Месяц: Март 2020

Тэматычны праект “Вялікай Перамозе – 75” стартаваў у Наваельні

15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, на Дзятлаўшчыне дадзены старт тэматычнаму праекту “Вялікай Перамозе – 75”. Распачаў яго Новаяльнянскі сельскі савет. Нядзельным днём у Новаяльнянскім доме культуры прайшло тэматычнае мерапрыемства, на пачатку якога вядучая Алена Майсюк расказала пра мэту праекта “Вялікай Перамозе – 75”. Затым да прысутных звярнулася старшыня Новаяльнянскага сельвыканкама Ірына Кунахавец. Яна, у прыватнасці, зазначыла: – Гэтая дата навечна ўпісана ў гісторыю нашай краіны. У гераічным летапісе Беларусі не было бітвы больш жорсткай, чым Вялікая Айчынная вайна. Не было подзвіга больш значнага, чым подзвіг салдат, якія абаранілі Радзіму ад ворага, выратавалі свет ад фашызма. Мільёны беларусаў назаўсёды засталіся на палях жорсткіх бітваў, набліжаючы шчаслівы дзень – дзень Вялікай Перамогі. Памяць загінулых прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання. Прадоўжыла мерапрыемства канцэртная праграма. Гэта ўдзельнікі “франтавой канцэртнай брыгады” прапанавалі гледачам выступленні, падобныя да тых, якія ладзіліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Паспявалі песні ваенных гадоў, узнавілі тагачасную атмасферу, калі ў перапынках паміж баямі да воінаў на фронт прыязджалі артысты, каб падтрымць іх баявы дух і настрой. Песні ваенных гадоў, такія, напрыклад, як “Кацюша”, “Агеньчык” і ваеннай тэматыкі “У лесе прыфрантавым”, “Пісьмо з 45-га” выканалі Аліса Дзірвук, Галіна Сушко, Таццяна Загорцава, Святлана Гранкоўская, Аляксандр Карповіч. Спадабаліся прысутным выступленні юных артыстаў – Арыаны Кузьміч, Карыны Касіла, танцавальнага калектыву “Калейдаскоп” пад кіраўніцтвам Наталіі Нагорнай. Праект “Вялікай Перамозе – 75” будзе рэалізоўвацца ў Новаяльнянскім сельсавеце на працягу тыдня з 15 па 21 сакавіка. У час культурна-асветніцкай акцыі “Мы пра вайну сёння гаворым” мяркуецца сумеснае чытанне мастацкіх твораў пра ваеннае ліхалецце: дарослыя пачытаюць дзецям, потым дзеці – дарослым. Лепшыя мастацкія творы ваенных гадоў і сённяшнія аўтарскія работы будуць затым агучаны на святочных мерапрыемствах 9 мая. Акцыя “Перамогі яблыневыя кветкі” прадугледжвае выраб яблыневых кветак, якія сімвалізуюць вясну, свежасць, адраджэнне, пачатак новага жыцця. У той жа час, паводле народных славянскіх традыцый, яблыня з’яўляецца сімвалам, які адлюстроўвае неперарываемую памяць, што связвае пакаленні мінулыя і цяперашнія. Вырабленыя ў сельсавеце кветкі ўвойдуць у вялікае кветкавае пано на галоўнай сцэне, дзе будуць праходзіць святочныя мерапрыемствы 9 мая. Таксама мяркуецца вырабіць букеты з цукерак, якія стануць святочнымі сувенірамі. Эстафету ад Новаяльнянскага прыме Данілавіцкі сельсавет. Там мерапрыемствы будуць праходзіць з 22 па 28 сакавіка. Затым з 29 сакавіка па 4 красавіка – у Дварэцкім сельсавеце; з 5 па 11 красавіка – у Жукоўшчынскім; з 12 па 19 красавіка – у Вензавецкім; з 19 па 25 красавіка – у Парэцкім; з 26 красавіка па 2 мая – у Казлоўшчынскім; з 3 па 8 мая – у Дзятлаўскім сельсавеце.

Автор admin 15.03.2020 Выкл.

«Я — гражданин Республики Беларусь»

14.03.2020 г.  на базе Вензовецкого детского сада-средней школы, прошло мероприятия посвященное Дню Конституции Республики Беларусь.  Всех ребят, которые получили паспорт гражданина РБ, участники художественного творчества поздравили с этой датой в их жизни, а также, в торжественной обстановке им были вручены подарочные издания «Я — гражданин Республики Беларусь».

