Месяц: Ноябрь 2019

Каго прывабіў “Эпатажны блюз”?

У прасторным фае Новаяльнянскага дома культуры светла і ўтульна. Толькі заходзіш – позірк прыцягваюць некалькі дзясяткаў карцін на сцяне. Гэта экспазіцыя работ жыхара пасёлка і таленавітага мастака-самародка Анатоля Кардаша, які працуе ў тэхніцы беларускага імпрэсіянізму. Яго пейзажы вабяць яркімі сакавітымі фарбамі, мілымі сэрцу краявідамі розных куточкаў Беларусі, сярод якіх калі-нікалі “закрадваецца” марская тэма. Не дзіўна: у свой час Анатоль Аляксандравіч служыў на флоце, пабыў у многіх краінах свету. Наогул, ён цікавы і таленавіты чалавек з багатай скарбонкай вопыту і захапленняў. Радуе, што менавіта ён стаў кіраўніком аб’яднання па інтарэсах “Эпатажны блюз”, якое нядаўна адкрылася на базе Новаяльнянскага дома культуры. Цяпер у наведвальнікаў аб’яднання ёсць выдатная магчымасць з лёгкай рукі Анатоля Кардаша асвоіць лячэбную гімнастыку цыгун, якую кітайцы называюць “сродкам ад ста хваробаў” і навучыцца бальным танцам. – Але чаму “Эпатажны блюз”? – цікаўлюся ў Анатоля Аляксандравіча. – Такая назва – плод калектыўнай творчасці работнікаў Дома культуры і наведвальнікаў аб’яднання. Калі людзі ўпершыню прыйшлі да нас, пачалі займацца, яны не чакалі нічога падобнага. Мяркую, цыгун іх уразіў, таму “эпатажны”. А “блюз” – гэта музычная імправізацыя, спакойная, мерная кампазіцыя, якая адлюстроўвае характар нашых заняткаў. – Як узнікла ідэя стварыць аб’яднанне? – звяртаюся да загадчыцы Новаяльнянскага дома культуры Галіны Сушко. – Яна нарадзілася даўно. Мы планавалі адкрыць аб’яднанне для пажылых людзей, але ў нас не было кіраўніка, ідэйнага лідара, які ўвасобіў бы ў жыццё самыя смелыя задумкі. Пашчасціла, што на прапанову адгукнуўся Анатоль Аляксандравіч. Ён чалавек творчы, да яго цягнуцца жыхары пасёлка. Заняткі ўжо наведваюць два дзясяткі жанчын. Сустракаюцца па чацвяргах і нядзелях. Хочацца, каб і мужчыны да іх далучаліся. Не будзем супраць, калі пачне прыходзіць моладзь. – Анатоль Аляксандравіч, чаму выбралі цыгун? – Гадоў дзесяць назад, калі яшчэ не жыў у Наваельні, вырашыў для сябе, што на пенсіі буду папулярызаваць цыгун і Тай Цзы Цюань. Гэта ўсходнія практыкі, якімі я займаўся на працягу жыцця. Яны з’яўляюцца адначасова і лячэбнай гімнастыкай, і баявым мастацтвам, нават філасофіяй. Паказваю людзям тое, што выпрабаваў на сабе, бачыў на іншых, у эфектыўнасці чаго пераканаўся. Калі