Месяц: Август 2020

Мая любоў – мая краіна

На зямлі няма такога чалавека, які б не адчуваў любоў да малой радзімы. У кожнага павінен быць свой прычал, дзе можна на хвілінку спыніцца і адпачыць ад клопатаў, праблем. Аб простых, але надзвычай важных жыццёвых каштоўнасцях нагадалі дзятлаўчанам у час вялікага суботняга канцэрта, які адбыўся на плошчы 17 Верасня. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел артысты Дзятлаўшчыны і запрошаны госць, наша зямлячка, салістка Гродзенскай абласной філармоніі Ала Аўдзейчык. Гасцямі канцэрта сталі прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў – раённай арганізацыі ГА “БРСМ”, раённага аб’яднання прафсаюзаў, раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”, раённай арганізацыі ГА “Белая Русь”, працаўнікі арганізацый і ўстановаў горада Дзятлава, сем’і з дзеткамі. “Не забывайце цяпло і спакой свайго дома, у якім вы нарадзіліся. Не забывайце і аберагайце сэрца свайго дома, сваіх бацькоў. Не забывайце пра смеласць дзіцячай мары. Не забывайце і не здраджвайце сяброўству родам з дзяцінства. Не забывайце сваю малую радзіму” – такім прывітаннем-заклікам распачаўся суботнік канцэрт. Песні, прысвечаныя радзіме і землякам, прагучалі ў выкананні Ганны Харлінскай, дуэтаў Вікторыі і Дар’і Кончык, Валерыя Макарчыка і Таццяны Дудкінай. На лірычны лад прысутных настроіла Ала Аўдзейчык. Яна падзякавала дзятлаўчанам за сустрэчу і выказала словы радасці ад вяртанням на сваю малую радзіму. Радзіма – гэта месца, любоў да якога пасяляецца ў сэрцы чалавека. Не важна, якая твая Радзіма – вялікі прамысловы горад або маленькая вёсачка. Галоўнае, што гэты населены пункт знаёмы табе з дзяцінства” – паразважалі вядучыя з канцэртнай сцэны аб значэнні для чалавека малой радзімы. Вясёлыя песенныя ноткі канцэрту надалі выступленні Вольгі Іода, Анастасіі Жэмайтук, Марыны Міхалоўскай, Марыны Шаўчук. “Чалавеку хацелася б убачыць мэту, да якой ён рухаецца. Але ўбачыць яе ён не можа, пакуль не звернецца да вытокаў, не захавае памяць пра іх у душы сваёй” ­– прагучала з раённай сцэны. Канцэртная праграма прадоўжылася выступленнем трыа “Бархат” і Тамары Ступак, а таксама вакальнай групы “Сузор’е”. Арганізатары канцэрта пажадалі  гасцям свята моцнага здароўя, поспехаў у працы, аптымізму, міру, шчасця і дабрабыту. На працягу мерапрыемства працавалі тэматычныя пляцоўкі. Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей пазнаёміў дарослых гасцей свята са знакамітымі людзьмі Дзятлаўшчыны і гісторыяй малой радзімы ў фотаздымках. Забавы для малечы прапанавала раённая бібліятэка і прыватныя прадпрымальнікі. У час мерапрыемства малеча разам з бацькамі магла пагартаць кнігі, пагуляць ў настольныя гульні або зрабіць сабе аквагрым і тату хной. Для цікаўных працавала выстава “Пад сямейным парасончыкам”. Зрабіць фотаздымак або сэлфі на памяць аб свяце можна было ў тэматычнай фотазоне “Я люблю Беларусь”. Падзівіцца на дзятлаўскі хэндмэйд і набыць што-небудзь для сябе можна было ў народных майстроў Дзятлаўшчыны.  

Автор admin 08.08.2020 Выкл.