Автор admin 14.03.2020 Выкл.

«Все цветы -для Вас!»

13 марта в отделе культуры и досуга «Гезгаловский Дом культуры», совместно с Гезгаловской библиотекой, прошла тематическая программа»Все цветы -для Вас!», для людей «золотого возраста». Программа была очень насыщенной: викторина «Угадай фразу из кинофильма», концертные номера, воспоминания, поздравления . Были высказаны пожелания по проведению следующих мероприятий. Участники встречи поблагодарили организаторов и пожелали творческих успехов.

Автор admin 13.03.2020 Выкл.

«Дятловщина — моя Родина»

13 марта работниками Раклевичского Дома культуры был проведен краеведческий час «Дятловщина — моя Родина» в виде интеллектуальной игры «Своя игра». Ученики школы не только проявили свою эрудицию и показали свои знания, но и весело провели время.

Автор admin 13.03.2020 Выкл.

«За жыццё»

12 сакавіка прайшоў семінар-нарада па тэме “Вопыт узаемадзеяння органаў улады з рэлігійнымі арганізацыямі па выхаванні ў насельніцтва духоўна-маральных каштоўнасцяў”. Удзельнікі семінара-нарады наведалі Дзятлаўскі цэнтр культуры і народнай творчасці, дзе ім было прапанавана пазнаёміцца з дзейнасцю агітбрыгады. У яе ўваходзяць Наталля Маліноўская, Ала Чарняўская, Марына Варган, Марына Шаўчук, Вікторыя Кончык. Тэма выступлення вельмі актуальная   –  за жыццё, супраць суіцыдаў.

Автор admin 12.03.2020 Выкл.

Першы Радзівілаўскі баль. Брава!

