Месяц: Август 2020

Подведены итоги фотоконкурса «Район в объективе»

Завершился онлайн-фотоконкурс «Район в объективе», посвященный 80-летию Дятловского района. За победу в творческом состязании боролись как взрослые, так и юные жители нашего района. Всего на конкурс было представлено более 80 фотографий от 32 участников. По итогам интернет-голосования большинство голосов набрала фотография «Путь к солнцу» Губко Елены. За эту фотографию проголосовало 198 человек. Победительница фотоконкурса будет награждена на фестивале семейного отдыха «Зецельскі фэст» 19 сентября. Мы искренне благодарим всех, кто принимал активное участие, проявил мастерство и творческий подход.

Автор admin 18.08.2020 Выкл.

Свята Мёду ў Раклевічах

У Раклевічах славілі пчол і частаваліся мёдам. Соладка і дынамічна прайшло свята мёду ў Раклевічах. Адбылося яно акурат пасля Мядовага Спасу, які 15 жніўня адзначылі праваслаўныя хрысціяне.

Автор admin 16.08.2020 Выкл.

Дзякуй вам, працаўнікі жніва! У “Граніт-Агра” прайшлі “Дажынкі”

15 жніўня ў ААТ “Граніт-Агра” ўшанавалі працаўнікоў, якія былі заняты на жніве-2020. Традыцыйна ўрачыстасць праходзіла на пляцоўцы ў цэнтры  Круцілавічаў. Сюды сабраліся жыхары аграгарадка і наваколля, госці мерапрыемства. Вялікай калонай прыйшлі ўдзельнікі жніва. Гэта камбайнавыя экіпажы, вадзіцелі, якія займаліся адвозкай збожжа, працаўнікі збожжасушыльных комплексаў, спецыялісты гаспадаркі, працаўнікі іншых службаў сельгаставарыства, якія забяспечвалі зладжаную працу на жніве – дыспетчары, рамонтнікі, кладаўшчыкі, запраўшчыкі, повары. У гэтае жніво на самым вялікім жніўным палетку раёна працавалі 12 камбайнавых экіпажаў і атрымалі тысячныя намалоты збожжа 11 з іх. Камбайнавыя экіпажы Уладзіміра і Андрэя Гукішаў, Уладзіміра і Івана Чарняўскіх перасягнулі нават двухтысячную мяжу па намалотах. На рахунку Гукішаў – 2601 тона, у Чарняўскіх – 2081. “Хлебны каравай” гаспадаркі аказаўся сёлета, як ніколі, важкі. ААТ “Граніт-Агра” атрымала 16 788 тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 54,7 цэнтнера з гектара. Рапсу намалочана 1987 тон, а з кожнага гектара – па 49,7 цэнтнера. На пачатку ўрачыстасці настаяцель храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы гарпасёлка Наваельня протаіерэй Валерый Мануйла, які благаслаўляў на жніво, цяпер  падзякаваў Богу і людзям за тое, што маем такі плён стараннай працы. Па хрысціянскай традыцыі ён асвяціў хлеб новага ўраджаю. Дырэктар ААТ “Граніт-Агра” Станіслаў Мазур выказаў задавальненне жніўнай працай усіх: спрацавалі зладжана і вынікова. Намалот сёлета рэкордны – хлебны каравай важкі. Пашана і гонар – гранітаўцам! Кіраўніку гаспадаркі галоўныя аграномы  Алена Майсейчык і Юрый Бортнік  уручылі дажыначны сноп і каравай, як сімвалы заканчэння жніўнага клопату. Працаўнікі ААТ “Граніт-Агра” на ўрачыстасці былі адзначаны дыпломамі, грашовымі прэміямі, каштоўнымі падарункамі. З заканчэннем жніва гранітаўцаў павіншаваў намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Жыдко.Ён уручыў Ганаровую грамату райвыканкама і Падзячнае пісьмо трактарыстам-машыністам Уладзіміру Буткевічу і Андрэю Кетка, а ўсяму калектыву сельгаставарыства пажадаў заставацца такім жа выдатным, дружным калектывам. Да гэтых віншаванняў і пажаданняў далучыўся намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Ігар Кухарэвіч. Ён уручыў падарункі аграному-насенняводу Ганне Строк і аграному Арцёму Літвінскаму.   Прыемную місію – узнагародзіць лепшых працаўнікоў – выканалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак, а таксама першы сакратар Дзятлаўскай раённай арганізацыі  грамадскага аб’яднання “БРСМ” Кацярына Хілімончык. Хлебаробам за працу падзякавала старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых. Яна пажадала ўдзельнікам жніва здароўя, дабрабыту, не меншых намалотаў у наступнае жніво, міру і спакою ў дамах і сем’ях. Урачыстая частка закончылася частаваннем хлебам з мукі новага ўраджаю. Песенныя і танцавальныя падарункі дарылі ўдзельнікам жніва і прысутным на ўрачыстасці сталічныя артысты – шоў-балет “На грані”. Непадалёку ад пляцоўкі, дзе праходзіла ўшанаванне, была наладжана традыцыйныя выстава сельскагаспадарчай тэхнікі. Дзеці, мабыць, будучыя аграномы, інжынеры, механізатары, з задавальненнем асвойвалі тэхніку. Арганізатары парупіліся пра забавы для дзяцей: працавалі батуты і арэлі, парк машынак. Можна было набыць салодкую вату, папкорн. Інэса МІХАЙЛОЎСКАЯ

