Месяц: Декабрь 2019

«Чудеса под Новый год»

Красиво украшенный зал, нарядная елка, великолепные костюмы, подарки, Дед Мороз, Снегурочка и множество других сказочных персонажей ожидали детей Козловщинской СШ. Ребята, участвующие в утренниках, погрузились в мир сказок, неожиданных приключений, песен, хороводов, танцев, игр, конкурсов и сюрпризов.

Автор admin 26.12.2019 Выкл.

«Новогодние приключения»

26 декабря в ОКиД «Раклевичский ДК» прошли детские новогодние утренники. Дети погрузились в мир сказки, неожиданных приключений, песен, хороводов, танцев, игр, конкурсов и сюрпризов. Появление Деда Мороза и Снегурочки вызвало огромную радость и восторг в душе каждого ребенка. Сказочные герои не только повеселили детей, но и их родителей. Кульминационным моментом праздника, конечно же, стало вручение новогодних подарков.

Автор admin 26.12.2019 Выкл.

«Новогодние приключения»

26 декабря на базе ГУО «УПК Вензовецкий д/с СШ» состоялись детские новогодние утренники «Новогодние приключения». Все ребята с удовольствием проявляли свои таланты: танцевали, водили хороводы, рассказывали стихи, пели песни, играли. Никто не остался равнодушен. Море радости и эмоций вызвали подарки, врученные детям из рук самого Дедушки Мороза! Утренники детям очень понравились, доставили радость, веселье и заряд положительных эмоций.

Автор admin 26.12.2019 Выкл.

«Приключения на Новый год»

26 декабря в Центре культуры г. Дятлово состоялся детский новогодний утренник «Приключения на Новый год».Ребят встретили сказочные герои и, конечно, же Дед Мороз и Снегурочка.Много песен,танцев,игр и музыки . Всех ребят ждали сладкие гостинцы от Дедушки Мороза.

Автор admin 26.12.2019 Выкл.

Танцавальны сюрпрыз ад Свавольніка Бубы

Раённае мерапрыемства для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, прайшло 26 снежня ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай навагодняй акцыі “Нашы дзеці” ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. З падарункамі і віншаваннямі на ранішнік завіталі госці. Намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Ігар Кухарэвіч пажадаў здзяйснення ўсіх запаветных мараў у новым годзе і паспяховай вучобы юным удзельнікам свята; цярпення, бадзёрасці духу, плёну ва ўсіх справах – дарослым. Эстафету віншаванняў перанялі намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Алена Жадзейка, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама, намеснік старшыні раённага аддзялення Беларускага дзіцячага фонду Алена Чайкоўская, намеснік дырэктара ЦБУ № 407 горада Дзятлава ААТ “ААБ Беларусбанк” Святлана Кончык. Падтрымаць дзетак у час ранішніка прыйшлі намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Святлана Залучан, дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава Ала Жэгалік, метадыст аддзела адукацыі райвыканкама Таццяна Сіўко. Цікавую, багатую на танцы, рухомыя гульні і забавы праграму для ўдзельнікаў сустрэчы падрыхтаваў Беларускі гульнёвы тэатр роставых лялек “Dolls4All” і яго кіраўнік Іван Каско. Спачатку казачныя героі запрасілі юных гарэзаў на танцавальны флэш-моб. Потым і ўвогуле не давалі прысесці: заклікалі ў навагодні карагод, пазнаёмілі з вясёлым клоўнам і Свавольнікам Бубам. Усе разам скакалі, паўтаралі розныя рухі, спявалі. Не абышлося і без вядомых мультыплікацыйных герояў, якія папрасілі дзяцей таксама прынялі ўдзел у здымках новых серый мультфільмаў. За цікавымі заняткамі дачакаліся Снягурачку, якая прапанавала паклікаць Дзядулю Мароза. Навагодні чараўнік расказаў дзецям, што ўвесь гэты час назіраў за іх забавамі па скайпе, пахваліў танцораў за актыўнасць і весялосць. Затым усе жадаючыя пачыталі Дзядулі Марозу навагоднія вершы, за што атрымалі ад Снягурачкі салодкія прызы. Нарэшце настаў самы жаданы і доўгачаканы момант – уручэння падарункаў і традыцыйных фотаздымкаў з казачнымі героямі каля ёлкі. Для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў салодкія падарункі былі набыты за кошт бютжэтных сродкаў. Спонсарам раённага свята стаў таксама ЦБУ № 407 горада Дзятлава ААТ “ААБ Беларусбанк”.

Автор admin 26.12.2019 Выкл.

«Свет Рождества»

Музыкальным подарком для жителей и гостей города Дятлово стал концерт «Свет Рождества» состоялся 25 декабря 2019 года в Центре культуры города Дятлово с участием звезды белоруской эстрады Дениса Демидова. Артисты поздравили всех гостей с праздником, и подарили массу положительных эмоций.   

