День: 15.03.2020

«Мелодии для души»

15.03.20 г. в отделе культуры и досуга «Козловщинский ДК» состоялся ретро – вечер «Мелодии для души» на который были приглашены люди пожилого возраста. Гости мероприятия вспоминали и пели песни своей молодости, танцевали, рассказывали интересные истории своей жизни.

Автор admin 15.03.2020 Выкл.

“Край мой, адзіны ў свеце”

15.03.20 г. у аддзеле культуры і дасуга “Казлоўшчынскі ДК” адбылася віктарына “Край мой, адзіны ў свеце” да Дня Канстытуцыі РБ. Удзельнікам віктарыны былі падрыхтаваны пытанні з веданнем гісторыі роднага края.

Автор admin 15.03.2020 Выкл.

«Сэрцам роднага краю крануся»

15 сакавіка ў аддзеле культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры» прайшла канцэртная праграма «Сэрцам роднага краю крануся» прымеркаваная да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У гонар Беларусі, роднага краю гучалі музычныя нумары ў выкананні ўдзельнікаў аматарскай творчасці Данілавіцкага Дома культуры.

Автор admin 15.03.2020 Выкл.

Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у рамках рэспубліканскай акцыі “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь” ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі свой галоўны дакумент 11 юных жыхароў Дзятлаўшчыны, якім споўнілася 14 гадоў. Мерапрыемства з гэтай нагоды прайшло ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі. Падтрымаць і павіншаваць маладых грамадзян нашага раёна ў гэты дзень прыйшлі старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Калодка, намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Ігар Хітро, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар. – Вы атрымліваеце свой галоўны дакумент напярэдані Дня Канстытуцыі ва ўрачыстай абстаноўцы, – звярнуўся да маладых людзей Аляксандр Бараноўскі. – Гэта ганарова, але і да многага абавязвае. Чакаем ад вас добрай вучобы і правільнага выбару прафесіі, спадзяёмся, што станеце адукаванымі і запатрабаванымі спецыялістамі. Захапляйцеся спортам, знайдзіце для сябе іншыя карысныя заняткі. Жадаю вам шчасця ў нашай Беларусі, спадзяюся, што многія з вас вернуцца на Дзятлаўшчыну. Вядучыя свята запрасілі прысутных ажыццявіць экскурс у гісторыю, расказалі, як быў прыняты галоўны дакумент нашай краіны, якія асноўныя правы і свабоды Канстытуцыя гарантуе грамадзянам Беларусі. А таксама нагадалі, што сёлетні 2020 год адметны юбілейнымі датамі: мы святкуем 75-годдзе Вялікай Перамогі і 80-годдзе ўтварэння Дзятлаўскага раёна. Пашпарты, вокладкі на іх і падарачныя выданні “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь” маладым дзятлаўчанам уручылі Аляксандр Бараноўскі, Кацярына Хілімончык, Міхаіл Губар. Ад імя равеснікаў за віншаванні і падарункі падзякавала навучэнка гімназіі №1 горада Дзятлава Паліна Загдай і паабяцала, што маладое пакаленне стараннай вучобай і добрымі справамі будзе апраўдваць ганаровае званне грамадзян сваёй краіны. Ганарыцца тым, што з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі, праслаўляць сваю краіну, рабіць яе больш прыгожай і шчаслівай навучэнцаў заклікала моладзевы лідар раёна Кацярына Хілімончык. Песенны падарунак для прысутных прагучаў ад Вікторыі Кончык. Цудоўным дапаўненнем да ўрачыстасці стала экскурсія па Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі. Цікава было даведацца, што ў гэты дзень адчувалі нашы маладыя землякі, якія атрымалі пашпарты. Яўгенія Грыцук (Новаяльнянская сярэдняя школа): – У мяне святочны настрой: першы крок у дарослае жыццё зроблены. Надалей планую паспяхова скончыць школу і стаць юрыстам. Годны грамадзянін у маім разуменні – той, хто дасягнуў чагосьці значнага, праславіў сваю краіну. Я праслаўляю родную Беларусь паспяховай вучобай. Летась заняла першае месца ў раёне ў алімпіядзе па гісторыі, паўдзельнічала ў навукова-практычнай канферэнцыі “Край Гарадзенскі”, адкуль вярнулася з дыпломам трэцяй ступені. Жадаю моладзі Дзятлаўшчыны поспехаў і ўсяго найлепшага. Мацвей Маскаль (гімназія № 1 горада Дзятлава):

Автор admin 15.03.2020 Выкл.

