Спяваюць і гуляюць “Суседзі
Сёлета народнаму тэатру-студыі гульні “Прымакі” спаўняецца 30 гадоў. Гурт быў створаны ў 1990 годзе. Яго заснавальнікам была Ларыса Вікенцьеўна Панфіловіч. Ля вытокаў калектыву стаіць і Тамара Андрэеўна Ступак, якая з 2004 года кіравала гуртом. Яна і сёння спявае ў “Прымаках”. Першапачаткова калектыў быў толькі мужчынскім, адсюль і адпаведная назва. Састаў “Прымакоў” неаднаразова мяняўся, у ім працавалі Людвіг Сербін, Васіль Шыцько, Вячаслаў Рудоль, Дзмітрый Міскевіч, Часлаў Свіб, Юрый Вярстак, Уладзімір Шалесны, Уладзімір Данільчык, Максім Маліноўскі, Іван Каско, Таццяна Кудзеля. Рэпертуар калектыву, як і ранней, складаюць беларускія народныя песні, гульні і забавы, абрады. Менавіта таму “Прымакі” і называюцца народным тэатрам-студыяй гульні. Гэтае званне гурт атрымаў у 2004 годзе. З 2009 года народным калектывам кіруе Таццяна Янушкевіч, вядучы метадыст аддзела метадычнай работы Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Яна займаецца арганізатарскай дзейнасцю, піша сцэнарыі праграм. А вось песнямі, іх апрацоўкай і аранжыроўкай – Тамара Ступак. Зусім нядаўна калектыў змяніў назву на “Суседзі”, гэта звязана з тым , што памяняўся склад удзельнікаў – стаў пераважна жаночым. Назва перастала адпавядаць. Але свой адметны накірунак творчай дзейнасці яны захавалі. Напярэдадні Дня работнікаў культуры карэспандэнтка газеты “Перамога” сустрэлася з “Суседзямі”, каб пацікавіцца іх творчай дзейнасцю. У склад калектыву народнага тэатра-студыі гульні ўваходзяць Віктар Вішнарэўскі, Іван Пятраш, Мікалай Палюшэвіч, Тамара Ступак, Ірына Бакшук, Святлана Грос, Таццяна Янушкевіч, а вось Андрэй Добыш і Святлана Венская (Сымон і Марыля) – галоўныя дзеючыя асобы гульнёвых праграм. Доўгі час тут працаваў Іван Венскі, які, спадзяюцца “Суседзі”, у хуткім часе вернецца ў калектыў. Гурт спявае беларускія народныя і аўтарскія песні, ёсць і аўтэнтычныя нумары. Абрадавая частка праграм поўнасцю складзена на аснове традыцый нашага раёна. Калектыў актыўна выступае з сюжэтна-абрадавымі, сюжэтна-гульнёвымі, канцэртнымі, канцэртна-забаўляльнымі праграмамі, у якіх прысутнічаюць не толькі народныя песні, але і гульні, танцы (кракавяк, падыспань, каробачка, полька дробная, на рэчаньку), забавы (калядныя, валачобныя, масленічныя, купальскія). Так, менавіта на мясцовым абрадзе “Юр’я”, які дарэчы занесены ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны, была падрыхтавана абрадава-гульнёвая праграма. Калектыў сваё майстэрства прадэманстраваў у Полацку, Анапе, Віцебску, Мінску, Гродне, Слоніме, Ваўкавыску, Воранаве, Карэлічах і іншых. Гледачы з радасцю завітваюць на зецельскі падворак, актыўна танцуюць, удзельнічаюць у гульнях. “Суседзі” – частыя госці на раённых мерапрыемствах, наведалі амаль усе куточкі Дзятлаўшчыны. З іх удзелам можна правесці народныя абрады пры рэгістрацыі шлюбу на роднай мове, вясельныя сямейныя ўрачыстасці, юбілейныя даты. У гурта ёсць шмат узнагародаў, а з абласнога фестывалю гульні “Карнавал весялосці”, які праходзіць раз у два гады ў Воранаве заўсёды прыязджаюць з дыпломамі, а з апошняй паездкі – з пераможным. У калектыва шмат творчых планаў на бягучы год. Сярод іх развучванне новых песен, побытавых танцаў, падрыхтоўка абрадава-гульнёвых праграм. Сёлета ў “Суседзяў” з’явіліся новыя касцюмы, якія яны прадэманструюць у бліжэйшы час на сваіх выступленнях. Напярэдадні свята “Суседзі” жадаюць калегам , перш за ўсё, добрага здароўя і настрою, не баяцца цяжкасцяў, каб заўжды яны атрымлівалі толькі прыемныя навіны і бадзёра ішлі па жыцці. Творчых поспехаў, паразумення ў калектывах і ўдзячных гледачоў.
