День: 11.07.2020

«Диско — FANTASY»

Каждую субботу на открытой площадке Центра культуры г. Дятлово работает площадка «Диско — FANTASY». 11 июля был организована развлекательная программа для молодёжи. Участникам были предложены весёлые конкурсы, игры и танцы.

Автор admin 11.07.2020 Выкл.

«Jast dans»

11 июля в ОКиД » Козловщинский ДК» на молодёжной площадке «Jast  dans» прошла танцевальная программа «Нескучное лето!». Работа площадки направлена на проведение различных тематических дискотек, танцевальных батлов, шоу-программ.

Автор admin 11.07.2020 Выкл.

Сакрэт даўгалецця Анастасіі Капцеўскай

Сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага цэнтра культуры прадаўжае пошукі сакрэта даўгалецця. На гэты раз яго работніцы разам з раённым саветам ветэранаў завіталі на гасцінны падворак жыхаркі горада Дзятлава Анастасіі Капцеўскай. Яны павіншавалі жанчыну з васьмідзясятым, юбілейным днём нараджэння, пагарталі разам сямейны альбом, за кубачкам чаю паслухалі цікавы расповед пра жыццё імянінніцы. Але найперш — падзівіліся на ўсю тую прыгажосць, якую стварыла вакол сябе неабыякавая да хараства і да людзей вялікая разумніца і няўтомная працаўніца. Тут і кветкавае багацце, не менш разнастайнае, чым у батанічным садзе, і вышываныя карціны, падушкі, сарочкі — усё праца рук умеліцы. Кажуць, і пірагі ў гаспадыні таксама выдатныя. Але адным з найвялікшых захапленняў усяго жыцця для Анастасіі Аляксандраўны стала песня. Сёлета, акрамя асабістага, яна адзначае 20-гадовы юбілей удзелу ў раённым хоры «Ветэраны ў страі». Цікавую гісторыю жыцця Анастасіі Капцеўскай чытайце ў хуткім часе на нашым сайце і на старонках раённай газеты. А пакуль — сакрэт даўгалецця ад імянінніцы: — Усё жыццё была поруч з верай у Бога, штодня старалася рабіць ранішнюю гімнастыку, а яшчэ — заўжды шмат працавала.Як адзначае Анастасія Аляксандраўна, ёй нават на заслужаным адпачынку не хапае часу хадзіць па гасцях. Але жанчына з задавальненнем прымае гасцей сама, і іх заўжды шмат. Ніхто не пакідае яе ўтульны дом без кветкі ў падарунак.

Автор admin 11.07.2020 Выкл.