Автор admin 15.08.2020 Выкл.

«Каравай-венец жатвы»

15 августа в Дворецком Дом культуре прошел праздник «Каравай-венец жатвы».На празднике  чествовали героев жатвы.  Работники Дома культуры подготовили фотовыставку «С праздником, хлебороб». Своими песнями присутствующих радовали артисты Дятловского района.  

Автор admin 15.08.2020 Выкл.

Канцэрты на выбарчых участках

У асноўны дзень галасавання на выбарах Прэзідэнта культурныя праграмы з канцэртамі на свежым паветры праходзяць на выбарчых участках Дзятлаўшчыны. Іх падрыхтавалі работнікі культуры і самадзейныя артысты раёна. Графік канцэртаў распрацаваны так, каб заспець большую колькасць выбаршчыкаў і падарыць ім добры настрой. Таксама працуе выязны гандаль. На ўчастку для галасавання № 15, што размешчаны ў будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама, у 11 гадзін канцэрт “Мой родны край завецца Беларуссю” зладзілі работнікі мясцовага Дома культуры і ўдзельнікі народнага ансамбля песні “Зараначка”. Гучалі музычныя творы ў выкананні Марыны Міхалоўскай, Наталлі Каўцэвіч, Зоі Калодзіч, Алесі Варабей, Марыны Герасімовіч, Таццяны Фанцішчык і самага юнага самадзейнага артыста – Арсенія Лішыка. Дружнымі апладысментамі выступоўцаў падтрымлівалі гледачы, большасць з якіх сабралася ў цяньку пад дрэвамі і на лаўках. Беларускія напевы і сучасныя матывы падарылі людзям добры настрой. Затым артысты накіраваліся на ўчасткі ў Лявонавічы і Войневічы, каб і там праспяваць для выбаршчыкаў песні. На пляцоўцы каля Вензавецкай школы (гэта ўчастак № 1 у аграгарадку Вензавец) з праграмай “Беларусь – мой край родны” выбаршчыкаў віталі мясцовыя артысты і сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Выступленнямі гледачоў парадавалі Чэслаў Свіб, Вольга Кузьма, Ганна Харлінская, Марына Варган. Затым яны таксама накіраваліся дарыць добры настрой на іншыя выбарчыя ўчасткі. Святочную праграму “І ў песні, і ў сэрцы – мая Беларусь” для жыхароў райцэнтра падрыхтаваў аддзел па арганізацыі культурна-масавых мерапрыемстваў Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. З раніцы артысты ўжо пабылі на іншых выбарчых участках горада Дзятлава і апошняе, пятае за дзень, іх выступленне праходзіла ў гімназіі № 1 на участку для галасавання № 9. Свае найлепшыя пажаданні і вясёлыя песні ў гэты дзень дзятлаўчанам дарылі Аляксандр Раеўскі, Таццяна Шостка, Наталля Маліноўская, Вікторыя Кончык, Вольга Іода, Ала Чарняўская, Таццяна Дудкіна. Для выбаршчыкаў у Белагурне артысты Дварэцкага дома культуры зладзілі канцэртную праграму. Песні паспявалі Людміла і Аляксандр Баклушыны, Святлана Венская.  

Автор admin 09.08.2020 Выкл.