Месяц: Март 2020

Сямейны архіў Ядвігі Чудзілоўскай

Сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага цэнтра культуры і рэдакцыя газеты “Перамога” ў рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” працягваюць знаёмства з людзьмі з глыбінкі нашага раёна. Нядаўна нас гасцінна сустракала ў сябе дома жыхарка вёскі Дубароўшчына Ядвіга Бенедыктаўна Чудзілоўская. Жанчыне ўжо 82-гі год, таму ёсць што расказаць пра сваё доўгае жыццё. Яна шмат працавала, заўжды была актыўнай і ініцыятыўнай. Ёй было прысвоена званне ўдарніка камуністычнай працы. У сваёй хаце ў роднай вёсцы Драбавічы арганізавала грамадскую бібліятэку, за што была ўзнагароджана значком Міністэрства культуры СССР. Яна ганарыцца сваімі шматлікімі ўзнагародамі – гэта і Ганаровыя граматы за добрую арганізацыю культурна-асветніцкай работы сярод насельніцтва, Падзячныя лісты за актыўны ўдзел у развіцці грамадскай жывёлагадоўлі, Падзячныя лісты за добрасумленную працу ў якасці старасты вёскі Дубароўшчына і шмат іншых. Усе ўзнагароды, газеты, дзе пра яе пісалі, жанчына збірае і захоўвае. Можна сказаць, цэлы сямейны архіў атрымаўся. Часта перабірае-пераглядае яго, і ўспамінаецца ўсё жыццё. Праца цяжкая, але любімая Ядзя Леашкевіч (дзявочае прозвішча) пачала працаваць рана – з 14 гадоў. Калі памёр бацька, сям’і стала вельмі цяжка, маці адна не магла пракарміць чатыры дачкі і двухмесячнага сыночка. – З чаго жыць? І пайшла я прасіцца да старшыні калгаса на працу, – успамінае Ядвіга Бенедыктаўна. – Узялі мяне цялятніцай. Цяжка было, але я рабіла, сябе не шкадавала. Нялёгка было ўсім у той пасляваенны час, не толькі маёй сям’і. Але якая была дружба, якія былі людзі добрыя. Парабіла дзяўчына тры гады, ды пачаліся праблемы са здароўем ад таго, што насіла цяжкія вёдры. Прыйшлося нават лячыцца ў бальніцы. – Затым уладкавалася я афіцыянткай у сталовую ў Казлоўшчыне, – працягвае свой аповед далей. – Там паўгода парабіла. Здавалася б, і праца фізічна лягчэйшая, чым у калгасе, але мне там не падабалася, асабліва таму, што было шмат п’яных. І калі тагачасны старшыня калгаса Павел Фёдаравіч Сарадоеў прапанаваў зноў пайсці на ферму, я згадзілася. Працаваць вельмі старалася, гадавала цялятак, як уласных, таму і прывагі былі высокія. Камсамолка, актывістка, дэпутат Жыццё ў вёсцы Драбавічы, дзе нарадзілася і жыла да замужжа Ядвіга Бенедыктаўна, складалася не толькі з работы і паўсядзённых клопатаў. Моладзь, якой у той час у вёсках было шмат, часта збіралася разам, весела адпачывалі. Прынялі дзяўчыну ў камсамол. І неяк пачалі самі па сабе праяўляцца ў яе характары арганізатарскія здольнасці. – Была ў той час у Драбавічах невялікая бібліятэка як нагрузка паштальёну, – расказвае Ядвіга Бенедыктаўна. – Але паштальёнка аддала мне ўсе кнігі, бо ёй не было часу займацца бібліятэкай. А куды іх падзець? Забрала дахаты. Так нечакана стала я ў вольны час яшчэ і бібліятэкарам. Хата ў нас была вельмі старая, дрэнная. А паколькі я была на ферме добрай працаўніцай, калгас пабудаваў нам дом. Гэта было такое шчасце для нас! Ужо ўся моладзь у мяне збіралася. Папрасіла, каб мне зрабілі стэлаж для кніг. Мая бібліятэчка папаўнялася з часам, да таго ж я выпісвала адзінаццаць газет. У