На Дзятлаўшчыне абмеркавалі вынікі работы ўстановаў культуры раёна
На Дзятлаўшчыне абмеркавалі вынікі работы ўстановаў культуры раёна ў 2019 годзе і акрэслілі задачы на 2020 год. Выніковае пасяджэнне савета аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама прайшло ў актавай зале Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў 14 лютага. Удзел у сустрэчы прымалі намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Сняжана Куратчык, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама Наталля Калодка, яе намеснік Васіль Шыцько, прадстаўнікі ўстановаў клубнага тыпу, бібліятэк, музычных школ раёна. Вынікі работы за мінулы год падвяла і акрэсліла задачы на сёлетні год Наталля Калодка. У прыватнасці зазначыла, што 2019-ы быў Годам малой радзімы, 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 100-годдзя ўтварэння БССР, 30-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана, яшчэ адна значная падзея мінулага года – выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, таму асноўная частка мерапрыемстваў у раёне была прымеркавана да гэтых датаў і падзей. Значная ўвага надавалася замацаванню ў галіне культуры маладых спецыялістаў, аказанню платных паслугаў, папаўненню музейнага фонду і матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановаў, павелічэнню колькасці наведвальнікаў установаў культуры, якасці культурных паслугаў, павышэнню кваліфікацыі спецыялістаў. У 2019 годзе быў пачаты рамонт Вензавецкага дома культуры, дзвюх залаў Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея, выкананы частковы бягучы рамонт Войневіцкай сельскай бібліятэкі-клуба, Гезгалаўскага дома культуры, у Гезгалаўскім, Раклевіцкім, Дварэцкім дамах культуры ўстаноўлена сістэма відэаназірання, у Дзятлаўскую дзіцячую школу мастацтваў набылі мэблю, харэаграфічны станок, музычнае абсталяванне і інструменты, камп’ютарную тэхніку. У 2020 годзе неабходна ажыццявіць капітальны рамонт будынка Вензавецкага дома культуры, рэканструкцыю будынка ў гарпасёлку Казлоўшчына (аб’ект уключаны ў інвестыцыйную праграму), скончыць рамонт залаў Дзятлаўскага музея, актавай залы Дварэцкага дома культуры, вырашыць пытанне функцыянавання Раготнаўскай бібліятэкі. Пачата работа па распрацоўцы праектаў зон аховы на помнікі археалогіі. З Міністэрствам культуры ўзгоднена праектна-каштарысная дакументацыя на рэстаўрацыю ў 2020 годзе алтара Дзятлаўскага касцёла. Палац Радзівілаў у Дзятлаве ўнесены ў графік увядзення ў гаспадарчы абарот шляхам продажу праз аукцыён. Дзейнасць 13 бібліятэк раёна летась была скіравана на прывабліванне чытачоў, папаўненне кніжнага фонду, актыўную работу з юнымі чытачамі ў летні час, работу з пажылымі людзьмі, у тым ліку ў рамках абласнога творчага праекта “Залатая восень жыцця”. Для павышэння даступнасці паслугаў 80 населеных пунктаў раёна абслугоўваў бібліёбус. Найбольш паспяхова летась спрацавалі Дзятлаўская, Казлоўшчынская, Гезгалаўская бібліятэкі. Сярод культурных мерапрыемстваў, праведзеных у 2019 годзе ў раёне, папулярнасцю карысталіся 3-і фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст”; адкрыты рэгіянальны фестываль-карнавал роставых лялек і лялечных тэатраў “Дасканалы свет казкі”; паспяхова рэалізоўваўся раённы сельскагаспадарчы праект “Дбайных людзей славім – весела час бавім”; упершыню быў дадзены старт раённаму тэматычнаму праекту “75 дзён да Перамогі”, які сёлета плануецца прадоўжыць і зрабіць добрай традыцыяй. Паспяхова прадаўжалі сваю работу 16 творчых калектываў раёна са званнямі “народны” і “ўзорны”. Праводзіліся