Виктор Жилянин лауреат I степени в номинации «Автор музыки исполняемого произведения»
40 лет без Владимира Высоцкого… 25 июля, в день памяти великого поэта, музыканта и актера на Новогрудчине был дан старт VII Региональному фестивалю-конкурсу бардовской песни «Музыка сердец». «Этот человек – не поэт. Поэты – это Пушкин, Лермонтов и другие. Музыкант? Тоже нет… Он и не актер, я работал со многими актерами за свою карьеру, поэтому говорю это с полным убеждением… Он – гений… Это тот человек, через кого с нами разговаривает время», – так про Владимира Высоцкого говорил Андрей Тарковский. Нельзя не согласиться с не менее гениальным режиссёром театра и кино. А сегодня, сквозь десятилетия, Владимир Семенович снова «разговаривает» с поклонниками своего творчества. – Позвольте сердечно поприветствовать всех на ежегодном фестивале бардовской песни «Музыка сердец», – обратилась к присутствующим во время церемонии открытия фестиваля-конкурса заместитель председателя райисполкома Светлана Королько. – 40 лет назад, 25 июля перестало биться сердце человека-легенды, поэта, автора-исполнителя, актера, выдающейся личности – Владимира Семеновича Высоцкого. Однако до сих пор память о нем, любовь к его творчеству живет в сердцах людей… Почетный гость фестиваля, руководитель представительства Россотрудничества в Республике Беларусь Эдуарда Крусткалн выразил искренние слова восхищения бессмертным творчеством В.Высоцкого. Эдуард Феликсович пожелала участникам успешных выступлений, а зрителям – хорошего настроения и отличного отдыха. Главное событие фестиваля – конкурсная программа «Созвучие гитары и души», в этом году собрало на берегу озера Литовка более 20 исполнителей бардовской песни из Беларуси, среди которых – два дуэта из Новогрудка и Баранович. В этот вечер со сцены звучали как известные песни Владимира Высоцкого, в том числе на белорусском языке, так и авторские композиции бардов. На протяжении мероприятия работали фотозона «Песня, гитара и я», интерактивная площадка «Я дышу – и, значит, я люблю! Я люблю – значит, я живу!», литературная экспозиции «Я никогда не верил в миражи», фотовыставки, детская развлекательная площадка, выставки-продажи сувенирной продукции. Для желающих отдохнуть на природе были представлены зоны для пикника, фуд-корт, организована продажа ухи. Жюри конкурса возглавил актер театра и кино Артур Федорович. Лауреаты были определены сразу в нескольких номинациях. Лучшими исполнителями авторского произведения были признаны Алексей Юхневич и Антон Дудкевич. Лауреатом I степени в номинации «Исполнитель произведения В.Высоцкого» стала Ольга Подчиненкова, в номинации «Автор слов исполняемого произведения» – Анатолий Кулаковский, в номинации «Автор музыки исполняемого произведения» – Виктор Жилянин, в номинации «За исполнение песни В.Высоцкого на белорусском языке» – Сергей Карпович. Специального приза за преданность и постоянное участие в фестивале был удостоен Александр Кавцевич, приза зрительских симпатий – Алексей Юхневич и Антон Дудкевич. Все участники фестиваля-конкурса были награждены дипломами и памятными подарками. Во время церемонии награждения победителей конкурса «Созвучие гитары и души» заслуженная награда была вручена талантливой новогрудчанке, постоянной участнице концертных программ в районе и за его пределами, лауреату многочисленных региональных, областных и республиканских творческих конкурсов Софье Грабовик, которая стала обладателем гран-при открытого дистанционного творческого конкурса «#Таланты дома». К слову, в данном конкурсе участие принимали более 80 ребят со всех уголков Беларуси. В рамках первого дня фестиваля также состоялись бард-баттл, выступление постоянных гостей фестиваля «Песни, выбранные сердцем», вечер песен Владимира Высоцкого «Мой финиш – горизонт» в исполнении А.Федоровича, ореn air «Хиты 80-х» вместе с рок-группой «Singing Rock», ретро-дискотека «Ностальгия», фестивальная ночь у костра «В кругу друзей». www.novgazeta.by
«Музыкальный ринг»
27 июля на открытой площадке Центра культуры г. Дятлово состоялась конкурсная программа «Музыкальный ринг». Участниками которого были люди пожилого возраста.