Гавораць дзятлаўчане. Вялікі суботні канцэрт – спадабаўся

8 жніўня ў Дзятлаве ладзіўся вялікі суботні канцэрт з цёплай назвай “Мая любоў – мая краіна”. Актыўны удзел у ім прынялі прадстаўнікі раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь”, “Беларускі саюз жанчын”, “Беларуская федэрацыя прафсаюзаў”, “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Карэспандэнтка газеты “Перамога” пацікавілася ў прадстаўнікоў арганізацый пра іх уражанні. Марына  Нячай, раённая арганізацыя ГА “БРСМ”: – Настрой святочны. Увогуле люблю музыку, а пабыць на канцэрце, прысвечаным малой радзіме, асабліва прыемна. Мне падабаюцца беларускія песні. Іх вельмі пранікнёна выконваюць артысты Дзятлаўшчыны і наша зямлячка – салістка Гродзенскай філармоніі Ала Аўдзейчык. Здорава, што можна ў выхадны дзень прыйсці на такое мерапрыемства ўсёй сям’ёй, пабачыць выступленні бясплатна. На плошчы нямала бацькоў з дзеткамі. У малечы ёсць магчымасць пазабавіцца на гульнявых пляцоўках, у дарослых – сфатаграфавацца на памяць з роднымі і сябрамі ў фотазонах. Станіслаў Фабішэўскі, раённае аб’яднанне прафсаюзаў: – Канцэрт цудоўны, нездарма яго назвалі “Мая любоў – мая краіна”. Адметна, што пачаўся ён з песні “Крыніцы”. Прафсаюзы раёна выказалі ідэю акультурыць на Дзятлаўшчыне некалькі крынічак. Ініцыятыву падтрымаў старшыня Беларускай федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда. Ужо намечаны некалькі водных аб’ектаў для добраўпарадкавання. Сярод іх – крынічка ў Наваельні, недалёка ад дарогі, дзе плануем высадзіць дрэўцы, паставіць альтанку. Спадзяёмся, што ў нас будуць і іншыя карысныя для малой радзімы ідэі і справы. А сёння атрымліваем асалоду ад выступленняў нашых “зорачак” – артыстаў Дзятлаўшчыны і таленавітай зямлячкі Алы Аўдзейчык. Алена Жадзейка, раённая арганізацыя ГА “БСЖ”: – Вельмі прыемна з сяброўкамі па аб’яднанні раздзяліць радасць і пабыць на канцэрце “Мая любоў – мая краіна”. Шчыра любім беларускія песні, а тут падабраны цудоўны рэпертуар. Некаторыя музычныя творы кранаюць да слёз. У такія моманты ганарышся, што жывеш у прыгожай, утульнай і любімай краіне. Для нас Беларусь – самая лепшая, бо яна – Радзіма. Мы рады падтрымаць акцыю, якія праходзіць у рэспубліцы з удзелам грамадскіх аб’яднанняў. Вольга Рагачова, раённая арганізацыя ГА “Белая Русь”: – Нам з удзельнікамі аб’яднання вельмі спадабаўся канцэрт: ад  выступленняў артыстаў атрымалі асалоду. Падабраны выдатны рэпертуар песень. Упэўнена, што цікава было і дзецям. На плошчы 17 Верасня для іх працавалі пляцоўкі, але мы заўважылі, што ў час канцэрта многія дзеткі прыйшлі яго паглядзець, з задавальненнем сачылі за выступленнямі артыстаў. Атрымаўся выдатны адпачынак у выхадны дзень. Ірына СТЫРНІК

Автор admin 08.08.2020 Выкл.

«Вянок побытавых танцаў Дзятлаўшчыны»

