Месяц: Октябрь 2019

У Накрышкі – па сакрэты даўгалецця

У рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь”, прымеркаванага да 75- годдзя Гродзенскай вобласці і Года малой радзімы, сектар  пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці праводзіць культурна- пазнавальную экспедыцыю пад назвай  “Па сакрэты даўгалецця”. Да пошуку гэтых сакрэтаў далучыліся і карэспандэнты раённай газеты. Сёння наш шлях – у вёску Накрышкі. Там жыве Валянціна Ігнатаўна Башко, якой сёлета споўнілася 95 гадоў. Дом Башко – непадалёку ад царквы, праз тры хаты.  Можа таму боская ласка сыходзіць і на гэтае жытло, на яе насельнікаў – дае даўгалецце? – Часта там бываеце? – цікаўлюся ў жанчын, а гэта і сама юбілярка, і яе дачка Надзея Міхайлаўна Башко. – А як жа! – кажуць жанчыны. – Просім божай дапамогі, здароўя. Некалі Валянціна Ігнатаўна, прыгадвае яе дачка, нават была касірам у царкве. Валянціне Ігнатаўне  – 95,  дачцэ – 70, таксама жанчына сталага веку. Да таго ж – у 22 гады стала інвалідам: хвароба і няўдалая аперацыя перакрэслілі ўсе мары і матулі, і дачкі. Ды не толькі на вучобу, а і на замужжа, на  дзяцей, унукаў. Але матуля з дачкой  і ў тры рабочыя рукі ўпраўляюцца па гаспадарцы. – Мама і бульбы начысціць, і страву прыгатуе.  Яна ж доўга працавала поварам, карміла дзяцей, якія жылі ў школьным інтэрнаце. А колькі пашыла новых убораў! Нідзе не вучылася, а да ўсяго мела здольнасці. Цяпер, праўда, ужо і зрок не той, і ногі не тыя. Дзень у гэтай хаце пачынаецца а восьмай гадзіне, летам – раней. Напоўнены ён рознымі клопатамі: і важкімі, і нязначнымі. А з вялікай работай спраўляюцца чужыя людзі, якіх даводзіцца часам наймаць у дапамогу. Хлявы, дзе некалі стаялі карова, свінні, куры, цяпер пустуюць. На гаспадарку  ўжо сіл не хапае. Але жанчыны саджаюць крыху бульбы, робяць грады. Сумуе  Валянціна Ігнатаўна па працы, бо яна не з тых, хто будзе паседжваць ды палежваць. Прывучана да працы змалку. Менавіта праца рабіла яе моцнай, давала кавалак хлеба, ратавала ад роспачы і чорных думак. Хапала на жыццёвым шляху Валянціны Ігнатаны ўсялякага: і ў час вайны, і пасля яе. Маладой пахавала мужа. Пайшла з жыцця і адна з дачок. Але, нягледзячы на цяжкасці, знаходзіліся сілы, бадзёрасць, аптымізм. Дапамагалі лёгкі характар, маладосць, вера. –  Ды няма аніякіх сакрэтаў, чаму доўга жыву, –  кажа Валянціна Ігнатаўна.  – Бог дае сілу. Дачка мяне даглядае, а я ёй стараюся дапамагчы. Жыву дзеля Надзеі. Хто ж будзе яе апорай, як не матуля.

Автор admin 09.10.2019 Выкл.

Песняй, караваем гасцей сустракалі

Дзятлаўшчыну наведала дэлегацыя Вышэйшай школы менеджменту “Арк” з горада Нэўшатэля Швейцарскай Канфедэрацыі. Мэта візіту – наладзіць двухбаковыя сацыяльна-эканамічныя сувязі, падзяліцца вопытам, пацікавіцца работай прамысловых прадпрыемстваў, такіх як сыраробны завод, лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”. У Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці гасцей хлебам-соллю, песняй сустрэў гурт “Ятранка”. Затым гасцей са Швейцарыі запрасілі на міні-экскурсіі па выставах установаў культуры. Пра гісторыю Дзятлава, яго ўладальнікаў расказала супрацоўнік гісторыка-краязнаўчага музея Алена Абрамчык. Зацікаўленасць выклікалі работы народных майстроў, якія прэзентавала супрацоўнік метадычнага аддзела Цэнтра культуры Марына Лукіянец. А гэта – вышыўка, лялькі-абярэгі, вязаныя кручком рэчы. Выкладчыца Дзятлаўскай школы мастацтваў Людміла Раманава запрасіла швейцарцаў пабачыць дзіцячыя малюнкі. Тут ужо і перакладчык не патрэбен: дзеці на паперы расказалі пра свой горад, паказалі прыгажосць роднага краю. Супрацоўнік Дзятлаўскай раённай бібліятэкі Вольга Бойка засяродзіла ўвагу на самаробных кнігах. Яны цікавыя тым, што маюць адмысловую аздобу і гэта сапраўдныя творы мастацтва. Дзякуючы вандроўцы па выставе, госці са Швейцарыі атрымалі ўяўленне пра наш край, яго культуру, традыцыі і звычаі.

Автор admin 08.10.2019 Выкл.

