайшоў з касою на калгасны палетак. У красавіку 1964 года Антон Гузарык прыняў кіраўніцтва над мясцовым Домам культуры, у якім працаваў усё сваё жыццё. У клубе быў старэнькі баян, пад які ладзіліся танцы, настольныя гульні. Яшчэ за савецкім часам тут з’явіўся магнітафон і нават більярд – мабыць, адзіны ў ваколіцы, на які прызджалі падзівіцца з суседніх вёсак. Але галоўным напрамкам дзейнасці Дома культуры была самадзейнасць. Рабілі культурны абмен з суседнімі вёскамі: або самі ехалі туды, або запрашалі гасцей. Спявалі франтавыя песні або жартоўныя. Праз некаторы час у запявалы ансамбля памерла дачка, ён перастаў удзельнічаць у самадзейнасці, а разам з ім перастаў існаваць і калектыў. Аднак на той час ва ўсіх рэгіёнах Беларусі ўсё актыўней пачалі звяртацца да фальклору. – Я падумаў, а чаму б не запрасіць жанчын і стварыць калектыў. Спачатку іх было шэсць, затым дванаццаць. Развучвалі песні сваёй мясцовасці. Перш выступалі па суседзях, затым выйшлі на раённую сцэну. У вёсцы з’явіліся свае Студзераўшчынскія вячоркі, якія сталі культурным здабыткам Беларусі. Калектыў нават запісваўся ў Мінску ў Белтэлерадыёкампаніі. Затым запісалі вясельны абрад выпякання каравая. Калектыву выпала зрабіць чатыры запісы на рэспубліканскім тэлебачанні, у якіх удзельнічалі не толькі студзераўшчынскія спявачкі, але і іншыя выбітныя народныя артысты Дзятлаўшчыны. Студзераўшчынскі песенны калектыў атрымаў званне народнага, узяў сабе назву “Журавушка”. Антон Фёдаравіч ездзіў на выступленні разам з калектывам. У перапынках паміж песнямі чытаў вершы і фельетоны. З’явіўся ў яго і свой “каронны” фельетон “Пра гасцей, чарнілы і пра сябе”, які падарыла яму галоўны бухгалтар Раготнаўскага сельсавета. – Столькі год мінула, а я яго помню, – кажа Антон Фёдаравіч. З 2000 года мужчына знаходзіцца на заслужаным адпачынку, але адысці ад справаў яму не дазволілі аднавяскоўцы. Ужо 20 гадоў Антон Гузарык нязменны стараста вёскі Студзераўшчына. У свае восемдзясят гадоў мужчына бадзёры і рухавы. Падтрымлівае свой вясковы дом у парадку, дапамагае аднавяскоўцам, па-майстэрску пляце кошыкі з лазы і венікі. – Рукі ўжо не слухаюцца, як у маладосці, але без справы сядзець не магу, таму і пачаў майстраваць. Сёлета ў лютым Антон Гузарык і яго жонка адзначылі залатое вяселле. Аднавяскоўцы, яны пазнаёміліся тут на танцах і стварылі сям’ю. Тры дачкі жывуць у Слоніме, маюць свае сем’і, ёсць пяцёра ўнукаў і двое праўнукаў. – З мяне жартуюць, што я жыву так, як расказваю ў фельетоне. Маю тры зяці. На думку старасты, галоўны сакрэт даўгалецця бадзёрасці – быць добрым да людзей, не сядзець без справы і не пакідаць творчасць.
«Эпох связующая нить»
6 ноября в отделе культуры и досуга «Гезгаловский Дом культуры» прошла концертная программа «Эпох связующая нить», посвящённая Дню Октябрьской революции.
«Эхо минувшего»
06 ноября в ОКиД «»Новоельнянский ДК» состоялась концертная программа «Эхо минувшего» посвящённая Дню Октябрьской революции.