«Победы яблоневый цвет
Центр культуры г. Дятлово присоединился к акции «Победы яблоневый цвет», в рамках тематического проекта «Великой Победе — 75».
Лідзія Міхайлаўна Абрамчык: «Сакрэт даўгалецця – у песні»
Праект “Глыбінкай жыве Беларусь” прадаўжае вандроўкі па Дзятлаўшчыне. Днямі Сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага цэнтра культуры і раённы савет ветэранаў завіталі ў Гірычы. Віншаванні з 90-гадовым юбілеем прымала Лідзія МіхайлаўнаАбрамчык. Кветкі і падарунак жанчыне з дажаданнямі моцнага здароўя і даўгалецця ўручыў старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар. Ад работнікаў культуры Дзятлаўшчыны юбілярка атрымала салодкі пачастунак і добрую песню. Лідзія Міхайлаўна з радасцю падтрымала музычную “паштоўку” і адказала сваёй вясёлай песняй. Жанчына распавяла, што працавала ў сельскай гаспадарцы, мясцовым калгасе “Чырвоны Кастрычнік”, у працы і ў вольны час ніколі не расставалася з песняй. Самадзейная артыстка выступала на сцэнах нашага раёна і за яго межамі. У свае 90 гадоў Лідзія Міхайлаўна жыве ў сваім доме, трымае невялікую хатнюю гаспадарку і абавязкова спявае. Адных прыпевак у запасе ў спявачкі некалькі дзясяткаў! – Песня не дае сумаваць і старэць, – раскрывае гасцям свой сакрэт даўгалецця юбілярка.
Акция «Победы яблоневый цвет» в Гезгалах
Отдел культуры и досуга «Гезгаловский Дом культуры» присоединился к акции «Победы яблоневый цвет», в рамках тематического проекта «Великой Победе — 75».
Памяць сэрца
11 красавіка па ўсім свеце адзначаецца Міжнародны Дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.Арганізацыя аб’яднаных нацый зацвердзіла яго ў аб памяць знакавай гістарычнай падзеі. У гэты дзень у 1945 годзе вязні канцлагера “Бухенвальд”, даведаўшыся аб набліжэнні саюзных войскаў, паднялі ўзброенае паўстанне супраць гітлераўцаў і выйшлі на свабоду. Напярэдадні адметнай даты і 75-годдзя Вялікай Перамогі работнікі Сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва горада Дзятлава наведалі Валянціну Ігнатаўну Башко, якая ў юным узросце была вывезена ў Германію на прымусовыя работы. Столькі гадоў мінула з тае пары! А ўспаміны пра голад, холад і адчайнае жаданне жыць паўстаюць у памяці жанчыны, быццам гэта было ўчора.
Акция «Победа деда-моя победа!»
Клубные учреждения Дятловщины присоединились к областной акции «Победа деда-моя победа!». Тематические рисунки детей оцифровали и изготовили открытки «С Днём Победы!», которые будут вручены ветеранам ВОв.
«Звезда Героев»
Клубные учреждения Дятловского района присоединились к областной акции «Звезда Героев». Каждый желающий сможет сделать селфи на фотозоне в форме Красной Звезды.А также прикрепить табличку или фотографию с именем своего дедушки, прадедушки или другого члена семьи, прошедшего дорогами Великой Отечественной войны.
«75 лет Великой Победе
В Жуковщинском сельском Совете, в рамках районного тематического проекта «Великой Победе — 75» , состоялась концертная программа «Песня тоже воевала». Торжественное мероприятие в Доме культуры началось с трогательных слов уважения и благодарности тем, кто не знал о войне. Военные музыкальные номера исполняли известные артисты Гезгаловского и Жуковщинского Дома культуры.
Тэматычны праект “Вялікай Перамозе – 75” ў аграгарадку Дварэц
На Дзятлаўшчыне быў дадзены старт тэматычнаму праекту “Вялікай Перамозе – 75” у Новаяльнянскім сельскім савеце 15 сакавіка. Эстафету ад яго прыняў Данілавіцкі сельсавет, а 3 красавіка – Дварэцкі. Пра мэту праекта, які праводзіцца на Дзятлаўшчыне, расказалі вядучая мерапрыемства Ірына Цяцерына і старшыня Дварэцкага сельвыканкама Канстанцін Вінцукевіч. Канцэртную праграму, якую падрыхтавалі Аляксандр Баклушын, Святлана Венская, Людміла Гародка, Людміла Баклушына, Ірына Цяцерына, склалі песні ваенных гадоў, песні, якія выконвалі ўдзельнікі франтавых канцэртных брыгад. Завершыцца тэматычны праект “Вялікай Перамозе – 75” у Дзятлаўскім сельсавеце, дзе будзе праходзіць з 3 па 8 мая.
«Победы яблоневый цвет»
Отдел культуры и досуга «Дворецкий Дом культуры» присоединился к акции «Победы яблоневый цвет», в рамках тематического проекта «Великой Победе — 75».
Святочныя вiншаваннi
Выплату аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да 75-годдзя Перамогі ветэранам, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны і людзям, якія пацярпелі ад яе наступстваў, пачалі ажыццяўляць у Беларусі з 1 красавіка 2020 года адпаведна Указу № 491 “Аб аказанні аднаразовай матэрыяльнай дапамогі”, падпісанаму Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 30 снежня 2019 года.2 красавіка віншаванні і грошы прымала малалетні вязень з вёскі Данілавічы Жых Марыя Мартынаўна. З пажаданнямі здароўя і даўгалецця, словамі шчырай удзячнасці за Вялікую Перамогу да Марыі Мартынаўны завіталі старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых, начальнік аддзялення паштовай сувязі Круцілавічы Вікторыя Гармашук і ад калектыву Данілавіцкага Дома культуры Марыя Мартынаўна атрымала букет з канфет у рамках тэматычнага праекта «Вялікай Перамозе — 75!» “Букет пераможцу”.