Казлоўшчыне далі мне фармуляры, па якіх выдавала кнігі. У 1964 годзе наша бібліятэка заняла першае месца ў Беларусі сярод грамадскіх бібліятэк. Гляджу, ужо сталі і танцы ў нашай хаце, ужо з гармонямі прыходзяць: толькі ў Драбавічах сямнаццаць музыкантаў-самавучак было. І вырашылі мы арганізаваць самадзейнасць. Дапамог нам Арсень Максімавіч Яскельчык, тагачасны дырэктар Казлоўшчынскага дома культуры. Знайшла я большую хату ў вёсцы, дзе змаглі б збірацца на рэпетыцыі. Колькі ў нашай вёсцы “адкрылася” тады талентаў! У Падвялікім была свая самадзейнасць, клуб, і ў нас была свая. Старшыня калгаса прапанаваў іх аб’яднаць. Так утварыўся ансамбль “Рэчанька”. Я была вядучай. Прывозілі да нас кампазітараў, танцораў, вучылі нашу моладзь, мы шмат выступалі. Актыўнасць Ядвігі Бенедыктаўны паспрыяла яшчэ і таму, што ў 1963 годзе яна была выбрана дэпутатам у Вярхоўны Савет БССР і мясцовыя Саветы дэпутатаў працоўных па Казлоўшчынскай выбарчай акрузе. Чатыры гады была на гэтай пасадзе. Яна прызналася, што прагаласавалі за яе 99,8 % людзей. Пэўна ж, давяралі. Раскажу, як я вучылася – Скончыла я чатыры класы, ды ў школу няма як ісці: у нас з сёстрамі былі толькі адны боты на ўсіх. Таму і працаваць пайшла рана. Але павучыцца мне ўсё ж прадаставіўся шанц. Паспрыяў гэтаму загадчык абласнога аддзела адукацыі. Выступала я аднойчы з дэлегацыяй ад нашага калгаса на канферэнцыі ў Гродне. А ён паслухаў маё выступленне і сказаў, што абавязкова трэба вучыцца. Прапанаваў экстэрнам, бо і працу я не магла кінуць. Дагаварыліся з дырэктарам школы, што настаўнікі будуць прыходзіць і даваць мне заданні, а я буду толькі ездзіць здаваць прадметы, неабходныя для паступлення ў тэхнікум. Напаю цялят, набяру кніг у цялятнік, павучу, паеду ў школу. Так за чатыры гады скончыла чатыры класы і змагла паступіць на ветэрынара ў Жыровічы. Праца гэта мне ўжо была знаёмая, бо фельчар быў у нас адзін на ўвесь калгас, навучыў мяне рабіць уколы, даваць лекі, каб я магла сама аказаць першую дапамогу жывёлам. Вось так я і вучылася, і працавала. Мая сям’я – маё багацце Ядвіга Бенедыктаўна выйшла замуж за хлопца з вёскі Дубароўшчына і пераехала жыць туды. Нарадзілася ў сям’і Чудзілоўскіх двое дзяцей. Тады ўжо і самадзейнасць прыйшлося пакінуць. Сын Сяргей жыве цяпер у Ашмянах, працуе дырэктарам крухмальнага завода, дачка Лена – у Гродне, яна повар. Радуюць бабулю і дзядулю двое ўнукаў і ўжо чацвёра праўнукаў. – Дай Бог здароўя маім дзеткам. Можа, з-за іх мы яшчэ і жывём да гэтых гадочкаў, – гаворыць жанчына. – Хоць і далёка яны ад нас, але як трэба што дапамагчы, адразу прыязджаюць. Каб не дзеці, то не ведаю, што рабілі б. Вядома, у нашым узросце сілы ўжо не тыя, а раней трымалі вялікую гаспадарку. Штогод у мяне грыбоў сотня літраў стаяла, соку бярозавага па трыста літраў. Ядвіга Бенедыктаўна сцвярджае, што і на пенсіі жывецца нармальна. Яна яшчэ садзіць невялікі агарод, ёсць курачкі і кот. Вельмі любіць чытаць. Напрыканцы сустрэчы пачулі ад жанчыны словы: – Ведаеце, чым старэйшы становішся, тым яшчэ больш жыць хочацца. Няхай гэтае жаданне ніколі не пакідае Ядвігу Бенедыктаўну, а будуць здароўе, сілы і магчымасці надалей папаўняць свой сямейны архіў новымі дасягненнямі.

