Месяц: Февраль 2020

«Время технологий»

12 февраля в д. Яблонька сектором внестационарного обслуживания проведена познавательная программа «Время технологий» для людей пожилого возраста, в рамках проекта «В ногу со временем».

Автор admin 12.02.2020 Выкл.

У Дзятлаве прайшла цырымонія ўручэння ордэнаў Маці

12 лютага стала адметным днём для дзвюх шматдзетных матульяў нашага раёна, якія нарадзілі па пяць дзяцей. Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 2020 года № 14 “Аб узнагароджанні ордэнам Маці”, Наталля Клюкач, апрератар машыннага даення КСУП “Хвінявічы”, і Святлана Тадарэнка, санітарка Дзятлаўскай ЦРБ, жыхарка аграградка Жукоўшчына, былі ўдастоены дзяржаўных узнагародаў. Урачыстая цырымонія ўручэння ордэнаў Маці прайшла ў актавай зале Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна. Старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дубовік уручыў высокія ўзнагароды шматдзетным матулям. Кветкі, падарункі і цёплыя словы віншаванняў для іх падрыхтавалі арганізацыі, дзе працуюць мамы і таты, – КСУП “Жукоўшчына”, КСУП “Хвінявічы”, Дзятлаўская ЦРБ, прафсаюзныя пярвічкі, членамі якіх яны з’яўляюцца, Парэцкі і Жукоўшчынскі сельскія выканаўчыя камітэты, раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын, раённы камітэт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, педагогі Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы і Жукоўшчынскага дзіцячага сада-базавай школы. Падтрымаць сем’і ва ўрачысты момант прыйшлі намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Калодка, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Васкель, дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Таццяна Нікіпорчык, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Валерый Макарчык. Шматдзетным бацькам жадалі сямейнага шчасця, ладу і дабрабыту, здароўя, мудрасці, цярпення, доўгіх гадоў жыцця і падкрэслівалі, што ў іх ёсць самае галоўнае багацце, самы надзейны капітал – іх дзеці. Музычныя падарункі і добры настрой прысутным дарылі Марына Варган, Ала Чарняўская, Сяргей Малышчык, Ганна Харлінская, шмат шчырых пажаданняў у адрас сем’яў прагучала ад вядучай урачыстасці Наталлі Маліноўскай.

Автор admin 12.02.2020 Выкл.

