“Беларусь памятае. Салдаты Перамогі”
У рамках рэспубліканскага праекта “Беларусь памятае. Салдаты Перамогі” віншаванні прымала ветэран Вялікай Айчыннай вайны Марыя Глебава з аграгарадка Таркачы.Са стылізаванай франтавой пасылкай, кветкамі, падарункамі і найлепшымі пажаданнямі да Марыі Глебавай завіталі старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых, старшыня першаснай грамадскай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» Данілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Наталля Балтач, дырэктар Таркачоўскага дзіцячага сада-пачатковай школы Ганна Раўрош, творчы калектыў Данілавіцкага Дома культуры.У рамках абласной акцыі «Перамога дзеда-мая перамога!» работнікамі культуры тэматычныя малюнкі дзяцей аблічбавалі і вырабілі паштоўкі «З Днём Перамогі!», якія і ўручылі ветэрану Марыі Глебавай.