Автор admin 30.03.2020 Выкл.

«С Днём рождения, милый друг»

29 марта в отделе культуры и досуга «Гезгаловский Дом культуры» прошёл праздник именинника «С Днём рождения, милый друг».Ребята пели,танцевали и играли. С удовольствием приняли участие в квест-игре «Маленькие детективы, или в поисках торта»

Автор admin 29.03.2020 Выкл.

Театральный капустник

Дети – народ задорный, неунывающий, жизнерадостный, любящий веселье! И что скрывать, повеселиться от души, с размахом – наша давняя традиция. А что может быть веселее театрального капустника? Капустник – это яркий, шумный, незабываемый праздник. Как в слоеном пироге в нем сочетаются незаурядные шутки, искрометный юмор, веселые розыгрыши, творческие подарки, буйство красок, фантазий, импровизаций.И есть один день в году, когда атмосфера праздника накаляется до предела. Это – Международный День театра. Образцовая театральная студия «Мелодия души» решила не отставать от других любителей театра и в воскресенье, 29 марта  собрались, чтобы поздравить друг друга с этим замечательным событием. Юные артисты решили украсить капустник ещё и приготовлением блюд, а руководители театральной студии предложили привнести в творческую обстановку и дух соревнований. В результате получился театральный челендж, пройди три испытания и  получи награду. В первом отделении капустника актеры театра решили устроить кулинарный конкурс.Гвоздем второго отделения стали 9 миниатюр, стихи, анекдоты и танцы. Остроумные диалоги, изящные куплеты, музыка, юмор- сценическая фантазия с музыкой, куплетами и даже анекдотами, с зажигательными танцами, с хорошими шутками и неожиданными импровизациями.В третьем отделении участников ждало много интересных игровых сюрпризов и подарков, которые в прямом смысле этого слова сыпались на голову.На вопрос, как все это провести, дети ответили – придумывалось сообща, в процессе длительных и плодотворных творческих дискуссий. После наших собраний осталось безумное количество исписанных листков, разобрать которые сейчас достаточно трудно. Капустник – это и очень просто, и очень сложно. Когда все идет получается – просто. Когда что-то скрипит – сложно. Но если уж получится, тогда и самим весело, и зал хохочет.Капустник порадовал обилием хороших шуток, темпом и настроением. Без претензии на оригинальность, но очень по-капустному. Публика совершенно искренне смеялась.

Автор admin 29.03.2020 Выкл.

Акция «Победы яблоневый цвет» и «Букет победителю»

На базе отдела культуры и досуга «Даниловичский Дом культуры» прошла акция «Победы яблоневый цвет», в рамках тематического проекта «Великой Победе — 75». Яблоневый цвет – это символ чистоты, свежести, весны, возрождения,начала новой жизни. В то же время, в народных славянских традициях яблоня является символом, который отражает непрерывную память,связывающую поколения ушедших и ныне живущих людей. А также прошла акция «Букет победителю». Букет из конфет очень необычный и торжественный подарок. Своим внешним видом он создаст прекрасное настроение, которое все мы ждем от праздников. Он оригинален и необычен, он удивит и порадует любого человека.

Автор admin 28.03.2020 Выкл.

«Весенние старты»

28 марта творческими работниками Раклевичского Дома культуры проведён день активного отдыха «Весенние старты». Ребята активно участвовали в весёлых играх и конкурсах , тем самым заряжаясь хорошим настроением на весь день.

Автор admin 28.03.2020 Выкл.

Фотовыставка «Знаменитые земляки»

 26 марта творческим коллективом отдела культуры и досуга «Даниловичский Дом культуры» совместно с библиотекарем Даниловичской библиотеки Жанной Курьян организовали фотовыставку «Знаменитые земляки» приуроченную к 80-летию образования Дятловского района. Участники мероприятия ознакомились с фото и биографией о тех людях, которые прославили свою деревню и Дятловский район  в прошлом, а также о жизни замечательных людей, которые живут рядом с нами. Дополнением к фотовыставке была организована  книжная выставка «Земля моя Дятловская».

Автор admin 26.03.2020 Выкл.

Акция «Мы о войне сегодня говорим»

26 марта в отделе культуры и досуга «Даниловичский Дом культуры» прошла культурно-просветительная акция «Мы о войне сегодня говорим», в рамках проекта «Великой Победе -75». Для ребят библиотекарем Даниловичской сельской библиотекой Жанной Курьян была подготовлена книжная выставка. Художественные произведения о Великой Отечественной войне детям прочитали Татьяна Буча и Жанна Курьян, а дети – Александра Августинович прочла стихотворение «Когда ещё нас не было на свете». Учащиеся первого класса прочитали военное попурри.