Конкурс грации и таланта «Краса Дятловщины-2019»

Объявляется набор участниц на конкурс грации и таланта «Краса Дятловщины-2019», который состоится 6 декабря 2019 года. Начало: 18:00 · Если тебе от 16 до 31 года · Если ты яркая, талантливая и амбициозная девушка · Если ты хочешь окунуться в мир красоты и изящества ТО ЭТО ТВОЙ КОНКУРС! СПЕШИ ПОДАТЬ ЗАЯВКУ! Победительница конкурса представит наш район на областном отборочном туре на республиканский конкурс красоты «МИСС БЕЛАРУСЬ- 2019» Ждём Вас! Наш адрес: г. Дятлово, ул. Мицкевича 7, Центр культуры. Телефоны: 61083, 21548.

Автор admin 05.10.2019 Выкл.

Святочны канцэрт да Дня настаўніка

Словы падзякі за плённую і адданую працу, шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём настаўніка – былі адрасаваны ўсім педагогам нашага раёна ў час святочнага канцэрта, які прайшоў у Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці. Гэты добры і радасны дзень – асаблівы, бо віншуюць тых, хто на працягу адзінаццаці гадоў амаль штодзень прысутнічае ў жыцці кожнага чалавека – гэта настаўнікі, такія мудрыя, маладыя і крэатыўныя. Са сваім віншавальным словам да работнікаў адукацыі звярнуўся старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. Ён адзначыў, што менавіта настаўнік уплывае на выбар прафесіі чалавека і жыццёвага шляху. Гэта вельмі няпростая, адказная і высакародная місія. Настаўнікі даюць вучням больш, чым проста веды, здабытыя з кніг, яны ўкладваюць у іх часцінку свайго сэрца, сваёй душы. Аляксандр Станіслававіч падзякаваў педагогам за высокія вынікі працы, цярпенне, адданасць прафесіі і дзецям. Пажадаў шчасця, здароўя, дабрабыту, удзячных вучняў. За шматгадовую добрасумленную працу, высокае педагагічнае майстэрства, вялікі ўклад у навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення ён узнагародзіў настаўнікаў Ганаровымі граматамі Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта, Падзячнымі лістамі старшыні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта, Падзячнымі лістамі Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў. Моцнага здароўя, поспехаў, павагі пажадала сваім калегам з нагоды свята начальнік аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Наталля Белаус. Яна выказала словы ўдзячнасці ўсім работнікам сістэмы адукацыі і дадала, што іх задача – быць кожны дзень на дарозе з тымі, хто часам мае цяжкасці, дапамагчы ім пераадолець гэтыя цяжкасці. З кожным годам сістэма адукацыі прад’яўляе свае патрабаванні, і педагогі нашага раёна – мабільныя, камунікабельныя, творчыя асобы, якія ўмеюць знайсці новыя падыходы ў сваёй працы. Свае віншаванні Наталля Сяргееўна дапоўніла ўзнагародамі для лепшых настаўнікаў раёна. За плённую працу, дасягнутыя поспехі, творчую ініцыятыву, высокае прафесійнае майстэрства педагогі атрымалі граматы Міністэрства адукацыі, Ганаровыя граматы галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, граматы аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама. Імя настаўніцы гісторыі і грамадазнаўства Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Анастасіі Крысанавай занесена ў Віртуальную кнігу гонару маладых спецыялістаў Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама. Настаўнік гэтай жа ўстановы адукацыі Анатоль Лакцевіч атрымаў прэмію абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі за актыўны ўдзел ва ўборачнай кампаніі 2019 года. Варта адзначыць, што і сама Наталля Белаус не засталася сёлета без узнагароды: на абласным мерапрыемстве да Дня настаўніка ў Гродне яна была ўзнагароджана Падзякай Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. У гэты святочны дзень таксама ўспомнілі імёны настаўнікаў- ветэранаў, якія выхоўвалі і верылі ў сваіх вучняў. Многіх з іх ужо няма побач з намі, але светлая памяць працягвае жыць у сэрцах удзячных выпускнікоў. Былі выказаны словы шчырай падзякі за іх мудрасць, цярпенне, душэўную шчодрасць, разуменне. Цудоўны настрой усім педагогам сваімі музычнымі выступленнямі дарылі артысты раённага Цэнтра культуры, а таксама юныя таленты Дзятлаўшчыны.

Автор admin 04.10.2019 Выкл.

«Осенний листопад

4 октября работники учреждений культуры «Новоельнянский ДК’, «Дворецкий ДК», «Сектор внестационарного обслуживания населения» посетили с концертной программой ‘Осенний листопад’ Кореличский район. Подарили много тёплых слов и лирических мелодий чарующей осени.

Автор admin 04.10.2019 Выкл.

«Золотая осень жизни»

3 сентября проведен концерт- поздравление «Золотая осень жизни» ко Дню пожилого человека.В холодный осенний день артисты сектора согревали жителей деревни Романовичи своими душевными песнями.Благодарные зрители аплодировали не жалея ладоней.Танцевали и пели полюбившие песни вместе с нами.

Автор admin 03.10.2019 Выкл.

«Песня плыве, сэрца спявае»

  2 кастрычніка ў аддзеле культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры» прайшла канцэртная праграма «Песня плыве, сэрца спявае», прымеркаваная да Міжнароднага дня сталага чалавека. У час праграмы гучалі песні, гумар і танцы ў выкананні ансамбля народнай песні «Суседачкі».

Автор admin 02.10.2019 Выкл.

«Пусть осень жизни будет золотой»

2 октября в отделе культуры и досуга «Дворецкий Дом культуры» прошла концертная программа «Пусть осень жизни будет золотой», посвященная Дню пожилых людей. Зрители с удовольствием послушали песни в исполнении артистов,поздравили всех с праздником, угостились конфетами.

Автор admin 02.10.2019 Выкл.