займацца рэгулярна, чалавек становіцца больш спакойным, ураўнаважаным. Кітайцы, карэйцы, японцы збіраюцца для калектыўных заняткаў на плошчах, думаю, многія бачылі гэта па тэлевізары. Практыкі скіраваны на павышэнне энергетычнага забеспячэння арганізму, умацаванне імунітэту – адпаведна прыносяць карысць здароўю. Другі накірунак, які актыўна асвойваем з удзельнікамі аб’яднання, – бальныя і народныя танцы: полька, кракавяк, сіртакі, сальса, вальс. – Новаяльнянцы ўпадабалі такое баўленне вольнага часу? – Вынік ёсць, людзі ўсміхаюцца, яны задаволены. Але хочацца, каб жадаючых падняцца з канапы, адкінуць тэлефоны і прыйсці да нас было значна больш. З сабой неабходна захапіць зручнае адзенне і добры настрой. Месца ў зале хопіць, часу таксама. Яшчэ мы плануем вывучаць асновы здаровага ладу жыцця, правільнага харчавання, даведацца аб метафізічных прычынах узнікнення хваробаў, праводзіць тэматычныя вечарыны, цікавыя гутаркі на розныя тэмы, урокі жывапісу, майстар-класы, вечары паэзіі. Ідэяў вельмі шмат, але ўсе сакрэты раскрываць пакуль не збіраюся. Заняткі ў “Эпатажным блюзе” стартавалі ў пачатку кастрычніка, і ў пастаянных наведвальніц аб’яднання па інтарэсах ужо склалася пэўнае меркаванне аб карысці падобных сустрэч. Жанчыны з задавальненнем падзяліліся сваімі думкамі на гэты конт. Ірына Рабушка: – Тэхнікай цыгун займаюся больш за 15 гадоў. Яна мне дапамагла вылечыць пазваночнік, бо раней я не магла хадзіць. Спачатку вывучала цыгун з дапамогай часопіса “Целитель” і інтэрнэта, займалася дома. Адчула, што ўсходнія тэхнікі працуюць някепска, цыгун сапраўды лечыць і не прымушае напружвацца. Цяпер хаджу на заняткі да Анатоля Аляксандравіча. Выдатна, што знайшоўся такі ініцыятыўны чалавек. Займацца ў камандзе лепш: весялей і ёсць з кім параіцца. Новае аб’яднанне па інтарэсах стала для мяне сапраўднай аддушынай, магчымасцю для “жывых” стасункаў. Алена Халадкова: – Безумоўна, мне тут падабаецца. Па-першае можна паразмаўляць на розныя тэмы, па-другое паправіць здароўе. На кожнай сустрэчы нам цікава. Анатоль Аляксандравіч вельмі пазітыўны і ўважлівы чалавек, ён шмат ведае, пра многае нам расказвае. Хаджу на заняткі рэгулярна і ўжо адчуваю станоўчыя змены ў арганізме: з’явілася бадзёрасць, палепшыўся настрой, жыць стала лягчэй. Кампанія ў нас сабралася выдатная, тут весела. Заклікаю іншых жыхароў пасёлка далучацца да нас – не пашкадуеце.