Автор admin 26.03.2020 Выкл.

У кнізе – пра нашага земляка Васіля Шпігановіча

Кніга “Беларускія народныя музычныя інструменты” прысвечана ўнікальнасці інструментальнай музычнай культуры беларускага народа. Багата ілюстраванае выданне адкрывае дзівосны свет музычных інструментаў, распавядае пра гісторыю дуды, гармоніка, духавых інструментаў, цымбалаў. Шмат увагі надаецца найбольш значным фестывалям народных інструментаў, што ладзяцца ў Беларусі. Выданне таксама знаёміць з беларускімі майстрамі, якія стварылі музычныя інструменты, і з тымі, хто на іх іграе. У своеасаблівую энцыклапедыю таленавітых народных музыкантаў занесена імя і нашага земляка Васіля Шпігановіча. Першае знаёмства з гармонікам у Васіля Шпігановіча адбылося ў пяцігадовым узросце. З таго моманту гукі  музычнага інструмента ўзялі ў палон душу гэтага чалавека. Пад чуйным кіраўніцтвам бацькі – Мікалая Фаміча Шпігановіча – праходзіла музычнае развіццё і станаўленне юнага музыканта. Таленавіты педагог змог усебакова і поўна раскрыць талент сына, прывіць любоў да музыкі на ўсё жыццё. Немалую ролю ўпрыхільнасці да гармоніка сыграла і спадчыннасць. У родзе Шпігановічаў музычнымі здольнасцямі былі надзелены не толькі бацька і матуля, якая выдатна спявала, але і дзед, і прадзед. Таму выбар прафесіі ў Васіля Шпігановіча быў асэнсаваны: у 1976 годзе ён паступіў у Магілёўскае вучылішча культуры. Пасля заканчэння навучання малады музыкант атрымаў размеркаванне на працу ў Дзятлаўскі раённы дом культуры. Дзятлаўшчына была радзімай жонкі. Вось так лёс прывёў Васіля Мікалаевіча ў гэты край, з якім звязаў усё сваё жыццё. Як і з гармонікам, з якім музыкант не разлучаецца таксама ўсё жыццё. Своеасаблівага, цікавага выканаўцу добра ведаюць і шануюць не толькі ў раёне, але і па-за яго межамі. Васіль Шпігановіч быў удзельнікам і пераможцам розных фестываляў: міжнароднага фестывалю народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”, абласнога рэгіянальнага фестывалю фальклору “Панямоння жыватворныя крыніцы”, абласных святаў народнай музыкі, свята “Мінскі гармонік”, разнастайных аглядаў-конкурсаў. Ён актыўны ўдзельнік народнага хору “Ветэраны ў страі”. Цяпер, нават на заслужаным адпачынку, Васіль Мікалаевіч не адмаўляецца прыняць удзел у розных мерапрыемствах.  І заўсёды разам з ім любімы інструмент – гармонік. Пачатак вясныдля  Васіля Шпігановіча адметны тым, што нарадзіўся ён менавіта ў час, калі прырода абуджаецца, набірае сілы для росквіту і цвіцення. Няхай жа і ў нашага земляка, а пражыў ён на Дзятлаўшыне больш за 40 гадоў,  хапае сіл і жадання для творчасці. Няхай не змаўкае яго гармонік!

Автор admin 25.03.2020 Выкл.

Выстаўка дзіцячых малюнкаў “Не бываць пажару, не гарэць зямному шару”

9 мая — Дзень Перамогі. У кожнай краіны, кожнага народа ёсць сваё галоўнае свята, якое адзначаецца штогод на працягу доўгага часу. Напярэдадні галоўнага свята краіны і ў рамках раённага праекта » Вялікай Перамозе-75!»у аддзеле культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры» з 23.03 па 25.03 праходзіць выстаўка дзіцячых малюнкаў “Не бываць пажару, не гарэць зямному шару”. Вельмі важна расказваць нашым дзецям аб вайне. Дзіцячыя малюнкі пра вайну — гэта працяг памяці пра нашых дзядоў, гэта падзяка за наша жыццё. Дзеці адлюстравалі ў малюнках сваё стаўленне да гістарычных падзей ваенных гадоў, да свята Перамогі. Тэмы малюнкаў: «Поле бою» (танкі, самалёты, ваенныя); » У акопе » (ваенны страляе з акопа); «Партрэт ваеннага або ў поўны рост»; «Вяртанне салдата з вайны». Сваімі малюнкамі яны дзякуюць тых салдат, якія, не шкадуючы сябе, ішлі да Перамогі.