7 сакавіка, напярэдадні Дня жанчын, у Дзятлаве адбыўся першы Радзівілаўскі баль. Праходзіла мерапрыемства ў Цэнтры культуры і народнай творчасці. Тыя, хто вырашылі правесці суботні вечар на балі, не пашкадавалі аб гэтым і ацанілі мерапрыемства самым важкім словам: брава! Пра тое, каб Радзівілаўскі баль адбыўся, парупіліся многія. Намаганні кіраўніка аматарскага аб’яднання “Эпатажны блюз” Анатоля Кардаша з Наваельні і яго надзейных сяброў, клопаты работнікаў Цэнтра культуры, і найперш Марыны Шаўчук і Аляксандра Раеўскага, ініцыятыўнасць супрацоўніка Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Алены Абрамчык, спонсарская падтрымка райкама прафсаюза работнікаў АПК і індывідуальнага прадпрымальніка Аляксандра Князева далі свой плён: вечар атрымаўся па-хатняму цёплым, прыемным, нясумным, пазнавальным, багатым на ўражанні, сюрпрызы і падарункі. Як і належыць, на такім мерапрыемстве было шмат танцаў. А распачаўся Радзівілаўскі баль паланэзам. Гэта даўняя традыцыя: праз шэсце пад музыку паказаць сябе, манеры, сваю высакароднасць. Паланэзам звычайна і завяршаецца баль. Танцмейстар балю Анатоль Кардаш строга прытрымліваўся чарговасці: першым аб’явіў паланэз. Надалей прадоўжыў танцавальную частку балю кароль усіх вальсаў – венскі вальс. Пад цудоўную музыку кружыліся ў вальсе пары – і сталыя людзі, і маладыя. У жанчын – сукенкі да полу, у мужчын – строгія касцюмы. Усе захавалі належны балю дрэс-код. Гэта было прыгожа, святочна, вабна. Менавіта на такі баль жанчыны мелі магчымасць апрануць свае прыгожыя сукенкі, зрабіць прычоскі, макіяж, уволю натанцавацца і адпачыць ад розных турботаў. Як расказала мне дзятлаўчанка Аксана Жыбко, такі сакавіцкі падарунак – пабыць на Радзівілаўскім балі — ёй зрабіў муж Вячаслаў. Ён падтрымаў жончына жаданне навучыцца танцаваць, бо сам у студэнцкія гады займаўся бальнымі танцамі. Сямейная пара хадзіла на рэпетыцыі, якія ў Дзятлаўскім цэнтры культуры праводзіў Анатоль Кардаш. Нават некалькі разоў Вячаслаў і Аксана ездзілі ў Наваельню браць урокі танцаў. І забягаючы наперад зазначу, што сям’я Жыбко па завяршэнні танцаў была прызнана самай лепшай парай балю. Ім дастаўся галоўны прыз – карціна з выявай радзівілаўскага палаца, намаляваная Анатолем Кардашом. А прысутныя на балі мелі магчымасць удасканаліць сваё танцавальнае майстэрства, паколькі танцмейстар не толькі аб’яўляў танцы, але і даваў тлумачэнні, паказваў танцавальныя фігуры. Вось, да прыкладу, танец конскі банль ведалі не ўсе. Аказваецца, гэты танец пайшоў па свеце з Францыі. Узнік у 16-м стагоддзі. Назву меў такую незвычайную, паколькі трэба некалькі разоў тупаць нагой, нібы капытам. Асвоілі хутка і станцавалі някепска. Дарэчы, многія лічаць, што танец полька паходзіць з Польшчы. Але гэта не так. Родам ён з Чэхіі. Паводле легенды, вясковая дзяўчына, слухаючы чэшскую народную песню, прыдумала тыя скокі, якія ёсць у польцы. Папулярнасць гэтага танца была незвычайная: ён пакарыў палову Еўропы. Як ні стараліся не пусціць яго на высокасвецкія балі, паколькі паходжанне было народнае, полька заваёўвала ўсё больш і больш прыхільнікаў. На Радзівілаўскім балі гэты жвавы танец аб’яўлялі неаднойчы і танцавалі яго вельмі ахвотна. Ды і на іншыя танцы пары выходзілі з задавальненнем: на падыспань, катэльён, факстрот, разнастайныя вальсы і нават сіртакі. Адпачынак паміж танцамі быў запоўнены музыкай, рамансамі, вершамі. Скрыпачка Алена Кашко і піяністка Наталля Клімец выканалі некалькі музычных кампазіцый. Спявачка Тамара Ступак прапанавала паслухаць рамансы “Аве Марыя” і “Белай акацыі гронкі душыстыя”. Свае вершы чытала старшы навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Алена Абрамчык. Яна ж правяла інтэлектуальную віктарыну на веданне гісторыі Дзятлаўшчыны. Прыемна, што даўніной цікавіцца моладзь, бо сярод пераможцаў – Дар’я Кружко. А заслужанай узнагародай былі гістарычныя кнігі, якія ў якасці спонсарскай падтрымкі прадаставіў мясцовы музей. —Мы шмат даведаліся новага пра Дзятлава, — падзялілася ўражаннямі мінчанка Валянціна Ранцэвіч. – Прыехалі на баль загадзя, таму была магчымасць паглядзець горад. Будзем рады наведацца яшчэ, калі Радзівілаўскі баль стане традыцыйным. Варта зазначыць, што сям’я Ранцэвічаў наведвае мінскі танцавальны клуб, створаны для пенсіянераў. Валерый і Валянціна былі ўжо шэсць разоў на балях у Мірскім замку, дзесяць – у тэатры оперы і балета, а таксама на адным балі на сядзібе Агінскіх у Залессі, што на Смаргоншчыне. Бальны вопыт у сям’і Ранцэвічаў вялікі, таму не дзіва, што Валянціна і Валерый былі прызнаны парай, якая найпрыгажэй апранута на Радзівілаўскім балі. Самай любімай забавай на балях з’яўляецца гульня ў фанты. Вядучыя мерапрыемства Марына Шаўчук і Аляксандр Раеўскі прапанавалі ўдзельнікам балю самыя разнастайныя вясёлыя заданні. Зоркамі гульні сталі госці са сталіцы Аляксандр і Наталля Гарбуновы. Сваё фант-заданне – станцаваць са швабрай — Наташа выканала віртуозна. А потым, трымаючы жонку на руках, танцаваў Аляксандр. Напрыканцы балю Гарбуновы былі прызнаны лепшай танцавальнай парай. —Мы атрымалі задавальненне ад сённяшняга балю, — падзялілася ўражаннямі Наталля. – Весяліліся, частаваліся шампанскім, слухалі цудоўную музыку. І вельмі ўдзячны за запрашэнне на гэты баль. Чатыры гадзіны праляцелі так непрыкметна! Нам спадабалася ўсё! Дзякуем за прыемны вечар! Спадзяёмся на новыя сустрэчы!

Автор admin 07.03.2020 Выкл.

«Мисс Очарование»

7 марта в ОКиД «Дворецкий ДК» прошла молодежная дискотека, в рамках которой была предложена гостям конкурсная программа «Мисс Очарование». Девушки приняли участие в конкурсах, проявив знания,умение, находчивость и изобретательность.  Приятно удивили своим чувством юмора ,оригинальностью и члены жюри  — ребята ,которые внесли в мероприятие свою долю праздничного настроения,веселья и задора.

