Мастер-класс по изготовлению обереговой куклы
23 июля в аг. Гезгалы продолжила работу молодёжная площадка » Hande Made без границ». Был проведён мастер-класс по изготовлению обереговой куклы «Кубышка Травница»
Приглашаем принять участие в онлайн-конкурсе
К 80-летию Дятловского района очень важно показать красоту нашего района, а для этого как нельзя лучше подойдет фотография, способная передать незаметный нюанс, прекрасный момент. Дятловский районный центр культуры и народного творчества приглашает дятловчан принять участие в онлайн-конкурсе художественной фотографии «Район в объективе». Желающим попробовать свои силы в конкурсе необходимо до 24 июля 2020 г. направить заявку и фотографии в отдел методической работы Центра культуры по электронной почте: rayonvobektive80@bk.ru или по адресу: г. Дятлово, ул. Красноармейская, д. 37. С 28.07.2020 г. по 06.08.2020 г. на сайте ГУК «Дятловский районный центр культуры и народного творчества» (http://kultdyatlovo.by) пройдет онлайн-голосование. По итогам конкурса определится один победитель (работа участника, набравшая наибольшее количество онлайн-голосов). Автор самого оригинального фотоснимка получит диплом и ценный приз! Стать участником может любой желающий!
Зажынкі у Дварцы
Другі па велічыні “хлебны” палетак у раёне мае сельскагаспадарчае прадпрыемства “Дварэц-Агра”. Працаўнікам гэтай гаспадаркі сёлета трэба ўбраць збожжавыя і зернебабовыя культуры з 2455 гектараў. На старанную працу хлебаробаў благаславілі і пажадалі ім дапамогі Божай настаяцель храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы айцец Сергій і ксёндз касцёла Божага Цела ў Дварцы Павел. Адбылося гэта падчас урачыстых “Зажынак”, якія зладзілі ў гаспадарцы напярэдадні масавага жніва, калі ў работу ўключаюцца ўсе – камбайнавыя экіпажы, вадзіцелі, аператары збожжасушыльных комплексаў. Гэтым летам на ўборцы хлеба ў “Дварэц-Агра” будуць заняты 10 камбайнавых экіпажаў. Ва ўсіх працаўнікоў –жніво не першае. Не адзін сезон правялі за “штурваламі” камбайнаў браты Кастусікі – Вячаслаў і Аляксандр, Мікалай Кіслы, Андрэй і Сяргей Ляўкевічы, Мікалай Марук. Маюць дастатковы жніўны вопыт Сяргей Радзюк, Валяр’ян Жукоўскі, Юрый Марчук, Дзмітрый Кіслы. Пажаданні поспехаў на хлебнай ніве працаўнікам адрасавалі кіраўнік па вытворчасці КСУП “Дварэц-Агра” Вадзім Царык, галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Сяргей Лабар, старшыня Дварэцкага сельвыканкама Канстанцін Вінцукевіч. Яны выказалі спадзяванні, што жніво ў гаспадарцы пройдзе зладжана, камбайнерам паспрыяе надвор’е, ураджай будзе шчодры. Як абяцанне добрых намалотаў, кіраўніку па вытворчасці КСУП “Дварэц-Агра” Вадзіму Царыку быў уручаны першы сноп з каласоў новага ўраджаю. Такім жа важкім павінен быць і хлебны каравай-2020. Першыя абмалоты пацвердзілі, што ўраджай вырашчаны някепскі. Гаспадарка з першых 20 гектараў азімага ячменю атрымала 88 тон збожжа, па 44 цэнтнеры з кожнага. Добра ўрадзіў і рапс: з 400 абмалочаных гектараў атрымалі 941 тону, і па ўраджайнасці прадпрыемства мае другі паказчык у раёне – 23,5 цэнтнера з гектара. Поўных засекаў зерня зычылі землякам і мясцовыя работнікі культуры. Людміла і Аляксандр Баклушыны, Святлана Венская падрыхтавалі для прысутных на “Зажынках” не толькі вершаваныя радкі, песні, але і жартоўнае выпрабаванне для кіраўніка калектыву Вадзіма Царыка. Для яго гэтае жніво ў “Дварэц-Агра” першае – сапраўды, сур’ёзны экзамен. Інэса МІХАЙЛОЎСКАЯ
Квест-игра «Найди подарок»
22 июля в отделе культуры и досуга «Новоельнянский Дом культуры» в рамках работы молодёжной площадки прошла развлекательно-романтическая квест-игра «Найди подарок».