Автор admin 23.03.2020 Выкл.

Тэматычны праект “Вялікай Перамозе – 75” прадоўжыўся ў Круцілавічах

На Дзятлаўшчыне быў дадзены старт  тэматычнаму праекту “Вялікай Перамозе – 75” у Новаяльнянскім сельскім савеце 15 сакавіка. Эстафету ад яго прыняў Данілавіцкі сельсавет. 23 сакавіка ў памяшканні сельвыканкама ў Круцілавічах адбылося мерапрыемства да 75-годдзя Вялікай Перамогі. Пра мэту праекта, які праводзіцца на Дзятлаўшчыне, прысутным расказалі вядучыя – вучаніцы Круцілавіцкай школы Алеся Верамейка і Вераніка Адамчык. Затым  звярнулася да ўдзельнікаў мерапрыемства старшыня Данілавіцкага  сельвыканкама Ганна Жых. – Напярэдадні Дня Перамогі  нашаму сельскаму савету выпаў вялікі гонар прымаць эстафету раённага праекта “Вялікай Перамозе – 75”, у рамках якога будуць праходзіць  на працягу тыдня разнастайныя мерапрыемствы, – сказала Ганна Мікалаеўна. – У гэты вясновыя дні кожны чалавек, кожная сям’я, увесь наш народ  жыве  памяццю аб незабыўным маі  1945 года, памяццю пра герояў, якія загінулі за наша шчаслівае жыццё, свабоду і незалежнасць. Старшыня сельвыканкама прапанавала ўдзельнікам акцыі ўшанаваць хвілінай маўчання памяць ахвяраў ваеннага ліхалецця. Прадоўжыла мерапрыемства канцэртная праграма, якую падрыхтавалі вучні Круцілавіцкай школы. Для прысутных спявалі Насця Бортнік, Жэня Анушкевіч, Дарына Заваротная, Алеся Адамчык, Карына Верамейка. Верш прачытала Саша Аўгусціновіч. А напрыканцы дзяўчынкі запрасілі ўсіх заспяваць песню ваенных гадоў “Кацюша”. Праект “Вялікай Перамозе – 75” будзе рэалізоўвацца ў Данілавіцкім сельсавеце на працягу тыдня з 22 па 28 сакавіка. У час культурна-асветніцкай акцыі “Мы пра вайну сёння гаворым”, якая ўваходзіць у названы праект, пройдзе сумеснае чытанне мастацкіх твораў пра Вялікую Айчынную вайну: дарослыя пачытаюць дзецям, потым дзеці – дарослым. У час акцыі “Перамогі яблыневыя цвет” будуць выраблены яблыневыя кветкі, якія складуць вялікае кветкавае пано на галоўнай сцэне, дзе будуць праходзіць святочныя мерапрыемствы да 75-годдзя Вялікай Перамогі. Цяпер у фае наладжана выстава дзіцячых малюнкаў “Не бываць пажару, не гарэць зямному шару”. Сярод  размешчаных на стэндзе малюнкаў работы Сяргея Гармашука, Дзіяны Анушкевіч, Машы Савасцюк, Насці Бортнік, Сашы Лісоўскай. Надалей эстафету ад  Данілавіцкага прыме Дварэцкі сельсавет. Там мерапрыемствы будуць праходзіць з  29 сакавіка па 4 красавіка. Нагадаем, што тэматычныя мерапрыемствы “Вялікай Перамозе – 75” плануюцца таксама з 5 па 11 красавіка ў Жукоўшчынскім сельсавеце; з 12 па 19 красавіка – у Вензавецкім; з 19 па 25 красавіка – у Парэцкім; з 26 красавіка па 2 мая – у Казлоўшчынскім. Завершыцца тэматычны праект “Вялікай Перамозе – 75” у Дзятлаўскім сельсавеце, дзе будзе праходзіць з 3 па 8 мая.

Автор admin 23.03.2020 Выкл.