Тэматычны праект “Вялікай Перамозе – 75” стартаваў у Наваельні

15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, на Дзятлаўшчыне дадзены старт тэматычнаму праекту “Вялікай Перамозе – 75”. Распачаў яго Новаяльнянскі сельскі савет. Нядзельным днём у Новаяльнянскім доме культуры прайшло тэматычнае мерапрыемства, на пачатку якога вядучая Алена Майсюк расказала пра мэту праекта “Вялікай Перамозе – 75”. Затым да прысутных звярнулася старшыня Новаяльнянскага сельвыканкама Ірына Кунахавец. Яна, у прыватнасці, зазначыла: – Гэтая дата навечна ўпісана ў гісторыю нашай краіны. У гераічным летапісе Беларусі не было бітвы больш жорсткай, чым Вялікая Айчынная вайна. Не было подзвіга больш значнага, чым подзвіг салдат, якія абаранілі Радзіму ад ворага, выратавалі свет ад фашызма. Мільёны беларусаў назаўсёды засталіся на палях жорсткіх бітваў, набліжаючы шчаслівы дзень – дзень Вялікай Перамогі. Памяць загінулых прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання. Прадоўжыла мерапрыемства канцэртная праграма. Гэта ўдзельнікі “франтавой канцэртнай брыгады” прапанавалі гледачам выступленні, падобныя да тых, якія ладзіліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Паспявалі песні ваенных гадоў, узнавілі тагачасную атмасферу, калі ў перапынках паміж баямі да воінаў на фронт прыязджалі артысты, каб падтрымць іх баявы дух і настрой. Песні ваенных гадоў, такія, напрыклад, як “Кацюша”, “Агеньчык” і ваеннай тэматыкі “У лесе прыфрантавым”, “Пісьмо з 45-га” выканалі Аліса Дзірвук, Галіна Сушко, Таццяна Загорцава, Святлана Гранкоўская, Аляксандр Карповіч. Спадабаліся прысутным выступленні юных артыстаў – Арыаны Кузьміч, Карыны Касіла, танцавальнага калектыву “Калейдаскоп” пад кіраўніцтвам Наталіі Нагорнай. Праект “Вялікай Перамозе – 75” будзе рэалізоўвацца ў Новаяльнянскім сельсавеце на працягу тыдня з 15 па 21 сакавіка. У час культурна-асветніцкай акцыі “Мы пра вайну сёння гаворым” мяркуецца сумеснае чытанне мастацкіх твораў пра ваеннае ліхалецце: дарослыя пачытаюць дзецям, потым дзеці – дарослым. Лепшыя мастацкія творы ваенных гадоў і сённяшнія аўтарскія работы будуць затым агучаны на святочных мерапрыемствах 9 мая. Акцыя “Перамогі яблыневыя кветкі” прадугледжвае выраб яблыневых кветак, якія сімвалізуюць вясну, свежасць, адраджэнне, пачатак новага жыцця. У той жа час, паводле народных славянскіх традыцый, яблыня з’яўляецца сімвалам, які адлюстроўвае неперарываемую памяць, што связвае пакаленні мінулыя і цяперашнія. Вырабленыя ў сельсавеце кветкі ўвойдуць у вялікае кветкавае пано на галоўнай сцэне, дзе будуць праходзіць святочныя мерапрыемствы 9 мая. Таксама мяркуецца вырабіць букеты з цукерак, якія стануць святочнымі сувенірамі. Эстафету ад Новаяльнянскага прыме Данілавіцкі сельсавет. Там мерапрыемствы будуць праходзіць з 22 па 28 сакавіка. Затым з 29 сакавіка па 4 красавіка – у Дварэцкім сельсавеце; з 5 па 11 красавіка – у Жукоўшчынскім; з 12 па 19 красавіка – у Вензавецкім; з 19 па 25 красавіка – у Парэцкім; з 26 красавіка па 2 мая – у Казлоўшчынскім; з 3 па 8 мая – у Дзятлаўскім сельсавеце.

Автор admin 15.03.2020 Выкл.