Автор admin 30.11.2019 Выкл.

ААТ “Граніт-Агра” адзначыла юбілей

29 лістапада 70-годдзе з дня заснавання адзначыла адкрытае акцыянернае таварыства “Граніт-Агра”. Павіншаваць гаспадарку з юбілеем сабралася шмат гасцей. На ўрачыстасць прыехалі старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дубовік, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч, першы сакратар раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “БРСМ” Кацярына Хілімончык. Запрашэнне на ўрачыстасць атрымалі партнёры гаспадаркі – прадстаўнікі Слонімскага мясакамбіната, Дзятлаўскага сыраробнага завода, Новаяльнянскага камбіната хлебапрадуктаў. А благаславіць працаўнікоў на далейшую плённую працу прыбылі святары – айцец Валерый з Наваельні і ксёндз Віктар з Раготна. Свае віншаванні падрыхтавала для землякоў і старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых. У святочнай зале Лапушанскага клуба – ветэраны вытворчасці, перадавыя працаўнікі, хто сваёй працай на працягу многіх гадоў мацаваў гаспадарку і сёння працуе на карысць сельгаспрадпрыемства. Прысутнічаюць і былыя кіраўнікі гаспадаркі – Сямён Макарэвіч, Міхаіл Манько, Станіслаў Лычкоўскі. Кожнаму з іх ёсць што прыгадаць. Невялікі экскурс у гісторыю 2 лістапада 1949 года ў вёсцы Лапушна адбыўся першы сход, на якім была створана сельскагаспадарчая арцель імя Шверніка. У арцель увайшлі 13 сем’яў. Старшынёй быў абраны Аляксандр Крукоўскі. На сходзе быў прыняты і статут гаспадаркі. Такія ж арцелі былі ўтвораны ў Кузьмічах, Уланаўшчыне, Зарой, Барышыне, Лезнявічах. У 1951 годзе ўсе арцелі былі аб’яднаны ў адну буйную гаспадарку – калгас імя Шверніка з цэнтрам у вёсцы Лапушна, і ўзначаліў яе Дзмітрый Аладка. На 1 студзеня 1952 года калгас налічваў 468 двароў. Праз шэсць гадоў назва была зменена – гаспадарка стала называцца “Радзіма”. Рэарганізацыя раёнаў паўплывала ў 1963 годзе і на калгаснае жыццё: адбылося ўзбуйненне і гаспадарку пад новай назвай “Гвардыя” ўзначаліў Расціслаў Літавар. Пазней калгасам на працягу 23 гадоў кіраваў Сямён Макарэвіч. Назву “Граніт-Агра” гаспадарка займела ў ліпені 2003 года. У лютым 2012 года на чале калектыву стаў Станіслаў Мазур. У “Граніт-Агра” цяпер працуюць 443 чалавекі, 78 – моладзь. Пераважная большасць з іх занята у жывёлагадоўлі і механізацыі. На пачатку ўрачыстасці прысутных павітаў кіраўнік гаспадаркі Станіслаў Мазур. Ён спыніўся на тых дасягненнях, з якімі сельгаспрадпрыемства прыйшло да свайго юбілею. Станіслаў Станіслававіч пажадаў працаўнікам далейшых поспехаў, дабрабыту, здароўя і працоўнага настрою. Ён выказаў упэўненасць, што “Граніт-Агра” і надалей будзе моцным калектывам, лідарам не толькі ў раёне, а і ў вобласці ды краіне. Да віншаванняў далучыліся шматлікія госці, якія прывезлі ўзнагароды і падарункі. Старшыня райвыканкама Аляксандр Дубовік павіншаваў таварыства з 70-годдзем і ўручыў Ганаровыя граматы і Падзячныя пісьмы лепшым працаўнікам-гранітаўцам. Узнагародамі адзначаны ветфельчар Ірына Майсейчык, брыгадзір малочнатаварнага комплекса “Касцюкі” Уладзімір Дворык, трактарыст-машыніст Дзмітрый Рой, жывёлавод Міхаіл Амелька. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі ў сваім прывітальным слове адзначыў поспехі сельгаспрадпрыемства не толькі ў вытворчасці, а і ў спорце, турызме. І так трымаць надалей! Затым ён ўручыў Ганаровыя граматы раённага Савета дэпутатаў вадзіцелю Віктару Гукішу, аператару па штучным асемяненні Але Бандарэнка, аператару машыннага даення Валянціне Турчэнік, а Падзячныя пісьмы – токару Мікалаю Станцэлю і рабочаму-рамонтніку Валерыю Грыцуку. Ад раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь” і “БРСМ” калектыў ААТ “Граніт-Агра” павіншавалі з юбілеем і ўручылі ўзнагароды іх кіраўнікі — Ігар Кухарэвіч і Кацярына Хілімончык. Яны пажадалі працаўнікам здароўя і бадзёрасці, дабрабыту — сем’ям, а гаспадарцы – быць моцнай і паспяховай. У час урачыстасці былі ўшанаваны ветэраны гаспадаркі, лепшыя па прафесіі за 2019 год. Вялікую групу працаўнікоў заахвоціў падзякамі і прэміямі прафкам сельгаспрадпрыемства. З нагоды юбілею працаўнікі і ветэраны, якія прысутнічалі на ўрачыстасці, атрымалі і музычныя падарункі. Святочны настрой стваралі і мясцовыя, і прыезджыя артысты. Выступілі перад гранітаўцамі спевакі Дзяніс Дзямідаў, Ганна Шаркунова, танцоры групы “Батэрфляй”, саксафаніст Фёдар Малікін, мясцовы гурт народнай песні “Суседачкі”.