Автор admin 25.12.2019 Выкл.

Сакрэты даўгалецця Валянціны Яфімчык

У рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь”, прымеркаванага да 75-годдзя Гродзенскай вобласці і Года малой радзімы, сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці праводзіць культурна-пазнавальную экспедыцыю пад назвай “Па сакрэты даўгалецця”. Пра сваё жыццё расказала 90-гадовая жыхарка вёскі Навікі Валянціна Аляксандраўна Яфімчык. Яна нарадзілася ў Раманавічах, выйшла замуж у Навіках. З мужам пражыла доўгае і шчаслівае жыццё: нарадзілі і выгадавалі пяць дзяцей ‒ чатыры дачкі і сына. Валянціна Аляксандраўна распавяла, што познаёмілася з будучым мужам на танцах. “Тады ўсё было па-іншаму. У вёсцы жыло шмат моладзі, кожную нядзелю мы ладзілі танцы, дзе знаёміліся адзін з адным і весела праводзілі час. Тады нават танцавалі па-іншаму  ‒ рукамі не махалі, і танчылі, у асноўным, разам. Полька, вальс, кракавяк – чаго толькі не было!” ‒  успамінае жанчына. Цяпер усе дзеці дарослыя, жывуць хто дзе – сын пераехаў у сталіцу, старэйшая дачка – у Маскву, таксама жывуць у Дзятлаве і Ляхавічах. Ва ўсіх ёсць сем’і, праца і іншыя справы, аднак маці дзеці не забываюць і рэгулярна прыязджаюць у госці. Сям’я ў Валянціны Аляксандраўны вялікая: акрамя пяці дзяцей, у яе ўжо 9 унукаў і 13 праўнукаў. Доўгажыхарка ўспамінае, што ў школу яна амаль не хадзіла з-за вайны. Калі пачалася вайна, яна была дома. “У Нямеччыну не сагналі, было ўсяго дванаццаць гадоў”, ‒падзялілася жанчына. Па яе словах, яна ўсё жыццё працавала ў калгасе паляводам і жывёлаводам. Вучыцца часу не было ‒ трэба было клапаціцца пра сям’ю і працаваць. Муж таксама працаваў у калгасе. У вольны час любіў спяваць. Любоў да музыкі ‒ у іх сямейнае. Гэта перадалося і дзецям. Адна з дачок нават захапілася спевам сур’ёзна і выступала на сцэне. “У вёсцы, дзе мы жылі, вельмі любілі святы. Ладзіць шумныя  і вясёлыя святы з часам стала добрай традыцыяй. Мы гулялі разам, свявалі, плялі вянкі”, ‒ успамінае Валянціна Аляксандраўна. Здымкаў з тых часоў у яе амаль не засталося, нешта ў дзяцей ёсць, але няшмат. Усе ўспаміны захоўваюцца ў памяці. Сакрэт даўгалецця Валянціны Яфімчык просты – любіць жыццё і родную хату, сумленна працаваць і не рабіць зла. “Заўсёды старалася жыць сумленна і нікога не крыўдзіць, і мне адказвалі тым жа”, — гаворыць жанчына.

Автор admin 23.12.2019 Выкл.

Харэаграфічнай студыі “Сунічкі” споўнілася тры гады

У Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў канцэрт харэаграфічнай студыі “Сунічкі”, якой сёлета споўнілася тры гады. Канцэртная праграма ўключала ў сябе танцавальныя нумары чатырох узроставых груп. Вядучая праграмы – харэограф, рэжысёр-пастаноўшчык танцавальных нумароў – Людміла Хрысценка павітала гасцей, а прадстаўнікі ад кожнай групы пажадалі «Сунічкам» усяго найлепшага. Павіншаваць харэаграфічную студыю прыйшлі і навучэнцы адзінаццатых класаў, якія займаюцца ў Людмілы Анатольеўны. Яны паказалі некалькі «па» для малодшых сяброў. У гледачоў была унікальная магчымасць акунуцца ў свет танца, музыкі, запальных рытмаў, творчасці і натхнення. Яны былі захоплены выступленнем дзяцей. Са словамі віншаванняў да «Сунічак» звярнуўся Васіль Шыцько, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Ён пажадаў кіраўніку і выхаванцам харэаграфічнай студыі творчых поспехаў, цярпення, добрага настрою. Прыемным момантам  стала ўзнагароджанне граматай ад Дятлаўскага райвыканкама і салодкімі падарункамі. У святочнай праграме таксама прынялі ўдзел юныя артысты тэатральнай студыі “Мелодыя душы” пад кіраўніцтвам Івана Каско.

Автор admin 21.12.2019 Выкл.