Месяц: Декабрь 2019

«С наступающим!»

30.12.2019 г. Творческий коллектив ОКИД «Даниловичский ДК» с новогодними поздравлениями проехался по участкам и предприятиям ОАО «Гранит-агро» и Даниловичского сельского Совета.

Автор admin 30.12.2019 Выкл.

«Дед Мороз и все, все, все..»

29 декабря в отделе культуры и досуга «Новоельнянский дом культуры» прошел Новогодний утренник «Дед Мороз и все, все, все..» Утренник проходил в форме новогодней тусовки. Детвора с удовольствием плясала вместе с Бабой Ягой и Снегурочкой.

Автор admin 29.12.2019 Выкл.

У Новаяльнянскім доме культуры прайшоў баль “Пад музыку Вівальдзі…”

На пачатку кастрычніка ў Новаяльнянскім доме культуры пачалі збірацца аматары лячэбнай гімнастыкі і бальных танцаў. Сваё аб’яднанне па інтарэсах яны назвалі “Эпатажны блюз”. І вось ужо 28 снежня зладзілі сапраўдны баль з рамантычнай назвай “Пад музыку Вівальдзі…”. Чым вызначаюцца балі? Бляскам, строгім этыкетам, пэўным парадкам. Усё гэта прысутнічала. На баль удзельніцы прыйшлі ў доўгіх прыгожых сукенках, і адкрыўся ён паланэзам – самым строгім афіцыйным танцам. Яго яшчэ называюць “танцец-шэсце”. Пад час мерапрыемства ад вядучых прысутныя пачулі шмат карыснай інфармацыі: адкуль паходзіць вальс, полька, кракавяк. Гэтыя танцы таксама асвоілі наведвальнікі аб’яднання па інтарэсах “Эпатажны блюз” і станцавалі на балі. Дарэчы, днямі была агучана ідэя правесці ў сакавіку 2020 года ў Дзятлаве “Радзівілаўскі баль”. Да такога балю, можна сказаць, дамы з Наваельні гатовы. Застаецца ўгаварыць кавалераў, і фурор забяспечаны! Такое адметнае баўленне часу, як заняткі аздараўленчай гімнастыкай, бальнымі танцамі, з’явілася ў Новаяльнянскім доме культуры дзякуючы паразуменню кіраўніцтва ўстановы і мясцовага энтузіяста Анатоля Аляксандравіча Кардаша. Аб’яднанне “Эпатажны блюз” набыло і набывае сваіх верных прыхільнікаў, яго ўжо наведваюць больш за 20 жанчын. Гэты год “эпатажнікі” завяршылі прыемнай, незвычайнай сустрэчай, і ў новым годзе іх будзе нямала, бо ў кіраўніка шмат планаў і задумак.

Автор admin 28.12.2019 Выкл.

Театрализованное представление «Пять золотых»

28 декабря работники отдела культуры и досуга «Дворецкий Дом культуры» провели утренник для детей 1-4 классов Дворецкой школы. Театрализованное представление «Пять золотых» увлекло ребят в мир приключений,игр и испытаний.Дети с удовольствием помогали Буратино вернуть его пять золотых,которые украли хитрые лиса Алиса и кот Базилио.А также участниками театрализованного представления стали школьники 5-8 классов.

Автор admin 28.12.2019 Выкл.

«Пять золотых» в Белогурно

28 декабря работники отдела культуры и досуга»Дворецкий Дом культуры» провели утренник для детей агрогородка Белогурно. Театрализованное представление «Пять золотых» увлекло ребят в мир приключений,игр и испытаний.Дети с удовольствием помогали Буратино вернуть его пять золотых,которые украли хитрые лиса Алиса и кот Базилио.

Автор admin 28.12.2019 Выкл.