Святочны канцэрт да Дня работнікаў культуры адгучаў у Дзятлаве
Святочны канцэрт, прысвечаны да Дня работнікаў культуры прайшоў у Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці. Перад пачаткам у фае працавала выстава і фотазона, а таксама кафэ, куды запрасілі ветэранаў галіны культуры. Мерапрыемства пачалося з уступнага слова вядучых, якія нагадалі пра вялікую значнасць работнікаў культуры для іншых людзей. Без іх ўдзелу немагчыма ўявіць ні адно свята. Калі ўсе адпачываюць, яны працуюць і дараць іншым радасць і добры настрой ‒ менавіта таму артысты, музыканты і спевакі заслугоўваюць ўсіх самых цёплых і шчырых слоў. З прывітальным словам да работнікаў культуры звярнуўся старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі. Прыемным падарункам стала ўручэнне двух сертыфікатаў Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта ў памеры адной тысячы рублёў кожны Таццяне Янушкевіч, кіраўніку народнага тэатра-студыі гульні “Суседзі” і Наталлі Маліноўскай, кіраўніку Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці . Таксама ён уручыў падзячныя лісты Марыне Герасімовіч, загадчыцы аддзела культуры і вольнага часу Казлоўшчынскага дома культуры, Святлане Русак, загадчыцы аддзела культуры і вольнага часу Гезгалаўскага дома культуры і Таццяне Янушкевіч, кіраўніку народнага тэатра-студыі гульні “Суседзі”. Са словамі віншавання да калег звярнуўся намеснік начальніка аддзела ідэялагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама Васіль Шыцько. Двадцаць тры работнікі атрымалі ганаровыя граматы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама за добрасумленную працу і значны ўклад у справу адраджэння, развіцця і захавання культуры Дзятлаўскага раёна. Па добрай традыцыі старшынёй Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Марынай Бортка былі ўручаны падарункі работнікам-юбілярам, якія адпрацавалі ў культуры 20 гадоў. З трыццацігадовым стажам працы старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі дзіцячых школ мастацтваў Ірына Касацікава павіншавала дырэктара Новаяльнянскай дзіцячай школы мастацтваў Таццяну Шэнаеву. Таксама яна павіншавала са святам маладых спецыялістаў, якія прыбылі на работу ў дзіцячыя школы мастацтваў Дзятлаўшчыны. Асаблівыя словы віншаванняў былі выказаны ветэранам працы галіны культуры і падараваны кветкі ў знак падзякі. Са словамі ўдзячнасці да работнікаў культуры звярнуліся прадстаўнікі РАНС, Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы, РК ГА “БРСМ”. Адметнай рысай свята стаў трыццацігадовы творчы юбілей народнага тэатра-студыі гульні “Суседзі”. Калектыў прымаў віншаванні ад сваіх калег і паклоннікаў. На працягу свята настрой быў узнёслы і бадзёры, дзякуючы цёплым віншаванням і канцэртным нумарам.
«І даўжэй за стагоддзе»
3 октября в Секторе ремёсел и декоративно-прикладного искусства была организована выставка изделий «І даўжэй за стагоддзе», посвящённая Дню пожилых людей .
«Жизни осень золотая»
3 октября в отделе культуры и досуга «Гезгаловский Дом культуры» прошла вечеринка «Жизни осень золотая»,посвящённая Дню пожилых людей.Участники вечеринки активно пели,танцевали,поздравляли друг друга,получили памятные сувениры.Свои музыкальные номера им в этот осенний вечер подарили артисты: Нелли Санюк,Юлия Лагутик,Татьяна Ермолаева.
«День Рыбака»
3 октября в аг.Раклевичи прошел «День Рыбака». Дождливая погода не смогла испугать самых стойких рыбаков. В номинации «Лучший улов» победу одержал Андрей Дицевич, а Анатолий Шаргун проявил себя как лучший ловец раков и победил в номинации «Где РАКИ зимуют». И лучшим завершением этого дня стала УХА, приготовленная на костре.
«Спявай душа народная»
2 октября народный театр-студия игры «Соседи» побывали в гостях в агрогородке Белогурно с концертной программой «Спявай душа народная». Встреча получилась теплой и радушной.
«Когда мы были молодыми»
1 октября в ОКиД «Дворецкий ДК» прошла концертная программа «Когда мы были молодыми», посвященная Дню пожилых людей с участием народного театра-студии игры «Соседи». Народный коллектив поздравил людей пожилого возраста с праздником добрыми словами и песнями. В конце программы зрителям был показан мастер-класс по народным танцам.
«Славим возраст золотой»
В гости к людям золотого возраста 1 октября в аг. Крутиловичи с концертной программой «Славим возраст золотой» приехал народный театр-студия игры «Соседи». Поздравила односельчан с праздником председатель Даниловичского сельисполкома Анна Жих. Светлана Гросс заведующий Даниловичского Дома культуры поздравила с праздником и подарила подарки участницам ансамбля народной песни «Суседачкі».
Вечер для пожилых людей в Новоельнянском Доме культуры
01 октября работники Новоельнянского Дома культуры провели вечер для пожилых людей «Капелькой тепла согреем сердца». В программе участники вечера играли в угадай мелодию, пели песни, творческие работники дарили свои музыкальные подарки. И именно 01 октября свой первый юбилей отметил ‘ЭПАТАЖНЫЙ БЛЮЗ».
«Музыкальная минутка
1 октября в д. Заполье прошёл акция-поздравление людей пожилого возраста на дому «Музыкальная минутка». Школьники совместно с творческими работниками Раклевичского Дома культуры поздравили жителей деревни с этим праздником, подарив кусочек душевного тепла и внимания!