День: 28.12.2019

У Новаяльнянскім доме культуры прайшоў баль “Пад музыку Вівальдзі…”

На пачатку кастрычніка ў Новаяльнянскім доме культуры пачалі збірацца аматары лячэбнай гімнастыкі і бальных танцаў. Сваё аб’яднанне па інтарэсах яны назвалі “Эпатажны блюз”. І вось ужо 28 снежня зладзілі сапраўдны баль з рамантычнай назвай “Пад музыку Вівальдзі…”. Чым вызначаюцца балі? Бляскам, строгім этыкетам, пэўным парадкам. Усё гэта прысутнічала. На баль удзельніцы прыйшлі ў доўгіх прыгожых сукенках, і адкрыўся ён паланэзам – самым строгім афіцыйным танцам. Яго яшчэ называюць “танцец-шэсце”. Пад час мерапрыемства ад вядучых прысутныя пачулі шмат карыснай інфармацыі: адкуль паходзіць вальс, полька, кракавяк. Гэтыя танцы таксама асвоілі наведвальнікі аб’яднання па інтарэсах “Эпатажны блюз” і станцавалі на балі. Дарэчы, днямі была агучана ідэя правесці ў сакавіку 2020 года ў Дзятлаве “Радзівілаўскі баль”. Да такога балю, можна сказаць, дамы з Наваельні гатовы. Застаецца ўгаварыць кавалераў, і фурор забяспечаны! Такое адметнае баўленне часу, як заняткі аздараўленчай гімнастыкай, бальнымі танцамі, з’явілася ў Новаяльнянскім доме культуры дзякуючы паразуменню кіраўніцтва ўстановы і мясцовага энтузіяста Анатоля Аляксандравіча Кардаша. Аб’яднанне “Эпатажны блюз” набыло і набывае сваіх верных прыхільнікаў, яго ўжо наведваюць больш за 20 жанчын. Гэты год “эпатажнікі” завяршылі прыемнай, незвычайнай сустрэчай, і ў новым годзе іх будзе нямала, бо ў кіраўніка шмат планаў і задумак.

Автор admin 28.12.2019 Выкл.

Театрализованное представление «Пять золотых»

28 декабря работники отдела культуры и досуга «Дворецкий Дом культуры» провели утренник для детей 1-4 классов Дворецкой школы. Театрализованное представление «Пять золотых» увлекло ребят в мир приключений,игр и испытаний.Дети с удовольствием помогали Буратино вернуть его пять золотых,которые украли хитрые лиса Алиса и кот Базилио.А также участниками театрализованного представления стали школьники 5-8 классов.

Автор admin 28.12.2019 Выкл.

«Пять золотых» в Белогурно

28 декабря работники отдела культуры и досуга»Дворецкий Дом культуры» провели утренник для детей агрогородка Белогурно. Театрализованное представление «Пять золотых» увлекло ребят в мир приключений,игр и испытаний.Дети с удовольствием помогали Буратино вернуть его пять золотых,которые украли хитрые лиса Алиса и кот Базилио.

Автор admin 28.12.2019 Выкл.