День: 29.07.2020

«Qvest зона»

29 июля в отделе культуры и досуга «Новоельнянский Дом культуры» на молодёжной площадке «Qvest зона» творческие  работники  провели загадки на логическое мышление.Победители получили сладкие подарки и призы.

Автор admin 29.07.2020 Выкл.

Перавезлі па тысячы тон зерня

Сёлета першымі тысячнікамі ў ААТ “Граніт-Агра” і на Дзятлаўшчыне ўвогуле сталі не камбайнеры, а вадзіцелі, занятыя на адвозцы зерня ад камбайнаў. Першымі тысячную тону перавезлі Андрэй Гулецкі і Аляксандр Бакей. Паводле даных на 29 ліпеня, на рахунку Андрэя Гулецкага 1042 тоны,  а ў Аляксандра Бакея – 1023.   Вадзіцеляў сельгаспрадпрыемства ў гэты ж дзень, 29 ліпеня, з працоўным дасягненнем павіншаваў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі. Ён падзякаваў за старанную працу, пажадаў гранітаўцам далейшых поспехаў на жніве: перавезці не менш, чым яшчэ па адной тысячы тон зерня. Пажаданне ажыццявімае, паколькі працуюць вадзіцелі на магутных МАЗах з прычэпамі грузападымальнасцю да 20 тон. Да віншаванняў далучыліся старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак, старшыня  Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых, дырэктар ААТ “Граніт-Агра” Станіслаў Мазур,старшыня прафкама гаспадаркі Алена Зенчык. Граматы, грашовыя прэміі, кветкі атрымалі лідары жніва. Музычны падарунак для Андрэя Гулецкага і Аляксандра Бакея  падрыхтавалі работнікі Данілавіцкага дома культуры Святлана Грос і Іна Анушкевіч.  

Автор admin 29.07.2020 Выкл.