День: 02.11.2019

Праздник именинника «С Днём рождения!»

2 ноября в отделе культуры и досуга «Гезгаловский Дом культуры» прошёл праздник именинника «С Днём рождения!».Много музыки, танцев и песен,весёлая игровая программа,хорошее настроение — всё это подарили ребятам работники культуры отдела.

Автор admin 02.11.2019 Выкл.

“Кожная прафесія самая важная”

У аддзеле культуры і дасуга “Данілавіцкі Дом культуры” 02.11.2019 прайшла сустрэча з наведвальнікамі прышкольнага лагера “Весяльчак” Круцілавіцкага д/с-СШ у рамках дня прафесій “Кожная прафесія самая важная”.Святлана Міхайлаўна, загадчык дома культуры, у самым пачатку сустрэчы, правяла з прысутнымі гульню для ўзняцця настрою. Затым яна распавяла ў чым заключаецца праца культработніка. Прысутныя даведаліся, што Дом культуры гэта месца, дзе можна адпачыць душой, пагутарыць, пагуляць, сустрэцца з сябрамі, пабываць у ролі артыста або паглядзець творчасць другіх на сцэне. А хтосьці проста прыходзіць адпачыць ад паўсядзённага побыту.Галоўная задача работнікаў культуры-дарыць людзям радасць!

Автор admin 02.11.2019 Выкл.

Жалобны мітынг у Наваельні

1 лістапада на вайсковых могілках, якія знаходзяцца ў лясным масіве непадалёку ад рэспубліканскай туберкулёзнай бальніцы “Наваельня”, адбыўся жалобны мітынг. Нагодай для яго правядзення стала перапахаванне знойдзеных астанкаў загінулых у гады ВялікайАйчыннай вайны абаронцаў Айчыны. Летам 2019 года на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна вялі раскопкі 52-і особны пошукавы батальён,прадстаўнікі грамадскага аб’яднання “Бацькаўшчына” з Беларусіі “Отечество” з Расіі. Былі знойдзены астанкі  трох байцоў Чырвонай арміі, якія ў 1941 годзе загінулі пры спробе вырвацца з акружэння. На жалобны мітынг сабраліся прадстаўнікі раённай і мясцовай улады, моладзевых арганізацый, грамадскасці, святарства, вайскоўцы, школьнікі, работнікі культуры. Да прысутных звярнуліся старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі і старшыня Новаяльнянскага сельвыканкама Ірына Кунахавец. Яны заклікалі  моладзь шанаваць памяць тых, хто цаной свайгожыцця адстаяў свабоду і незалежнасць нашай радзімы. На вайсковых могілках у Наваельні спачываюць 154 воіны і партызаны, якія загінулі пры вызваленні раёна ці памерлі ад ран у мясцовым шпіталі ў 1944 годзе. Гэты жалобны пералік папоўнілі яшчэ тры  ахвяры ліхалецця. Іх імёны невядомы. Жалобную літургію па загінулых адслужыў протаіерэй храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы гарпасёлка Наваельня Валерый Мануйла. Пад гукі ваеннага салюта воіны 11-й механізаванай брыгады са Слоніма апусцілі труны ў новаяльнянскую зямлю. Памяць тых, хто не вярнуўся з бою, памёр ад ран у ваенных шпіталях, быў замучаны ў фашысцкіх лагерах смерці, прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання. Да брацкай магілы чырвонаармейцаў моладзь, школьнікі, прадстаўнікі грамадскасці ўсклалі вянкі і кветкі.

Автор admin 02.11.2019 Выкл.