День: 18.09.2020

Свята вёскі Касцюкі «Зямля бацькоў-мая зямля»

Родная вёска… Якая яна? Самая прыгожая, самая жаданая і светлая. Тут самае высокае неба і духмяныя кветкі, самы звонкі птушыны спеў і зялёныя сенажаці. Родная вёска – гэта родны дом, карані, матуліна песня, шчырыя і спагадлівыя суседзі. Такімі кранальнымі словамі распачалося свята вёскі  Касцюкі , якое адбылося 18 верасня і сабрала разам людзей цікавых і працавітых:  былых механізатараў, жывёлаводаў, даярак, і іншых спецыялістаў. Увесь запал душы яны аддаюць сваёй справе і працай множаць славу не толькі роднага куточка, дзе нарадзіліся, але ўсёй  Дзятлаўшчыны .Свята стала падставай сказаць добрыя словы самаму  старэйшаму селяніну – Станіславу Аляксандравічу Мазуру , якому споўнілася 84 гады .Са святам павіншавала старшыня  Данілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Жых Ганна Мікалаеўна ,таксама прынялі віншаванні  юбіляры  з 70  і 80 годдзем. .Павіншавалі , сямейную пару Мазура Станіслава Аляксандравіча і Яўгеніі Мікалаеўны, , якія 60  год пражылі  разам.Таксама ўрачыста падвялі вынікі конкурсу на лепшую сядзібу. Адзначалася, што ў вёсцы шмат дагледжаных двароў, кветак, Іх павіншавала, пажадала новых знаходак і поспехаў, а таксама ўручыла падарункі  старшыня сельсавета   Ганна Мікалаеўна  Жых .Мерапрыемства суправаджалася нумарамі мастацкай самадзейнасці – песнямі, , вершамі, байкамі  ансамбль народнай песні «Суседачкі  », і салістамі  дзіцячага  гуртка  сольных спеваў “Званочкі”і калектыву Данілавіцкага  Дома культуры .Вельмі каларытна выглядала выстава саматканых рушнікоў, абрусаў, посцілак, вышыванак жыхароў вёскі Касцюкі..Атмасфера свята была цёплай, душэўнай, напаўняла прысутных любоўю да роднага краю.

Автор admin 18.09.2020 Выкл.