Автор admin 29.11.2019 Выкл.

Встреча с врачом-терапевтом в аг. Дворце

24 ноября в отделе культуры и досуга «Дворецкий Дом культуры » состоялась встреча с врачом-терапевтом Ольгой Чимбур из г. Минска. Встреча была организована для людей пожилого возраста аг. Дворец. Жители с интересом прослушали информацию об особенностях работы сердечно-сосудистой системы в пожилом возрасте,задавали множество вопросов о здоровье и профилактике заболеваний.

Автор admin 24.11.2019 Выкл.

Скарбы малой радзімы: на дзятлаўскім падворку

Традыцыйна да фестывалю-кірмашу “Дажынкі” кожны раён рыхтуе свой святочны падворак. І гэтым разам, у Год малой радзімы,  Дзятлаўшчына прадстаўляе тыя скарбы роднага краю, якімі багатая наша мясцовасць. Зразумела, што найперш гэта нашы санаторыі “Радон” і “Альфа Радон”. Лекавую радонавую ваду і гаючую гразь возера Дзікае ведаюць і цэняць не толькі ў нашай краіне, а і далёка за яе межамі. Прадукцыя пад брэндам “Сырная страна” сыраробнага завода, прадукцыя Дварэцкага льнозавода карыстаюцца попытам, запатрабаваны ў спажыўцоў. Дарэчы, на фестывалі-кірмашы сыраробы ладзяць дэгустацыю сваёй прадукцыі і яе ахвотна набываюць і мясцовыя жыхары, і госці свята. Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы паказваюць на раённым падворку не толькі вынікі сваёй працы, а і прымаюць актыўны ўдзел у абласной выставе-конкурсе на самы прыгожы сноп, самую вялікую агародніну “Дары зямелькі беларускай”. Праходзіць і выстава на самы прыгожы каравай. На дзятлаўскім падворку можна пабачыць набыткі  нашага лідара  ААТ “Граніт-Агра”. Працаўнікі гэтай гаспадаркі выдатна папрацавалі на сяўбе і жніве, нарыхтоўцы кармоў і асеннім ворыве. Але не хлебам адзіным жыве наша старонка. У яе —  багатая спадчына, якую прадставіў гісторыка-краязнаўчы музей і раённая бібліятэка. Нашыя скарбы – гэта самабытная песенная творчасць, абрады і традыцыі, дэкаратыўна-прыкладная творчасць, адметныя выданні ручной работы — тое, што перадаецца з пакалення ў пакаленне. Дзятлаўскі падворак наведаў і пазнаёміўся з выставамі старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. Святочны настрой на нашым падворку ствараюць вядучыя артысты народнага тэатра-студыі гульні  “Прымакі” Святлана Венская, Андрэй  Добыш, Святлана Грос, ансамблі “Бархат” і  “Ятранка”.

Автор admin 23.11.2019 Выкл.

“Дажынкі-2019” у Смаргоні

Сёння, 23 лістапада, праходзіць абласны фестываль-кірмаш “Дажынкі-2019” – свята працаўнікоў аграпрамысловага комплексу Гродзеншчыны. На галоўнай плошчы Смаргоні адбылося ўрачыстае адкрыццё фестывалю. На ім быў складзены вялікі сноп — са снапоў усіх раёнаў. Перавязаў яго ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў. Дзятлаўскую дэлегацыю на “Дажынках” узначальвае першы намеснік старшыні — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзятлаўскага райвыканкама Міхаіл Бабіна. У яе таксама ўваходзяць жывёлавод ААТ “Граніт-Агра” Юлія Лабейка, ветэран працы, былы старшыня СВК “Войневічы” Васіль Маліка, аператар машыннага даення КСУП “Хвінявічы” Таццяна Гарошка, трактарыст-машыніст КСУП “Войневічы” Павел Сухецкі, галоўны заатэхнік ААТ “Граніт-Агра” Яўген Дворык, начальнік аддзела прагназавання, фінансавання і справаздачнасці ў АПК упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Марыя Ціхан, брыгадзір вытворчай брыгады малочнатаварнай фермы “Зачэпічы” КСУП “Жукоўшчына” Тэрэса Калодка, якія вылучаны да ўзнагароджання на “Дажынках”.