Жыццём адмераны век доўгі. Антону Канстанцінавічу Варгану – 90

Летась сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці паспяхова рэалізоўваў творчы праект “Глыбінкай жыве Беларусь”. Праца над ім працягваецца і сёлета. У мінулым ліпені работнікі культуры і журналісты наведаліся ў вёску Яблынька да яе жыхароў Антона Канстанцінавіча і Марыі  Канстанцінаўны Варганоў. Нагодай было іх брыльянтавае вяселле – 60 гадоў пражылі яны ў шлюбе. І вось зноў прыемная падзея: сёлета гаспадару сядзібы Антону Канстанцінавічу Варгану – 90. Да юбіляра завіталі не толькі з роспытамі пра сакрэты даўгалецця, але і з віншаваннямі. Музычныя віншаванні падрыхтавалі для яго работнікі культуры Ганна Харлінская, Ірына Бакшук, Марына Варган, Часлаў Свіб. Падарунак ад раённага савета ветэранаў прывезла сакратар ветэранскай арганізацыі Ядзвіга Гушча. Мясцовая гаспадарка – КСУП “Хвінявічы”, дзе Антон Варган працаваў трактарыстам, таксама не засталася ўбаку. Выконваючая абавязкі галоўнага спецыяліста па ідэалагічнай рабоце Ганна Федарэвіч перадала ветэрану працы ад калектыву гаспадаркі пажаданні даўгалецця і падарунак. Антону Канстанцінавічу жадалі быць такім жа рухавым, бадзёрым, сапраўдным аптымістам і ў соты юбілей, які ён абавязкова павінен прычакаць. Павінен, бо клопатаў у яго на зямлі яшчэ багата.Хоць сваё жыццёвае наканаванне Антон Канстанцінавіч даўно спраўдзіў: дом пабудаваў, сыноў выгадаваў, сад пасадзіў, займеў шасцёра ўнукаў, чацвёра праўнукаў, але трэба ж і праўнукаў перажаніць! А як жа! Ганна Харлінская, якая летась віншавала юбіляраў з брыльянтавым вяселлем, прыгадала, з якім яшчэ імпэтам кружыў у польцы юбіляр сваю жонку. Хоць і старэйшы за яе на 12 гадоў. Магчыма, сакрэт даўгалецця Варганоў – і сямейнага, і жыццёвага — менавіта ў тым,што жывуць у згодзе, шануюць адзін аднаго, разам яны і ў радасці, і ў горы. На жыццёвым шляху юбіляра выпрабаванняў хапала. Нарадзіўся Антон Канстанцінавіч у 1930-м, як кажуць, за польскім часам. З дзяцінства памятае цяжкую вясковую працу, некалі было думаць пра вучобу. Юнацтва прыпала на ваеннае ліхалецце. Было толькі 15 гадоў, калі скончылася вайна. Трэба тады было адбудоўвацца, працаваць ад цямна да цямна. А вось самымі шчаслівымі гадамі лічыць Антон Канстанцінавіч  Варган шасцідзясятыя. Тады сустрэў-прыкмеціў сваю Марыйку. Пажаніліся і неўзабаве перабраліся з Пушчы Ліпічанскай на сталае жыццё ў Яблыньку.  Марыя працавала даяркай на ферме, а Антон – на трактары. Збудавалі сваю хату, пайшлі дзеці. Неўпрыкметку прабег час, павырасталі сыны, стварылі свае сем’ і. І вось тады, калі толькі жыць ды радавацца, падпільнавала Варганоў бяда: трагічна на вытворчасці загінуў сын, пакінуўшы малых дзетак сіротамі. Дзеля іх, унукаў, выстаялі-вытрымалі тады  Марыя Канстанцінаўна і Антон Канстанцінавіч. Бабуля пакінула працу і стала дапамагаць гадаваць-выхоўваць унукаў. Сёння Варганы ганарацца сваімі нашчадкамі– працавітымі, адукаванымі, спагадлівымі.  Ім, унукам, у той цяжкі і складаны час бабуля і дзед сталі сапраўднай апорай, а для нявесткі – падтрымкай. У Яблыньцы любяць бываць усе: сыны, нявесткі, унукі з сем’ямі. Мясціны вельмі прыгожыя. Цяпер, праўда, ціха тут. Засталіся, лічы, адны пенсіянеры. Але летам вёска ажывае: едуць сваякі-гараджане, каб уволю надыхацца, начаставацца, дапамагчы блізкім. Да працы ў Варганоў прывучаны і дзеці, і ўнукі. Не будуць сядзець склаўшы рукі. Тым больш, што і бабуля, і дзядуля  яшчэ завіхаюцца па гаспадарцы.  Нават маючы такі шаноўны ўзрост – 90 і 78 гадоў, Антон Канстанцінавіч і Марыя Канстанцінаўна заняты па гаспадарцы. Ёсць агарод, парнік, трымаюць курэй. Пры хаце – сабакі, у хаце – каты. Які-ніякі, а клопат. Часта дапамагчы бацькам прыязджаюць сыны Анатоль і Юрый, якія жывуць у Дзятлаве і Міры, прывозяць пачастункі. А вось калі ў хаце збіраецца багата родных, частаваннем займаецца бабуля. Умее яна са звычайных прадуктаў прыгатаваць такую смакату, што будзе есці і дабаўку прасіць самы гарадскі пястун. Варганы – людзі гасцінныя. На мінулым брыльянтавым вяселлі пагуляла і шматлікая радня, і знаёмыя, і аднавяскоўцы.  90-ы дзень нараджэння не меншая нагода павесяліцца – паспяваць, патанцаваць, прыгадаць адметнае, падзівіцца на сучаснае. Вось, да прыкладу, прырода падкідвае сюрпрызы: нарадзіўся Антон Канстанцінавіч 12 лютага 1930 года ў траскучыя маразы, сумёты былі ў чалавечы рост, а цяпер, праз 90 гадоў, сваё асабістае свята ладзіць з дажджом  і “плюсамі” на тэрмометры. Ну, а соты юбілей, можа, будзе і з пралескамі ў лесе. Няхай і так! Толькі б  гэтых добрых, шчырых людзей не падводзіла здороўе і па жыццёвай дарозе  крочылі яны поруч.

Автор admin 12.02.2020 Выкл.

«Край мой любимый!»

12 февраля в отделе культуры и досуга «Гезгаловский Дом культуры» состоялась литературно-музыкальная гостиная «Край мой любимый!»,посвящённая 80-летию со дня образования Дятловского района.Вниманию гостей была представлена выставка «80 лет Дятловскому району»,на которой все смогли увидеть значимые вехи Дятловщины.Музыкальные подарки участникам мероприятия подарили Анастасия Жемойтук, Анна Колендо, Яна Колендо,Виталий Крейдич, Ксения Шикуть,Юлия Лагутик.

Автор admin 12.02.2020 Выкл.

