Памяць сэрца
11 красавіка па ўсім свеце адзначаецца Міжнародны Дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.Арганізацыя аб’яднаных нацый зацвердзіла яго ў аб памяць знакавай гістарычнай падзеі. У гэты дзень у 1945 годзе вязні канцлагера “Бухенвальд”, даведаўшыся аб набліжэнні саюзных войскаў, паднялі ўзброенае паўстанне супраць гітлераўцаў і выйшлі на свабоду. Напярэдадні адметнай даты і 75-годдзя Вялікай Перамогі работнікі Сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва горада Дзятлава наведалі Валянціну Ігнатаўну Башко, якая ў юным узросце была вывезена ў Германію на прымусовыя работы. Столькі гадоў мінула з тае пары! А ўспаміны пра голад, холад і адчайнае жаданне жыць паўстаюць у памяці жанчыны, быццам гэта было ўчора.