«Ваши жизни – война рифмовала»
В отделе культуры и досуга «Козловщинский ДК» 07 февраля 2020 года состоялся вечер – рассказ «Ваши жизни – война рифмовала». Вечер посвящён биографии людей, детству и юности, которых обожгла Великая Отечественная война. На мероприятие были приглашены Вильченко Анна Григорьевна и Денисик Степан Григорьевич.
«Танцевальный марафон»
7 февраля в отделе культуры и досуга «Гезгаловский Дом культуры»,прошла детская игровая программа «Танцевальный марафон».В гости к ребятам заглянули герои мультфильма»Щенячий патруль».
«Домино» для пожилых людей
В отделе культуры и досуга «Гезгаловский Дом культуры» люди «золотого» возраста с большим удовольствием ежедневно проводят своё свободное время за настольными играми. 7 февраля они отдали предпочтение игре домино.
В Крутиловичах организован клуб увлекающихся скандинавской ходьбой
В рамках проекта «Крутиловичи-здоровый поселок» Даниловичским домом культуры совместно Дятловским райЦГЭ организован клуб людей увлекающихся скандинавской ходьбой в агрогородке Крутиловичи. На встречу с жителеми агрогородка была приглашена директор ГУ «Дятловский районный ФСК» Ольга Василенко, чтобы обучить скандинавской ходьбой. Специалист рассказала участникам мероприятия правильную технику ходьбы, а также отметила, что при правильной технике возможно снизить нагрузку на тазобедренные, коленные и голеностопные суставы. Ходьба с палками более энергозатратна. Механизм определяется тем, что в процесс вовлечены те мышцы, которые не работают во время обычной ходьбы. Это, в основном, мышцы выше пояса. Все оздоровительные, лечебные и реабилитационные эффекты связаны именно с этим: участвует больше мышц, а человек ощущает эту нагрузку проще. Практически, как и при обычной ходьбе. При этом не требуется большая скорость, а требуется определенная работа мышц плечевого пояса, туловища, пресса. Усилие, создаваемое этими мышцами, при каждом шаге передается через палку на опорную поверхность и происходит отталкивание от поверхности. В этом и состоит смысл ходьбы с палками. Дальше все участники закрепили технику ходьбы на практических навыках. Валеолог центра гигиены еще раз напомнила всем участникам мероприятия основные составляющие здорового образа жизни, и как наш образ жизни влияет на наше здоровье. Встреча прошла в теплой атмосфере, все получили заряд бодрости и энергии.
Турнир по шашкам в Новоельне
05 февраля в отделе культуры и досуга «Новоельнянский Дом культуры» прошел турнир по шашкам, в котором приняли участие люди пожилого возраста.
Интеллектуальная встреча «СПИДу-нет!»
05 февраля работниками ОКиД «Дворецкий Дом культуры» была проведена интеллектуальная встреча «СПИДу-нет!» с учащимися Дворецкой средней школы , на которой ребята отвечали на вопросы викторины по СПИДу, для них были подготовлены и розданы буклеты по профилактике СПИДа.
Глыбінкай жыве Беларусь. Стараста Іван Лазовік
Сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці ў рамках Года малой радзімы працягвае праект “Глыбінкай жыве Беларусь” і будзе расказваць пра старастаў вёсак, якія застаюцца своеасаблівымі захавальнікамі звычаяў і традыцый сваёй малой радзімы. Старастам вёскі Хрольчыцы з’яўляецца Іван Віктаравіч Лазовік. Ён, дарэчы, сёлета юбіляр: у студзені адзначыў 75-годдзе. Іван Лазовік нарадзіўся ў вёсцы Карыца-1 Данілавіцкага сельскага савета ў 1945 годзе. Скончыў 10 класаў, пасля чаго паступіў у Навагрудскае вучылішча механізацыі сельскай гаспадаркі № 26, якое цяпер называецца Навагрудскім дзяржаўным сельскагаспадарчым прафесійным ліцэем. Пасля вучобы Іван Віктаравіч пайшоў на працу ў калгас імя Карла Маркса. Быў механізатарам. Там і пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай, з якой яны пераехалі ў вёску Хрольчыцы. Іван Віктаравіч расказаў, што ў свой час яму давялося стаць дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, а таксама дэлегатам з’езда калгаснікаў, і дэлегатам з’езда прафсаюзаў у Маскве. Мужчына мае нямала значных узнагарод, сярод якіх ёсць медаль “За доблесную працу”, працоўны ордэн Чырвонага Сцяга III ступені, бронзавыя значкі ВДНХ, а таксама тры граматы Вярхоўнага Савета БССР. Іван Віктаравіч мае траіх дзяцей: двух сыноў і дачку, яны ужо дарослыя і стварылі ўласныя сем’і. Дачка працуе ў Таркачах у краме, адзін сын ‒ на заводзе па вырабе камбікорму, другі ‒ у школе. Акрамя таго, у Івана Віктаравіча ўжо чатыры ўнукі і пяць праўнукаў. Адзін з ўнукаў ужо скончыў Гродзенскі медыцынскі ўніверсітэт і заразпрацуе крыміналістам у Салігорску. Старастам Іван Лазовік стаў не так даўно ‒усяго тры гады таму. Да абавязкаў ставіцца задказнасцю, дапамагае людзям усім, чым можа: цяпер і дровы купіць, і праблемы з электрычнасцю вырашыць, і на могілках парадак дапаможа навесці. Па словах аднавяскоўцаў, Іван Віктаравіч чалавек спагадлівы і надзейны, у дапамозе ніколі не адмаўляе. ‒ Раней у вёсцы было шмат людзей, асабліва моладзі, ‒ успамінае Іван Лазовік. ‒ Вельмі весела было: збіраліся разам на святы, танцавалі, спявалі песні, хадзілі калядаваць. Па вечарах дзяўчаты вышывалі, пралі і ткалі ‒ без справы не сядзеў ніхто. А цяпер, на жаль, тут засталіся, у асноўным, пажылыя людзі ‒ ад 60 гадоў і старэйшыя. На жаль, вёска аджывае сваё. Тым не менш, па словах Івана Віктаравіча, з добраўпарадкаваннем і клопатам пра жыхароў у вёсцы ўсё ў парадку. Так, напрыклад, сюды прыязджаюць спецыялісты з Наваельні для медагляду. Аўталаўка рэгулярна бывае па панядзелках, чацвяргах і суботах. Часцей прыязджайце ў госці, тэлефануйце. Не забывайце пра сваіх блізкіх і стаўцеся да іх з разуменнем, ‒ сказаў Іван Віктаравіч напрыканцы размовы.
