День: 07.12.2019

Новы год ужо імчыцца

Старт навагоднім мерапрыемствам на Гродзеншчыне дадзены 7 снежня: прайшлі традыцыйныя парады галоўных герояў зімовых святаў і запалілі агні на навагодніх ёлках. Сёлета на Дзятлаўшчыну новы 2020 год імчыцца… на лыжаролерах: чатыры спартсмены з лічбамі надыходзячага года пачыналі парад. За імі пад навагоднія мелодыі Новаяльнянскага аркестра,  весела і дружна, вітаючы ўсіх прахожых, ішлі Дзяды Марозы, Снягурачкі, казачныя героі, сімвалы адыходзячага года – Свінкі і новага – больш за сто Мышанят. А тым часам на плошчы 17 Верасня, ля галоўнай ёлкі горада, вітала гасцей на святочным мерапрыемстве Зіма. І пачалася чароўная казка з вясёлага музычнага флэш-моба ад тэатра роставых лялек, якія запрашалі ўсіх танцаваць разам з імі. Дарэчы, у гэтым годзе паглядзець, як загарацца агні на навагодняй ёлцы, прыйшло як ніколі шмат людзей: у Дзятлаве панаваў сапраўдны навагодні настрой. Не хапала толькі галоўных герояў любімых зімовых святаў – Дзеда Мароза і Снягурачкі, якіх усе дружна паклікалі. Калі прыгажуня-ёлка зазіхацела рознакаляровымі агнямі, Дзед Мароз запрасіў усіх у карагод, а затым аб’явіў навагоднія і калядныя святы адкрытымі, пажадаў усім радасці і добрага настрою. Свята прадоўжылася конкурсам на лепшае навагодняе віншаванне ад  кожнага Дзеда Мароза і яго казачнай світы, якія прымалі ўдзел у парадзе. Песні, вершы, жартоўныя сцэнкі прадставілі санаторый “Радон”, КСУП “Вензавец”, “Хвінявічы”, “Жукоўшчына”, ААТ “Граніт-Агра”, сярэднія школы № 1 і № 3 горада Дзятлава, Дзятлаўскі лясгас, ТАА “Ізакам”, Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца, Дварэцкая сярэдняя школа, Дзятлаўскі сыраробны завод. Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны 31 снежня ў час навагодняга канцэрта. Затым усе жадаючыя маглі паслухаць навагоднія песні ў выкананні артыстаў нашага раёна, патанцаваць, набыць святочныя сувеніры.

Автор admin 07.12.2019 Выкл.

Раз, два, тры – ёлачка, гары!

У Наваельні на ўрачыстасць сабралася нямала дзяцей. Але свята для іх ледзьве не было сарвана. І кім? Ды Кікімарай і Бабай Ягой, якія не могуць, каб не нашкодзіць. Вось і гэты раз яны стараліся то танец сапсаваць, то песню, то высмейвалі кожнага, хто захацеў даведацца, што яго чакае ў новым годзе. Ролі гэтых шкодніц выдатна выконвалі Наталля Нагорная і Святлана Гранкоўская. Гарэзы так разышліся, што і Дзеда Мароза паклікаць перашкаджалі. А без яго якое ж свята? Толькі нічога ў шкодніц не атрымалася. Дзед Мароз са Снягуркай з дапамогай дружных дзіцячых воклічаў: раз, два, тры – ёлачка гары! — запалілі агеньчыкі на навагодняй прыгажуні. Святочны настрой у прысутных падтрымлівалі песнямі Ганна Калмыкова, Таццяна Загорцава, Галіна Сушко. Дзятва вадзіла карагод, удзельнічала ў забавах. Па водгуках удзельнікаў, свята ўдалося. Яно пачало чараду ўрачыстасцяў, якія будуць ладзіцца для жыхароў Наваельні ў снежні і студзені.

Автор admin 07.12.2019 Выкл.

«ДАВАЙТЕ ВЕРИТЬ ЧУДЕСАМ

7 декабря жители агрогородка Хвиневичи спешили в красавице ёлочке,где встречала всех Зима. Она открыла праздник,но не смотря на проделки Ведьмы, которая хотела помешать празднику….Зима вместе с ребятами прошли все испытания и дождались главных героев, без которых не обходится ни один Новогодний праздник — Дедушку Мороза и его внучку Снегурочку. Все ребята веселились и вот праздничный момент настал!!!! Засверкала огнями яркими нарядная ёлочка от волшебного посоха Деда Мороза .Все детишки и взрослые почувствовали преддверие настоящих праздников.

