День: 19.09.2020

Слухаем, танцуем і падпяваем!

Для ўдзельнікаў і гасцей сямейнага фестывалю «Зецельскі фэст» была падрыхтавана канцэртная праграма. Спачатку для дзятлаўчан выступіў Новаяльнянскі зводны духавы аркестр. Далей канцэртную праграму прадоўжылі дуэт «НеБоян style» і група «By Sity». https://youtu.be/2tW-1q_kK-k Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Автор admin 19.09.2020 Выкл.

Пераможцы “Зецельскага фэсту”

Самых актыўных удзельнікаў “Зецельскага фэсту” дыпломамі і грашовымі прэміямі ўзнагародзіў намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Ігар Кухарэвіч. У сямейных спаборніцтвах “Мама, тата, я – спартыўная сям’я” першае месца заняла сям’я Урбанаў, другое – у сям’і Петрыкевічаў, трэцяе – у сям’і Белавусаў. Лепш за ўсіх у шоу “Вясёлка творчасці” паказала сябе сям’я Дварчанінаў, на другім месцы – сям’я Дзедавых, на трэцім – сям’я Санцэвічаў. У музычным конкурсе “Скрыжаванне мастацтваў” лепшым знаўцам песень стала сям’я Добышаў, другое месца – у сям’і Басай, бронзавая перамога – у сям’і Місевічаў. У выставе “Мой ўтульны 3D-дворык” лепшым вырабам стала работа сям’і Філатавых, сярэбраная перамога – у сям’і Шалесных, трэцяе месца – у сям’і Анушкевічаў. У ходзе ўзнагароджання былі падведзены вынікі анлайн-фотаконкурсу “Раён у аб’ектыве”, прымеркаванага да 80-годдзя ўтварэння Дзятлаўскага раёна. Яго пераможцам стала Алена Губко.

Автор admin 19.09.2020 Выкл.

Ад маленькага да дарослага – удзельнічае кожны!

Упершыню на “Зецельскім фэсце” былі арганізаваны два яркіх конкурса, галоўнымі ўмовамі для ўделу ў якіх, была наяўнасць самых юных членаў сямей – дзетак якія яшчэ поўзаюць або нядаўна навучыліся хадзіць. Навінкамі 2020 года сталі конкурс-дэфіле дзіцячых калясак “Мая каляска – проста казка” і восеньскі “Забег паўзункоў”. Тры цюнінгованыя дзіцячыя “экіпажы” выехалі на галоўную пляцоўку фестывалю. Бацькам былі прапанаваны некалькі тэмаў для ўпрыгажэння дзіцячых транспартных. Сям’я Цяцерыных аформіла свой экіпаж у стылі “Нацыянальны каларыт”, а яго маленькая пасажырка Аліна апранула нацыянальны касцюм беларусачкі.       Сям’я Каляда выбрала стыль “Каляска-казка”, таму матуля выступіла ў ролі каларытнай Бабы-Ягі, а ў “хатцы на курыных ножках” выехаў Андруша-сынок. “Самай абаяльнай і чароўнай” для ўдзелу ў конкурсе стала маленькая Марыя Александровіч. Яе матуля ўсяго за некалькі гадзін упрыгожыла каляску паветранымі шарамі і тканінай. Журы было вельмі цяжка вызначыць пераможцу конкурсу. Вырашылі, што самы складаны і адметны “цюнінг” каляскі быў у сям’і Каляда, якой і дастаўся галоўны прыз. Салодкія падарункі атрымалі астатнія ўдзельнікі конкурсу. Для “Забегу паўзункоў” у сонечным куточку сквера каля помніка Дварчаніну абсталявалі пляцоўку з дзвюма зручнымі дарожкамі. Праўда, маленькія спартсмены не адразу разумелі, чаго ад іх хочуць дарослыя. Даводзілася заманьваць іх яркімі надзіманымі шарамі, цацкамі і просьбамі клоўнаў-вядучых. Тым не менш, усе дзеткі дапаўзлі да фінішу і, нягледзчы на вынік на сякундамеры, атрымалі салодкія падарункі і прызы. Свае сілы ў конкурсе выпрабавалі юныя Віктар Шундрык, Марыя Александровіч, Ульяна і Арцём Бяліда, Аліна Цяцерына, Данііл Падроба. На фестывалі сямейнага адпачынку працавалі і іншыя інтэрактыўныя пляцоўкі. Музычная – “Скрыжаванне мастацтваў” – на цэнтральнай плошчы сабрала знаўцаў песень, аматараў танцаў і бурымэ, дзе дзятлаўчане маглі назіраць спаборніцтва сярод сем’яў «Угадай мелодыю». Каля помніка Дворчанину свае сямейныя 3D-дворыкі дэманстравалі аматары вырабаў з кардона і паперы. У гарадскім скверы самыя спрытныя, уважлівыя і  згуртаваныя прынялі ўдзел у сямейным шоу “Радуга творчасці”.    

