Месяц: Май 2020

“Беларусь памятае. Салдаты Перамогі”

У рамках рэспубліканскага праекта “Беларусь памятае. Салдаты Перамогі” віншаванні прымала ветэран Вялікай Айчыннай вайны Марыя Глебава з аграгарадка Таркачы.Са стылізаванай франтавой пасылкай, кветкамі, падарункамі і найлепшымі пажаданнямі  да Марыі Глебавай завіталі старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых, старшыня першаснай грамадскай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» Данілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Наталля Балтач, дырэктар Таркачоўскага дзіцячага сада-пачатковай школы Ганна Раўрош, творчы калектыў Данілавіцкага Дома культуры.У рамках абласной акцыі «Перамога дзеда-мая перамога!» работнікамі культуры тэматычныя малюнкі дзяцей аблічбавалі і вырабілі паштоўкі «З Днём Перамогі!», якія і ўручылі ветэрану Марыі Глебавай.

Автор admin 08.05.2020 Выкл.

Работники культуры — в поддержку медикам

Сотрудники государственного учреждения культуры «Дятловский районный центр культуры и народного творчества» присоединились к акции в поддержку медиков. Эпидемиологическая ситуация не остановила работу учреждений культуры: творческие люди активно осваивают режим онлайн-трансляций, демонстрируют в сети интернет свое искусство, которое во многих случаях тоже способно исцелять и дарить надежду на лучшее… Так, сотрудники государственного учреждения культуры «Дятловский районный центр культуры и народного творчества» записали на видео мини-концерты специально для работников медицины. Видео размещены в аккаунте «Культура Дятловщины» Дятловского районного центра культуры на видеохостинге «YouTube». Работники культуры не останавливаются в своем стремлении выразить благодарность медикам, поддержать тех людей, которые в этом особенно нуждаются.

Автор admin 07.05.2020 Выкл.

Беларусь памятае: віншаванні для Фёдара Шалеснага

У рамках рэспубліканскага праекта “Беларусь памятае. Салдаты Перамогі” віншаванні прымалі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Дзятлаўскага раёна. Са стылізаванай франтавой пасылкай, кветкамі, падарункамі і найлепшымі пажаданнямі да жыхара вёскі Лозкі ветэрана Фёдара Шалеснага завіталі кіраўнік спраў Казлоўшчынскага сельвыканкама Алена Ільюхіна, старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, прадстаўнікі працоўных калектываў ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”, КСУП “Слава працы”, артысты Казлоўшчынскага дома культуры, навучэнцы і педагогі Казлоўшчынскай сярэдняй школы. Школьнікі і артысты падрыхтавалі для ветэрана невялікую канцэртную праграму, у якую ўвайшлі пранікнёныя вершы пра Дзень Перамогі і подзвігі франтавікоў, песні і танцавальны нумар. Сярод хітоў ваенных гадоў Фёдару Васільевічу праспявалі яго любімую “Кацюшу” і песню, якая даўно лічыцца неад’емным сімвалам 9 Мая – “Дзень Перамогі”. Уручаючы падарункі і кветкі, госці жадалі Фёдару Шалеснаму моцнага здароўя і бадзёрасці духу, а таксама – догіх гадоў жыцця пад мірным небам Беларусі, за якое ў свой час змагаўся ветэран. Франтавая пасылка, “салодкі” букет ад работнікаў культуры, які яны зрабілі ўласнымі рукамі ў рамках акцыі “Букет пераможцу”, і малюнкі ад школьнікаў сталі для Фёдара Васільевіча яшчэ адным прыемным сюрпрызам.

Автор admin 07.05.2020 Выкл.

Франтавая пасылка і віншаванні – Аляксандру Ляху

Напярэдадні 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне на Дзятлаўшчыне прадаўжаецца рэалізацыя рэспубліканскага праекта “Беларусь памятае. Салдаты Перамогі”. Сонечным днём 7 мая франтавую пасылку, кветкі і падарункі атрымаў жыхар горада Дзятлава ветэран Аляксандр Лях. Святочны настрой яму дарылі першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, артысты Дзятлаўскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, педагогі і навучэнцы гімназіі № 1 горада Дзятлава. На некаторы час падворак Аляксандра Юльянавіча ператварыўся ў імправізаваную сцэну, на якую ўрачыста выйшлі юныя барабаншчыцы гімназіі, пасля бравага маршу прыспеў час лірыкі – задушэўных вершаў і пранікнёных словаў пра подзвігі ваеннага пакалення. А ў час музычнага міксу да выступлення навучэнцаў далучыліся і дарослыя: вядомыя песні пра Вялікую Айчынную вайну спявалі разам, нават сам ветэран стараўся падпяваць самадзенаму хору. Да слёз Аляксандра Юльянавіча кранула песня “Дзень Перамогі” і шчырыя пажаданні здароўя і даўгалецця ад гасцей. Прыемным момантам стала ўручэнне падарункаў, у тым ліку франтавой пасылкі і “салодкага” букета ад работнікаў культуры ў рамках акцыі “Букет пераможцу”. Напрыканцы сустрэчы ветэран падзяліўся з падрастаючым пакаленнем успамінамі пра ваеннае ліхалецце і заклікаў дзяцей берагчы мір і свабоду, якія дорага дасталіся іх дзедам і прадзедам.