«Жыццё падаўжалі праца, кніга і песня
Праект “Глыбінкай жыве Беларусь” спяшаецца завітаць у розныя куткі нашага раёна. На гэты раз работнікі сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці пабылі ў вёсцы Малая Воля ў гасцях у мясцовай старасты Дар’і Сямёнаўны Павачка і яе мужа Уладзіміра Сцяпанавіча. Сямейная пара жыве разам ужо 61 год, дачакаліся ўнукаў і праўнукаў, гатовы дзяліцца не толькі сакрэтамі даўгалецця, але і сямейнага ладу. І была вайна, і была Перамога Малая Воля – вёска маляўнічая, проста райскі куток Дзятлаўшчыны, нездарма за некалькі кіламетраў ад яе (паміж Трахімавічамі і Скрундзямі) у свой час быў пабудаваны папулярны далёка за межамі нашага раёна калгасны дом адпачынку “Рэчанька”, а ў нашы дні вясковыя хаты аблюбавалі дачнікі, якія едуць на берагі Шчары і са сталіцы, і нават з краін-суседак. На многіх мясцовых падворках стаяць альтанкі, абсталяваны зоны адпачынку. Летам тут шматлюдна: гучаць дзіцячыя галасы, заходзяць папоўніць запасы вады і пагутарыць з насельніцтвам турысты-байдарачнікі. Яшчэ больш населенай была Малая Воля ў даваенны час. У далёкім 1931 годзе ў простай сялянскай сям’і тут нарадзіўся Уладзімір Павачка. Вялікая Айчынная вайна застала яго хлопчыкам. Ваенныя падзеі “дакаціліся” да вёскі вельмі хутка, з адступленнем войскаў Чырвонай арміі і першымі ахвярамі. Уладзімір Павачка ўзгадвае, што савецкія салдаты спрабавалі перайсці Шчару па плытах (у гэтых мясцінах ішоў сплаў лесу), але некаторыя не ўтрымаліся на мокрых бярвеннях, патанулі. Адзін з мясцовых жыхароў, сын якога таксама быў у войску, хаваў загінулых, а мясцовая дзятва, у тым ліку Уладзімір, назіралі за гэтым. Не так даўно Уладзімір Сцяпанавіч паказваў супрацоўнікам райваенкамата тое месца на беразе Шчары, дзе павінны быць магілы чырвонаармейцаў: гэтым летам на Дзятлаўшчыну збіраюцца прыехаць байцы пошукавага атрада. Глыбока ў памяць нашага земляка запалі тыя дні вайны, калі жыцці яго і блізкіх віселі на валаску. – Звычайна нас, вяскоўцаў, ратавала пясчаная дарога. Яе цяжка было пераадольваць тэхніцы ворага, – узгадвае Уладзімір Сцяпанавіч, – таму партызанскія дазорцы паспявалі папярэдзіць насельніцтва аб набліжэнні немцаў, а заходзіць у лес акупанты баяліся – хавацца туды ўцякалі мы, часам, з начлегам. У 1942 годзе Малая Воля першы раз гарэла. У дазоры быў партызан. Пры набліжэнні фашыстаў ён даў аўтаматную чаргу. Ворагі падумалі, што нарваліся на засаду, пачалі абстрэл запальнымі кулямі – загарэліся саламяныя стрэхі хат, пажар распаўсюдзіўся. Але больш страху мы нацярпеліся пры карнай аперацыі ў снежні 1942 года. Тады аб’явілі, што лес будуць бамбіць, хавацца там пабаяліся, родная хата ўжо была спалена, таму некалькі сем’яў паехалі да сваякоў у Дубароўшчыну. Калі пачалася карная аперацыя, мы ведалі, што фашысты забіваюць людзей, але ўцякаць у лес не рашаліся. Карнікі прыйшлі на падворак, падпалілі хату, гумно, сагналі нас на полі, паставілі на калені паміж двух кулямётаў, меліся расстрэльваць. Нечакана паступіла іншая каманда – пагналі