Автор admin 19.09.2020 Выкл.

Фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст”

Настрой – цудоўны! У Дзятлаве праходзіць фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст”. Атмасфера цяпла, дабрыні, добразычлівасці панавала ў Дзятлаве. Тут праходзіць раённае свята – фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст”. Ужо чацвёрты год запар фестываль, які палюбіўся дарослым і дзецям, збірае разам на творчых і спартыўных пляцоўках сем’і, якія з задавальненнем дэманструюць свае ўменні, крэатыў, майстэрства ўзаемаразумення і ўпэўнена ідуць да сумесных рэкордаў і перамог, каб у чарговы раз пацвердзіць, што галоўны прынцып іх сямейных адносінаў: адзін за ўсіх, і ўсе за аднаго. За час існавання адметны раённы праект палюбіўся дзятлаўчанам і гасцям горада яшчэ і за тое, што на “Зецельскім фэсце” кожны можа знайсці для сябе адпачынак па душы. Удзельнікаў чакаюць гульні і забавы, бяспройгрышныя латарэі і сувеніры ручной работы ад рамеснікаў і майстроў нашага раёна. А малеча сёння атрымае вялікую радасць ад надзіманых горак, атракцыёнаў, каруселяў і салодкіх прысмакаў на любы густ. Урачыстае адкрыцё свята адбылося на плошчы 17 Верасня. З вітальным словам да ўдзельнікаў і гасцей фестывалю звярнуўся намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Ігар Кухарэвіч. – “Зецельскі фэст” стаў добрай традыцыяй на Дзятлаўшчыне. Гэты фестываль прысвечаны самаму дарагому і каштоўнаму ў жыцці кожнага чалавека – сям’і. Дзякуючы сям’і расце і развіваецца наша дзяржава, мацнее яе дабрабыт, бо ў сям’і зараджаецца жыццё чалавека, ідзе фарміраванне грамадзяніна нашай краіны. Са словамі асаблівай удзячнасці і павагі я звяртаюся да шматдзетных сем’яў, сем’яў, якія гадуюць прыёмных дзяцей. Яны аддаюць частачку свайго сэрца, каб гэтыя дзеткі адчувалі сябе аднолькавымі з іншымі сваімі равеснікамі. Усім сем’ям, якія сёння ўдзельнічаюць у конкурсах, жадаю крэатыву, творчасці, каб яны прадэманстравалі свае напрацоўкі, традыцыі, падзяліліся вопытам сямейнага выхавання. Жадаю ўсім моцнага задроўя, шчасця, дабрабыту, цяпла сямейнага ачага, каб паміж вамі заўжды панавала ўзаемаразуменне. З вуснаў вядучых свята Наталлі Маліноўскай і Чэслава Свіба прагучала шмат цёплых і мудрых слоў аб сям’і і сямейных каштоўнасцях. Таксама яны паспрабавалі адшукаць формулу сямейнага шчасця, а дапамагалі ім у гэтым самыя вопытныя сямейныя пары, якія сёлета адсвяткавалі юбілеі сумеснага жыцця. 25 гадоў разам пражылі і спраўляюць “сярэбранае вяселле” сем’і Надзеі і Юрыя Марцінчыкаў, Валянціны і Юрыя Аблажэяў, Святланы і Анатоля Жылінскіх, Таццяны і Дзямітрыя Лупачаў, Таццяны і Сяргея Свяцецкіх. Усе гэтыя пары былі запрошаны на чырвоную дарожку, каб пачуць самыя шчырыя віншаванні ад землякоў, родных, сяброў і атрымаць кветкі і падарункі ад арганізацый, дзе працуюць. Яшчэ большы адрэзак жыцця – 50 гадоў – крочаць поруч сем’і “залатых” юбіляраў нашага раёна. Гэта Валерый і Наталля Петрыкевічы, Георгій і Ніна Балькоўскія. Паўвека разам навучылі іх берагчы сямейнае шчасце. Сакрэтамі сямейнага ладу з удзельнікамі фестывалю падзяліліся Валерый і Наталля Петрыкевічы, а падарункі залатым юбілярам уручалі дзятлаўскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў і галіновая прафсаюзная пярвічка сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава. Яшчэ даўжэйшы сямейны шлях – 60 гадоў – прайшлі разам Марыя і Антон Варганы. Нядаўна гэта пара адсвяткавала брыльянтавае вяселле. Каб далейшае жыццё было такім жа светлым, як сённяшняе свята, ім жадалі вядучыя, а падарункі ўручылі прадстаўнікі КСУП “Хвінявічы”, дзе раней працавалі юбіляры. Самыя цёплыя віншаванні на “Зецельскім фэсце” прагучалі для шматдзетнай сям’і Касцюк, дзе гадуюцца чацвёра сыноў і дачушка. Падарунак ім ўручыў старшыня раённага камітэта прафсаюзаў работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак, а салодкі падарунак – КСУП “Войневічы”. Адметна, што “Зецельскі фэст” мае не толькі добрыя традыцыі ўшаноўваць тых, хто разгадаў сакрэты сямейнага ладу, але і сваю ўласну “Кнігу Летапіс”, куды штогод заносяцца прозвішчы сем’яў-пераможцаў. Сёлета яна зноў паоўніцца новымі запісамі. І можна не сумнявацца, што такія цёплыя святы, як раённы фестываль сямейнага адпачынку будуць з года ў год папаўняць сэрцы нашых землякоў самымі цудоўнымі эмоцыямі, вучыць дзяцей і дарослых цаніць і беражліва захоўваць сямейныя традыцыі і каштоўнасці, мацаваць духоўную сувязь паміж пакаленнямі, а, значыць, вучыць нас з павагай адносіцца да ўсяго светлага і шчырага, што пакінулі ў спадчыну нашы продкі.