Автор admin 07.12.2019 Выкл.

“Зноў да ёлачкі спяшаемся!”

Пад такой назвай падрыхтавалі забаўляльную праграму работнікі Казлоўшчынскага дома культуры. У госці да  жыхароў пасёлка завіталі Дзед Мароз і Снягурка (Валерый Міхалоўскі і Марыя Семчанка), Зімачка-Зіма (Марына Міхалоўская), госці з Прастаквашына – Шарык і кот Матроскін (Марына Герасімовіч і Таццяна Францішчык). А нагода для свята важкая – запаліць агеньчыкі на ёлцы і даць старт навагоднім і калядным урачыстасцям. Ёлка ў Казлоўшчыне не звычайная – штучная ці прывазная, тут яна жывая. Расце каля Дома культуры, а пад Новы год яе ўпрыгожылі гірляндамі, шарамі. Была простая ёлка – стала навагодняя. Работнікі адпаведных службаў парупіліся пра пляцоўку каля жывога навагодняга дрэва: цяпер там зручна павадзіць карагод ці зладзіць гульню. На пляцоўцы каля Дома культуры хлопчыкаў і дзяўчынак, якія не забаяліся непагадзі, а прыйшлі на свята, забаўлялі роставыя лялькі – Воўк і Лісіца. У гэтых вобразах былі браты- блізняты Артур і Арцём Мазалі, васьмікласнікі Казлоўшчынскай школы. Пад вясёлыя песні, якія выконвалі Марына Міхалоўская, Віка Татарчык, Віка Куніцкая, танцавалі дзеці і дарослыя. А потым Зіма загадала запаліць агні на ёлцы і станавіцца ў карагод. Зазіхацела лясная прыгажуня, якая выпадкова аказалася ў пасёлку, прыжылася, а цяпер знайшла сваю пастаянную “прапіску” на навагодніх святах. І такой фарсістай яна будзе яшчэ доўга.

Автор admin 07.12.2019 Выкл.

«Зажигаем ёлку вместе»

7 декабря в аг.Дворец прошло праздничное зажжение огней на новогодней ёлке «Зажигаем ёлку вместе». Веселое сказочное представление для собравшихся детей и взрослых разыграли Дед Мороз,Снегурочка,веселая Белка и Медведь. Активные и подвижные игры и конкурсы помогали согреться,создать праздничное предновогоднее настроение.

Автор admin 07.12.2019 Выкл.

«Новый год у ворот

7 декабря в аг. Крутиловичи прошла концертно-развлекательная программа «Новый год у ворот!», во время которой состоялось зажжение огней на  новогодней ёлке. Во время праздника артисты отдела культуры и досуга «Даниловичский Дом культуры» на сцене пели новогодние песни, а гости водили хоровод вокруг ёлки, участвовали в играх, конкурсах и викторинах.

Автор admin 07.12.2019 Выкл.

«Новый год у ворот»

7 декабря в аг.Гезгалы прошло праздничное зажжение рождественских и новогодних огней на елке «Новый год у ворот». Жителей агрогородка поздравили с наступающими праздниками Дед Мороз и Снегурочка,сказочные персонажи.А самым маленьким жителям была предложена игровая программа с песнями,хороводами и танцами.

Автор admin 07.12.2019 Выкл.

«Зажигаем вместе»

   Жители аг. Торкачи собрались в месте 07.12.19 для зажжения огней на Новогодней ёлке.Проказница баба Яга украла у Деда Мороза мешок с подарками. Чтобы праздник продолжился жителям пришлось исполнять все желания и прихоти бабы Яги, чтобы вернуть подарки. Ровно в 17.00 ёлочка засияла огоньками. Прозвучали поздравления от председателя Даниловичского сельисполкома Анны  Николаевны Жих и заместителя начальника отдела образования Дятловского райисполкома, председателя первичной районной общественной организации «Белорусский союз женщин» Елены Ивановны Жадейко и свои музыкальные поздравления дарила Снегурочка (Заворотная Дарина).

Автор admin 07.12.2019 Выкл.

«Раз, два, три — ёлочка гори…» »

07 декабря 2019г. в а\г Вензовец прошло торжественное открытие главной ёлки с включением праздничной новогодней иллюминации. Жители агрогородка с удовольствием водили хороводы и танцевали под зажигательные песни.

Автор admin 07.12.2019 Выкл.