День веселых затей
26.07.2020 в а\г Вензовец прошел День веселых затей. На протяжении дня, ребята принимали участие в играх, конкурсах, викторинах, пели песни, танцевали. В общем было весело и интересно дети и их родители отдохнули от души. После мероприятия немножко уставшие, но с отличным настроением все дружно ушли домой.
«Играй гармонь, звени частушка»
26 июля в ОКиД «Козловщинский ДК» прошла музыкальная программа для пожилых людей «Играй гармонь, звени частушка».Под аккомпанемент участники программы исполнили звонкие и задорные частушки.
«Синеокая Беларусь»
26 июля в аг.Гезгалы прошла концертная программа «Синеокая Беларусь».Свои музыкальные подарки жителям агрогородка подарили участники любительского творчества Дома культуры.Для маленьких жителей работал аттракцион «Батут».
У Дзятлаве сказалі “Вялікі дзякуй!” медыкам
Словы ўдзячнасці не раз гучалі са сцэны раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. На Дзятлаўшчыне ва ўрачыстай абстаноўцы адзначылі работнікаў аховы здароўя, якія вядуць барацьбу з каранавірусам.Шчырыя словы ўдзячнасці за працу і нізкі паклон ад жыхароў раёна медыкам адрасаваў намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Ігар Кухарэвіч. Ён перадаў Падзяку Міністра аховы здароўя за плённую, добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у аказанне высокакваліфікаванай медыцынскай дапамогі і паспяховае выкананне задач, якія стаяць перад Міністэрствам аховы здароўя, медыцынскім сёстрам Іне Грамадскай і Аксане Галубенка. Ігар Станіслававіч уручыў медыкам раёна Ганаровыя граматы Дзятлаўскага райвыканкама і Падзячныя лісты старшыні Дзятлаўскага райвыканкама. Многія прафесіі важныя, але прафесія медыцынскага работніка была і застаецца адной з самых значных, асабліва цяпер, у гэты няпросты для ўсяго свету час, адзначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. Ён уручыў медыкам узнагароды ад райсавета. Да віншаванняў далучылася старшыня раённай арганізацыі «Беларускага саюза жанчын» Алена Жадзейка. Жанчыны заўжды на перадавой, нават у медыцыне, штодня і ў цяперашні няпросты час, сказала яна. «Беларускі саюз жанчын», «Белая Русь» і іншыя грамадскія арганізацыі раёна, чым маглі, дапамагалі медыкам у барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй. Алена Іванаўна пажадала медыкам раёна моцнага здароўя, поспехаў і дабрабыту, росквіту і дастатку, а галоўнаму доктару раённай бальніцы ўручыла сімвалічную аптэчку з народнымі лекамі ад усіх хваробаў. “Дзякуй вам, дактары, дзякуй, медыцынскія сёстры,” – сказала з раённай сцэны Ала Барысенка. Яна падзякавала медыкам Дзятлаўшчыны ад імя ўсіх, хто хварэў на COVID-19, хто атрымаў не толькі медыцынскую дапамогу, але і маральную падтрымку. Галоўны доктар Дзятлаўскай раённай бальніцы Алег Анцух падзякаваў калегам за высокі прафесіяналізм і адказнае стаўленне да працы ў любых умовах. Па яго словах, згодна са статыстычнымі дадзенымі, на Дзятлаўшчыне найменшая колькасць захварэлых на COVID-19 на тэрыторыі Гродзенскай вобласці. Алег Іванавіч адзначыў, што ў няпростым змаганні з каранавірусам сёлета аб’ядналі свае намаганні двюх медыцынскіх установаў – Дзятлаўскай раённай бальніцы і раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, што дало свой станоўчы вынік. Галоўны доктар не абышоў увагай грамадскія аб’яднанні і арганізацыі раёна, якія аказвалі матэрыяльную дапамогу медыкам у папярэджанні і лячэнні каранавіруснай інфекцыі. Ён падмацаваў словы ўдзячнасці ўзнагародамі. Добры святочны настрой прысутным стварылі работнікі культуры Дзятлаўшчыны і самадзейныя артысты.