Автор admin 19.09.2020 Выкл.

Работнікі лесу сустрэлі прафесійнае свята

У Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава сёння адбылася ўрачыстасць, прысвечаная надыходзячаму Дню работнікаў лесу. Работнікі Дзятлаўскага лясгаса прымалі віншаванні, заслужаныя ўзнагароды і музычныя сюрпрызы ад артыстаў Дзятлаўшчыны і запрошаных гасцей. Цёплыя словы віншавання і ўдзячнасці работнікам Дзятлаўскага лясгаса адрасаваў дырэктар Сяргей Дурко. – Зберагчы прыроднае багацце і разумна распарадзіцца ім – няпростая задача, якая ляжыць на плячах усіх, хто звязаў сваё жыццё з лясной гаспадаркай. Работнікі нашага лясгаса дастойна спраўляюцца з гэтай місіяй, – адзначыў кіраўнік арганізацыі. Ён падзякаваў калегам за сумленную працу. Сяргей Віктаравіч перадаў работнікам лесу раёна ўзнагароды рэспубліканскай і абласной велічыні. Ганаровай граматай Міністэрства лясной гаспадаркі быў адзначаны начальнік вытворчага аддзела Андрэй Аверкаў, Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага лесагаспадарчага аб’яднання – станочнік дрэваапрацоўчых станкоў Сяргей Сербін, Граматай Міністэрства лясной гаспадаркі – вядучы эканаміст Наталля Іода і ляснік Юрый Кшывіцкі. Падзяка Міністра лясной гаспадаркі бяла аб’яўлена вадзіцелю Івану Русіну і начальніку бюро па ахове працы Анатолю Францішчыку. Нагрудным знакам “10 гадоў бездакорнай службы” былі ўшанаваны леснікі Ігар Краснякоў і Уладзімір Аліеў. Павіншаваць работнікаў лесу з прафесійным святам прыйшоў намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Юрый Залеўскі. Ён уручыў прысутным узнагароды Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта. На свяце былі адзначаны юбіляры, якія прысвяцілі сваё жыццё клопату пра лес, а сёння знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання ўзнагародзілі былога дырэктара Дзятлаўскага лясгаса, заслужанага ветэрана лясной галіны Вячаслава Ерамейчыка. Вішванні прымала яшчэ адна юбілярка – некалі загадчыца гаспадаркі Дзятлаўскага лясгаса Галіна Муха. Да віншаванняў на сцэне Цэнтра культуры далучылася яе дачка. Абласная Дошка гонару Гродзенскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання сёлета папоўнілася імёнамі дзятлаўчан – машыніста Віталя Дзявульскага і станочніка Яўгена Крывені. Музычныя падарункі гасцям свята сёння дарылі артысты Сяргей Малышчык, Ганна Харлінская, гурт “Бархат” і запрошаныя госці – Аляксей Ром і Ігар Аксюта.

Автор admin 19.09.2020 Выкл.

Яркія забавы – “Зецельскага фэсту”

На працягу фестывальнага дня працавалі гандлёвыя кропкі, сувенірныя лаўкі і іншыя забавы. На “Астравок бяспекі” юных дзятлаўчан запрасілі супрацоўнікі Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. А ў скверы Дварчаніна Дзятлаўская раённая бібліятэка прапанавала дзіцячую конкурсную праграму “Навыперадкі з ветрам”, гульню “Чыя рэч, з якой кнігі”, эстафету і займальны гульнёвы блок. Працавалі атракцыёны, надзіманыя горкі, батуты, кіёскі з папкорнам і іншымі салодкімі пачастункамі. Працавалі атракцыёны, надзіманыя горкі, батуты, кіёскі з папкорнам і іншымі салодкімі пачастункамі.

Автор admin 19.09.2020 Выкл.