далей, затым адпусцілі. У тыя дні ворагі знішчылі людзей у Вялікай Волі і Трахімавічах, амаль поўнасцю выгарала Малая Воля, але вяскоўцы ўратаваліся. Пасля вайны вёска паступова адбудоўвалася, людзі працавалі. Уладзімір Павачка адслужыў у арміі тры гады і сем месяцаў у будаўнічым батальёне пры ваенным флоце аж на Камчатцы. Калі вяртаўся дахаты, купіў сабе новы акардэон, на якім іграў на вяселлях і вясковых урачыстасцях. Працаваў ён у калгасе, быў лесніком, шаўцом у вайсковай часці ў Слоніме. Там на танцах і сустрэў сваю другую палавінку, якую прывёз у родную вёску. Настаўніца – паважаны чалавек Дар’я Сямёнаўна Павачка прыехала ў Малую Волю з мужам, а родам яна з вёскі Паручын Баранавіцкага раёна. Яе дзяцінства таксама апаліла вайна. Сярод успамінаў, якія найбольш хвалююць душу, той час, калі родную вёску захапілі фашысты і ператварылі царкоўны двор у канцлагер для палонных. – Вяскоўцаў павыганялі з хатаў. Наша сям’я жыла ў склепе, – дзеліцца ўспамінамі жанчына. Ежу гатавалі на вогнішчы: збіралі на полі каласкі, хадзілі да нямецкай кухні па бульбяныя лупінамы – з гэтага пяклі хлеб-праснак. Балюча было праходзіць каля ваеннапалонных: яны высоўвалі рукі праз агароджу, малілі даць паесці. Мой тата, які быў солтысам вёскі, папрасіў у немцаў дазволу карміць палонных, мы насілі ім ежу. Нягледзячы на выпрабаванні часу, Дар’я Сямёнаўна атрымала дастойную адукацыю: скончыла спачатку педвучылішча, пазней – завочнае аддзяленне інстытута. Яна была настаўніцай беларускай мовы і літаратуры. Працуючы ў школе, якая раней была ў Малой Волі, Дар’я Сямёнаўна вывучыла некалькі пакаленняў мясцовай дзятвы. Многія вучні, дзякуючы яе прыкладу, сталі педагогамі, ёсць сярод выхаванцаў Дар’і Павачка і вядомыя людзі. Напрыклад, яе былая вучаніца Вера Пузач цяпер навуковы супрацоўнік у галіне гісторыі, жыве і працуе ў Ёшкар-Але ў Расіі. Вучні і сёння не забываюць Дар’ю Сямёнаўну, нярэдка заязджаюць праведаць. Як чалавека актыўнага, памяркоўнага і паважанага, Дар’ю Павачку выбралі старастай вёскі Малая Воля. Амаль чатыры дзесяцігоддзі жанчына дапамагала вяскоўцам у вырашэнні надзённых праблем. А гэта і рамонты печак, і атрыманне грашовых дапамогаў, і забеспячэнне дровамі. Вясковая настаўніца – чалавек паважаны і аўтарытэтны, вось і звярталіся да яе мясцовыя людзі па падтрымку і жыццёвыя парады. З мудрасцю і цярпеннем, з павагай адзін да аднаго, якія адчуваюцца паміж мужам і жонкай і сёння, прайшлі праз жыццё Дар’я Сямёнаўна і Уладзімір Сцяпанавіч Павачкі. Такія адносіны яны і лічаць асновай сямейнага ладу. А вось сакрэты даўгалецця ў кожнага з іх свае. Былая настаўніца ўпэўнена, што яе сілы мацавала сям’я, настаўніцкая дзейнасць, любоў да дзяцей, добрыя кнігі і шчырыя людзі, якія сустракаліся на жыццёвым шляху. А Уладзімір Сцяпанавіч верыць, што бадзёрасць духу яму заўсёды дарылі сумленная праца, вясёлыя песні, клопаты блізкіх і прыгажосць роднай старонкі. Нездарма жыхары Малой Волі лічаць, што ў іх вёсцы паветра асаблівае – свежае, чыстае, настоенае на водары сасновага бору.
