День: 16.11.2019

Для каго расшчодрылася восень?

У рамках мерапрыемстваў да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу ў фае Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці ладзілася выстава-конкурс “Шчодрая восень”. Напрярэдадні прафесійнага свята работнікі гаспадарак раёна і ААТ “Дварэцкі льнозавод” падрыхтавалі для ўдзелу ў ёй свае экспазіцыі. Спаборнічалі яны ў чатырох намінацыях: “Каравай наш, каравай!” (на лепшы каравай з мукі новага ўраджаю), “Лепшы кошык агародніны”, “Лепшае афармленне снапа”, “Лепшы набор агародніны-веліканаў”.

Автор admin 16.11.2019 Выкл.

Хвала вам, працаўнікі вёскі

16 лістапада ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. – Сельская гаспадарка заўсёды займала значнае месца ў эканоміцы нашага раёна – зазначыў, віншуючы рэкардсменаў хлебных ніў і перадавікоў прамысловасці старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дубовік. – Работа хлебароба, механізатара, жывёлавода нялёгкая, але жыццёва неабходная, бо вы клапоціцеся пра харчовую бяспеку краіны. Ваша праца заслугоўвае прызнання і павагі, а кожная ўборачная кампанія складаная па-свойму. Сёлетні сельскагаспадарчы год не стаў выключэннем, аднак вы справіліся з пастаўленымі задачамі. У адзіным комплексе з сельскай гаспадаркай працуе перапрацоўчая прамысловасць раёна. За апошнія гады тут праведзена значная мадэрнізацыя, што дзаволіла займець новыя магчымасці па вытворчасці якаснай канкурэнтназдольнай прадукцыі. Асаблівыя словы падзякі – ветэранам, праца якіх пакладзена ў аснову галіны сельскай гаспадаркі раёна, гэта яны перадаюць працоўныя традыцыі моладзі. Жадаю ўсім прысутным моцнага здароўя, міру, дабрабыту і далейшых поспехаў. Да словаў віншавання кіраўніка раёна далучыўся яго першы намеснік, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Міхаіл Бабіна. Ён зазначыў, што ў раёне вырашчаны добры ўраджай. Валавы збор зерня склаў 55,4 тысячы тон, у тым ліку 9,3 тысячы тон зерня кукурузы, сярэдняя ўраджайнасць – 34 цэнтнеры з гектара. Лепшых вынікаў у намалотах дабіліся ААТ “Граніт-Агра” і КСУП “Жукоўшчына”. Сярод лепшых па жывёлагадоўлі – ААТ “Граніт-Агра”, КСУП “Жукоўшчына”, КСУП “Хвінявічы”. Па добрай традыцыі на сцэне Міхаіл Вікенцьевіч уручыў каравай новага ураджаю Аляксандру Дубовіку. Ад імя Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і абласнога Савета дэпутатаў дзятлаўчан з прафесійным святам павіншаваў кіраўнік спраў аблвыканкама Ігар Папоў і ўручыў узнагароды. Гучалі песні, віншаванні, пажаданні. Лепшыя работнікі ў гэты дзень атрымалі заслужаныя ўзнагароды: ад раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў, райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, раённых арганізацый ГА “БРСМ” і “Белая Русь” і сацыяльных партнёраў. Святочны настрой прысутным дарылі артысты Дзятлаўшчыны і народны ансамбль песні і танца “Свіцязь” Навагрудскага раённага цэнтра культуры.

Автор admin 16.11.2019 Выкл.