Месяц: Август 2020

Яркае развітанне з летам

Ужо традыцыйна ў апошнюю суботу лета прайшоў моладзевы вулічны капуснік “Тваё лета-2020”. Арганізатарам свята выступіў сектар па рабоце з моладдзю Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Мерапрыемства пачалося з парада мімаў, самакатаў і выступленняў таленавітай моладзі Дзятлаўшчыны. Хлопцы и дзяўчаты спявалі, танцавалі, дэманстравалі цыркавыя нумары і стараліся паказаць свае таленты. Падчас канцэрта працавалі творчыя пляцоўкі, а таксама выстава-продаж вырабаў ручной работы і лялек. Жадаючыя маглі пачаставацца салодкай ватай і папкорнам, а таксама павесяліцца на атракцыёнах. Асаблівай папулярнасцю карысталася арт-кафэ “Псіхалогія здаровай сям’і”, дзе госці капусніка маглі весела правесці разам час за маляваннем і гутаркай. Зацікаўленасць у гледачоў выклікаў і незвычайны конкурс ‒ забег паўзункоў, у якім паўдзельнічалі бацькі з дзецьмі да года. Без прызоў у гэты вечар не застаўся ніводны з удзельнікаў конкурсаў, тым больш што нагода была сур’ёзнай: сёлета моладзеваму капусніку споўнілася пяць гадоў. Спонсарамі падарункаў стаў Дзятлаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці сумесна з касметычнай кампаніяй “Арыфлэйм”. Пасля заканчэння асноўных конкурсаў гасцей вечара чакаў фестываль фарбаў ColorFest. Купляць фарбы было не абавязкова, бо любы жадаючы мог выйграць іх у конкурсах арганізатараў. Так, адразу некалькі чалавек сталі пераможцамі розыгрышу ў групе ВКонтакте і яшчэ некалькі ‒ у конкурсе на самы цікавы і яркі танец. Вельмі хутка фестывальная пляцоўка афарбавалася ў яркія колеры. Настаў час дыскатэкі пад папулярную моладзевую музыку. Скончыўся святочны вечар фестывалем шароў, якія свецяцца.

Автор admin 29.08.2020 Выкл.

День активного отдыха в Раклевичах

29 августа в аг.Раклевичи прошел день активного отдыха. Два поколения столкнулись в нешуточной схватке на футбольном поле. Футбольный матч прошел в напряжённой борьбе и до конца нельзя было придугадать счет. Но в итоге со светом 7:5 молодежь победила!!!

Автор admin 29.08.2020 Выкл.

Концертно-развлекательная программа «Прощай, лето!»

Пообщаться, поиграть и весело провести время собралась детвора  в Даниловичском Доме культуры 29 августа на увлекательную и интересную концертно-развлекательную программу «Прощай, лето!». Мероприятие прошло в весёлой, дружной атмосфере, ребята замечательно играли, пели, отвечали на вопросы, веселились, поддерживали друг друга.

Автор admin 29.08.2020 Выкл.

От всей души!

В агрогородке Дубно Мостовского района победителей жатвы чествовали на празднике «Молочные реки – хлебные берега», в котором активное участие приняли артисты Дятловщины.

Автор admin 22.08.2020 Выкл.

Квест-игра «Схватка» в Раклевичах

21 августа на базе Раклевичской БШ работниками Дома культуры была проведена квест-игра «Схватка». В процессе игры дети проявили свою находчивость, ловкость, логику, смелость и умение работать в команде. По итогу — задания были выполнены, тайный шифр — разгадан, а клад найден.

Автор admin 21.08.2020 Выкл.

Першы раз у першы клас

У санаторыі “Радон” для дзяцей работнікаў прайшло святочнае мерапрыемства “Хутка ў школу”. На тэрыторыі санаторыя, каля фантана, будучых першакласнікаў чакала лялька-буквар, якая запрашала ўсіх на свята. У час мерапрыемства да будучых школьнікаў са словамі віншавання звярнуліся галоўны доктар санаторыя “Радон” Леанід Карпішэвіч і старшыня прафсаюзнага камітэта Аляксандр Мікульскі.  Яны падарылі ўсім дзецям святочныя падарункі – рукзакі са школьнымі прыладамі. Мерапрыемства працягнулася забаўляльнымі нумарамі. Перад дзецьмі і іх бацькамі выступілі выхаванцы дзіцячага аддзялення “Баравічок” з песняй “Цяпер мы першаклашкі”, гульнявы тэатр роставых лялек “DoLLs4ALL”. Феерыяй выступлення стала шоу мыльных бурбалак. Свята атрымалася цікавым, усе дзеці засталіся задаволеныя. Няхай іх школьная дарога будзе пазнавальнай, насычанай добрымі падзеямі і справамі.  

Автор admin 21.08.2020 Выкл.