Віншаванні прымалі ратаўнікі
Сухіх рукавоў! Гэта традыцыйнае пажаданне пажарным-ратаўнікам: каб не здарылася бяда! Яго шчыра і шчодра адрасавалі гэтымі днямі працаўнікам пажарнай службы раёна. А нагода важкая – прафесійнае свята. Заўтра, 25 ліпеня, яго адзначаюць тыя смелыя, мужныя, моцныя духам людзі, якія прыходзяць на дапамогу ў надзвычайных сітуацыях. Напярэдадні адбыліся мерапрыемствы-ўшанаванні, на якіх уручаны ўзнагароды, агучаны загады аб прысваенні чарговых званняў, павышэннях па службе, а моладзь прыняла прысягу вернасці справе ратаўніка. Так, 23 ліпеня стала адметным днём для двух маладых ратаўнікоў, якія нядаўна прыняты на пажарную службу, – Сяргея Кардаша і Дзяніса Скрундзя. Адбылося ўрачыстае прыняцце прысягі каля помніка воінам-інтэрнацыяналістам, што ў цэнтры Дзятлава. Павіншавалі новае папаўненне начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Казушчык і яго намеснік Аляксандр Беленка. Прысутныя ўшанавалі памяць загінулых воінаў-інтэрнацыяналістаў хвілінай маўчання і ўсклалі вянок да помніка. 24 ліпеня віншаванні прымала старэйшае пакаленне ратаўнікоў. Урачыстае ўручэнне ўзнагарод за шматгадовую, бездакорную службу ў шэрагах ратаўнікоў адбывалася на пляцоўцы каля раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. Так, Падзячнымі пісьмамі старшыні Дзятлаўскага райвыканкама за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў і з нагоды прафесійнага свята адзначаны камандзіры аддзяленняў пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Уладзімір Грамадскі і Дзяніс Русін. Іх уручыў намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Юрый Залеўскі. Так, Падзячнымі пісьмамі старшыні Дзятлаўскага райвыканкама за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў і з нагоды прафесійнага свята адзначаны камандзіры аддзяленняў пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Уладзімір Грамадскі і Дзяніс Русін. Іх уручыў намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Юрый Залеўскі. – Ад раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў, ад сябе асабіста, як старшыні камісіі па ліквідацыі надзвычайных сітуацый, віншую ратаўнікоў, ветэранаў пажарнай службы з прафесійным святам! – звярнуўся да прысутных Юрый Пятровіч. – Жадаю сямейнага дабрабыту, удачы, і каб огонь даводзілася найчасцей бачыць толькі ў каміне. Граматай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях адзначана шматгадовая бездакорная служба камандзіра аддзялення ПАВЧ № 1 Ігара Чайкоўскага. Нагрудны знак Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь “Выдатнік” уручаны камандзіру аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 11 Аляксандру Трайнялю. За вялікі асабісты ўклад у барацьбу з пажарамі і намаганні па папярэджанні надзвычайных сітуацый група ратаўнікоў напярэдадні прафесійнага свята адзначана памятным нагрудным знакам “165 год пажарнай службе”. Гэта Сяргей Новік, Аляксандр Трафімчык, Аляксандр Журскі, Дзмітрый Ляўкевіч, Дзмітрый Плюснін, Сяргей Мазоль. Падчас урачыстасці граматамі Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС за дасягненне высокіх паказчыкаў і добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў адзначаны камандзір аддзялення ПАВП № 11 Валерый Ламака і вадзіцель ПАВП № 14 Юрый Гізоўскі. Начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Казушчык павіншаваў падначаленых з прысваеннем чарговых і датэрміновых спецыяльных званняў. Прафесійнае свята для гэтай прыемнай місіі – добрая нагода. Ён уручыў таксама грамату Беларускай арганізацыі ветэранаў пажарнай службы былому начальніку раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргею Малышчыку. Памятныя сувеніры атрымалі былыя ратаўнікі, якія цяпер на заслужаным адпачынку. Для працаўнікоў пажарнай службы артысты раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці падрыхтавалі канцэртную праграму. Яна прайшла пад сімвалічнай назвай “Віват, пажарныя Айчыны”. Свае музычныя і песенныя падарункі ратаўнікам уручылі Ганна Харлінская, Таццяна Шостка, Часлаў Свіб, Марына Шаўчук, Аксана Кашляк, Ірына Бакшук, Вольга Кузьма, Сяргей Малышчык, Вольга Іода, Вікторыя Кончык, Эльвіра Задзярэй. А ратаўнікі аддзячылі спявачак за святочны настрой ружамі.
«Расцветай, мой край родной!»
24 июля на открытой площадке отдела культуры и досуга «Жуковщинский Дом культуры» состоялась концертная программа «Расцветай, мой край родной!». Во время программы звучали все самые добрые слова, посвященные любимому краю и людям, которые в нем живут.