тэатралізаваныя святы і абрады. Установы культуры і калектывы аматарскай творчасці паўдзельнічалі ў 17 конкурсах рознага ўзроўню, заваявалі 7 прызавых месцаў. У 2020-м годзе Наталля Калодка заклікала работнікаў установаў культуры раёна задзейнічаць невыкарыстаныя рэзервы. У ліку асноўных задач назвала павышэнне якасці падрыхтоўкі да ўдзелу ў конкурсах, неабходнасць выкарыстання новых формаў работы з насельніцтвам розных узроставых катэгорый, пашырэнне спектра платных паслугаў, наладжванне прафарыентацыйнай работы сярод навучэнцаў і замацаванне маладых спецыялістаў у галіне культуры, удзел у праграмах трансмежнага супрацоўніцтва і прыцягненне замежнай грашовай дапамогі на культурныя праекты. Вынікамі работы за 2019 год і планамі на 2020-ы таксама падзяліліся дырэктар Новаяльнянскай дзіцячай школы мастацтваў Таццяна Шэнаева, загадчыца аддзела па правядзенні культурна-масавых мерапрыемстваў Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Наталля Маліноўская, загадчыца Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкі-цэнтра грамадскай інфармацыі Людміла Хілімончык. Вынікі сустрэчы падвяла Сняжана Куратчык. Яна заклікала сёлета пераглядзець падыходы да работы, бо для ўстановаў культуры прыспеў час самім зарабляць грошы. Для гэтага ў іх ёсць і творчы патэнцыял, і матэрыяльна-тэхнічная база. Цяпер варта стварыць такія ўмовы, каб людзям хацелася прыходзіць на мерапрыемствы. Сняжана Віктараўна падзякавала ўдзельнікам пасяджэння за работу ў 2019 годзе і пажадала далейшых поспехаў. Прыемным момантам стала ўручэнне ўзнагародаў і падарункаў. Сняжана Куратчык уручыла ўзнагароды дыпламантам абласнога агляду-конкурсу аматарскіх аб’яднанняў “Свет захапленняў” дыпломам у намінацыі за “Лепшы грамадска-культурны клуб” адзначана аб’яднанне “Нам гады не бяда” Данілавіцкага дома культуры (загадчыца Святлана Грос), у гэтай жа конкурснай намінацыі дыпломам другой ступені ўзнагароджаны клуб пажылых людзей “Мудрыя сэрцы” сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці (загадчыца Ганна Харлінская), дыпломам першай ступені – клуб пажылых людзей “У коле сяброў” Дварэцкага дома культуры (загадчыца Ірына Цяцерына). Граматы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама лепшым работнікам уручыла Наталля Калодка.
«В День Всех Влюблённых!»
14 февраля в отделе культуры и досуга «Раклевичский Дом культуры» состоялась конкурсно-танцевальная программа «В День Всех Влюблённых!»
Афганістан. Памяць і боль
15 лютага 1989 года савецкія войскі былі выведзены са шматпакутнай афганскай зямлі. З таго часу мінае 31 год. Гэты дзень абвешчаны Днём памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, і найперш памяці пра тых, хто загінуў у Афганістане. 19 сакавіка 1982 года – у гэты дзень памёр Аляксандр Шылаў, які напярэдадні ў баі атрымаў смяротнае раненне. 19 ліпеня 1983 года – у гэты дзень пры выкананні баявога задання загінуў Дзмітрый Лазовік. Нашы землякі пасмяротна адзначаны ордэнамі Чырвонай Зоркі. Кожны год у час мітынга-рэквіема памяць пра загінулых землякоў, пра тых воінаў-афганцаў, якія пайшлі з жыцця пасля афганскай вайны, ушаноўваецца хвілінай маўчання. Маўчаць, прыгадваючы сваіх сяброў, якіх няма сёння побач, ссівелыя ветэраны той вайны. Шмат за пяцьдзясят цяпер тым хлопцам, каму давялося ваяваць у Афганістане, хто з апошняй калонай пакідаў, пасля 10-гадовай вайны, гэту краіну. Па даўняй традыцыі мітынгі-рэквіемы праходзяць каля помніка воінам-інтэрнацыяналістам у Дзятлаве, на могілках, дзе пахаваны Дзмітрый Лазовік і Аляксандр Шылаў, таксама