Автор admin 07.03.2020 Выкл.

«Женщина!Весна!Любовь!»

7 марта в отделе культуры и досуга «Гезгаловский Дом культуры»,прошла концертная программа «Женщина!Весна!Любовь!».Свои музыкальные поздравления женщинам агрогородка подарили: Яна   Колендо,НатальяБузук,Юл ия Лагутик, Анастасия Жемойтук,Светлана Русак,Виктор и Ксения Жилянины,Татьяна Ермолаева,Владимир Ясько,вокальная группа «Встреча»,ансамбль скипачей «Звездочки»,руководитель Елена Кошко,танцевальный коллектив»Дэнсинг гайс»,руководитель Наталья Бузук.Сюрпризом для всех стало выступление участниц танцевального коллектива «Фэнтези» и их пап,которые исполнили танцевальную композицию «Папа и дочь».Впервые на сцене Дома культуры выступил семейный дуэт Анастасии и Виталия Крейдич.Ведущие программы,Ольга Овсяник и Ольга Барабан,поздравили всех с праздником и пожелали крепкого здоровья,любви и хорошего настроения.

Автор admin 07.03.2020 Выкл.

Нашым любімым! Святочны канцэрт у Дзятлаве

“Прысвячэнне жанчынам” – гэтай песняй у выкананні Уладзіміра Данільчыка распачалася канцэртная праграма да сакавіцкага свята — Дня жанчын. Поўную залу раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці сабрала гэта мерапрыемства. На пачатку ўрачыстасці прысутных у зале жанчын павіншаваў старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дубовік. Ён, у прыватнасці зазначыў, што сённяшняе свята – даніна жанчыне, маці, працаўніцы, падзякаваў жанчынам за дабрыню, хатнюю ўтульнасць, пажадаў радасці, дабрабыту, і каб цяпло гэтага свята сагравала жанчын увесь год. Аляксандр Міхайлавіч выканаў прыемную місію: уручыў ордэн Маці жыхарцы горада Дзятлава Аксане Вячаславаўне Катаржных. Жанчына нарадзіла і выхоўвае сямёра дзяцей – чатыры дзяўчынкі і трое хлопчыкаў. Трое дзетак наведваюць школу, рэшта – садок. Самаму меншаму Артуру – пяць месяцаў. Дапамагае жанчыне спраўляцца з клопатамі муж Андрэй і матуля Айна Міхайлаўна. Шматдзетную маці ўшанавалі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый – Беларускага саюза жанчын, “Белая Русь”, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Аксане Вячаславаўне ўручыл кветкі, падарункі. Старшыня раённай арганізацыі БСЖ Алена Жадзейка павіншавала маці з дзяржаўнай узнагародай, пажадала ёй энергіі, здароўя, боскай дапамогі. Музычным падарункам стала песня “Аве Марыя” ў выкананні Тамары Ступак. Букет кампліментаў, прызнанняў ад мужчын падрыхтавалі вядучыя канцэртнай праграмы Аляксандр Баклушын і Аляксандр Раеўскі. Да іх далучыліся спевакі і музыканты Сяргей Малышчык, Іван Кашко, Валерый Макарчык, Генадзь Суравец, Уладзімір Данільчык, Часлаў Свіб, Аляксандр Клімец. Прыемным падарункам для Наталлі Паўлаўны Панасік стала падзячнае пісьмо ад камандзіра часці 33933, якое зачытаў ваенны камісар раёна Генадзь Суравец. У ім камандаванне дзякуе маці і бацьку Сяргея за выхаванне сына Яўгена, які служыць годна, адказна, паказвае прыклад у ваеннай падрыхтоўцы. Вясноваю настрою, шчасця, удачы пажадаў прысутным у зале жанчынам старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Валерый Макарчык. Прыемным дапаўненнем канцэртнай праграмы, якую склалі спевакі-мужчыны, стала выступленне вакальнай групы СШ № 3, танцавальнага калектыву “Дэнсінг Гайз”, а таксама цыркавой студыі “Марсі”. Мяркуючы па водгуках, канцэртная праграма, падрыхтаваная моцнай паловай артыстаў Дзятлаўшчыны, спадабалася. Са сцэны артыстаў праводзілі дружнымі апладысментамі і святочным “залатым дажджом”.

Автор admin 06.03.2020 Выкл.