«Музыкальный ринг»
24 июля в Дворецком ДК продолжила свою работу молодежная площадка «Музыкальный ринг».Посетителям было предложено музыкальное казино «Музыкальный эрудит».Ребята с удовольствием угадывали название музыкальных композиций,музыкальных коллективов, имена певцов,ноты,активно принимали участие в танцевальной разминке.
Анастасія Капцеўская: “Жыву з верай у сэрцы і з працаю ў руках”
Пажылыя людзі, быццам добрыя кнігі, – кожная са сваёй павучальнай жыццёвай гісторыяй і добрым наказам нашчадкам. Сустрэчы з такімі людзьмі – каштоўны вопыт для малодшага пакалення. У адзін з дзён ліпеня разам з работніцамі сектара пазастацыянарнай работы Дзятлаўскага цэнтра культуры, раённым саветам ветэранаў і аб’яднаннем “Нам гады не бяда” мне пашчасціла завітаць на гасцінны падворак жыхаркі горада Дзятлава Анастасіі Капцеўскай, якая сёлета адзначыла свой васьмідзясяты дзень нараджэння. Анастасія Аляксандраўна з радасцю сустрэла гасцей, падзякавала за віншаванні і нават паспявала ад душы з артыстамі раённага Цэнтра культуры. Нездарма ж столькі гадоў жанчына ўдзельнічае ў народным хоры “Ветэраны ў страі”! У юбілейны дзень дом гаспадыні быў поўны роднымі людзьмі, якія прыехалі ў госці і прывезлі з сабой свята. У чарадзе заўсёдных клопатаў Анастасіі Капцеўскай пра агарод, багаты кветнік і дом гаспадыня знайшла хвілінку, каб разам з намі ўзгадаць мінулае. Селі няспешна на прызбе, разгарнулі сямейны альбом, і паліліся ўспаміны. Недзіцячае слова “вайна” На самым беразе Нёмана, на мяжы Дзятлаўскага і Слонімскага раёнаў і сёння ёсць вёсачка Бандары. Некалі ў ёй было шэсцьдзясят дамоў, ды і жыхароў нямала. У адзін з ліпеньскіх дзён тут нарадзілася Анастасія Капцеўская. Дзяўчынка не паспела сустрэць і першы год жыцця, як пачалася вайна. Дом, дзе жыла са сваімі бацькамі дзяўчынка, стаяў на ўскрайку вёскі, побач з лесам. Калі на Дзятлаўшчыне пачаў наладжвацца партызанскі рух, яго ўдзельнікі былі частымі гасцямі ў вясковай хаце. Гаспадары, чым маглі, дапамагалі. Трагедыя прыйшла нечакана. Набліжаліся каталіцкія Каляды, у сям’і Анастасіі спраўлялі куццю. Да сціплага сялянскага застолля далучыліся чацвёра партызан. Павячэраўшы, падзякавалі гаспадарам і сышлі, аднак фашысты ўжо чакалі іх у засадзе. Дваіх партызан расстралялі адразу тут жа, на агародзе каля хаты. Праз два тыдні зноў прыйшлі з вобыскам у хату да гаспадароў. – З таго страшнага сорак трэцяга года я помню ўсё, – кажа Анастасія Капцеўская. – Як поўзала на каленях за фашыстамі, плакала, маліла не забіраць тату ад нас. Татачку ўсё адно забралі. Праз некаторы час мы даведаліся, што яго расстралялі. Мне было тры з паловай гады, а сястры толькі паўгода. Жанчыне пакінулі жыццё, але да канца вайны яно было неспакойным. Дома сям’я амаль не жыла. Хаваліся з дачушкамі ад бамбёжкі і абстрэлаў у хляве, начавалі каля каровы, каб сагрэцца. Аднойчы маленькая Тася, якая была палахлівай з-за ваенныз падзеяў, узлезла на гарышча, каб схавацца, і незнарок вывалілася праз акенца ў даху. Бабуля, якая гэтым часам ішла да іх, пачала лямантаваць, думаючы, што дзіця забілася. А дзяўчынка паднялася, быццам нічога не здарылася, і стала супакойваць “Бабуля, мне нічога не баліць”. – Цяпер, калі ўсёй сям’ёй прыязджаем на радзіму, паказваю ўнукам гэта акенца, адкуль я падала, і кажу, што анёл-ахоўнік падставіў мне сваё крыло, – узгадвае Анастасія Капцеўская. Заўжды – толькі наперад Закончылася вайна, і ў 1945 годзе ў Бандарах адкрылі