былыя воіны-афганцы наведваюць месцы спачыну сваіх баявых сяброў на пасялковых і вясковых могілках. Вось і сёлета напярэдадні 31-й гадавіны вываду савецкіх войск з Афганістана сабраліся на мітынг-рэквіем былыя воіны-інтэрнацыяналісты, прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта, ваеннага камісарыята, прадпрыемстваў, установаў, арганізацый горада, школьнікі. Да прысутных звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дубовік. Ён, у прыватнасці, зазначыў: — Паволі зажылі раны. Пастарэлі салдаты і афіцэры. Але памяць аб тых жорсткіх бітвах жывая. І сцерці падзеі не змогуць ні гады, ні адлегласці. Шмат гора, бедаў і пакутаў прынесла нашаму народу вайна ў Афганістане. Для ўсіх маці, што страцілі сваіх дзяцей, якія выконвалі свой воінскі абавязак — няма тэрміну даўніны. Яны чакалі і чакаюць сваіх сыноў… І не толькі з той афганскай вайны, а з усіх гарачых кропак планеты. Там, у далёкім Афганістане, воіны праявілі лепшыя чалавечыя якасці: мужнасць, стойкасць, высакароднасць. У цяжкіх умовах баявой жыцця, удалечыні ад дома, падвяргаючыся небяспецы, і нярэдка смяротнай, яны захавалі вернасць ваеннай прысязе, воінскаму і чалавечаму абавязку. Удалечыні ад Радзімы савецкія воіны, у ліку якіх былі 130 нашых землякоў, з гонарам прайшлі суровую праверку вайной, зведалі горыч страт таварышаў па зброі. Кожны час нараджае сваіх герояў. Але ратны гераізм салдат і афіцэраў заўсёды будзе стаяць на высокім маральным п’едэстале, вянчаючы сабой лепшыя якасці чалавека – грамадзяніна і патрыёта. Жадаем вам моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчасця і дабрабыту вам, вашым сем’ям і блізкім. Ад імя моладзі на мітынгу выступілі навучэнцы гімназіі № 1 горада Дзятлава, а педагог гэтай установы Святлана Андруніна выканала песню “Памяць”. Ваенны камісар Дзятлаўскага раённага ваеннага камісарыята Генадзь Суравец заклікаў сённяшнюю моладзь, прысутных на мітынгу ушанаваць хвілінай маўчання памяць пра тых, хто прайшоў праз пекла афганскай вайны, хто загінуў, выконваючы свой воінскі абавязак. Да помніка ўдзельнікі мерапрыемства ўсклалі гірлянды, вянкі, кветкі. Мітынгі памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў Дзмітрыя Лазовіка і Аляксандра Шылава прайшлі на могілках, дзе яны пахаваны, у Дварцы і Наваельні. На дварэцкіх могілках Дзмітрый Лазовік, 19-гадовы хлопец, спачывае побач з бацькам Уладзімірам Дзмітрыевічам і мамай Нінай Сцяпанаўнай. Кожны год у жалобную дату магілу Дзмітрыя наведваюць былыя воіны-афганцы. Вось і сёлета прывезлі кветкі, папрысутнічалі на мітынгу. Старшыня Дварэцкага сельвыканкама Канстанцін Вінцукевіч падзякаваў за тое, што помняць пра Дзіму і былыя воіны-інтэрнацыяналісты, і вучні Дварэцкай школы. Ён пажадаў усім мірнага неба над галавой: каб ніколі ніхто не зведаў жахаў вайны, каб ніколі матулям не давялося плакаць па загінулых сынах. Настаяцель прыхода храма Пакроваў Прасвятой Багародзіцы Сергій Антошкаў адслужыў заўпакойную ліцію па ўсіх спачылых воінах-афганцах. На гэтых могілках таксама пахаваны воін-інтэрнацыяналіст Юрый Бялятка, які з-за хваробы пайшоў з жыцця ў 39 гадоў. На жаль, магіл, дзе спачываюць воіны-афганцы, становіцца больш. Вось і на наваельнянскіх могілках, акрамя Аляксандра Шылава, пахаваны яшчэ трое, хто прайшоў Афганістан, але памёр у мірны час. Гэта Аляксандр Слабко, Расціслаў Каспяровіч, Дзмітрый Гранкоўскі. Прысутныя на мітынгу ў Наваельні воіны-афганцы, прадстаўнікі сельвыканкама, родныя памерлых, школьнікі ўсклалі кветкі да помнікаў, таксама ўшанавалі іх памяць хвілінай маўчання.