Автор admin 07.05.2020 Выкл.

Міхаіл Орда ўшанаваў памяць герояў вайны на Дзятлаўшчыне

Напярэдадні 75-й гадавіны Вялікай Перамогі, у межах рэспубліканскага праекта “Беларусь памятае. Памятаем кожнага” Дзятлаўшчыну наведаў наш зямляк, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда. Разам з калегамі ён ушанаваў памяць абаронцаў Дзятлава, салдат, загінулых на франтах Вялікай Айчыннай вайны, усклаў чырвоныя гваздзікі да абеліска Славы ў райцэнтры. У акцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовых уладаў і кіраўнікі прафсаюзных арганізацый раёна. – Сёлета мы адзначаем 75 гадоў з Дня Вялікай Перамогі. Столькі часу мы жывём пад мірным небам. Падзеі той страшнай вайны закранулі кожную беларускую сям’ю, і наш абавязак сёння помніць пра гэта, – адзначыў Міхаіл Орда. – Практычна ў кожным населеным пункце, нават невялікай вёсачцы, ёсць помнік героям Вялікай Айчыннай вайны. На маёй малой радзіме іх 96, пра некаторыя ведаюць толькі мясцовыя жыхары. Прафсаюзны лідар падкрэсліў, што помнікі ў невялікіх населеных пунктах, магчыма, не такія вядомыя і маштабныя, як рэспубліканскія, але яны такія ж значныя. Гэтыя помнікі паказваюць, што нашы дзяды і прадзеды змагаліся за кожны кавалак роднай зямлі, яны нагадваюць, што кожны раён, кожны населены пункт нашай Радзімы зрабіў уклад у Вялікую Перамогу. Візіт на Дзятлаўшчыну прадоўжыўся наведваннем музея гімназіі № 1 горада Дзятлава, дзе гаворка ішла пра багаты турыстычны патэнцыял Дзятлаўскага раёна і спосабы яго ўвасаблення.

Автор admin 06.05.2020 Выкл.

На Дзятлаўшчыне праходзіць акцыя “У адным страі радок і песня”

25 красавіка на Дзятлаўшчыне стартавала культурна-патрыятычная акцыя “У адным страі радок і песня”. Мерапрыемствы, прысвечаныя Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, прайшлі ва ўсіх сельскіх саветах нашага раёна і ў Цэнтры культуры горада Дзятлава. На парэцкай зямлі акцыю падтрымаў калектыў сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры. Добры настрой і свае лепшыя песні ў час канцэртна-забаўляльнай праграмы “Мір вашаму дому” мясцовым жыхарам падарылі Ганна Панько, Марына Варган, Ірына Бакшук.

Автор admin 05.05.2020 Выкл.

Эстафета Вялікай Перамогі

Прадаўжае сваё шэсце па дзятлаўскай зямлі тэматычны праект “Вялікай Перамозе – 75”, які стартаваў 15 сакавіка. Чарговы яго пункт – Парэцкі сельскі савет. Акцыя прайшла ў Хвінявіцкай сярэдняй школе, дзе імправізаванай канцэртнай пляцоўкай стала зробленая стараннямі хвінявіцкіх школьнікаў і педагогаў патрыятычная фотазона. Старшыня Парэцкага сельвыканкама Аляксандр Ядэйка павітаў удзельнікаў акцыі на сваёй зямлі, павіншаваў з надыходзячым светлым святам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, былых вязняў фашысцкіх канцлагераў і гета, усіх, хто сёння помніць і шануе Вялікую Перамогу. Ён адрасаваў усім дзятлаўчанам пажаданні мірнага неба і моцнага здароўя. Да віншаванняў старшыні сельвыканкама далучыліся работнікі сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага цэнтра культуры: – Уся наша краіна адзначае 75-ю гадавіну Вялікай Перамогі. У гэтай самай крывавай у гісторыі чалавецтва вайне, якая доўжылася 1418 дзён, наш народ паказаў узор мужнасці, гераізму і самаадданасці, – нагадалі яны. – Ён адстаяў сваю свабоду і незалежнасць цаной вялізных ахвяраў. Ніводную беларускую сям’ю не абышла гэта страшная вайна. У выкананні артыстаў прагучалі песні, прысвечаныя перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, жанчынам-маці, якія чакалі з вайны сваіх сыноў-абаронцаў. Парэцкі сельскі савет перадаў эстафету Вялікай Перамогі наступным удзельнікам. Прымай, Казлоўшчына!

Автор admin 03.05.2020 Выкл.

«Спасибо медикам»

Творческий коллектив отдела культуры и досуга «Даниловичский Дом культуры» присоединился к акции «Спасибо медикам!», подписав тематические открытки со словами благодарности и поддержки медикам.

Автор admin 02.05.2020 Выкл.