пачатковую школу. Анастасія Капцеўская атрымала пачатковую адукацыю ў роднай вёсцы і разам з аднавяскоўцамі паступіла ў сямігодку ў суседні Сялец. У дзявяты клас яна пайшла за шэсць кіламетраў у Беліцу адзіная з усяе вёскі. Старшакласніцай яна была актывісткай ва ўсім – спявала, танцавала, паспяхова ўдзельнічала ў спартыўных спаборніцтвах. Жыццё Анастасіі Капцеўскай поўнае дзіўных неадпаведнасцяў. Чалавек вялікага розуму, яна не адін раз спрабавала атрымаць вышэйшую адукацыю, але не ўдалося. Спачатку, за кампанію з сяброўкай, забрала дакументы з Інстытута электрыфікацыі і механізацыі сельскай гаспадаркі, не дачакаўшыся вынікаў конкурсу (які магла прайсці). Затым па накіраванні мясцовага маслазавода, дзе працавала майстрам, паступала ў Ленінградскі інстытут мяса-малочнай прамысловасці, адзіны профільны ва ўсім Савецкім Саюзе, ды не прайшла па конкурсе. На сваім першым месцы працы жанчына пазнаёмілася з мужам, які чатыры гады дабіваўся рукі і сэрца Анастасіі Аляксандраўны. Муж Анастасіі Капцеўскай быў добры гаспадар, сваімі рукамі пабудаваў дом, наладзіў гаспадарку. Анастасія Капцеўская змяніла працу на маслазаводзе на больш спакойную: пайшла працаваць бухгалтарам у беларускую школу ў Дзятлаве. Праз год пасля нараджэння сына Анастасія Аляксандраўна падала дакументы на завочнае аддзяленне інстытута, вытрымала ўсе іспыты… і не дабрала дзве дзясятыя бала, каб прайсці. Тады вырашыла больш не выпрабоўваць лёс, і атрымала эканамічную адукацыю ў Маладзечанскім тэхнікуме. Анастасія Капцеўская стала першым эканамістам у раённым аддзеле адукацыі. Добрую працу жанчыну заўважылі і прапанавалі ёй пасаду старшага эканаміста па кадрах у райаддзеле, дзе яна сумленна працавала дваццаць два гады. Яна мае нямала важкіх працоўных узнагарод, у тым ліку, грамату Міністэрства асветы Савецкага Саюза. Асалода для душы Анастасія Капцеўская, якая ўсё жыццё паспяхова працавала з лічбамі, – надзвычай творчы чалавек. Мы мелі магчымасць падзівіцца на ўсю тую прыгажосць, якую стварыла вакол сябе неабыякавая да хараства і да людзей вялікая разумніца і няўтомная працаўніца. У яе агародчыку і на падворку багацце, не менш разнастайнае, чым у батанічным садзе. Летам амаль увесь вольны час жанчына прысвячае клопатам пра свой прысядзібны ўчастак. Анастасія Аляксандраўна – заўсёдны ўдзельнік раённых выставаў і конкурсаў кветкаводаў. Унукі, якія кожнае лета прыязджалі да бабулі Тасі, вельмі любілі дапамагаць ёй з кветкамі і хатнімі справамі. Ужо цяпер, дарослыя, яны з радасцю прыязджаюць на Дзятлаўшчыну пры любой магчымасці. Зімой, калі клопатаў у агародзе няма, Анастасія Капцеўская займаецца рукадзеллем. У яе доме, быццам у музеі, вышываныя карціны, падушкі, кашулі — усё праца рук умеліцы. Адным з найвялікшых захапленняў усяго жыцця для Анастасіі Аляксандраўны стала песня. Сёлета, акрамя асабістага, яна адзначае 20-гадовы юбілей удзелу ў раённым хоры “Ветэраны ў страі”. Жыццё 80-гадовай юбіляркі Анастасіі Капцеўскай – няпростае, але шчаслівае. Жанчына расказала, што дапамагае ёй і сёння заставацца бадзёрай, жыццярадаснай, гасціннай і добрай да людзей: – Усё жыццё жыла з верай у Бога, штодня старалася рабіць ранішнюю гімнастыку, а яшчэ – шмат працавала, – кажа жанчына. Як адзначае Анастасія Аляксандраўна, ёй нават на заслужаным адпачынку не хапае часу хадзіць па гасцях. Але жанчына з задавальненнем прымае гасцей сама, і іх заўжды шмат. Ніхто не пакідае яе ўтульны дом без кветкі ў падарунак.