День: 05.08.2020

“Мая Радзіма – Беларусь”

анцэртная праграма пад такой назвай прайшла 5 жніўня ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці для жыхароў і гасцей горада. – Дзе б мы ні нарадзіліся, у якім далёкім куточку Беларусі ні жылі – уся наша краіна належыць нам, – звярнулася да гледачоў вядучая мерапрыемства Наталля Маліноўская. – Наша Беларусь – гэта не толькі бяскрайнія палі і лясы, сінія стужкі рэк і люстраная гладзь азёраў, але і прыгожыя, мілагучныя песні і матывы. У гэты дзень свой талент і добры настрой прысутным у зале дарылі артысты Дзятлаўшчыны Сяргей Малышчык, Яна Русін, група “Бархат”, Дар’я і Вікторыя Кончык, Вольга Ёда, Таццяна Шостка, Ганна Харлінская, ансамбль музыкі і песні “Ятранка”. Удзельніца цыркавой студыі “Марсі” Аляксандра Зайцава падрыхтавала гімнастычны нумар на палотнішчах. А на пляцоўцы каля Цэнтра культуры малеча магла паскакаць на батуце і пакатацца на машынках. Дарослыя – наведаць выставу партрэтаў вядомых землякоў і тэматычную кніжную выставу Дзятлаўскай раённай бібліятэкі “Я люблю Беларусь”.

Автор admin 05.08.2020 Выкл.