“Каб помнілі” – свята гарпасёлка Казлоўшчына
Пад такой назвай-дэвізам у Казлоўшчыне адзначылі 76-ю гадавіну вызвалення пасёлка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Мерапрыемства сабрала землякоў, гасцей пасёлка, рамеснікаў, артыстаў, аматараў як індывідуальнага, так і сямейнага адпачынку. Летні амфітэатр у цэнтры гарпасёлка паступова напаўняўся людзьмі, тым часам рамеснікі наводзілі заключныя штрыхі ў сваіх экспазіцыях-продажах, пачалі працаваць пляцоўка для дзіцячага адпачынку, гандлёвыя кропкі з прысмакамі для дзіцячай радасці, пачаўся міжраённы (Дзятлаўшчына VS Слонімшчына) турнір па хуткіх шахматах на прызы гарпасялковай адміністрацыі. Пакуль раённыя артысты настройвалі гук, а дзеці пасёлка гаманілі, асвойваючы каруселі, надзіманыя горкі і міні-цягнік-качку, выдалася хвілінка пазнаёміцца з дзвюма абаяльнымі жанчынамі. І вось гучаць фанфары – уся ўвага гледачоў звяртаецца на цэнтральную сцэну. Пачынаецца свята пасёлка – дзень памяці, смутку аб трагічных ваенных падзеях і радасці перамогі, якая прынесла мір на зямлі. Да мінулага гасцей свята звярнула тэатралізаваная пастаноўка аб пачатку вайны, змаганні савецкіх салдат на яе суровых франтах і аб вызваленні, Вялікай Перамозе. Вядучыя павіншавалі землякоў са святам і выказалі словы ўдзячнасці ад землякоў ветэрану, які жыве на тэрыторыі сельскага савета, вёсцы Лозкі, Фёдару Шалеснаму. Павітаў жыхароў гарпасёлка і павіншаваў усіх са знамянальнай датай старшыня Казлоўшчынскага сельвыканкама Вадзім Бялятка. У гэты святочны дзень ён выканаў прыемную місію – уручыў Падзячныя лісты Дзятлаўскага раённага савета ветэранаў Аляксандру Анісіму, загадчыку падсобнай гаспадаркі Казлоўшчынскага псіханеўралагічнага дыспансера, Таісіі Савіч, вядучаму спецыялісту па кадрах ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”; Падзячны ліст Дзятлаўскага райвыканкама – Алене Альшэўскай, начальніку паштовага аддзялення сувязі “Казлоўшчына”.
«Твои друзья всегда с тобой!
18 июля на крыльце Центра культуры г. Дятлово состоялась музыкально-развлекательная программа с ростовыми куклами «Твои друзья всегда с тобой!!! Театр ростовых кукол это место где никогда не бывает скучно!!! Хорошее настроение всем пришедшим обеспечилобразцовый театр игры ростовых кукол «Куклы для всех»,были танцы, игры, песни и конечно же заряд положительных эмоций.
«Угадай мелодию
17 июля на открытой площадке отдела культуры и досуга «Дворецкий Дом культуры» прошел музыкальный конкурс «Угадай мелодию». В конкурсе приняли участие 4 команды: КСУП «Дворец — Агро», «Дворецкая СШ», «Команда молодёжи», «Ветераны труда». С первых минут конкурса на площадке царила невероятная борьба за лидерство. По итогам конкурса первое место у команды «Ветераны труда».
«Территория Здоровья»
16 июля на базе отдела культуры и досуга «Даниловичский Дом культуры» работает молодёжная площадка «Территория здоровья». Работа площадки направлена на формирование культуры здоровья, обучению навыкам здорового образа жизни и безопасности жизнедеятельности.
«Hand Made без границ»
16 июля Сектором ремёсел и декоративно — прикладного искусства был проведен мастер — класс по вязанию крючком «Палавiчок». Мероприятие прошло на постоянно действующей в летний период молодежной площадке «Hand Made без границ».