Да 75-годдзя Вялікай Перамогі. Сустрэча пакаленняў

У першай дзятлаўскай школе з ініцыятывы раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці адбылося мерапрыемства, якое па праву можна назваць “сустрэча пакаленняў”. У госці да школьнікаў завіталі ўдзельнікі народнага хору ветэранаў працы “Ветэраны ў страі” пад кіраўніцтвам Таццяны Шостка. Школьнікам і іх педагогам калектыў прапанаваў невялікую канцэртную праграму, якую склалі патрыятычныя і лірычныя песні. У выкананні жаночай і мужчынскай груп хору прагучалі  песні “Майскі парад”, “Радзіма”, “Эх, не пылі, дарога”, “Добры дзень, вёска”, “Няма калі жыць”. Сцішана слухалі хлопчыкі і дзяўчынкі песню, якую спяваў Валерый Герасіменка,  “О героях былых времён”. А калі вядучая мерапрыемства Ала Чарняўская папрасіла школьнікаў расказаць пра сваіх дзядуляў і прадзядуляў, якім давялося зведаць ліхалецце, то  ў зале паднялося шмат рук: дзеці ведаюць пра сваіх продкаў, ганарацца сваім радаводам. Нікога не пакінуў раўнадушным “Майскі вальс” у выкананні саліста хору ветэранаў Сяргея Малышчыка. Пад гукі вальса закружыліся пары ветэранаў, а школьнікі віталі іх апладысментамі. Затым надышла чарга школьнікаў расказаць пра свае поспехі, паказаць свае творчыя здольнасці. На сцэну школьнай актавай залы выйшлі валанцёры атрада “Цяпло душы”. Яны расказалі, чым заняты атрад, запрасілі паглядзець слайды, на якіх занатаваны канкрэтныя справы, якімі займаюцца вучні першай дзятлаўскай школы. Іх тэатральным сцэнкам і песенным нумарам апладзіравалі прадстаўнікі старэйшага пакалення – ветэраны. А завяршылася мерапрыемства агульным фотаздымкам, дзе побач — прадстаўнікі розных пакаленняў, але яднае іх памяць пра мінулае і ўдзячнасць тым, хто даў нашчадкам мірнае жыццё.

Автор admin 10.02.2020 Выкл.

У Дзятлаве прайшоў канцэрт памяці святога Яна Боско і папы Рымскага Яна Паўла ІІ

9 лютага, у  Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў канцэрт памяці  святога Яна Боско, апекуна моладзі, і святога папы Рымскага Яна Паўла ІІ. Мерапрыемства падрыхтавалі дзеці і моладзь дзятлаўскай парафіі  і музычны гурт “Боско-бэнд” з парафіі Святога Яна Хрысціцеля ў Мінску. Ксёндз-пробашч Здзіслаў Пікула павітаў усіх прысутных. Ён адзначыў, што  папа Рымскі Ян Павел ІІ, які прысвяціў жыццё служэнню Богу перш за ўсё, служыў чалавецтву, спрабаваў на ўласным прыкладзе паказаць, што ўсе мы браты і сёстры на гэтай планеце і можам дараваць памылкі адзін аднаму, дапамагаць і падтрымліваць, праяўляць дабро і міласэрнасць. Таксама святар заклікаў не баяцца выпрабаванняў і цяжкасцяў, якія так часта сустракае чалавек. Затым ксёндз-пробашч і прысутныя ўсе разам памаліліся. Вядучыя праграмы адзначылі, што 2020 год з’яўляецца выключным не толькі таму, што ён высакосны і алімпійскі, але і таму, што сёлета мы адзначаем юбілей стагоддзя з Дня нараджэння аднаго з самых вядомых людзей нашага часу — святога Яна Паўла ІІ. 16 кастрычніка 1978 года Караль Вайтыла быў абраны наступнікам святога Пятра і выбраў сабе імя Ян Павел ІІ, стаўшы 264-ым папам ў гісторыі касцёла. Інаўгурацыя пантыфікату адбылася 22 кастрычніка. На сцэне гучалі вершы, песні, інсцэніроўкі, творчыя і музычныя нумары, якія для гледачоў падарылі дзеці і моладзь дзятлаўскай парафіі. Сустрэчу прадоўжыў музычны гурт “Боско-бэнд”, ён прысвяціў свае песні святому Яну Боско і Божаму нараджэнню. У час канцэрта гледачам нават давялося паўдзельнічаць у конкурсе і атрымаць падарункі. Напрыканцы ксёндз Здзіслаў Пікула падзякаваў усім, хто сёння сабраўся ў такі важны дзень.

Автор admin 09.02.2020 Выкл.

«Песни вашей молодости»

08 февраля в отделе культуры и досуга «Дворецкий Дом культуры» прошла музыкальная викторина «Песни вашей молодости». Люди «золотого» возраста с удовольствием участвовали в отгадывании мелодий прошлых лет,дружно пели песни под гармонь.

Автор admin 08.02.2020 Выкл.

«Этот праздник — день рождения!»

8 января в отделе культуры и досуга «Гезгаловский Дом культуры», прошел праздник именинника «Этот праздник — день рождения!».Музыка,песни,игры и танцы — все для хорошего праздника и хорошего настроения!

Автор admin 08.02.2020 Выкл.

Турнир по настольному теннису в д. Лопушно

8 февраля в д. Лопушно состоялся турнир по настольному теннису. В нём приняли участие участники любительского творчества отдела культуры и досуга «Даниловичский Дом культуры». Любители игры в настольный теннис, померились в силе и ловкости отбивать мяч и лихо закручивать подачи в этой удивительной игре. 

Автор admin 08.02.2020 Выкл.