Дварэцкаму льнозаводу – 65 гадоў

На прыемнай, святочнай ноце заканчваецца год у працаўнікоў адкрытага акцыянернага таварыства “Дварэцкі льнозавод”. 27 снежня калектыў адзначыў 65-годдзе свайго прадпрыемства. Так, менавіта ў снежні 1954 года была ўведзена ў строй першая паточная лінія па выпрацоўцы льновалакна, дзе працавалі толькі 16 чалавек. А сёння Дварэцкі льнозавод – сучаснае прадпрыемства, на якім заняты 309 працаўнікоў. Каб забяспечыць сябе сыравінай у поўным аб’ёме, таварыства вырошчвае лён: мехатрад налічвае 142 адзінкі тэхнікі і апрацоўвае 3209 гектараў. Такога ў далёкім 54-ым не маглі і ўявіць! Архівы ашчадна захоўваюць звесткі пра людзей, якія стаялі ля вытокаў вытворчасці льнопрадукцыі на Дзятлаўшчыне: першую працоўную змену ўзначальваў Міхаіл Травін, а першым дырэктарам быў прызначаны Валянцін Біцько, чый 100-гадовы юбілей адзначаўся сёлета ў маі. У розныя перыяды на чале калектываў былі Валерый Гранкоўскі, Ігар Каліноўскі, Яўген Варган. Цяпер у склад ААТ “Дварэцкі льнозавод” уваходзіць і былы Слонімскі льзавод, якім амаль 30 гадоў кіраваў Мікалай Зязюлін. З сакавіка 2018 года прадпрыемства ўзначальвае Аляксей Зелянуха. За мінулыя 65 гадоў завод зведаў многае: у 1969-м была распачата рэканструкцыя; у 1972-м – завершана будаўніцтва цэха па выпрацоўцы кароткага льновалакна і ўведзена ў эксплуатацыю другая вытворчая паточная лінія; у 2009-м праведена мадэрнізацыя прадпрыемства з устаноўкай новай бельгійскай тэхналагічнай лініі па вытворчасці доўгага валакна; у 2013-м усталявана абсталяванне бельгійскай фірмы па выпрацоўцы кароткага валакна. Сёння Дварэцкі льнозавод лічыцца адным з буйных ільноперапрацоўчых прадпрыемстваў. У яго склад увайшла льноэкспартная база. Прадукцыя льнозавода запатрабавана ў Расіі, Літве,Чэхіі, Кітаі іншых краінах блізкага і далёкага замежжа. Па выніках працы за 11 месяцаў выручка прадпрыемства склала больш за 2 мільёны рублёў, а чысты прыбытак – 549 тысяч. За час існавання прадпрыемства тут склаліся працоўныя сямейныя дынастыі: Спасюкоў, Зэйкан, Сямашка, Бакей, Губко, Ганчарукоў, Дошчачка. Самая вялікая працоўная дынастыяна заводзе Антанюкоў. На прадпрыемстве заняты бацькі – Аляксандр Уладзіміравіч і Алена Аляксандраўна, трое іх дзяцей – Таццяна, Людміла, Аляксандр. У ААТ “Дварэцкі льнозавод” працуе шмат старанных, высокапрафесійных спецыялістаў. На святочным мерапрыемсве многія былі адзначаны ўзнагародамі. На сцэну раённага Цэнтра культуры, дзе праходзіла ўрачыстасць, пад дружныя апладысменты давялося падымацца больш за 70 працаўнікам: інжынерам, майстрам, вадзіцелям, трактарыстам, наладчыкам, аграномам, аператарам, апаратчыкам, бухгалтарам, грузчыкам, вартаўнікам – людзям самых розных спецыяльнасцяў, якіх аб’ядноўвае сумесная праца на заводзе. Павіншаваў калектыў прадпрыемства з адметнай датай старшыня Дзятлаўскага райвыканкам Аляксандр Дубовік. Ён уручыў узнагароды – Ганаровыя граматы і Падзячныя пісьмы інжынеру па ахове працы Але Хамко, майстру Наталлі Сямашка, інжынеру-тэхнолагу Алене Сямашка, майстру Святлане Герасімовіч, вадзіцелю Вадзіму Ганчаруку, трактарысту Мікалаю Сідорчыку. Старшыня райвыканкама пажадаў калектыву плённай працы і ў новым годзе. Віншавальная эстафета была падхоплена прадстаўнікамі ААТ “Кіруючая кампанія холдынга Гроднааблсельгастэнніка”. Запрашэнне на ўрачыстасць атрымалі і прыязджалі з віншаваннямі і падарункамі партнёры прадпрыемства — з Аршанскага льнокамбіната, ААТ “Гронітэкс”, РУП “Інстытут лёну”, “Валдзісагра”, ААТ “Аўльскае міжрайаб’яднанне”, “Слонімскі рамонтны завод”, “Дятлаўская сельгастэхніка”, “Карэлічы лён”, слонімскага філіяла “Белаграпрамбанк”. Прыемных словаў, узнагарод у гэты дзень было шмат. А музычныя падарункі прысутным дарылі мясцовыя дзятлаўскія артысты, а таксама аматарскі калектыў “Шкляры” ААТ “Шклозавод “Нёман”.

Автор admin 27.12.2019 Выкл.

Театрализованное представление «Пять золотых»

26 декабря и 27 декабря работники отдела культуры и досуга»Дворецкий Дом культуры» провели утренники для учащихся школ агрогородков Роготно и Дворец.Театрализованное представление «Пять золотых» увлекло ребят в мир приключений,игр и испытаний. Дети с удовольствием помогали Буратино вернуть его пять золотых, которые украли хитрые лиса Алиса и кот Базилио.

Автор admin 27.12.2019 Выкл.

«Новогодние огни приглашают в сказку»

27 декабря в отделе культуры и досуга «Гезгаловский Дом культуры»состоялся праздничный концерт «Новогодние огни приглашают в сказку».Праздничное настроение жителям агрогородка подарили участники любительского творчества и творческий коллектив Дома культуры

Автор admin 27.12.2019 Выкл.