  Канцэртная праграма пад і майстар-клас ад народнага тэатра-студыі гульні “Суседзі”. Гэты калектыў яшчэ нядаўна меў назву “Прымакі”. Але памяняўся склад удзельнікаў, калектыў стаў пераважна жаночым. Назва перастала адпавядаць. Вось і сталі “Прымакі” – “Суседзямі”. Але захавалі свой адметны накірунак творчай дзейнасці – весяліць, забаўляць, радаваць песнямі, гульнямі, танцамі. Цяпер калектыў ўзначальвае Таццяна Янушкевіч, а ў яго складзе – Святлана Венская, Тамара Ступак, Святлана Грос, Ірына Бакшук, Іван Пятраш, Мікалай Палюшэвіч. 6 жніўня на пляцоўцы каля Дзятлаўскага раённага дома культуры і народнай творчасці ўдзельнікі  калектыву паспявалі беларускія песні – вясёлыя і задуменныя, жартоўныя і лірычныя. Песні гэтыя пра родную старонку, мілую і жаданую, дзе кожны куточак знаёмы з дзяцінства, дзе бацькоўская хата, куды імкнецца душа і  сэрца. Затым “Суседзі” запрасілі на майстар-клас па побытавых танцах Дзятлаўшчыны. Кіраўнік калектыву Таццяна Янушкевіч прапанавала пачаць з самага распаўсюджанага танца пад назвай “Кракавяк”. Не адно вясковае гулянне не абыходзілася без яго. А фальклорны Погірскі калектыў у гэты танец унёс свае дапаўненні – і стаў “Кракавяк у тройках”: калі танцуюць не ў пары, а тры чалавекі. Пазнаёміліся прысутныя і з погірскім танцам “Каробачка”, паспрабавалі асвоіць “Падыспань”. Ну, а напрыканцы ўсе закружыліся ў “Польцы”, якой і навучаць не трэба. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі майстар-класа былі жанчыны з клуба “Нам гады не бяда”. У іх пацікавілася, ці спадабалася навучанне, ці любяць увогуле танцаваць? Ядзвіга Міхайлаўна Гушча: – У маладосці на гулянні таксама ніводнага танца не прапускала. Цяпер, зразумела, не тое. Але… нам гады – не бяда! Хочацца, каб і моладзь не цуралася народных традыцый, цікавілася народнымі побытавымі танцамі. Людміла Паўлаўна Хадаркевіч: – Танцаваць люблю і народныя танцы вельмі падабаюцца. Яны вясёлыя, задорныя. У маладосці, калі вучылася ў Горках у сельгасакадэміі, танцы ў нас ладзіліся па тры разы на тыдзень. І не надакучвала танцаваць! Любоў Іванаўна Ёда: – Добра, што ў нас, ёсць магчымасць вось так сабрацца, прыгадаць маладосць. Я люблю і патанцаваць, і добрыя песні паслухаць. Дзякуй “Суседзям”, што павучылі танцам, што паспявалі цудоўныя беларускія песні!

Автор admin 06.08.2020 Выкл.

«Дом, где согреваются сердца»

Ежегодно, 6 августа в деревни Накрышки проходит  праздничная церковная служба, в честь  святых Бариса и Глеба.Это особый праздник  для прихожан,так как церковь построена в честь этих великомучеников. В этот день собралось  не мало людей. После службы люди выходили в приподнятом настроении ,где их ждали артисты сектора с концертной программой «Дом, где согреваются сердца», которые подарили прихожанам  яркие впечатления и  массу положительных эмоций.

Автор admin 06.08.2020 Выкл.

“Мая Радзіма – Беларусь”

анцэртная праграма пад такой назвай прайшла 5 жніўня ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці для жыхароў і гасцей горада. – Дзе б мы ні нарадзіліся, у якім далёкім куточку Беларусі ні жылі – уся наша краіна належыць нам, – звярнулася да гледачоў вядучая мерапрыемства Наталля Маліноўская. – Наша Беларусь – гэта не толькі бяскрайнія палі і лясы, сінія стужкі рэк і люстраная гладзь азёраў, але і прыгожыя, мілагучныя песні і матывы. У гэты дзень свой талент і добры настрой прысутным у зале дарылі артысты Дзятлаўшчыны Сяргей Малышчык, Яна Русін, група “Бархат”, Дар’я і Вікторыя Кончык, Вольга Ёда, Таццяна Шостка, Ганна Харлінская, ансамбль музыкі і песні “Ятранка”. Удзельніца цыркавой студыі “Марсі” Аляксандра Зайцава падрыхтавала гімнастычны нумар на палотнішчах. А на пляцоўцы каля Цэнтра культуры малеча магла паскакаць на батуце і пакатацца на машынках. Дарослыя – наведаць выставу партрэтаў вядомых землякоў і тэматычную кніжную выставу Дзятлаўскай раённай бібліятэкі “Я люблю Беларусь”.

Автор admin 05.08.2020 Выкл.

«Музыкальный глобус»

4 августа в г. Дятлово работниками отдела культуры и досуга «Гезгаловский Дом культуры» была проведена музыкально-развлекательная программа «Музыкальный глобус». Детей и родителей встречал герой мультфильма «Щенячий патруль»,который предложил им отправиться в путешествие с помощью волшебного глобуса. Ребята рисовали, танцевали, участвовали в музыкальных конкурсах и получали памятные призы-сувениры.

Автор admin 04.08.2020 Выкл.

«Стороне родной поклонимся»

2 августа творческий коллектив ОКиД «Козловщинский ДК» посетил с концертной программой «Стороне родной поклонимся» деревню Самойловщина. Благодарные зрители дружными аплодисментами поддержали артистов любительского творчества.

Автор admin 02.08.2020 Выкл.