Дзякуй вам, працаўнікі жніва! У “Граніт-Агра” прайшлі “Дажынкі”
15 жніўня ў ААТ “Граніт-Агра” ўшанавалі працаўнікоў, якія былі заняты на жніве-2020. Традыцыйна ўрачыстасць праходзіла на пляцоўцы ў цэнтры Круцілавічаў. Сюды сабраліся жыхары аграгарадка і наваколля, госці мерапрыемства. Вялікай калонай прыйшлі ўдзельнікі жніва. Гэта камбайнавыя экіпажы, вадзіцелі, якія займаліся адвозкай збожжа, працаўнікі збожжасушыльных комплексаў, спецыялісты гаспадаркі, працаўнікі іншых службаў сельгаставарыства, якія забяспечвалі зладжаную працу на жніве – дыспетчары, рамонтнікі, кладаўшчыкі, запраўшчыкі, повары. У гэтае жніво на самым вялікім жніўным палетку раёна працавалі 12 камбайнавых экіпажаў і атрымалі тысячныя намалоты збожжа 11 з іх. Камбайнавыя экіпажы Уладзіміра і Андрэя Гукішаў, Уладзіміра і Івана Чарняўскіх перасягнулі нават двухтысячную мяжу па намалотах. На рахунку Гукішаў – 2601 тона, у Чарняўскіх – 2081. “Хлебны каравай” гаспадаркі аказаўся сёлета, як ніколі, важкі. ААТ “Граніт-Агра” атрымала 16 788 тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 54,7 цэнтнера з гектара. Рапсу намалочана 1987 тон, а з кожнага гектара – па 49,7 цэнтнера. На пачатку ўрачыстасці настаяцель храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы гарпасёлка Наваельня протаіерэй Валерый Мануйла, які благаслаўляў на жніво, цяпер падзякаваў Богу і людзям за тое, што маем такі плён стараннай працы. Па хрысціянскай традыцыі ён асвяціў хлеб новага ўраджаю. Дырэктар ААТ “Граніт-Агра” Станіслаў Мазур выказаў задавальненне жніўнай працай усіх: спрацавалі зладжана і вынікова. Намалот сёлета рэкордны – хлебны каравай важкі. Пашана і гонар – гранітаўцам! Кіраўніку гаспадаркі галоўныя аграномы Алена Майсейчык і Юрый Бортнік уручылі дажыначны сноп і каравай, як сімвалы заканчэння жніўнага клопату. Працаўнікі ААТ “Граніт-Агра” на ўрачыстасці былі адзначаны дыпломамі, грашовымі прэміямі, каштоўнымі падарункамі. З заканчэннем жніва гранітаўцаў павіншаваў намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Жыдко.Ён уручыў Ганаровую грамату райвыканкама і Падзячнае пісьмо трактарыстам-машыністам Уладзіміру Буткевічу і Андрэю Кетка, а ўсяму калектыву сельгаставарыства пажадаў заставацца такім жа выдатным, дружным калектывам. Да гэтых віншаванняў і пажаданняў далучыўся намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Ігар Кухарэвіч. Ён уручыў падарункі аграному-насенняводу Ганне Строк і аграному Арцёму Літвінскаму. Прыемную місію – узнагародзіць лепшых працаўнікоў – выканалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак, а таксама першы сакратар Дзятлаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “БРСМ” Кацярына Хілімончык. Хлебаробам за працу падзякавала старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых. Яна пажадала ўдзельнікам жніва здароўя, дабрабыту, не меншых намалотаў у наступнае жніво, міру і спакою ў дамах і сем’ях. Урачыстая частка закончылася частаваннем хлебам з мукі новага ўраджаю. Песенныя і танцавальныя падарункі дарылі ўдзельнікам жніва і прысутным на ўрачыстасці сталічныя артысты – шоў-балет “На грані”. Непадалёку ад пляцоўкі, дзе праходзіла ўшанаванне, была наладжана традыцыйныя выстава сельскагаспадарчай тэхнікі. Дзеці, мабыць, будучыя аграномы, інжынеры, механізатары, з задавальненнем асвойвалі тэхніку. Арганізатары парупіліся пра забавы для дзяцей: працавалі батуты і арэлі, парк машынак. Можна было набыць салодкую вату, папкорн. Інэса МІХАЙЛОЎСКАЯ
«Каравай-венец жатвы»
15 августа в Дворецком Дом культуре прошел праздник «Каравай-венец жатвы».На празднике чествовали героев жатвы. Работники Дома культуры подготовили фотовыставку «С праздником, хлебороб». Своими песнями присутствующих радовали артисты Дятловского района.