«Весёлые минутки»
05 февраля в отделе культуры и досуга «Дворецкий Дом культуры» прошла танцевально-игровая программа «Весёлые минутки» .Дети с удовольствием поиграли в игры,сделали музыкальную зарядку,потанцевали под весёлые детские песенки.Все получили заряд бодрости и хорошего настроения.
«Ура! Веселится детвора!»
5 февраля в отделе культуры и досуга «Гезгаловский дом культуры» прошла развлекательно-игровая программа «Ура! Веселится детвора!».Дети поучаствовали в музыкально-танцевальных конкурсах и импровизировали под музыку.Ребята очень весело провели время.
Вензавецкая сярэдняя школа сустракала выпускнікоў
Ужо традыцыйна ў першую суботу лютага школы нашай краіны адчыняюць дзверы для сустрэчы з выпускнікамі. Вензавецкая сярэдняя школа не стала выключэннем, тым больш што сёлета яна адзначае свой 50-гадовы юбілей. Юбілейны вечар-сустрэча пачаўся з прывітальных слоў вядучых, якія прадставілі гледачам ганаровых гасцей: начальніка аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Наталлю Сяргееўну Белаус і старшыню Вензавецкага сельвыканкама Алега Іванавіча Шымко. Пасля гэтага на сцэну для прывітальнага слова запрасілі дырэктара Вензавецкай сярэдняй школы Ганну Іванаўну Франюк. Яна нагадала прысутным пра важную ролю адукацыі ў жыцці кожнага з нас. – Гісторыя школы – гэта жывая памяць людзей. Гэта лёс педагогаў і вучняў, гэта дом, які па цаглінцы будуюць настаўнікі і вучні сваёй штодзённай працай, – распавяла Ганна Іванаўна. Дырэктар прапанавала гледачам паглядзець відэаролік пра гісторыю школы, падзякавала калектыву ўстановы за гады плённай працы і выказала надзею, што сёлетні юбілей стане далёка не апошнім, а наперадзе будзе яшчэ нямала дасягнутых мэт, заваяваных узнагарод і таленавітых людзей. Наталля Белаус, у сваю чаргу, нагадала прысутным пра дасягненні школы і ад імя Дзятлаўскага райвыканкама падзякавала педагогам за працу і тое, што яны на працягу доўгіх гадоў выхоўваюць у вучняў дабрыню, працавітасць і адказнасць, вучаць культурным паводзінам і даюць веды. У ходзе мерапрыемства падзячныя лісты і ганаровыя граматы ад аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу і асабісты ўклад у развіццё падрастаючага пакалення атрымалі ветэраны педагагічнай працы Ганна Міхайлаўна Каско, Рыма Васільеўна Нячай, Ганна Міхайлаўна Клімко, Фаіна Канстанцінаўна Абрамчык, Анастасія Канстанцінаўна Дзявойна, Ларыса Фёдараўна Яроміна, Людміла Пятроўна Дзянісік. Калектыў школы таксама не застаўся без падарунка – яны атрымалі ад аддзела адукацыі сертыфікат на набыццё сродкаў навучання. Алег Шымко таксама далучыўся да віншаванняў і падарыў школе памятны падарунак. Не забыліся і пра тых, хто некалі разам з усімі пісаў гісторыю школы, жыў і працаваў так добрасумленна і самааддана, што назаўсёды застаўся ў памяці ўдзячных ім людзей. Памяць тых, хто сышоў на вечны спачын, госці вечара ўшанавалі хвілінай маўчання. Далей вядучыя мерапрыемства запрасілі на сцэну выпускнікоў-юбіляраў – а, менавіта тых, хто скончыў школу ў 1975, 1980, 1985, 1990, 1995, 2000, 2005, 2010 і 2015 годзе. Шмат цёплых і прыемных слоў у адрас настаўнікаў прагучала ад былых вучняў. Хтосьці дзякаваў за веды, якія дапамаглі атрымаць лепшыя адзнакі пры паступленні ў ВНУ, хтосьці ўспамінаў цікавыя выпадкі на занятках, але ўсіх іх аб’яднала пачуццё ўдзячнасці школе за набытыя веды і сяброў, добрыя стасункі з якімі захаваліся на доўгія гады. Мерапрыемства працягнулася вясёлымі конкурсамі, прыгожымі песнямі, якія зрабілі святочны вечар яшчэ больш цёплым і запамінальным. Напрыканцы юбілейнага вечара-сустрэчы выпускнікі 70-х прапанавалі гасцям свята салодкі падарунак – торт. На працягу ўсяго мерапрыемства ў школе працавалі фотазоны.