Вольга Жыгала: “У нашай сям’і ўсе творчыя”

У Беларусі шмат таленавітых, творчых, неардынарных майстроў і майстрых.   Упэўніцца ў гэтым можна, наведаўшы кірмашы-продажы ў час народных гулянняў. Пастаянным іх удзельнікам з’яўляецца разам са сваёй сям’ёй Вольга Жыгала – кіраўнік і душа раённага сектара рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У жніўні скарбонка ўстановы папоўнілася новым конкурсным дыпломам пятага абласнога экалагічнага фестывалю “Гамоняць пушчы беларускія”. Пра ўзнагароду, творчасць, сям’ю і новыя праекты кіраўніца сектара расказала карэспандэнтцы газеты “Перамога”. – Нядаўна былі ў Свіслачы, наведалі экалагічны фестываль “Гамоняць пушчы беларускія”. Там мы паўдзельнічалі ў конкурсе фотазон з прыроднага матэрыялу “Эка-Арт”. Прыемным сюрпрызам стала тое, што наша кампазіцыя заняла трэцяе месца, хоць усе канкурсанты прадаставілі на конкурс грунтоўныя работы. – Якую фотазону падрыхтаваў да конкурсу сектар рамёстваў? – Мы стварылі беларускую сялянскую прызбу. Гэта драўляная сцяна, абвітая вянком з дубовых галінак, папараці і рабінаў, побач з ёй – цюкі саломы, на іх сплецены з асокі посуд, лазовы тын, на якім вісіць сіта, гліняны гляк, а побач стаіць драўлянае карыта і граблі. У цэнтры кампазіцыі – лава, на якой размясціліся лялькі дзеда і бабы ў нацыянальных строях, а пад нагамі – дыванкі ручной работы. Над усёй кампазіцыяй узвышаецца дрэва з бусліным гняздом. Не хапае толькі галоўнага героя фотасесіі. – Колькі часу спатрэбілася ад ідэі да яе ўвасаблення? Хто займаўся рэалізацыяй праекта? – Працавалі над фотазонай усім калектывам сектара рамёстваў. Нехта плёў, нехта вязаў, нехта майстраваў. Рэзчык па дрэве Алег Вайчык вырабіў шмат цікавых драўляных дэталяў, у тым ліку, буслоў, якіх я распісала фарбамі, ручнікі беларускім арнаментам вышывала наша супрацоўніца Вольга Барабан. Шмат у чым, як і заўжды, мне дапамагаў муж Дзмітрый. Ён, напрыклад, зрабіў спілы для драўлянага пано, дапамагаў у мантажы і нарыхтоўцы матэрыялу. – Як ацанілі вашу фотазону госці і ўдзельнікі фестывалю? – Вельмі станоўча! Было шмат жадаючых сфатаграфавацца ў нас. Наша кампазіцыя была напоўнена мноствам каларытных аштэнтычных дэталяў, людзям было цікава іх паразглядваць, дакрануцца. І, нарэшце, у нас можна было прысесці, што таксама аказалася дарэчы. – Якія творчыя праекты рэалізуеце ў паўсядзённай працы? – Сёння дзейнасць сектара рамёстваў вельмі разнастайная. Мы вырабляем хатнікаў-абярэгаў з капрону, заколкі, вясельныя ўпрагажэнні, фотазоны на вяселле або юбілей, дэкаратыўныя лічбы для дзіцячых фотасесій, роставыя кветкі. Навінкай гэтага года сталі тэкстыльныя лялькі цільды, розныя па выглядзе і характары. Такія лялькі ствараю пераважна на замову, часта просяць нават па фотаздымку зрабіць. Таксама вырабляю цацачную мэблю – маленькія канапы, крэслы. Дарэчы, яны карыстаюцца попытам у дзяўчынак і іх бацькоў. – Вольга, як вы самі прыйшлі да дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва? – Я выпускніца Мірскага мастацкага вучылішча, па спецыяльнасці рэстаўратар. Калі намалявала сваёй дачцэ малюнак у школу, мяне заўважылі, да мяне звярнулася настаўніца выяўленчага мастацтва. Так прапанавалі паспрабаваць сябе майстрам у сектары рамёстваў у Гезгалах, дзе я працавала каля 15 гадоў, затым узначаліла ўстанову. – На раённых святах і фестывалях вы заўжды разам, усёй сям’ёй. Муж дапамагае вам у ажыццяўленні творчых праектаў. А дзеці цягнуцца да мастацтва? – У нашай сям’і ўсе творчыя. Старэйшая дачка дапамагае мне ў стварэнні лялек, вяжа для іх капялюшыкі. Сярэдняя, Насця, перайшла ў восьмы клас. Яна хоча паступаць у Мірскі каледж. Нават маленькі сын Саша будуе свае цацачныя дамы. Кажа, ты, мама, робіш мэблю, а я буду архітэктарам. – Задаволены трэцім месцам у конкурсе “Эка-Арт”? – Самы галоўны прыз любога конкурсу – водгук і інтарэс людзей да нашай працы. Сапраўдную асалоду мне, як і любому майстру, прыносіць тое, калі творчыя задумкі ўвасабляюцца ў рэальнасць.

Автор admin 20.08.2020 Выкл.