День: 29.08.2020

Яркае развітанне з летам

Ужо традыцыйна ў апошнюю суботу лета прайшоў моладзевы вулічны капуснік “Тваё лета-2020”. Арганізатарам свята выступіў сектар па рабоце з моладдзю Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Мерапрыемства пачалося з парада мімаў, самакатаў і выступленняў таленавітай моладзі Дзятлаўшчыны. Хлопцы и дзяўчаты спявалі, танцавалі, дэманстравалі цыркавыя нумары і стараліся паказаць свае таленты. Падчас канцэрта працавалі творчыя пляцоўкі, а таксама выстава-продаж вырабаў ручной работы і лялек. Жадаючыя маглі пачаставацца салодкай ватай і папкорнам, а таксама павесяліцца на атракцыёнах. Асаблівай папулярнасцю карысталася арт-кафэ “Псіхалогія здаровай сям’і”, дзе госці капусніка маглі весела правесці разам час за маляваннем і гутаркай. Зацікаўленасць у гледачоў выклікаў і незвычайны конкурс ‒ забег паўзункоў, у якім паўдзельнічалі бацькі з дзецьмі да года. Без прызоў у гэты вечар не застаўся ніводны з удзельнікаў конкурсаў, тым больш што нагода была сур’ёзнай: сёлета моладзеваму капусніку споўнілася пяць гадоў. Спонсарамі падарункаў стаў Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці сумесна з касметычнай кампаніяй “Арыфлэйм”. Пасля заканчэння асноўных конкурсаў гасцей вечара чакаў фестываль фарбаў ColorFest. Купляць фарбы было не абавязкова, бо любы жадаючы мог выйграць іх у конкурсах арганізатараў. Так, адразу некалькі чалавек сталі пераможцамі розыгрышу ў групе ВКонтакте і яшчэ некалькі ‒ у конкурсе на самы цікавы і яркі танец. Вельмі хутка фестывальная пляцоўка афарбавалася ў яркія колеры. Настаў час дыскатэкі пад папулярную моладзевую музыку. Скончыўся святочны вечар фестывалем шароў, якія свецяцца.

Автор admin 29.08.2020 Выкл.

День активного отдыха в Раклевичах

29 августа в аг.Раклевичи прошел день активного отдыха. Два поколения столкнулись в нешуточной схватке на футбольном поле. Футбольный матч прошел в напряжённой борьбе и до конца нельзя было придугадать счет. Но в итоге со светом 7:5 молодежь победила!!!

Автор admin 29.08.2020 Выкл.

Концертно-развлекательная программа «Прощай, лето!»

Пообщаться, поиграть и весело провести время собралась детвора  в Даниловичском Доме культуры 29 августа на увлекательную и интересную концертно-развлекательную программу «Прощай, лето!». Мероприятие прошло в весёлой, дружной атмосфере, ребята замечательно играли, пели, отвечали на вопросы, веселились, поддерживали друг друга.

Автор admin 29.08.2020 Выкл.