«Победы яблоневый цвет
Центр культуры г. Дятлово присоединился к акции «Победы яблоневый цвет», в рамках тематического проекта «Великой Победе — 75».
Лідзія Міхайлаўна Абрамчык: «Сакрэт даўгалецця – у песні»
Праект “Глыбінкай жыве Беларусь” прадаўжае вандроўкі па Дзятлаўшчыне. Днямі Сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага цэнтра культуры і раённы савет ветэранаў завіталі ў Гірычы. Віншаванні з 90-гадовым юбілеем прымала Лідзія МіхайлаўнаАбрамчык. Кветкі і падарунак жанчыне з дажаданнямі моцнага здароўя і даўгалецця ўручыў старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар. Ад работнікаў культуры Дзятлаўшчыны юбілярка атрымала салодкі пачастунак і добрую песню. Лідзія Міхайлаўна з радасцю падтрымала музычную “паштоўку” і адказала сваёй вясёлай песняй. Жанчына распавяла, што працавала ў сельскай гаспадарцы, мясцовым калгасе “Чырвоны Кастрычнік”, у працы і ў вольны час ніколі не расставалася з песняй. Самадзейная артыстка выступала на сцэнах нашага раёна і за яго межамі. У свае 90 гадоў Лідзія Міхайлаўна жыве ў сваім доме, трымае невялікую хатнюю гаспадарку і абавязкова спявае. Адных прыпевак у запасе ў спявачкі некалькі дзясяткаў! – Песня не дае сумаваць і старэць, – раскрывае гасцям свой сакрэт даўгалецця юбілярка.