«Калядныя сустрэчы»
Каляды… Чаканае і таямнічае свята… Яно не падобнае ні да якога іншага… Сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва сумесна з творчым калектывам Дварэцкага ДК запрасіў да сябе на традыцыйныя “Калядныя сустрэчы” 16 студзеня сталых людзей Дзятлаўшчыны ў танцавальную залу Цэнтра культуры. Распачыналася сустрэча з прывітальнай песні калядоўшчыкаў “Каляда, каляда…”. У сваю чаргу ўсе прысутныя сустракалі артыстаў гарачымі апладысментамі. Весела бавілі час, гулялі ў гульні, танчылі пад вясёлыя песні артыстаў і гадалі.Усе прысутныя ўспаміналі і дзяліліся, як гэта праходзіла ў свой час. Паспытаць, што чакае кожнага з прысутнага ў гэтым годзе спрабавалі разам з суседкамі “Марысяй” і “Адэляй”. На гадзiну усе забыліся аб усіх клопатах і павесяліліся ад душы!