«10 лет на крылья песни»
Свой 10-летний юбилей 14 февраля отметил ансамбль народной песни «Суседачкі» отдела культуры и досуга “Даниловичский Дом культуры”. Мероприятие прошло в рамках 80-летия Дятловского района.Почетными гостями на празднике были: председатель Даниловичского сельского исполнительного комитета Анна Жих, директор ОАО “Гранит-Агро” Станислав Мазур, заместитель директора по идеологической работе ОАО “Гранит-Агро” Екатерина Дубешко, председатель профсоюзного комитета ОАО “Гранит-Агро” Елена Зенчик, председатель первичной общественной организации “Белорусский Союз Женщин” Даниловичского сельского исполнительного комитета Наталья Болтач.Идея создания ансамбля принадлежит Александре Кузьминичне Карпович. Она — бывший медик, отработала в медицине более тридцати лет. Заведовала Даниловичским ФАПом, работала в Новоельнянской больнице. Активная женщина долгое время являлась старостой Крутиловичей. С ее легкой руки и был создан коллектив «Суседачкі». Песня для нее, как признается женщина, — это средство бодрости, хорошего настроения, она дает душевный подъем. Такое же отношение к песне характерно для всех «Суседачак» — талантливых женщин из одной деревни, поэтому и название у коллектива такое.О каждой участнице коллектива можно говорить много и долго. Их объединяет большая и крепкая дружба, любовь к Родине, к песне, к природе, к общению. Участницы коллектива совершенно разные по характеру, по возрасту, но объединяет их любовь к песне. Так повелось, что и в радости, и в печали человек тянется к песне. Недаром говорится «душа поёт». Вот уже много лет, в жару и мороз, в дождь и снег, отложив домашние дела, спешат участники коллектива на репетиции. Всегда на подъеме и с искорками радости в глазах. Несмотря на занятость дома участницы коллектива с большим желанием выезжают на концерты в малонаселенные деревни, принимают участие в праздниках в агрогородке Крутиловичи, в городе Дятлово и в Дятловском районе. Сейчас в коллективе 8 участниц. С момента создания в нём пели и поют: Александра Кузьминична Карпович, Ирина Викентьевна Лаврущик, Тереза Лукьяновна Жих,Нина Александровна Лашковская, Вера Дмитриевна Хорошка, Ирина Феликсовна Моисеенко.Вскоре стала петь Людмила Витольдовна Бакей. Затем к ним постепенно присоединялись: Анна Петровна Аблажей, Анна Ивановна Лошковская, Валентина Константиновна Кобзева, Тамара Павловна Колосовская. Светлой памяти Анны Иосифовны Удод прозвучала песня «Волжанка». Ансамбль «Суседачки» поздравляли дети: Милана Подлипская, Карина Хомич, Евгения Анушкевич, Александра Лисовская.После всех слов признания, поздравлений и пожеланий, хочется сказать: Пусть и дальше процветает и творит на радость всем ансамбль «Суседачкі»! Пусть ансамбль ждут и в селах и городах нашего района! Пусть ансамбль ждет новых участников вокалистов! Пусть звучат нескончаемые аплодисменты! Пусть не знает границ любовь зрителей! Пусть будут новые программы и новые гастрольные маршруты! Пусть будут новые юбилеи: 20 и 30 лет, 45 и полтинник золотой!ПУСТЬ ЖЕ ВСЕ СБУДЕТСЯ, ПУСТЬ!!! Ансамбль «Суседачкі» не говорит «Прощайте!», а говорит…«До новых встреч!»