Автор admin 23.11.2019 Выкл.

Ёсць хлеб, ёсць і песня

У цэнтры Смаргоні, бадай, няма таго кутка, дзе не гучала б песня, дзе не танцавалі б ці не ладзілі гульні-забавы. “Спеўная талака” сабрала на пляцоўцы каля летняга амфітэатра  вядучыя народныя і фальклорныя калектывы Гродзешчыны. Удзел у канцэртнай праграме прымаў і ансамбль народнай песні і музыкі “Ятранка” Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці ў складзе Ганны Харлінскай (кіраўнік калектыву), Ларысы Жэгалік, Таццяны Муха, Лаўры Кунюціце. Наш калектыў прывёз у сталіцу абласных  “Дажынак” лепшае са свайго рэпертуару – народныя, эстрадныя песні, якія хочацца і падпяваць, і пад іх танцаваць. А ў канцэртнай праграме — выступленні знакамітых “Белых росаў”, ансамбляў “Гудскі гармонік”, “Лявоны”, “Весялуха”, “Ярыца” – больш за 20 калектываў. Вялікую цікавасць у смаргонцаў і  гасцей свята выклікала выстыва-кірмаш “Беларускія дзівосы”, што праходзіла ў гарадскім парку. Дзятлаўшчына там паказала сваю дэкаратыўна-прыкладную творчасць: вырабы, зробленыя рукамі гезгалаўскіх майстрых  Ганны Абрамавай, Марыны Лотыш, Вольгі Барабан. Сектар рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, адкуль майстрыхі, прапанаваў лялькі-сувеніры, ручнікі, карункі, вырабы-карзіны з папяровых трубачак, кветкі з фаліянту. На свяце не засталася без увагі і дзятва. “Краіна цудаў і забаваў” стварыла для хлопчыкаў і дзяўчынак атмасферу казкі і прыгодаў. Многім маленькім удзельнікам свята хацелася паабдымацца з дзятлаўскімі роставымі лялькамі, сфатаграфавацца з імі – з вялізным Катом у ботах, клоўнамі Цёпам і Анфіскай. Забаўлялі дзятву ў ролях роставых лялек Іван Каско, Аксана Кашляк, Наталля Бузук. А колькі яшчэ цікавага і адметнага на свяце! Гэта выставы сельскагаспадарчых жывёл, тэхнікі Мінскага трактарнага завода, набыткаў лясных і паляўнічых гаспадарак, паказальныя выступленні вайсковых кінолагаў, мастацкія выставы, выступленні аматарскіх і прафесійных калектываў, разнастайныя спартыўныя спаборніцтвы. Познім вечарам завершыцца свята піратэхнічным прадстаўленнем.

Автор admin 23.11.2019 Выкл.

«Цвети под небом синим, Беларусь!»

17 ноября 2019 года творческим коллективом отдела культуры и досуга «Козловщинский дом культуры»  проведены концертные программы  «Цвети под небом синим, Беларусь!» к выборам депутатов  Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва на избирательных участках  в  г. п. Козловщина, аг. Войневичи и Леоновичи.

Автор admin 17.11.2019 Выкл.

«С любовью к Беларуси»

117 ноября в секторе по организации досуга  состоялась концертная программа «С любовью к Беларуси» к выборам депутатов депутатов  Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва. Хорошее настроение жителям агрогородка Жуковщина дарили участники любительского творчества.

Автор admin 17.11.2019 Выкл.

«Вместе к лучшему»

17 ноября в агрогородке Хвиневичи состоялся концерт «Вместе к лучшему» к выборам депутатов депутатов  Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва. В программе прозвучали песни о Беларуси, о родном крае, белорусские народные песни о любви.

Автор admin 17.11.2019 Выкл.