«За жыццё»
12 сакавіка прайшоў семінар-нарада па тэме “Вопыт узаемадзеяння органаў улады з рэлігійнымі арганізацыямі па выхаванні ў насельніцтва духоўна-маральных каштоўнасцяў”. Удзельнікі семінара-нарады наведалі Дзятлаўскі цэнтр культуры і народнай творчасці, дзе ім было прапанавана пазнаёміцца з дзейнасцю агітбрыгады. У яе ўваходзяць Наталля Маліноўская, Ала Чарняўская, Марына Варган, Марына Шаўчук, Вікторыя Кончык. Тэма выступлення вельмі актуальная – за жыццё, супраць суіцыдаў.